Здавалка
Главная | Обратная связь

Перадача якання на пісьме



 

1 Галосныя е, ё ў першым складзе перад націскам абазначаюцца на пісьме літарай я: землі – зямля, зелень – зялёны, песня – пясняр, дзевяць – дзявяты, сем – сямнаццаць, дзесяць – дзясяты, восем – васямнаццаць.

У іншых ненаціскных складах е захоўваецца: возера, восень, леснікі, высветліць, векавечны, цемень.

2 Літара я пішацца ў першым складзе перад націскам у імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў: Бялынічы, Аляксандр, Сяргей, Бялінскі, каляндар, сяржант, Яфім.

3 Заўсёды захоўваецца е ў першым складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х: герой, Герасім, кераміка, кефір, Херсон.

4 Часціца не і прыназоўнік без заўсёды пішуцца з літарай е: не быў, не ідзе, не браў, без прычыны, не без работы.

Пры напісанні разам не і без становяцца прыстаўкамі і падпа-радкоўваюцца агульным правілам напісання галосных літар е, я: няхай, нястомна, бязмежны,але: непісьменны, бескарысны, беспаваротны (не першы склад перад націскам).

5 Літара я пішацца ў некаторых каранях слоў нязменна: віцязь, заяц, завязь, месяц, дзевяць, Прыпяць.

6 Літара я пішацца ў паслянаціскных складах у некаторых суфіксах назоўнікаў (роўнядзь, боязь, дробязь) і дзеясловаў (лаяць, веяць, кашляць), а таксама ў аддзеяслоўных назоўніках (лаянка, веялка, сеялка).

 

 

6 Правапіс літар а, о, э ў складаных словах

 

1 У складаных словах можа быць адзін асноўны і адзін або некалькі пабочных націскаў. Калі ў другой частцы складанага слова націск падае на першы склад, то ўсё слова мае адзін націск і ў першай частцы замест о пішацца а: скараход, сталявáр, малатабоец.

Літара о захоўваеццца ў складаных словах, першай часткай якіх з’яўляюцца слова-, што-, фота-, мота-: словаформа, словатворчасць, што месяц, штогод, фотаплёнка, фотакамера, але: фатаграфія і вытворныя ад яго; мотагонкі, мотакрос, мотаспорт, але: матавоз, матацыкл і вытворныя ад іх.

2 Калі ў другой частцы складанага слова націск не на першым складзе , то ў першай частцы ўзнікае пабочны націск і пад націскам захоў-ваецца літара о: асновапалажэнне, вагонарамонтны, высокаэфектыўны.

У першай частцы некаторых складаных слоў, асабліва навуковых тэрмінаў, можа выразна праяўляцца пабочны націск і тады, калі асноўны націск падае на першы склад другой часткі. У такім выпадку пад пабочным націскам у першай частцы захоўваецца напісанне о: збожжасховішча, мовазнаўства, маторазборка, фондасховішча.

Ва ўсіх іншых выпадках напісанне падобных слоў вызначаецца па слоўніку.

3 Літара о пішацца ў першай частцы складаных слоў, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): марозаўстойлівы, вогнеўстойлівы, збожжаўборка.

4 Лічэбнікі ад 600 да 800 утвараюць асобны тып складаных слоў, у якіх першая частка скланяецца і пішацца як самастойнае слова. Напрыклад:

 

Н. шэсцьсот, семсот, восемсот

Р. шасцісот, сямісот, васьмісот

Д. шасцістам, сямістам, васьмістам

В. шэсцьсот, семсот, восемсот

Т. шасцюстамі, сямюстамі, васьмюстамі

М. (пры) шасцістах, сямістах, васьмістах

5 Гук [э] у першай частцы складаных слоў захоўваецца і абазначаецца літарай э: мэтанакіраваны, шэравокі, тэлебачанне.

6 У складаных словах, утвораных ад лічэбніка ў форме роднага склону і іншага слова, першая частка пішацца так, як яна пішацца ў родным склоне лічэбніка: трохдзённы, чатырохпавярховы, шасцістволь-ны, пяцідзёнка, сямікласнік, васьмісоты, саракагоддзе, двухсотметровы.

7 Калі складаныя словы маюць у сваім складзе больш за дзве часткі, то кожная з іх пішацца як асобна ўзятае слова: авіяматорабудаванне, аўтатрактарабудаванне, аэрафотапрыбор.

 

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.