Здавалка
Главная | Обратная связь

Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі беларускіх зямель.

Лекцыя 2 б. Фарміраванне беларускага этнасу (VI ст. - пачатак XX ст.)

 

1. Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі беларускіх зямель.Рассяленне славян і славянізацыя балтаў (VІ-VІІІ стст.).

2. Старажытнаруская народнасць як аснова фарміравання рускага, беларускага і ўкраінскага этнасаў.

3. Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ. Фармаванне эт­ніч­най тэрыторыі беларусаў

у ХІV–ХV стст. Утварэнне беларускай народнасці.

 

4. Паходжанне назвы "Белая Русь" (Беларусь). Трансфармацыя ідэнтычнасці и саманазвы

беларускага этнасу.

5. Беларускі нацыянальны рух і фармаванне нацыі ў XIX–пачатку XX ст.

Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі беларускіх зямель.

Пачатак рассялення славян (VI ст.) і славянізацыя балтаў.

У вузкім сэнсе пад этнасам разумеюць як устойлівую шматпакаленную сукупнасць людзей, што гістарычна склалася на пэўнай тэрыторыі, якія ва-лодаюць не толькі агульнымі рысамі культуры, мовы і псіхікі, а таксама разу-меннем свайго адзінства і адрознення ад іншых падобных супольнасцей, зафіксаваным у саманазве (этнонім)

Гіс­то­рыя чалавека налічвае каля 3 млн. гадоў. Яго прарадзімай з’яў­ля­ец­ца Усходняя Афрыка, а магчыма, і Паўднёвая Азія. Каля 1 млн. га­доў та-му чалавек засяліў поўдзень Усходняй Еўропы і толькi ка­ля 100 тыс. гадоў назад ён трапіў на тэрыторыю Беларусі.

У адпаведнасці з археалагічнай перыядызацый і ў залежнасці ад та­го, які матэрыял выкарыстоўвалі старажытныя насельнікі Беларусі, іх ранняя гісто-рыя падзяляецца на каменны (100–40 – 3–2-е ты­ся­ча­год­дзі да н. э.), бронзавы (3–2-е – 1-е тысячагоддзе да н. э.) і жалезны век (VII–VI стст. да н. э. – VIII ст. н. э.).

У час з’яўлення на тэрыторыі Беларусі першых жыхароў яе клімат, а таксама флора і фаўна складваліся пад уздзеяннем ледавіка. Каля 100 тыс. гадоў таму ён пачаў рухацца з боку Скан­ды­наў­с­ка­га паўвос­т­ра­ва, распачаў-шы тым самым перыяд апошня­га, самага халоднага па­а­зер­с­ка­га абледзянен-ня. Адпаведным клiмату i раслiннасцi ў час паазер­с­ка­га абледзянення быў i жывёльны свет, якi складаўся з прадстаў­н­i­коў тундры (паўночныя аленi, пясцы, белыя курапаткi), стэпу (зубры, конi, зайцы, лiсы, суслiкi), лесу (аленi, бурыя мядзведзi, казулi). Характэрнымi прад­с­таў­ні­ка­мі прыледавiковай фаўны былi маманты i калматыя насарогi.

Аб існаванні людзей на тэрыторыі Беларусі ў перыяд першага пе­ры­я­ду каменнага веку – палеаліту – сведчаць знойдзеныя археолагамі ка­мен­ныя прылады працы на левым беразе Дняпра, каля вёсак Абі­да­ві­чы Быхаўскага, Свяцілавічы – Веткаўскага, Клеявічы – Кас­цю­ко­віц­ка­га і Падлужжа – Чачэр-скага раёнаў.

На той час працэс станаўлення чалавека як біялагічнага віду яшчэ пра­цяг­ваў­ся. Узнiкненню сучаснага фiзiялагiчнага тыпу чалавека папя­рэд­н­i­чаў так званы неандэрталец. Менавіта ён прадстаўляў сабой пер­шых насель-нікаў Беларусі, якія аб’ядноўваліся ў невялікія групы з 20–30 дарослых асоб, – праабшчыны– і сумеснымі намаганнямі шукалі хар­ча­ван­не і бараніліся ад звяроў. Іх асноўнымі заняткамі з’яўлялася па­ля­ван­не і збіральніцтва ядомых раслін і карэнняў. Для палявання вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся дзіды, крамянёвыя востраканечнікі. Для разбірання дзі­чы­ны – ручныя рубілы, скрэблы, нажы, для вырабу адзення – скраб­кі, шылы, праколкі. За ўменне вырабляць прылады працы неандэр­та­лец набыў назву Homo habilis або «чалавек умелы». Існаванне прыс­вой­ва­ю­чай гаспадаркі абумоўлівала яго вандроўны лад жыц-ця. Каб жыць ва ўмовах халоднага клімату, чалавек навучыўся карыстацца агнём, вырабляць адзенне са скуры і меху забітых звяроў, будаваць жытло з касцей і рагоў буйных жывёл, пакрытае скурамі.

Такім чынам, у сацыяльным плане каля 40 тыс. гадоў да н. э. чалавек прайшоў ад праабшчыны да раннеродавага абшчыннага ладу, але па невя-домых прычынах знік з гістарычнай арэны. Прыкладна да 40–35 тысяча-годдзяў таму (да позняга палеаліту) яму на змену прыйшоў ча­ла­век сучаснага фізічнага тыпу – краманьёнец, або Homo sapiens, – «чалавек разумны». Яго прылады працы з крэменю (наканечнікі дзідаў, нажы, сякеры, скрабкі) вызначаліся большай дасканаласцю, а ў лі­ку іншых матэрыялаў з’явіліся косць і рог. Самыя старажытныя пасел­i­ш­чы краманьёнцаў на Беларусi адкрыты каля вёсак Юравiчы Калiн­кав­i­ц­ка­га раёна, на р. Прыпяці (датавана каля 26 тыс. гадоў) і Падлуж­жа (каля Бердыжа) Чачэрскага раёна, на р. Сожы (каля 23 тыс. га-доў). Сярод знаходак – рэшткі каркасаў жытла, крамянёвыя вос­т­ра­ка­неч­ні­кі, нажы, скрабкі, праколкі, наканечнікі коп’яў і інш. Асобныя кас­ця­ныя вырабы былі аздоблены арнаментам у выглядзе шас­ці­кут­ні­каў і зігзагападобных рысак.

Асноўнай сацыяльна-гаспадарчай адзінкай позняга палеаліту з’яўляў­ся калектыў родзічаў – род, які складаўся з некалькіх абшчын, размеш­ча­ных на асобных стаянках. Маёмасць, тэрыторыя для палявання, збі­ра­ль­ніц­т­ва і лоўлі рыбы, здабытае харчаванне належала ўсяму роду. Пры гэтым жанчына мела асаблівы статус: менавіта па яе лініі вяла­ся род­насць, а шлюбныя адносіны паміж блізкімі родзічамі забараня­лі­ся (экзагамія). З гэтай нагоды дарослыя мужчыны мусілі шукаць па­ру ў ін­шай родавай абшчыне.

Гаспадарчыя заняткі людзей, удасканаленне сацыяльных адносін, на­за­паш­ван­не ведаў аб навакольным асяроддзі фармавалі адпаведны све­та­пог­ляд. Спробы чалавека растлумачыць значнасць тых ці іншых пры­род­ных з’яў, а таксама фізіялагічных пра­цэ­саў (сон, дыханне, смерць) трансфармаваліся ў рэлі­гій­ныя ўяўленні: веру ў існаванне ду­шы (анімізм), духаў (аніматызм), звышнатуральныя ўласцівасці прад­ме­таў (фетышызм), звышна­ту­ра­ль­ную значнасць для роду той ці ін­шай жывёлы ці расліны (татэ­мізм). Каб зада-воліць душы продкаў, а па­ля­ван­не або лоўлю ры­бы зрабіць удалымі, людзі здзяйснялі пэўныя ма­гіч­ныя абрады. З цягам часу функцыя іх арганізатара засяродзілася ў руках аднаго з суродзі­чаў – мага (вешчуна, калдуна і г. д.).

15 тысячагоддзяў таму ў вынiку пацяплення ледавiк пачаў адступаць на поўнач, а праз 1 тыс. гадоў ледавiковая эпоха скончылася. Паў­сюд­на тэрыторыя Беларусi стала засяляцца людзьмі. Ранейшыя аб­’­ек­ты іх палявання – мамант і калматы насарог вымерлі або адступілі на поў­нач. 10 тыс. гадоў таму ўсталяваліся сучасныя ўмерана кан­ты­нен­та­ль­ны клімат, флора і фаўна. З’яўленне лясных масіваў, шматлі­кіх рэк, азёр, балот, а разам з імі прадуктаў палявання, збіральніцтва і ры­ба­лоў­с­т­ва значна павялічылася. Пры гэтым асноўны занятак людзей – за­гон­нае паляванне саступіла месца больш прагрэсіўнаму ме­та­ду – па­ля­ван­ню індывідуальнаму. Значным чынам таму паспрыяла вы­на­ход­ніц­т­ва лука і стрэл. У гэты ж час чалавек прыручыў саба-ку, які да­па­ма­гаў у паляванні на звяроў і птушак, а таксама ў ахове чалаве­ча­га жыт­ла. Ад­па­вед­ным чынам у рацыёне мезалітычнага чалавека па­вя­лі­чы­ла­ся до­ля рыбы, якая здабывалася з дапамогай касцяных гарпу­ноў і круч­коў, пле-ценых кашоў і сетак. Вялікім вынаходніцтвам чала­ве­ка зра­бі­лі­ся плыты і чаў-ны; яны сталі выкарыстоўвацца для лоўлі ры­бы і ў якас­ці транспарту.

Канцэнтрацыя сродкаў харчавання ў параўнаўча лакальнай прасто­ры ад-кідвала патрэбу чалавека ў перамене месца жыхарства. Цяпер на­се­ль­ніц­т­ва, як правіла, рабілася пастаянным (аўтахтонным), будавала паселішчы паблізу вадаёмаў, на ўзвышшы берагоў рэк.

Колькасць насельніцтва ўзрасла, аб чым сведчыць каля 120 знойдзе­ных мезалітычных стаянак. Родавыя абшчыны больш цесна кантакта­ва­лі паміж сабой, утвараючы сваяцкія супольнасці – плямёны, якія пра­жы­ва­лі на адной тэрыторыі, мелі агульныя рысы матэрыяльнай і ду­хоў­най культуры.

На 5–3/2-е тысячагоддзі да н. э. прыпадае час найвышэйшага раз­віцця родавай абшчыны і завяршальнага этапу каменнага веку – неаліту. Прыс­вой­ва­ю­чая гаспадарка, заснаваная на збіральніцтве, паляванні і рыб­най лоўлі, абапіралася на ўдасканаленыя прылады працы і спосабы здабычы прадуктаў. На якасна новы ўзровень узнялася апрацоўка ка­ме­ню, дрэва, косці, скуры. З’явіліся інструменты для шліхтавання і на­ват свідравання каменю. Попыт на крэмень абу­мо­віў яго здабычу шах­та­вым метадам.

Прыблізна паміж 4 і 3-м тысячагоддзямі да н. э. на паўднёвым захадзе Бе-ларусі ў плямён нёманскай і днепраданецкіх культур збіральніцтва злакавых раслін абумовіла вынаходніцтва прымітыўнага (ма­тыч­на­га або агароднага) земляробства. Акрамя таго, прагрэс у паляван­ні пры­чы­ніў­ся да ўзнікнення ў асобных плямёнаў новага спосабу ат­ры­ман­ня харчовых прадуктаў – жывёлагадоўлі. Такім чынам, новыя за­нят­кі людзей абумовілі паступовы пераход ад прысвойваючай гас­па­дар­кі да вытвараючай. Гэты якасна новы этап у гісторыі чалавецтва пры­ня­та называць «неалітычнай рэвалюцыяй».

З пачаткам вытвараючай і ўдасканаленнем прысвойваючай гаспада­рак колькасць прадуктаў харчавання значна павялічылася, што дало маг­чы­масць стварэння запасаў. Патрэба ў іх захаванні прычынілася да вы­ра­бу з гліны адмысловых ёмістасцей з іх далейшым абпальваннем у аг­ні. Такім чынам адбылося вынаходніцтва керамікі – першага ў свеце штуч­на­га матэрыялу, які значна палепшыў жыццё чалавека. Такім жа знач­ным вынаходніцтвам зрабілася ткацтва, якое дазволіла вырабляць адзенне на цёплы час года.

Пад уздеяннем вялікіх гаспадарчых і духоўных перамен родавая ар­га­ні­за­цыя дасягнула свайго росквіту. Узмацненне сувязей паміж ро-да­вы­мі абшчынамі і павелічэнне ліку родзічаў прычынілася да энда-га­міі – звычаю абавязковага для мужчын шлюбу толькі з жанчынамі свай­го племені, што значна спрыяла яго кансалідацыі, выпрацоўцы адзі­най мовы, традыцый, духоўных каштоўнасцей.

Развіццё ўсіх форм прысвойваючай і вытвараючай гаспадарак станоў­ча адбівалася на дэ­маг­ра­фіч­най сітуацыі, аб чым, у прыватнасці, свед­чыць больш за 600 зной­дзе­ных археолагамі неалітычных паселішчаў, дзе маглі пражы­ваць каля 5–6 тыс. чалавек.

У 3-м тысячагоддзі да н. э. пад уздзеяннем «дэмаг­ра­фіч­на­га выбуху» на землях Беларусі, дзе пражывалі неалітычныя плямёны, сталі засяляцца так званыя «індаеўрапейцы». Па версіі амерыканскага археолага і культуролага літоўскага паходжання Марыі Гімбутас, іх прарадзімай з’яўляліся волжскія і прычарнаморскія стэпы, а асноўным заняткам – жывёлагадоўля (пераважна буйнарагатая жывёла). Індаўрапейцы выкарыстоўвалі колавыя павозкі і конскую цяглавую сілу.

На тэрыторыі Беларусі першымі іх прадстаў­ні­ка­мі зрабілася пле­мя так званай «шнуравой керамікі». У адрозненне ад аба­ры­ге­наў, яны валодалі вы-рабамі з бронзы (наканечнікі стрэл, кін­жа­лы, сякеры, уп­ры­го­жан­ні і інш.), а таксама майстэрствам яе ап­ра­цоў­кі. З узнікненнем абменнага гандлю з Каў-каза і Прыкарпацця бронза трапляла на тэ­ры­то­рыю Беларусі і рабілася здабыткам родавай і племянной вярхуш­кі. У той са­мы час выкарыстанне традыцыйных матэрыялаў для вы­ра­бу прылад пра­цы, асабліва каменных, дасягнула значнага прагрэсу. Так, археолага­мі знойдзены сякеры з граніту, па тэхніцы апрацоўкі прыз­на­ча­ныя для розных заняткаў.

Вытвараючы характар гаспадаркі абумовіў размяшчэнне паселішчаў, зручнае для жывёлагадоўлі і падсечнага земляробства. Жытло ме­ла на­па­ло­ву зямлянкавую і слупавую канструкцыю і аздаблялася ача­гом. Па­ве­лі­чэн­не прадукцыйнасці працы вяло да яе індывідуалізацыі. Пры за­ха­ван­ні агульнародавай уласнасці працэс накаплення прылад працы і ат­ры­ма­ных прадуктаў набыў тэндэнцыю да канцэнтраван­ня ў рас­па­рад­жэн­не асобных сем’яў на чале з мужчынам, са­цы­я­ль­ная роля якога ў гэ­ты час значна ўзрасла. Цяпер жанчына, беручы шлюб, мусіла пе­ра­ходзіць у чу­жы род. Імкненне мужчыны як галавы ся­м­’і абмежаваць ко­ль­касць ка­рыс­та­ль­ні­каў і спажыўцоў сямейнай ма­ё­мас­цю толькі дзецьмі і ін­шы­мі блі­жэй­шы­мі родзічамі прыму-шала яго весці асобную ад іншых чле­наў ро­да гаспадарку. З гэтага часу роднасць пачала весціся па муж­чын­с­кай лі­ніі. Вялікая патры­яр­ха­ль­ная
ся­м­’я складалася з яе галавы (бацькі), жонкі, а таксама жа­на­тых сыноў і іх дзяцей. Распад родавых аб­ш­чын на вялікія пат­ры­яр­ха­ль­ныя сем’і пас­лу­жыў першам этапам яе раз­ла­жэн­ня.

Акрамя таго, сталі разбурацца існаваўшыя тэрытарыяльныя межы пра­жы­ван­ня родаў. Для кіравання новай тэрытарыяльнай абшчынай спат­рэ­бі­ла­ся вылучэнне адмысловай групы людзей – патрыярхальнай зна­ці. У гэты ж час назіраецца рост ваенных сутыкненняў паміж родамі і плямёнамі за перадзел агульнай і захоп чужой маёмасці. Адпаведна ўзрасла роля мужчын-воінаў. З іх удзелам адбывалася абмеркаванне родавых спраў, абранне старэйшын, вы-значэнне адносін з суседнімі аб­ш­чы­на­мі. Такі грамадскі лад мае назву ваен-най дэмакратыі. Павелічэн­не ваенных сутыкненняў абумовіла з’яўленне адмысловых паселішчаў, умацаваных абарончымі пабудовамі, – гарадзішчаў.

Да сярэдзіны 1-а тысячагоддзя да н. э. на тэрыторыі Беларусі была вы­най­дзе­на металургія жалеза, заснаваная на яго выплаўцы з бурага жа­лез­ня­ку ў гліняных домніцах. Металургі, як правіла, з’яўляліся і ка­ва­ля­мі. У ліку найбольш запатрабаваных вырабаў былі сякера, нарогі для сахі, матыка, серп і інш. Істотна палепшылася зброя для паляван­ня і ва­ен­най справы. Новыя прылады працы і зброя паступова выцес­ні­лі ра­ней­шыя каменныя вырабы.

Выкарыстанне жалезных прылад працы адкідвала неабходнасць ап­ра­цоў­кі зямлі ўсім родам, сумеснага нагляду за статкам і г. д. Патры­яр­ха­ль­ная сям’я канчаткова ператварылася ў асноўную вытвор­чую адзін­ку, а сямейная ўласнасць замяніла абшчынную і родавую. У працэ­се вытворчых і сацыяль-ных перамен паміж сем’ямі ўзмацнялася няроў­насць, што спрыяла разла-жэнню першабытнага ладу. За­мест родавых адносін усталёўваліся адносіны эканамічныя. Адпаведна і родавая аб­ш­чы­на канчаткова саступіла месца абшчыне суседскай.

Рассялення славян і славяні­за­цыя балтаў (VІ-VІІІ стст.).Першыя звесткі пра славян адносяць да I–II стст. Мяр­ку­юць, што іх прарадзімай магло быць міжрэч­ча Віслы і Одэра.

У ІІ–ІV стст. пад уздзеяннем «вялікага пера­ся­лен­ня народаў» сла­вя­не з за­ха­ду сталі рассяляцца па Усходняй і Паў­д­нё­вай Еўропе. Аб іх з’яў­лен­ні на паўднёвай тэрыторыі Беларусі свед­чаць археалагічныя зна­ход­кі так званай пражскай культуры. У VІ–VІІ стст. ас-ноўнай тэ­ры­то­ры­яй іх пражывання быў басейн Прыпяці. Раз­віц­цёзем­ля­робс­т­ва і ад­сут­насць міжплемянных сутыкненняў змянша­ла патрэбу ва ўма­ца­ва­ных паселішчах – гарадзішчах, на змену якім прый­ш­лі се­ліш­чы. Сла­вян­с­кія сем’і будавалі жытло ў выглядзе паўзям­лян­кі, дзе раз­мяш­ча­ла­ся печ, зробленая з каменю або гліны. Да іншых ха­рак­тэр­ных прыкмет славянскай культуры адносяць мову, не­ар­на­мен­та­ва­ную кераміку ка­рыч­не­ва­га колеру, выкарыстан-не жор­наў, абрад тру­пас­па­лен­ня і паха­ван­не гліняных урн з попелам, як пра­ві­ла, у кур­ган­ных насыпах.

У VІІІ–ІХ стст. у выніку каланізацыі славянамі тэрыторыі пражыван­ня бал­таў мясцовае насельніцтва было асімілявана, а праз стагоддзе тут сфар­ма­ва­лі­ся новыя этнічныя славянскія супольнасці дрыгаві­чоў, радзі­мі­чаў і крывічоў. Дрыгавічы займалі поўдзень і сярэдзіну су­час­най Беларусі – ад Пры­пя­ці да Заходняй Дзвіны. Іх пераважна сла­вян­с­кая культура была аз­доб­ле­на элементамі культуры балцкай (спіральныя пярсцёнкі, бранза­ле­ты з выявамі змяіных галоў), а такса-ма запазычанымі назвамі рэк (Арэса, Лань, Цна). У назве «дрыгавічы» за­ха­ва­лі­ся сляды сінтэзу дзвюх культур: балцкі корань (па-літоўску «drёgnas» – сыры, вільготны) і славянскі канчатак («ічы»). Радзімічы пра­жы­ва­лі паміж Дняпром і Дзяс­ной, уздоўж рэк Сож і Іпуць. Яны за­па­зы­чы­лі значна больш элементаў балцкай культуры (бран-залеты з вы­я­ва­мі змяіных галоў, спіралепадобныя кольцы, касцяныя прывескі ў выг­лядзе качак). У назве «радзімічы» таксама захаваліся сляды сін­тэ­зу дзвюх культур: балцкая аснова (па-літоўску «radimas» – мес­цаз­на­ходжан­не) і славянскі канчатак («ічы»).

Крывічы засялялі поўнач Беларусі і землі сучаснай Пскоўшчыны і Сма­лен­ш­чы­ны. Сляды балцкага субстрату захаваліся ў крывіцкіх уп­ры­го­жан­нях (бранзалеты з выявамі змяіных галоў, спіральныя пярсцён­кі, галаўны вянок і інш.). Верагодная версія паходжання назвы кры­ві­чоў звязваецца з рэльефам мясцовасці (ад лі­тоў­с­ка­га «kreivas», «krеіvіs» – крывы, крывізна).

Сучасная канцэпцыя, якая ўлічвае амаль усе акалічнасці этнічных пра-цэсаў на Беларусі распрацавана М.Піліпенкам. Яна спалучае выкарыстанне дзвюх этнічных працэсаў – эвалюцыйнага і дыфузійнага. На першым этапе, калі ішло рассяленне славян на Беларусі, у выніку дыфузійных працэсаў (асіміляцыя балцкіх плямёнаў) узніклі крывічы, дрыгавічы і радзімічы. На другім этапе (X – XI стст.) у выніку эвалюцыйнага працэсу адбылася кансалідацыя насельніцтва ў адзіную славянскую этнічную супольнасць. На трэцім этапе адбываліся дыфузійныя працэсы з заходнімі славянамі, балцкімі і цюркскімі элементамі. У выніку да сярэдзіны XVI ст. узнік беларускі этнас. Менавіта ў гэты час з’яўляецца назва тэрыторыі “Белая Русь”.

2. Старажытнаруская народнасць як аснова фарміравання рус-кага, беларускага і украінскага этнасаў (версія).

Быццам, існаваў старажытнарускі народ, які пача­ў фармавацца ў Сярэд-нім Пад­няп­роўі і Паволхаўі у ІХ–Х стст.

Этнастваральны працэс у славян Сярэдняга Падняпроўя быў паско­ра­ны развіццём вытворчай гаспадаркі, а таксама неабходнасцю аба­ро­ны ад качэў-нікаў. Буйнейшым цэнтрам стаў Кіеў.

Другім цэнтрам фармавання старажытнарускага этнасу з’яўляліся землі ад вярхоўяў Дняпра, Заходняй Дзвіны, Вол­гі да Фінскага заліву і Ладагі. Так, у VІІІ–Х стст. на тэрыторыі пражывання славенаў была заснавана Ла­да­га і Ноўгарад, на тэрыторыі крывічоў – Пскоў і Ізборск. Фіна- і германамоўныя элементы (чудзь і варагі) складалі значную меншасць і паступова аславя-ньваліся.

Утварэнне адзінай дзяржавы і адзінай народнасці ва ўсходніх славян звязваюць з вараж­с­кім племенем «русь», якое бы­ло запрошана славенамі, крывічамі, чуддзю і вессю на княжанне, каб прыпыніць усобіцы і ўсталяваць парадак. Летапісец Нестар паведам­ляе, што варагі прыбылі ў 862 г. на чале з канунгам Рурыкам. Эканамічныя і палітычныя прычыны абумовілі аб’яднан-не Пад­няп­роўя і Паволхаўя. Гэта адбылося пасля таго, як у 882 г. пераемнік Рурыка Алег забіў кіеўскіх князёў Аскольда і Дзіра і ператварыў Кі­еў у сталіцу ўсёй дзяржавы.

Прадстаўнікі варажскага пле­ме­ні «русь» на чале з канунгам Ру­ры­кам, якія рассяліліся ў азнача­ных гарадах і ўзначалілі кіраванне ўсі­мі паўночна-заходнімі землямі, спрыялі палітычнай і культурнай кан­са­лі­да­цыі ўсяго насельніцтва ў новы этнас. У другой па­ло­ве Х ст. гэтая тэрыторыя набыла назву «Руская зямля», або «Русь», яе жыхары – русаў, русічаў, русінаў, рускіх, а іх мова – рускай. Наз­ва «русь» стала не толькі найменнем тэры-торыі дзяржа­вы, але і эт­нонімам.

Такім чынам, у канцы Х – пачатку ХІІ ст. адбылося фар­ма­ван­не новага – «рускага» насельніцтва. Апошняе ўпамінанне аб дрыгавічах як этнічнай супольнасці адносіцца да 1149 г., аб кры­ві­чах – да 1162 г., аб радзімічах – да 1169 г. У «Аповесці мінулых гадоў» Полацк названы рускім горадам. Удзе­ль­ні­каў бітвы, якія за­гі­ну­лі на Нямізе ў 1067 г., аўтар «Слова пра паход Ігараў» (каля 1187 г.) называе «рускімі сынамі».

Старажытнаруская народнасць развівалася на працягу і існавання “імпе-рыі Рурыкавічаў” – Кіеўскай Русі, а пасля распаду апошняй стварыла аснову фарміравання рускай, украінскай і беларускай народнасцяў.

Па словах гісторыка В. Ключэўскага (1841 - 1911), "Руская дзяржава ў IX - XI стст. не магла быць дзяржавай рускага народа, таму што яшчэ не існа-вала гэтага народа". Такім чынам, звесткі аб існаванні “старажытнарускай народнасці” гэта адна з версій паходжання рускага, украінскага і беларускага народаў.

 

3. Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ. Фармаванне эт­ніч­най тэрыторыі беларусаў у ХІV–ХV стст. Утварэнне беларускай народнасці.

ВКЛ засноўвалася на ўсходне-славян-скім этнічным падму­рку. Да­лу­чэн­не новых зя­мель у другой палове ХІV – па­чат­ку ХV cт. iстотна павялiчыла вагу усходнеславянскага эле­мен­та. У гады княжання Аль­гер­да і Вітаўта завяршы­ла­ся ўва­ход­жан­не ў дзяржаву беларускіх тэ­ры­то­рый і бо­ль­шай час­т­кі колішняй Русі з го­ра­дам Кіевам.

У ліку шляхоў пашырэн­ня дзяр­жа­вы бы­лі мірныя і ва­ен­ныя, добраахвот-ныя і гвалтоўныя. Не апош­нюю ро­лю адыгры­ва­лі ды­нас­тыч­ныя шлюбы.

Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае аб’яднала ў сабе на­ро­ды сучаснай Беларусі, Прыбалтыкі, Украіны і Расіі. Перавага ўсход­нес­ла­вян­с­кіх (9/10) зямель і іх насельніцтва (8/10) абумовіла магчы­масць пашырэння на балтаў уплыву больш перадавой на той час ма­тэ­ры­я­ль­най і духоўнай куль-туры. Лiтоўскiя феадалы ўспрынялi бела­рус­кую культуру i выкарыстоўвалі беларускую мову ў паўсядзённым ужытку. Менавiта пры іх «руская» мова набыла ролю афiцыйнай, дзяр­жаў­най. Значныя зрухі ў сацыяльна-экана­міч­ным, палітычным і ку­ль­тур­ным жыцці паспрыялі далейшаму эт­на­ге­не­зу беларусаў.

ХIV-ХVI стагоддзi – гэта час далейшага i фармiравання этнічнай тэрыторыі і народнасцi беларусаў. На прыкладзе дзейнасці Міндоўга, Войшалка, Віценя, Гедыміна, Альгерда, Ягайлы, Вітаўта відаць, як беларускія землі апынуліся ў складзе ВКЛ.

Народнасць – форма этнiчнай супольнасцi (i не толькi беларусаў, а ўсiх на-родаў), якая ўзнiкае ў iснавання класавага грамадства з уласцiвай ёй (суполь-насцi) моўнай, тэрытарыяльнай, эканамiчнай i культурнай прыкметамi. У нашым выпадку ўзнiкненне беларускай народнасцi прыпадае на час iснавання развiтага феадальнага грамадства, якое склалася ў ВКЛ. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларуска­га этнасу.

Утварэнню i развiццю беларускай народнасцi спрыялi тэрытарыяльны, палi-тычны, эканамiчныя, сацыяльныя, рэлiгiйны, культурны фактары.

Тэрытарыяльны фактар: у складзе ВКЛ аб’ядналiся славянскiя плямёны кры-вiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў, якiя шляхам асiмiляцыi балтаў (балцкi субстрат) залажылi падмурак новай этнiчнай супольнасцi. Пры гэтым у дзяржаве застава-лiся арэалы iншых этнiчных груповак (аукштайты, жэмайты). Пагроза крыжац-кай i мангола-татарскай агрэсii, а таксама ваяўнiчасць Маскоўскай дзяржавы стымулявала згуртаванне насельнiцтва ВКЛ у асобную этнiчную супольнасць. Таму ж спрыяў палiтычны фактар: умацаванне сiстэмы дзяржаўнага кiравання i асабiстай улады князя, арганiзацыя ўзброеных сiл, распрацоўка заканадаўства, ажыццяўленне знешнепалiтычных сувязяў i iнш.

Эканамiчны фактар: Сельская гаспадарка i рамяство спрыялi этнаўтвараль-ным працэсам, умацоўваючы гандлёвыя сувязi памiж горадам i вёскай на аснове ўласнай грашовай сiстэмы. У гэты час інтэнсіўна развіваецца фальваркава-пан-шчынная сістэма гаспадарання, узрастае колькасць мястэчак, славяцца сваімі ра-мёствамі гарады.

Аднак эканамiчны фактар па сваёй значнасцi саступаў палiтычнаму, бо ва ўмовах феадальнага спосабу вытворчасцi не ўсе рэгiёны развiвалiся аднолькава раўнамерна. Вядома, што фальварка-паншчынная сiстэма была больш уласцiва заходнiм раёнам. Не спрыяла этнiчнай кансалiдацыi i тая акалiчнасць, што ў роз-ных маясцiнах ВКЛ iснавала свая рэгiянальная сiстэма вагаў i мер.

Сацыяльны фактар. Развiццё феадальных адносiн адбiлася на фармiраваннi саслоўных груп насельнiцтва – баярства (шляхты) – залежнага сялянства, мя-шчанства i г. д. з фiксацыяй правоў i абавязкаў кожнай з iх. Такiм чынам, сацы-яльны фактар спрыяў утварэнню агульнадзяржаўнага грамадства. Праўда, мiжса-слоўныя адносiны былi развiты значна слабей, асаблiва, памiж феадаламi i ся-лянствам.

Своеасаблiвую ролю адыгрываў рэлiгiйны (канфесiйны) фактар. Калi на па-чатку iснавання ВКЛ большасць насельнiцтва спавядала праваслаўе i нават бал-ты (лiтва, жамойць) стала ўцягвацца ў хрысцiянства, усё гэта i iншае станоўча ўплывала на фармiраванне нацыянальнай свядомасцi. Пасля ж Крэўскай унii, хоць ВКЛ i заставалася шматканфесiйнай дзяржавай, гэты працэс не мог не запа-волiцца, паколькi частка беларускага баярства, прыняўшага каталiцтва, трапляла пад уплыў суседняй польскай шляхты i пачынала акаталічвацца і паланiзавацца.

Этнiчнай кансалiдацыi беларусаў спрыяла матэрыяльная i духоўная культу-ра, у першую чаргу – мова, як гутарковая так i лiтаратурная. Аб яе вызначальнай ролi ў полiэтнiчнай дзяржаве сведчаць выдазеныя князямi (па паходжаннi лiтоў-цамi) прывiлеяў на старабеларускай мове, летапiсы, юрыдычныя зборнiкi. Роля Скарыны, Буднага і інш.

Значнай крынiцай у фармiраваннi духоўнай культуры беларусаў, у тым лiку самой народнасцi, зрабiлiся своеасаблiвы фальклор, жытло, прадметы побыту, адзенне i г. д.

Разам з тым, варта адзначыць тыя цяжкасцi, якiя перашкаджалi стварэнню беларускай народнасцi. Па-першае, у адрозненнi ад любой iншай еўрапейскай краiны, межы ВКЛ выходзiлi далей за беларускiя. Такiм чынам, дзяржава была полiэтнiчнай: яе насялялi не толькi беларусы, а лiтоўцы, рускiя, украiнцы, палякi, татары, яўрэi. Пры гэтым кiраўнiкi дзяржавы, як правiла, былi лiтоўцамi або iх нашчадкамi. Невыпадкова таму, што жыхары ВКЛ так i не вынайшлi адзiнай са-маназвы (накшталт палякi ў Польшчы i г. д.), а звалiся “русiчамi”, “русiнамi”,“лi-тоўцамi”, “лiтвой” i г. д. Сам этнонім “беларус” з’явіўся значна пазней, у ХІХ ст.

Нацыянальнай кансалiдацыi не спрыяла таксама наяўнасць дзвюх хрысцiян-скiх канфесiй. Iмкненне беларускiх баяраў палепшыць свой матэрыяльны стан прыцягвала iх да каталiцтва i ўплывала на iх агульнае апалячванне. З другога боку, праваслаўная шляхта часта арыентавалася на Маскву i не спрыяла дзяржаўнаму ўмацаванню.

Тым не менш, бясспрэчна, што ў ХIV-ХVI стст. у ВКЛ колькасна i якасна ўжо пераважала беларуская народнасць.

Такім чынам, 1 утварэнне моцнай дзяржавы – ВКЛ, аб’яднанне ў яго межах многіх былых княстваў Кіеўскай Русі, зямель з пераважаўшым усходнеславянскім насельніцтвам, 2 развітая эканоміка і гаспадарчыя сувязі, сацыяльная структура, 3 усведамленне нацы­я­на­ль­най ідэнтычнасці, наяўнасць беларускай мовы (гутарковая і літаратурная), 4 за­ка­на­даў­с­т­ва (прывілеі, Судзебнік, Статут 1529 г.), 5 традыцыі і культура – усё гэта сведчыла аб уз­нік­нен­ні ў межах ВКЛ беларускай народнасці.

 

4. Паходжанне назвы "Белая Русь". Трансфармацыя ідэнтычнасці и саманазвы беларускага этнасу: русічы, русіны, ліцвіны, "тутэйшыя", беларусы.

1. Рамантычна-эмацыянальныя версіі: маўляў, назва паходзіць ад ко­ле­ру ільнянога адзення мясцовых жыхароў (В. Тацішчаў), ад колеру іх валасоў (Я. Карскі), ад вялікай колькасці рэк і азёр і іх чысціні (П. Крапівін), вялікай колькасці снегу і г. д.

2. Напрам­кі свету (поўнач­ – поўдзень, захад – усход) пазначаліся асноў-нымі ко­ле­ра­мі: адсюль – Чорная, Чырвоная, Белая Русь. Ёсць меркаван-не, што назва «Белая Русь» адбіла ў сабе рэлігійны аспект як проціпастаў­лен­не хрысціянства язычніцтву (Чорная Русь).

3. асобныя землі ко­ліш­няй Кіеўскай Русі, якія не былі заваяваны ман-гола-татарамі і таму быц­цам захавалі хрысціянскую чысціню.

Праблема ла­ка­лі­за­цыі тэ­ры­то­рыі «Белай Русі»

* Так, ан­г­лій­с­кі мі­сі­я­нер ХІІІ ст. пакінуў запіс аб Alba Ruscia, якая размяшча­ла­ся па­між Тура­вам і Псковам.

* Іта­ль­я­нец Гваньіні ў 1578 г. лакалізаваў Белую Русь у ра­ё­не Кі­е­ва, Мазы­ра, Мсціслаўля, Віцебска, Оршы, Полацка, Смаленска.

* Прывілей С. Баторыя ад 1581 г. дазваляў рыж­с­кім купцам гандляваць у межах «Ліфляндыі, Жмудзі, Літвы і Бе­лай Русі».

* У кнізе «Польшча, ці апісанне ста­но­віш­ча каралеўства По­ль­с­ка­га» (1632) у межах Белай Русі пры­гад­ва­ец­ца Наваградскае, Мсціс­лаў­с­кае, Ві-цебскае, Менскае, Полац­кае і Сма­лен­с­кае ваяводствы. Такім чынам, гэтая назва рас­паў­сюд­ж­ва­ла­ся то­ль­кі на ўсходнія тэ­ры­то­рыі ВКЛ.

Апісаная акалічнасць яскрава вы­я­ві­ла­ся праз 20 гадоў, ка­лі цар Аляксей Міхайлавіч у гонар пе­ра­мог над Рэч­чу Паспалітай уз­ба­га­ціў свой тытул словамі «Вялікі князь Лі­тоў­с­кі, Белыя Расіі і Па­до­ль­с­кі». Відавочна, што ён не ата­я­сам­лі­ваў «Белую Русь» з Расіяй.

Сам тэрмін «беларускі» ў дачыненні да яе тэрыторыі з’явіўся пасля па-дзелаў Рэчы Паспалітай, калі на яе ўсходніх землях была створана Беларус-кая губерня з цэнтрам у Віцебску, а пазней – Беларускае ге­не­рал-губернатар-ства. У далейшым іх месца занялі наз­вы «Паўночна-Заходні край» (з 1840-х гг.), «Паўночна-Заходняя вобласць (1917)», «Заходняя вобласць» і інш.

Трансфармацыя ідэнтычнасці и саманазвы беларускага этнасу: русічы, русіны, ліцвіны, "тутэйшыя", беларусы.

Аўтары крывіцкай канцэпцыі (В. Ластоўскі і інш.) лічаць, што продкамі беларусаў з’яўляліся толькі крывічы.

Аўтары крывіц­ка-дрыгавіцка-радзіміцкай канцэпцыі (М. Доўнар-Заполь-скі і інш.) лі­чаць продкамі беларусаў не толькі крывічоў, а і дрыгавічоў, і радзі­мі­чаў.

Аўтары балцкай канцэпцыі (В. Сядоў і інш.) лічаць, што бе­ла­рус­кая народнасць узнікла ў выніку асіміляцыі ўсходнімі славянамі бал­таў.

Аўтары канцэпцыі старажытнарускай народнасці лічаць, што беларуская, а таксама руская і ўкраінская народнасці ўзніклі пас­ля распаду Кіеўскай Русі і выніку раз’яднання адзінай старажытна-рус­кай народнасці.

М. Піліпенка лічыць, што ў ІХ­–Х стст. у выніку змешвання славян і балтаў узніклі крывічы, дры­га­ві­чы і радзімічы, і ў канцы ІХ – пачатку ХІ ст. яны з іншымі ўсход­нес­ла­вян­с­кі­мі плямёнамі склалі новую агульнаславян-скую этнічную супольнасць. Тэрыторыя іх сумеснага пражывання атрымала назву «Русь», а насельніцтва пачало звацца русічамі, русінамі і інш.

У межах ВКЛ і Рэчы Паспалітай сярод іншых назваў жыхароў існаваў этнонім «ліцвіны».

У ХVІІ ст. у расійскіх дакументах у дачыненні большас­ці насельніцтва усходняй часткі ВКЛ, выкарыстоў­ва­ла­ся назва «беларусцы». У больш позні час яна тран­с­фар­ма­ва­ла­ся ў «беларусы» і замацавалася за народам ужо пасля далучэння Бе­ла­ру­сі да Расійскай імперыі. Пры гэтым спатрэбіўся да­во­лі працяг­лы час (ХІХ–ХХ стст.), каб жыхары Беларусі пачалі ўсведамляць сваю на­цы­я­на­ль­ную ідэнтычнасць. Нават у пачатку ХХ стагоддзя частка іх назы-вала сябе «тутэйшымі». А частка, у залежнасці ад веравызнання, лічыла сябе «рускімі» ці «палякамі».

5. Беларускі нацыянальны рух і фармаванне нацыі ў XIX–пачатку XX ст.

Асэнсаванне беларусамі сваёй пры­на­леж­нас­ці да асобнага эт­на­су або фармаванне іх нацыянальнай са­мас­вя­до­мас­ці пачалося пас­ля далучэння да Расійскай імперыі. Доўгі час назвы «Беларусь», «беларускі» і г. д. зна­ходзі­ліся галоўным чынам у афіцыйным ужытку і мелі больш ге­аг­ра­фіч­ны, чым этнічны змест.

У сiлу розных (сацыяльна-эканамiчных, палiтычных, культурных) пры-чын беларускi нацыянальны рух стаў афармляцца значна пазней. У ХIХ cт. ён i выспяваў у нетрах польскага вызваленчага руху за аднаўленне РП. Нату-ральна, што без нацыянальнай самасвядомасцi нiякi нацыяльны рух, у дадзеным выпадку беларускі, быў немагчымы. Асобныя прадстаўнiкi паланiзаванай i акаталiчанай шляхты, якiя не страцiлi сувязей з Беларуссю, яе мiнулым i г. д., або вялi свой радавод ад мясцовых магнацкіх родаў стваралi спрыяльнае асяроддзе для ўтварэння культурна-асветнiцкiх суполак з мэтай вывучэння духоўнай спадчыны. Значную ролю ў гэтым адыгрывалi таксама выхадцы з сем’яў святароў унiяцкага веравызнання. Першыя праявы нацыя-нальнай актыўнасцi адбiлiся ў дзейнасцi вiленскiх тайных таварыстваў, у твор-часцi i намаганнях Я. Чачота i Я. Баршчэўскага па збiраннi мясцовага фальклору.

Частка iнтэлiгентаў уставалi на глебу прызнання беларусаў як асобнага этнасу i ў сваiх лiтаратурных творах (Дунiн-Марцiнкевiч, А. Кiркор, Ф. Багу-шэвiч) шмат зрабiлi для прыцягнення грамадскай цiкавасцi да Беларусi i яго самабытнага народа. Да сярэдзiны ХIХ cт., праўда, сам народ, у падаўляючай большасцi cяляне, яшчэ не выяўляў цiкавасцi да нацыянальнага руху ў па-лiтычным сэнсе гэтага слова. Працэс яго нацыянальнай самаiдэнтыфiкацыi толькi пачынаўся.

Чарговы крок да абуджэння нацыянальнай свядомасцi можна звязваць з дзейнасцю К. Калiноўскага, у тым ліку яго газетай “Мужыцкая праўда”, якая выдавалася на беларускай мове. У прыватнасці, К. Калiноўскі i яго блiжэй-шыя аднадумцы iмкнулiся выказаць права беларускага народа на самастой-насць, на сваю школу, сваю веру (унiяцтва).

Варта адзначыць таксама, што царскi ўрад пасля падаўлення паўстання 1863 г. не шкадаваў сродкаў, каб русiфiкаваць край. Але публiкацыя архiў-ных дакументаў, этнаграфiчныя экспедыцыi, гiстарычныя даследаваннi такiх аўтараў як Насовiч, Семянтоўскi, Нiкiфароўскi, Карскi спрыялi зваротнаму працэсу – умацаванню пераканання ў тым, што беларусы - гэта асобны этнас.

Пасля паўстання 1863 г., калi царскi ўрад у барацьбе супраць польскага ўплыву на Беларусi ўзмацнiў барацьбу супраць усяго неправаслаўнага, ня-рускага, наогул, надрукаванага не кiрылiцай, натуральна, што працэс эт-нiчнай кансалiдацыi беларусаў iзноў запаволiўся. Перадавая беларуская моладзь захапiлася агульнарасiйскiм народнiцкiм рухам, скiраваным супраць самаўладдзя, за лiквiдацыю пам землеўладання, за сацыялiст iдэалы.

Студэнты-беларусы (дакладней, выхадцы з Беларусi) уваходзiлi ў су-полкi “Зямлi i Волi”, затым “Чорнага перадзелу” i “Народнай волi”. На мяжы 70-80 х гг. у Пецярбургу i iншых гарадах утварылiся гурткi студэнтаў-бела-русаў рэвалюцыйна-дэмакратычнага (нарадавольнiцкага) i лiберальна-асвет-нiцкага накiрункаў. У лiку iх друкаваных твораў мелiся i спецыяльна зверну-тыя “Да беларускай моладзi” i “Да беларускай iнтэлiгенцыi”. Крыху пазней з’явiлiся “Пiсьмы пра Беларусь”, “Пасланне да землякоў-беларусаў”, два нумары часопiса “Гомон”. Характэрна, што ўсе гэтыя матэрыялы выйшлi ў свет на рускай мове.

У названых творах упершыню гаварылася аб iснаваннi самабытнага беларускага народа “як асобнай галiны славянскага племенi”. Заўважалася таксама, што ён мае iнтарэсы свае, а не “польскiя i вялiкарасiйскiя”.

Аўтары адозвы “Да беларускай моладзi” слушна адзначалi, што бела-рускi народ “безгалосы, не мае прадстаўнiкоў для абароны сваiх правоў i iнтарэсаў”. З гэтай нагоды, каб паправiць яго маральнае, разумовае i эка-намiчнае становiшча, адозва заклiкала моладзь да стварэння арганiзацыi – “Беларуская грамада”.

Пра першую беларускую арганiзацыю - “Гомон” стала вядома з матэ-рыялаў следства “ахранкi”. Група была створана ў Пецярбургу не пазней 1884 г. студэнтамi-ураджэнцамi Беларусi (А. Марчанка, Х. Ратнер i iнш.). Мела сувязi ў Вiльнi, Вiцебску, Мiнску, Кiеве, Слуцкiм i Дзicенскiм паветах.

У № 1 часопiса “Гомон” яго рэдакцыя заявiла, што ён (часопiс) ставiць на мэце служыць выразнiкам iдэй сацыяльна-рэвалюцыйнай групы бела-русаў. Па нацыянальным пытаннi група падтрымала “прынцып абласной самастойнасцi як аснову для будучага федэральна-палiтычнага ладу”. У мэ-тах дасягнення самастойнасцi прызнавалася неабходным наладзiць выданне друкаванага органа i стварыць сваю Абласную рэвалюцыйную арганiзацыю.

Другi нумар “Гомона” заяўляў аб падтрымцы беларусамi-сацыялiстамi праграмы “Народнай воли” i заклiкаў да супрацоўнiцтва з ёй. Разам з тым, рэ-дакцыя асудзiла выступленне аднаго з яе лiдэраў Л. Цiхамiрава, якi заяўляў аб “недарэчнасцi” i “штучнасцi” стварэння “новых нацыянальнасцей”, маючы на ўвазе беларусаў. У адказ рэдакцыя спаслалася на выказваннi Бакунiна i iнш. народнiкаў аб праве Беларусi, нароўнi з Польшчай i Украiнаю – на федэратыўную незалежнасць. Пры гэтым “гоманаўцы” аргументавалi сваю пазiцыю аб’ектыўнымi ўмовамi развiцця беларускага народа.

У тым жа, другiм нумары “Гомона” быў змешчаны артыкул пецярбург-скай групы, што называла сябе “беларускай мясцовай фракцыяй” партыi “Народная воля” (адзiн з заснавальнiкаў - I. Грынявiцкi), якая заявiла аб сваёй рашучасцi “энергiчна абараняць Беларусь як ад польскага, так i вялiкара-сiйскага насiлля”. Яшчэ фракцыя заяўляла аб праве беларусаў на “аўтаном-ную федэратыўную самастойнасць у сям’i iншых народнасцей Расii”.

У Мiнску сярод навучэнцаў у канцы 90-х утварыўся гурток па вывучэн-ню беларускага нацыянальнага пытання. У 1902 г. яго заснавальнiкi – браты А. i I. Луцкевiчы працягнулi гэтую дзейнасць у Пецярбурзе, у студэнцкiм “Гуртку беларускай народнай асветы”. Зiмою 1902/1903 гг. члены гуртка (у тым лiку, браты Луцкевiчы, Цётка, К. Каганец, А. Бурбiс, Вац. Iваноўскi, Ф. Умястоўскi) з удзелам моладзi Мiнска i Вiльнi заснавалi “Беларускую рэвалюцыйную грамаду”

I з’езд БРГ, якi адбыўся ў 1903 г. канстытуяваў сябе як сацыяльна-палi-тычная арганiзацыя беларускага працоўнага народа. У яе праграме канчатко-вай мэтай абвяшчалася знiшчэнне капiталiстычнага ладу i пераход у грамад-скую ўласнасць зямлi, сродкаў вытворчасцi i камунiкацый.

Блiжэйшай задачай абвяшчалася звяржэнне самаўладдзя. Нацыянальная часта праграмы выглядала даволi радыкальнай, бо выказавалася за права для ўсiх народаў мець найбольшую свабоду, а самай жаданай формай забеспя-чэння нацыянальнай свабоды ў эпоху капiталiзму прызнавала “Беларускую незалежную дэмакратычную рэспублiку” [з усiмi яе правамi, свабодамi i iнш. атрыбутамi]. Меркавалася, у прыватнасцi, дабiвацца палiтычнай аўтаномii Беларусi з сеймам у Вiльнi i культурна-нацыянальнай аўтаномii для этнiчных груп краю. Такiм чынам, новая партыя спалучала cацыяльна-эканамiчныя iдэi сацыялiзму з нацыянальнымi. Недзе памiж 1904 i 1905 годам БРГ прыняла назву БСГ.

Такiм чынам, парэформенны перыяд – быў важным этапам у працэсе ўтварэння беларускай нацыi. Нягледзячы на русiфiкацыю, часткова – пала-нiзацыю, адсутнасць беларускiх навучальных устаноў i iнш., пад уздзеяннем агульнарасiйскага рэвалюцыйнага руху ў асяроддзi мясцовай, па вера-вызнаннi – хрысцiянскай, iнтэлiгенцыi ўзнiк пласт людзей, якi ўсвядомiў сваю прыналежнасць да беларускай этнiчнай супольнасцi. Публiкацыя архiў-ных дакументаў, этнаграфiчныя экспедыцыi, гiстарычныя даследаваннi такiх аўтараў як Насовiч, Семянтоўскi, Нiкiфароўскi, Карскi спрыялi ўмацаванню пераканання ў тым, што беларусы – гэта асобны этнас.

У пачатку 80-х частка беларускай студэнцкай моладзi i iнтэлiгенцыi тэарэтычна абгрунтоўва-лi роўныя з iншымi народамi правы на палiтычнае самавызначэнне, а так-сама заклiкалi да сумеснай барацьбы супраць самаўладдзя. Адным з вынiкаў гэтай працы стала стварэнне першай нацыянальнай партыi – БРГ (БСГ), а таксама выхад газеты “Наша доля” у верасні 1905 г.

Велізарную ролю ў справе кансалідацыі беларускай нацыі адыграла таксама газета “Наша ніва”. Значную частку сваіх сіл малады беларускі рух патраціў на барацьбу супраць заходнерусізму.

Заходнерусізм (руск.: западнорусизм) — ідэалагічны накірунак навуковага, грамадска-палітычнага, этнаканфесійнага і культурнага жыцця, які ўзнік на беларускіх землях пасля іх уключэння ў склад Расійскай імперыі; грунтаваўся на тэзісе, што Беларусь з'яўляецца часткай Расіі, а беларусы - адгалінаваннем рускага этнаса.

Міхаіл Каяловіч (1828 - 1891) сцвярджаў, што беларусы - гэта частка рускага народа, апалячанага і акаталічанага, і патрабаваў прыняць меры, каб беларусы і ўкраінцы забылі свае мовы і карысталіся рускай. Для абазначэння тэрыторыі Беларусі ўвёў у зварот тэрмін «Заходняя Расія».

Філолаг і этнограф Еўфімій Карскі ў 1903 годзе пісаў: На вопросъ: кто ты? простолюдинъ отвечаетъ — русскій, а если онъ католикъ, то называетъ себя либо католикомъ, либо полякомъ; иногда свою родину назоветъ Литвой, а то и просто скажетъ, что онъ «тутэйшій» — конечно противопоставляя себя лицу, говорящему по-великорусски, какъ пришлому въ западномъ крае

Гісторык і філолаг Алексей Каўка назваў заходнерусізм «трупным вірусам у беларускім арганізме».

Іэалогія заходнерусізму - гэта копія ідэалогіі паланізму, што з Усходу нас душыла праваслаўная царква Масквы, а з Захаду душыў польскі касцёл, які навязваў ідэю, што "католікі-беларусы" - гэта "палякі". Трэба памятаць словы А. Луцкевіча "Пакуль царква і касцёл у Беларусі не зробяцца беларускімі, наш народ заўсёды будзе дзяліцца на дзве часткі".

Фармаванне нацыі ў XIX–пачатку XX ст.

У канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. у беларусаў узмацніліся на­цы­яс­т­ва­ра­ль­ныя працэсы. Важнейшыя палітычныя мерапрыемствы царызму, здзей­с­не­ныя ў другой палове ХІХ ст. (скасаванне прыгону; аграрная, су­до­вая, ваенная, школьная і іншыя рэформы), а таксама станоўчыя нас­туп­с­т­вы ўздыму эканомікі (прамы-словы пераварот, прагрэс у сельскай гас­па­дар­цы) паскорылі фармаванне асобнай бе­ла­рус­кай нацыі з уласцівым ёй арэалам пражывання і своеасаблівымі мо­вай, культурай і псіхалагічным складам. Да гэ­та­га ж часу сфармавалася такая характэрная рыса нацыі, як мен­та­лі­тэт. Беларусы ўва-бралі ў ся­бе ўніяцкую схі­ль­насць да кампрамісаў, героіку каталіцызму, стро­гую стры­ма­насць пра­тэс­тан­ц­т­ва, праваслаўны калектывізм (сабор-насць). Бе­ла­ру­сы на­бы­лі такія высокамаральныя якас­ці, як талерант-насць, пра­ца­ві­тасць, гасціннасць, шчырасць. Ім уласцівы раз­важ­лі­васць, па-мяр­коў­насць, непрыняцце гвал­ту як сродку дасягнення мэ­т.

Павод­ле агу­ль­на­ра­сій­с­ка­га перапісу (1897), насельнiцтва Расii за 37 гадоў вырасла на 52 млн. (з 74 да 126 млн.), а Беларусі – амаль падвоiла­ся і склала 5 млн. 408 тыс. беларусаў, 3,1 млн. рускiх, паля­каў, яўрэяў, украiнцаў, лiтоўцаў, латышоў. Характэрна, што 73% жыха­роў Беларусі назвалі сваёй роднай мовай беларускую.

У сувязі з развіццём рыначных адносін, транспартных ка­му­ні­ка­цый, пашырэннем адукацыі і іншага адбывалася лексічнае ўзба­га­чэн­не бе­ла­рус­кай мовы, яе уніфікацыя, пашырэнне сферы ўжытку. На па­чат­ку ХХ ст. ствары-ліся ўмовы для фар­ма­ван­ня на базе мінска-маладзечан­с­ка­га дыялекту мовы лі­та­ра­тур­най. Яе зас­на­ва­ль­ні­камі з’яўляліся ін­тэ­лі­ген­ты, аб’яднаныя вакол «Нашай ні­вы». Менавіта з яе старонак у 1907 г. прагучала сфармуляваная Я. Купалам у вершаванай форме нацыянальная ідэя “Мы – беларусы. Жадаем людьмі звацца!”. Ідэя штурхала ўсіх, хто ўсведамляў сябе беларусам, змагац-ца за нацыянальныя інтарэсы, у тым ліку за ўласную дзяржаўнасць.

Разам з тым, глыбокая інтэграванасць эка­но­мі­кі і культуры Беларусі ў вялі­ка­ра­сій­с­кі арганізм стрымлівала раз­віц­цё бела­рускай самабытнасці і фар­ма­ван­не нацыянальна ары­ен­та­ва­най эліты. Акрамя таго, па пры­чы­не неспры-яльных абставін (адсутнасць уласных дзяржавы, дзяр­жаў­най мовы і сістэмы адукацыі; у асноўным сялянскі склад беларусаў, неш­мат­лі­касць нацыяналь-най бур­жу­а­зіі, іх нізкі ўзровень на­цы­я­на­ль­най самасвядомасці; невысокі аду­ка­цый­ны ўзровень большасці бе­ла­ру­саў, адсутнасць адзінай рэ­лі­гіі, падрыўная дзейнасці заходнерусістаў і палонафілаў) гэты працэс, у параўнанні з іншымі на­ро­да­мі, быў больш скла­да­ным па часе і выніках. Тым не менш факт уз­нік­нен­ня беларускай на­цыі натхніў яе лепшыя сілы на выка-нанне сва­ёй вызначальнай місіі – барацьбу за нацыянальную дзяржаўнасць.

 

 





©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.