Здавалка
Главная | Обратная связь

Пазаабрадавыя лірычныя песні.



Песні пра каханне.

У пазаабрадавых песнях даследчыкі вылучаюць песні пра ка-ханне, сямейна-бытавыя і сацыяльна-бытавыя. Асаблівай змястоўнасцю і лірызмам характарызуюцца беларускія народныя песні пра каханне. Н.С.Гілевіч назваў лірыку кахання ў фальклоры адной "з самых прыгожых, самых светлых і самых пяшчотных старонак". І адной "з самых жыццяздольных".

"Мінаюць і аддаляюцца дзесяцігоддзі, мяняюцца эпохі, чала-вецтва выходзіць на ўсё больш высокія рубяжы навукова-тэхнічна-га прагрэсу, а складзеныя сто ці, можа і дзвесце гадоў назад гранічна простыя радкі пра каханне не старэюць, не трацяць ак-туальнасці і наўздзіў патрапляюць сваім эмацыянальным ладам і настроем адгукнуцца на самыя патаемныя зрухі ў душы сучаснага чалавека"1, - трапна адзначыў Н.С.Гілевіч.

Галоўныя героі любоўных песень - дзяўчына і хлопец. Вобраз дзяўчыны, увасоблены народам, паўстае ў надзвьгаайным паэтыч-ным харастве: яна надзяляецца здольнасцю на глыбокія пачуцці, вызначаецца вернасцю ў каханні, маральнай чысцінёй, высакароднасцю, сумленнасцю, працавітасцю. Даверлівая і справядлівая ва ўзаемаадносінахда каханага, яна часам сустракаецца з ашуканствам і здрадай, што выразна раскрываецца у шэрагу беларускіх песень.

Розныя гістарычныя эпохі адбіліся на змесце песень пра каханне: у іх адлюстравалася становішча дзяўчыны і хлопца, іх залежнасць ад волі паноў-прыгоннікаў і бацькоў у часы прыгоннага ладу, адносная свабода ў каханні і ў шлюбе ў наступныя гады.

Мастацкая чароўнасць вобразаў, чысціня пачуццяў закаханых абмалёўваецца яркімі фарбамі, супастаўленнямі з прыроднымі з'явамі, маляўнічымі карцінамі пейзажу, якія садзейнічаюць больш глыбокаму адлюстраванню перажыванняў герояў. Як і ў іншых народных песнях, тут шырока выкарыстоўваецца псіха-лагічны паралелізм, персаніфікацыя, напрыклад, у песні "Ой, рабіначка", з якой прывядзем урывак:

-Ой, рабіначка,

Ты зялёная,

Ой, калі ж ты ўзышла,

Калі вырасла?

 

-Я вясной ўзышла,

Летам вырасла,

На высокі цярэм

Пахілілася.

 

-Ой, дзяўчыначка,

Ты прыгожая,

Дзе ты, красна, расла,

Гадавалася?

 

-Я у мамкі расла,

Гадавалася,

Як вішэнька ў саду

Красавалася...2

Даследчык беларускіх народных песень пра каханне І.К.Цішчанка слушна заўважыў адлюстраванне ў іх многіх жыццёвых праблем.

"Песні пра каханне - цэлы комплекс узаемаадносін, у іх, як у фальклоры, скрыжаваліся самыя розныя сямейна-бытавыя і грамадскія праблемы - звычаёва-прававыя, сацыяльныя, маральныя, філасофскія, этычныя і эстэтычныя. Аднак самым вышэйшым прынцыпам, які рэгуляваў узаемаадносіны паміж маладымі зака-ханымі людзьмі, заставалася народная мараль, якая ўвабрала ў сябе ўсё лепшае, што выхоўвала ў чалавеку ідэалы дабра, высакародства і справядлівасці."3

Менавіта паводле народных ідэалаў лірычная гераіня характарызуе свайго мілага ў песні "Няма цвету сільнейшага"4, у якой прыгажосць хлопца сімвалізуе "сіньвасілёчак". У сінтаксічным паралелізме супастаўляецца сінь васілёчак, як "сільнейшая" (больш лагічна - "сінейшая") кветка з мілым дружочкам дзяўчыны, у вернасці якога яна ўпэўнена ("Няма друга вярнейшаго //Як мілы дру-жочэк"). Яго воблік абмалёўваеццца пяшчотным параўнаннем ("Сядзіць сабе за столікам, //Як сін галубочэк") і апісаннем адзення ("На ём світа шоўкам шыта, //Боцікі казловы"... і г.д.), што значна павышае прывабнасць вобраза.

Сярод разнастайных па тэматыцы песень, галоўнай лірычнай гераіняй у якіх паўстае дзяўчына, прыцягваюць увагу песні з міфа-лагічнымі ўяўленнямі аб долі, красе як антрапаморфных або анімістычных істотах. Характэрнай у гэтых адносінах з'яўляецца песня "Кругла-мала балоцечка":

Кругла-мала балоцечка,

Там хадзіла малодзечка.

Да хадзіла, напявала,

Сваю красу засявала.

 

-Расці, расці, краса мая,

Тонкая, высокая,

Каранём глыбокая,

Лісцейкам шырокая.

 

А калі ты не вырасцеш,

Дык я цябе з каранём вырву,

Дык я цябе з каранём вырву

Ды праз плот перакіну.

 

Няхай цябе валы з'ядуць,

Няхай цябе коні стопчуць.

Валы з'ядуць палавыя,

Коні стопчуцьвараныя...5

Асаблівай эмацыянальнай узрушанасцю вылучаецца лірычная гераіняў песняхпра няшчасную долю, недабраную пару. Дзяўчын-ка з адчаю гатова ахвяраваць жыццём. У песні "Ой, пайду я каля рэчак" яна зайздросціць усяму жывому ў свеце, хто мае пару ("Ка-чар качку паганяе, //Кожна сабе пару мае") і з горыччу і крыўдай бядуе: "А я ў Бога адна ў кары, //Што не маю сабе пары. //Ой, я на іхпадзіўлюся //Ды й аб каменьразаб'юся". Яе будуць "спамінаці":

Тую дзеўку спамінаці,

Што з кахання ўміраці.6

У блізкай па зместу да гэтай песні "Па садочку пахаджаю" прычынай адсутнасці ў дзяўчыны пары называецца божая кара: не даў Бог долі. Яна таксама ў роспачы гатова разбіцца аб камень, "драбней маку" рассыпацца:

Няхай людзі тое знаюць,

Што без долі паміраюць.7

Доля дзяўчыны ў песнях пра каханне часцей за ўсё неш-часлівая. У некаторых выпадках лірычная гераіня імкнецца адшукаць сваю долю і ўздзейнічаць на яе, але ўсе намаганні марныя. У песні "А у садзе каліначка" маці пасылае дачку "каліну ламаці". Характэрна, што каліна спагадліва схіляецца да дзяўчыны. Яна ж звяртаецца да долі як да антрапалагічнай істоты:

"Дзе доля падзелася?

А дзе я радзілася -

Там долл ўтапілася,

А дзе я купалася -

Там доля засталася".

Адгукніся ты, доля,

Пасярэдзіне мора,

Адгукніся ты,друга,

Пасярэдзіне луга.8

Менавіта сваё няшчасце дзяўчына абумоўлівае ліхой доляй. Напрыклад, у песні "Ці свет, ці світае" гераіня папракае любіма-га, які яе пакідае: "Ці ж я не такая //Ды як тая другая? //Я й харошая, я й прыгожая - //Толькі доля ліхая"...9 Шукае сваёй долі і маладая казачка ў песні "Зялёны дубочак, чаго пахіліўся?", але не знаходзіць яе ў чыстым полі, не здолелі злавіць яе і рыбалоўцы ("Не злавілі долю, злавілі шчуку-рыбку. //Шчука-рыба йграе, са-бе пару мае, //Да й я маладзенькі доленькі не маю"...)10.

Шчаслівая доля ў песнях пра каханне - узаемнае каханне, якое за-вяршаецца шлюбам. Аб гэтым і марацьдзяўчына і хлопец - галоўныя героі песень, багаты унутраны свет якіх, душэўныя перажыванні і пачуцці з мастацкім майстэрствам дасканала раскрываюцца ў народных песнях.

Нярэдка ў песнях дзяўчына не скрывае ўсёй глыбіні сваіх па-чуццяў да хлопца і прызнаецца яму. У песні "Сядзіць голуб на дубку"11 дзяўчына просіць любімага параіць ёй "зелля, каб скарэй забыці яго". Яна пагаджаецца піць зелле, якое раіць хлопец, але ўпэўнена, што тады забудзе яго, як вочы заплюшчыць, г.зн., як памрэ. У песні выкарыстаны сінтаксічны паралелізм, у якім незвычайна супастаўляюцца малюнкі: голуб і галубка; хлопец і дзяўчына. Часцей за ўсё ў песнях супастаўляецца каханне адной і другой пары, тут жа іх узаемаадносіны не асацыіруюцца.

Многія песні пра каханне будуюцца не на паралелізме, а на іншых традыцыйных прынцыпах народнай паэтыкі. У песні "Па бару хаджу"12, напрыклад, апавядальная частка аб збіранні гераіняй ягад, у выніку чаго яна "памачылася, урасілася ... пазябла дужа", змяняецца эмацыянальнымі зваротамі да сонейка "жаркага" абагрэць яе, да ветрычка "буйненькага" абсушыць яе, да міленькага - "пажалець" яе, пакуль будзе жыва, не забудзе, а калі памрэ - будзе плакаць...

Любы разгляд народных песень не можа перадаць усёй паэ-тычнай прыгажосці адлюстравання ў іх вобразаў закаханых, іх па-чуццяў. Любоўныя песні вызначаюцца надзвычайнай мастацкас-цю, мілагучнасцю. Не выпадкова беларускія і рускія кампазітары шырока выкарысталі іх у сваіх апрацоўках (Тэраўскі, М.Анцаў, М.Аладаў, М.Чуркін, А.Багатыроў, В.Залатароў, І.Кузняцоў, І.Любан, П.Падкавыраў, Г.Пукст, В.Яфімаў, Я.Цікоцкі, А.Ко-пасаў, А.Сапожнікаў, Г.Лабачоў, А.Свешнікаў і многія іншыя). "Цеплыня, сардэчнасць, задушэўны лірызм беларускіх народных песень пра каханне з даўніх часоў звярнулі на сябе ўвагу пра-фесіянальныхмузыкантаў"13, - слушна заўважыла даследчыца беларускага народнага меласу С.Г.Нісневіч.

Другаснае жыццё песень у апрацоўках кампазітараў, іх вялікая папулярнасць у беларускага, рускага і іншых народаў - яркае сведчанне іх змястоўнасці і высокага паэтычнага хараства.

 

1 Лірычныя песні. /Уклад. 1 рэдакцыя Н.С.Гілевіч. - Мн., 1976. С.91.

2 Песні пра каханне /Склад. І.К-Цішчанкі, музычнай часткі С.Г.Нісневіч. Мн.. 1978. С.47.

3 Цішчанка І.К. Песні пра каханне //Беларуская вусна-паэтычная творчасць. - Мн.. 2000. С.431.

4 Federowski M. Lud bialoruski. Warszawa, 1958. S.20, №21.

5 Песні пра каханне. С. 135 - 136.

6 Тамсама. С.137.

7 Тамсама. С.137 -138.

8 Лірычныя песні. С. 142 - 143.

9 Тамсама. С. 130 - 131.

10 Тамсама. С. 161.

11 Песні пра каханне. С.402.

12 Тамсама. С.402 -403.

13 Нісневіч С.Г.Аб напевах беларускай народнай песні пра каханне //Песні пра каханне. С.37 -44.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.