Здавалка
Главная | Обратная связь

Пытанне 19. Францыск Скарына як рэнесансны дзеяч, асветнік, гуманіст.



Францыск СКАРЫНА (~1490 — ~1551, Прага) — беларускі і ўсходне-славянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык.

Паходжанне

Дакладная дата нараджэння Ф. Скарыны невядома. Бацька Францыска — Лук'ян Скарына згадваецца ў спісе расійскіх пасольскіх прэтэнзій 1492 да полацкіх купцоў. Старэйшым братам Скарыны быў Іван, каралеўскі дэкрэт называе яго адначасова віленскім мешчанінам і палачанінам.

Жыццёвы шлях

Верагодна, першапачатковую адукацыю Скарына атрымаў у Полацку. Тут або ў сталіцы ВКЛ Вільні прайшоў і далейшыя школьныя навукі, авалодаў лацінскай мовай. У 1504 паступіў вучыцца ў Кракаўскую акадэмію (універсітэт) на факультэт вольных мастацтваў або філасофіі. Акадэмія славілася як адзін з асноўных цэнтраў еўрапейскай астраноміі і астралогіі, матэматыкі, прававых і гуманітарных навук.. Праз 2 гады , у 1506 ён вытрымаў экзамен на ступень бакалаўра вольных мастацтваў.

У 1517 Францыск Скарына выдаў сваю 1-ю кнігу — Псалтыр (Біблія), пасля яшчэ 19 кніг.

Каля 1520 Францыск Скарына пераехаў у сталіцу ВКЛ Вільню. У пач. 1520-х г. ён заснаваў у доме Бабіча першую ва Усходняй Еўропе друкарню і пачаў тут кнігадрукаванне. Каля 1522 выдаў «Малую падарожную кніжку», якая складаецца з 23 частак. У 1525 у Вільні выдаў Апостал.

У канцы 1520 — пач. 1530-х г. пагоршылася матэрыяльнае становішча беларускага першадрукара, памерлі амаль усе айчынныя апекуны яго пачьшанняў: Якуб Бабіч, Багдан Онкаў, Рыгор Адвернік. Пачалася чарада працэсаў у Вільні з-за нерухомай маёмасці жонкі. Як удзельнік гандлёвых аперацый нябожчыка брата Івана Францыск Скарына нават адседзеў некалькі месяцаў у пазнанскай турме. Страшэнны пажар 1530, які знішчыў значную частку Вільні, абвастрыў адносіны паміж гарадскімі нізамі і патрыцыятам. Апякун Скарыны віленскі біскуп Ян у 1536 быў пераведзены ў Познань, дзе неўзабаве памёр. Спалучэнне розных абставін і адсутнасць выразнай сацыяльнай падтрымкі вымусілі Францыска Скарыну пакінуць ВКЛ і ад'ехаць у Прагу. У канцы 1530-х г., а магчыма і ў 1540-х г. ён працаваў садоўнікам каралеўскага парку на Градчанах.

Дакладны час смерці Францыска Скарыны невядомы. Верагодна, гэта здарылася каля 1551, бо ў студзені 1552 яго сын Сімяон атрымаў ад чэшскага караля прывілей на права атрымаць спадчыну бацькі, і ў тым жа годзе аб'явілі аб сваіх прэтэнзіях на маёмасць Ф. Скарыны Марцін Онкавіч і лаўнік віленскага магістрата купец Тоўсцік. Месца пахавання беларускага першадрукара невядома.

КнігіСкарыны вылучаюцца высокімі выдавецкімі і друкарскімі якасцямі. Беларускае кнігадрукаванне адразу пачалося з высокага еўрапейскага ўзроўню. Рэнесансавыя выданні Ф. Скарыны, адметныя мастацкім, гравюрным, арнаментальным упрыгожваннем, шрыфтам і іншымі кампанентамі выдавецкай эстэтыкі і майстэрства, былі арыентаваны на ўсе пласты беларускага насельніцтва. Яны вылучаліся практычнымі памерамі, а каментарыі разлічаны на ўспрыняцце кніжнай прамудрасці простым («паспалітым») людам «языка рускага» (беларускай і іншых усходне-славянскіх моў). 3 гэтай мэтай ён тлумачыў на палях кнігі архаічныя царкоўна-славянскія словы «рускай мовай». Іншыя маргіналіі Скарыны павінны былі падкрэсліць духоўнае адзінства Святога Пісання. 3 замежных, магчыма, славянскіх выданняў ён запазычыў падзел псалмоў на вершы.

Кнігі Скарыны зрабілі вялікі ўплыў на развіццё духоўнай культуры Беларусі і Украіны, стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў Маскоўскай Русі, распаўсюджваліся ў шматлікіх рукапісных копіях.

Выданні Скарыны з'яўляюцца унікальнымі помнікамі свецкай рэнесансавай біблейскай пісьменнасці. Іх месца ў еўрапейскім і беларускім культурна-гістарычным працэсе вызначаецца гістарычнымі ўмовамі, традыцыямі, своеасаблівасцю і агульным узроўнем духоўнага развіцця Беларусі і ўсходне-славянскіх зямель ВКЛ. Разам з тым яны адлюстроўваюць і асабістыя рысы выдаўца, яго духоўную адоранасць і непаўторнасць, веліч яго подзвігу.

Светапогляд

У творах Скарыны своеасабліва сінтэзаваліся антычныя і сярэдневяковыя традыцыі з ідэалогіяй еўрапейскага Адраджэння, хрысціянскі гуманізм з рэнесансава-гуманістычнымі ўяўленнямі. Патрыятычныя пачуцці, яго намаганні садзейнічаць усебаковаму духоўнаму і грамадскаму развіццю Айчыны не супярэчаць поглядам на гісторыю чалавецтва, права, заканадаўства, звычаі і традыцыі іншых народаў. Ён далёкі ад рзлігійнага фанатызму, ваяўнічага місіянерства. Яго канфесіянальныя погляды вызначаюцца талерантнасцю, а ў пражскіх выданнях — нават пэўнай неакрэсленасцю. Сучасныя даследчыкі звяртаюць шмат увагі на характарыстыку асветніцкіх імкненняў Скарыны, яго павагу да свецкіх навук, кніжнай справы, літаратуры, мастацтва, пісьменства, духоўных здабыткаў старажытных часоў і эпохі Адраджэння.

Духоўная спадчына Францыска Скарыны была асэнсавана і ў значнай ступені ўспрынята і развіта наступнымі пакаленнямі беларускіх мысліцеляў, гуманістаў-асветнікаў.

 

Пытанне 20. “Біблія”, выдадзеная Сарынам, яе значэнне ў гісторыка-культурным кантэксце Еўропы і славянскага свету.

У 1517 годзе Францыск Скарына выдаў сваю 1-ю кнігу — Псалтыр, пасля яшчэ 19 кніг (або 22, калі лічыць кнігі «Царстваў» за 4) Старога Запавету («Бнвлня руска»): «Іоў», «Прытчы Саламона», «Ісус Сірахаў» , «Еклесіяст», «Песня песням», «Прамудрасць Божая», «Царствы», «Ісус Навін», «Юдзіф», «Суддзі», «Быццё», «Выхад», «Левіт», «Лічбы», «Другі закон», «Руф», «Эсфір», «Плач Ераміі», «Прарок Данііл».

Біблія Скарыны не адпавядае поўнасцю ніводнаму з вядомых рукапісных ці друкаваных зводаў Святога Пісання. Яна адыходзіць ад царкоўных традыцый не столькі сваім складам і зместам (дзе многа кананічнага), колькі агульнай накіраванасцю, жывым духам і свецкай хрысціянскай прыўзнятасцю, грамадскімі, нацыянальна-патрыятычнымі, гуманістычнымі і асветніцкімі тэндэнцьюмі. Творы Скарыны непарыўна і арганічна звязаны з яго выданнямі, тэмамі і накіраванасцю яго духоўнай дзейнасці. Яны ўяўляюць сабой сукупнасць уступных, заключных і каментуючых матэрыялаў, якія дастасаваны да адпаведных біблейскіх кніг і ствараюць з імі і з усёй Бібліяй разам арганічную цэласнасць. Асноўную ролю адыгрываюць «предьсловия» і блізкія да іх па функцыях «сказання». У пражскіх выданнях 21 прадмова і 4 сказанні, у віленскіх — адпаведна 2 і 21. Большасць даследчыкаў адносіць прадмовы і сказанні да адной жанравай разнавіднасці, на думку іншых — сказанні бліжэй да пазнейшых беларускіх пропаведзяў, казанняў. Яны звычайна больш сціслыя, адрозніваюцца сваёй стылістыкай, красамоўствам, насычаны багаслоўскай рыторыкай.

Асобныя рукапісныя зводы Бібліі не былі прызначаны для шырокага распаўсюджання і толькі вынаходніцтва друку адчыніла перад ёй шырокія перспектывы. Каб пазбегнуць спрошчанага, памылковага ўспрыняцця Бібліі, Скарына імкнуўся ў простай і зразумелай форме каменціраваць біблейскія тэксты, падаваць звесткі аб гістарычных, побытавых, багаслоўскіх, моўных рэаліях. У тэалагічным кантэксце асноўнае месца ў прадмовах і сказаннях Скарыны займала т.зв. экзагеза — тлумачэнне алегарычнага зместу кніг Старога Запавету як прадвесця і прароцтва новазапаветных падзей, перамогі хрысціянства ў свеце і надзеі на вечнае духоўнае выратаванне. Комплекс прадмоў і сказанняў дапаўняюць калафоны — пасляслоўі з некаторымі выхаднымі звесткамі і т.зв. надпісанні — сціслыя ўступныя каментарыі да частак кожнай кнігі.

У кнігах змешчаны 51 гравюра – друкаваныя адбіткі на паперы з пласціны, на якую нанесены малюнак. Ен таксама тройчы друкаваў у кнігах свій уласны партрэт.

Кнігі Скарыны зрабілі вялікі ўплыў на развіццё духоўнай культуры Беларусі і Украіны, стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў Маскоўскай Русі, распаўсюджваліся ў шматлікіх рукапісных копіях. Арнаментальныя матэрыялы Віленскай друкарні Скарыны да 1652 выкарыстоўваліся ў вьшаннях найбуйнейшай беларускай друкарні — Віленскай брацкай друкарні і яе філіяла — Еўінскай друкарні, а некаторыя пражскія ініцыялы сустракаюцца ў выданнях Астрожскай друкарні на Украіне ў канцы XVI ст.

Усе прадмовы і пасляслоўі у Бібліі Ф. Скарыны, дзе ен раскрывае глыбокі сэнс біблейскіх паданняў, прасякнуты клопатам аб разумным упарадкаванні грамадства, выхаванні чалавека, усталяванні дастойнага жыцця на зямлі.

 

Пытанне 21. Скарына як пісьменнік-публіцыст, аўтар “Прадмоў” і “Пасляслоўяў” да “Бібліі”.

Францыск СКАРЫНА (~1490 — ~1551, Прага) — беларускі і ўсходне-славянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык.

Паходжанне

Дакладная дата нараджэння Ф. Скарыны невядома. Бацька Францыска — Лук'ян Скарына згадваецца ў спісе расійскіх пасольскіх прэтэнзій 1492 да полацкіх купцоў. Старэйшым братам Скарыны быў Іван, каралеўскі дэкрэт называе яго адначасова віленскім мешчанінам і палачанінам.

Жыццёвы шлях

Верагодна, першапачатковую адукацыю Скарына атрымаў у Полацку. Тут або ў сталіцы ВКЛ Вільні прайшоў і далейшыя школьныя навукі, авалодаў лацінскай мовай. У 1504 паступіў вучыцца ў Кракаўскую акадэмію (універсітэт) на факультэт вольных мастацтваў або філасофіі. Акадэмія славілася як адзін з асноўных цэнтраў еўрапейскай астраноміі і астралогіі, матэматыкі, прававых і гуманітарных навук.. Праз 2 гады , у 1506 ён вытрымаў экзамен на ступень бакалаўра вольных мастацтваў.

У 1517 Францыск Скарына выдаў сваю 1-ю кнігу — Псалтыр (Біблія), пасля яшчэ 19 кніг.

Каля 1520 Францыск Скарына пераехаў у сталіцу ВКЛ Вільню. У пач. 1520-х г. ён заснаваў у доме Бабіча першую ва Усходняй Еўропе друкарню і пачаў тут кнігадрукаванне. Каля 1522 выдаў «Малую падарожную кніжку», якая складаецца з 23 частак. У 1525 у Вільні выдаў Апостал.

Дакладны час смерці Францыска Скарыны невядомы. Верагодна, гэта здарылася каля 1551.

У 1517 годзе Францыск Скарына выдаў сваю 1-ю кнігу — Псалтыр, пасля яшчэ 19 кніг (або 22, калі лічыць кнігі «Царстваў» за 4) Старога Запавету («Бнвлня руска»): «Іоў», «Прытчы Саламона», «Ісус Сірахаў» , «Еклесіяст», «Песня песням», «Прамудрасць Божая», «Царствы», «Ісус Навін», «Юдзіф», «Суддзі», «Быццё», «Выхад», «Левіт», «Лічбы», «Другі закон», «Руф», «Эсфір», «Плач Ераміі», «Прарок Данііл».

Біблія Скарыны не адпавядае поўнасцю ніводнаму з вядомых рукапісных ці друкаваных зводаў Святога Пісання. Яна адыходзіць ад царкоўных традыцый не столькі сваім складам і зместам (дзе многа кананічнага), колькі агульнай накіраванасцю, жывым духам і свецкай хрысціянскай прыўзнятасцю, грамадскімі, нацыянальна-патрыятычнымі, гуманістычнымі і асветніцкімі тэндэнцьюмі. Творы Скарыны непарыўна і арганічна звязаны з яго выданнямі, тэмамі і накіраванасцю яго духоўнай дзейнасці. Яны ўяўляюць сабой сукупнасць уступных, заключных і каментуючых матэрыялаў, якія дастасаваны да адпаведных біблейскіх кніг і ствараюць з імі і з усёй Бібліяй разам арганічную цэласнасць. Асноўную ролю адыгрываюць «предьсловия» і блізкія да іх па функцыях «сказання». У пражскіх выданнях 21 прадмова і 4 сказанні, у віленскіх — адпаведна 2 і 21. Большасць даследчыкаў адносіць прадмовы і сказанні да адной жанравай разнавіднасці, на думку іншых — сказанні бліжэй да пазнейшых беларускіх пропаведзяў, казанняў. Яны звычайна больш сціслыя, адрозніваюцца сваёй стылістыкай, красамоўствам, насычаны багаслоўскай рыторыкай.

Асобныя рукапісныя зводы Бібліі не былі прызначаны для шырокага распаўсюджання і толькі вынаходніцтва друку адчыніла перад ёй шырокія перспектывы. Каб пазбегнуць спрошчанага, памылковага ўспрыняцця Бібліі, Скарына імкнуўся ў простай і зразумелай форме каменціраваць біблейскія тэксты, падаваць звесткі аб гістарычных, побытавых, багаслоўскіх, моўных рэаліях. У тэалагічным кантэксце асноўнае месца ў прадмовах і сказаннях Скарыны займала т.зв. экзагеза — тлумачэнне алегарычнага зместу кніг Старога Запавету як прадвесця і прароцтва новазапаветных падзей, перамогі хрысціянства ў свеце і надзеі на вечнае духоўнае выратаванне. Комплекс прадмоў і сказанняў дапаўняюць калафоны — пасляслоўі з некаторымі выхаднымі звесткамі і т.зв. надпісанні — сціслыя ўступныя каментарыі да частак кожнай кнігі.

Кнігі Скарыны зрабілі вялікі ўплыў на развіццё духоўнай культуры Беларусі і Украіны, стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў Маскоўскай Русі, распаўсюджваліся ў шматлікіх рукапісных копіях.

Усе прадмовы і пасляслоўі у Бібліі Ф. Скарыны, дзе ен раскрывае глыбокі сэнс біблейскіх паданняў, прасякнуты клопатам аб разумным упарадкаванні грамадства, выхаванні чалавека, усталяванні дастойнага жыцця на зямлі.

Пытанне 23. Дзейнасць Сымона Буднага ў кантэксце беларускай Рэфармацыі.

Сымон Будны (каля 1530 — 13 студзеня 1593) — беларускі пісьменьнік, публіцыст і кнігавыдавец, пратэстанцкі царкоўны дзяяч, вучоны-філёзаф. Паслядоўнік Францыска Скарыны. Дзеяч беларускай рэфармацыі.

Біяграфія

Пытанне пра месца нараджэння і нацыянальнасць Буднага застаецца дыскусійным. Дакладна не высветлена, ліцвін (беларус) ён ці паляк, нарадзіўся ў Будах беларускіх ці ў Будах, што знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы.

Каля 1544 Будны паступіў на факультэт свабодных мастацтваў Кракаўскага ўнівэрсытэта, дзе атрымаў грунтоўную гуманітарную і багаслоўскую адукацыю. Магчыма, пасля Кракава ён працягваў вучобу ў Базельскім пратэстанцкім унівэрсітэце.

У 1558 Будны прыехаў у сталіцу ВКЛ — Вільню, дзе заняў пасаду катэхізіста (настаўніка пратэстанцкай беларускай суполкі) з абавязкам выкладаць асновы кальвінісцкага вучэння дзецям і дарослым. У выніку гэтай дзейнасці, якая працягвалася 2 гады, склалася яго першая праца на беларускай мове — «Катэхізіс».

Катэхізіс

У 1560 ён прызначаны прапаведнікам у Клецк. Сумесна з нясвіжскім намеснікам Мацеем Кавячынскім і яго братамі, а таксама з кальвінісцкім міністрам (прапаведнікам) Лаўрэнціем Крышкоўскім Будны заснаваў у Нясвіжы друкарню, пры якой была пабудавана і паперня. Падтрымку, у тл. і фінансавую, беларускім кнігавыдаўцам аказвалі ўладальнік Нясвіжа Мікалай Радзівіл Чорны і будучы канцлер ВКЛ Астафій Валовіч. Па загадзе апошняга з Вільні ў Нясвіж былі перавезены шрыфты Ф.Скарыны. У 1562 у Нясвіжскай друкарні выйшла першая кніга — «Катэхізіс». Аўтарамі гэтай кнігі лічыцца Будны. Ён уяўляе сабой кароткія пытанні на рэлігійную тэму і разгорнутыя адказы. Спэцыфіка мовы заключаецца ў тым, што побач з старабеларускай мовай прыводзяцца вялікія цытаты на царкоўна-славянскай мове, якія нічым не абазначаюцца. Такім чынам Будны пайшоў далей за Скарыну на шляху збліжэння пісьмовай мовы рэлігійных твораў і жывой беларускай мовы. «Катэхізіс» быў створаны дзеля пашырэньня асветы — «для простых людзей языка рускага».

Погляды

Вялікае значэнне Будны надаваў прапагандзе сваіх рэлігійна-філязофскіх ідэй і на Захадзе. На працягу 1574 ён выдаў у Лоскай друкарні на лацінскай мове некалькі твораў: «Аб дзвюх прыродах Хрыста», «3 нагоды аргумэнтаў Сімлера», «Кароткі доказ, што Хрыстос не з’яўляецца такім жа богам, як бацька» і інш.

У 1576 у Лоску выйшаў у свет галоўны рэлігійна-філасофскі твор Буднага «Пра найважнейшыя палажэньні хрысьціянскай веры», у якім ён абагульніў свае радыкальныя ідэі. Трактат Буднага «Пра найбольш важнейшыя палажэньні хрысціянскай веры» пераважна палемічны. У ім аўтар дыскутуе ня толькі з трынітарыямі, але і з прыхільнікамі дытэізму (двухбожжа) — Пятром з Ганёндза і Станіславам Фарноўскім. У гэтым творы ён распрацоўвае ўнітарную канцэпцыю Бога і натуралістычную вэрсыю паходжаньня Хрыста. Паводле Буднага, богам з’яўляецца толькі Бог Айцец, Святы Дух — сіла боская. Хрыстос жа наогул не мае ніякіх адносінаў да боскай супольнасьці паколькі па сваім паходжанні ён натуральны чалавек, узведзены ў боскі сан дзякуючы сваім высокім маральным якасцям і заслугам у прапагандзе хрысьціянства.

Апошнія гады Будны жыў пры дварах выпадковых мэцэнатаў. Да 1956 дакладная дата смерці Буднага ня была вядома. Яе ўстанавіў Станіслаў Кот. Будны памер 13 студзеня 1593.

 

Пытанне 24. Васіль Цяпінскі – паслядоўнік Францыска Скарыны.

Васíль Ця́пінскі (каля 1540 — каля 1603), беларускі гуманіст-асветнік, пісьменнік і кнігавыдавец, перакладчык, пачынальнiк бiблейскай (новазапаветнай) выдавецкай беларускамоўнай традыцыi. Паслядоўнік Ф. Скарыны.

Біяграфія

Нарадзіўся ў маёнтку Цяпіна ў сям’і дробнага гаспадарскага баярына Полацкага павета Мікалая Амельяновіча. Служыў у падканцлера ВКЛ Астафея Валовіча, пратэктара рэфармацыйнага руху, які падтрымліваў кнігавыдавецкую і асветніцкую дзейнасць на Беларусі.

Рэлігіёзныя погляды

Васiль Цяпінскі працягнуў гуманістычныя і культурна-асветніцкія традыцыі Францішка Скарыны, быў асабіста і ідэйна звязаны з Сымонам Будным, падзяляў яго грамадска-палітычныя і рэлігійныя погляды. Як і Сымон Будны, ён перайшоў з кальвінізму ў антытрынітарызм. У кнізе «Пра найважнейшыя артыкулы хрысціянскае веры» Сымон Будны паведамляў, што ў 1574 годзе у доме «брата мілага Васіля Цяпінскага» адбыўся сінод антытрынітарыяў. У другой сваей кнізе ён пісаў пра сінод 1578 года, на якім Цяпiнскi адстойваў сваю грамадзянскую пазіцыю. Ён лічыў, што валодаць маёнткамі і зямлёй, а таксама ўдзельнічаць у справядлівых войнах супраць нашэсцяў і пагрозы тыраніі – гэта ня грэх і не супярэчыць Бібліі, як даводзілі крайне левыя антытрынітарыі. Такія погляды Цяпiнскага супадалі з поглядамі шляхецкага крыла пратэстанцкага руху.

Кнігавыдавецкая дзейнасць

У 1570-я г. ён на свае сродкі ў сваім родавым маёнтку арганізаваў друкарню(якая знаходзілася, відаць, у Цяпіне) з намерам выдаваць кнігі на беларускай мове. У яго была добрая бібліятэка, неабходная яму для выдавецкай дзейнасці. Наважыўшыся надрукаваць Евангелле на дзвюх мовах – царкоўнаславянскай і беларускай, Цяпiнскi распачаў цяжкую і складаную па тым часе работу па яе перакладзе. Цяпер вядома толькі адно яго выданне – Евангелле, якое выйшла каля 1570 і надрукавана на дзвюх мовах - царкоўнаславянскай і беларускай. Пры перакладзе Евангелля на беларускую мову Васiль Цяпiнскi абапіраўся на стараславянскія пераклады Свяшчэннага пісання асветнікамі Кірылам і Мяфодзіем. Выданне ўпрыгожана наборным арнаментам. Прадмова да "Евангелля" адрозніваецца ад іншых прадмоў у беларускіх старадруках публіцыстычнай страснасцю, вастрынёй пастаўленых пытанняў. Васіль Цяпінскі асуджае царкоўную і свецкую знаць, якая абыякава ставіцца да будучынi Айчыны. Уся перакладчыцкая і друкарская дзейнасць вялася ім з патрыятычных пачуццяў да Радзiмы. У рукапіснай прадмове да Евангелля выдавец пісаў пра сваё высокае прызначэнне служыць беларускаму народу. Цяпінскі заклікаў паноў і духавенства дапамагаць паспалітаму люду адкрываць школы і ўзнімаць навуку. Васiль Цяпiнскi імкнуўся даказаць вялікую карысць чытання Евангелля на роднай мове, якое дае магчымасць лепш разумець рэлігію. Такiм чынам асветніцкая праграма Васiля Цяпінскага была разлічана на ўздым нацыянальнай культуры, школьнай справы, пісьменства, кнігадрукавання, умацаванне пазіцый беларускай мовы, абуджэнне грамадзянскай актыўнасці беларускага народа, яго гістарычнай і нацыянальнай свядомасці. У яго творчасці прысутнічаюць выразныя дэмакратычныя тэндэнцыі. Асноўную прычыну цяжкага становішча і заняпаду сваёй Айчыны ён бачыў у афіцыйнай палітыцы паланізацыі і акаталічвання беларусаў, у падтрымцы гэтай палітыкі мясцовымі феадаламі, якія не толькі не дапамагалі народу развіваць сваю культуру, але і самі адракліся ад таго, што калісьці было зроблена іх продкамі. Даўно наспелай справай ён лічыў адкрыццё школ, у якіх выкладанне вялося б не на лацінскай ці польскай, а на беларускай мове, дастаткова багатай для выкарыстання яе ў навучальных установах. Такія школы і вывучаемыя ў іх прадметы, на яго думку, павінны адпавядаць усебаковаму развіццю адукацыі на роднай мове і, значыць, усебаковаму развіццю. У сваім выданні Евангелля Васiль Цяпiнскi змясціў 210 глос (слоў-перакладаў), якія тлумачылі на палях кнігі незразумелыя ці малазразумелыя словы. Яго падыход да рэлігіі быў рацыяналістычны, талерантны. Рэлігійную адукацыю ён звязваў з асветай наогул. Евангелле адрасаваў і дарослым, і дзецям, і кальвіністам, і праваслаўным, і ўсім, хто хоча чытаць гэту частку Бібліі. У сваей прадмове да Евангелля Цяпiнскi пісаў, што з-за цяжкага матэрыяльнага становішча процідзеяння непрыяцеляў, якія здзекаваліся з яго шчырага імкнення надрукаваць кнігу, яму давялося выпусціць толькі пісанні святых Матфея, Марка і пачатак з Евангелля Лукі.

Пытанне 14. «Пахвала Вітаўту» як узор сярэднявечнай публіцыстыкі.

Арыгінальны помнік беларускай старажытнай літаратуры ранняга перыяду – “Пахвала вялікаму князю Вітаўту”. Яна вылучаецца сярод іншых частак Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г. характарам зместу і выкладу, жанравай формай і стылем. Гэта не звычайнае апавяданне пра пэўныя гістарычныя падзеі, а ўсхваляванае лірычнае слова пра вялікага князя, урачысты апафеоз велічных вынікаў яго дзяржаўнай дзейнасці. Аўтар “Пахвалы Вітаўту” ўстаўляе князя як мудрага і ўсемагутнага валадара, даносіць да чытача свае ўяўленне пра яго веліч і свабоду. Аўтар гаворыць пра агмоны палітычны ўплыў Вітаўта ў Еўропе, пра яго вялікі міжнародны аўтарытэт. Кіраўнікі шмат якіх дзяржаў і княстваў жывуць з ім у вялікай любві, вялікую чэсць і пашану да яго маюць. Усемагутны Вітаўт, сцвярджае аўтар, узводзіў на трон і пазбаўляў улады татарскіх ханаў у грознай Залатой Ардзе і фактычна валодаў усёй рускай зямлей.

“Пахвала Вітаўту” – вельмі цікавы і каштоўны помнік літаратуры іграмадска-палітычнай думкі Беларусі першай паловы 15 ст. У ей у сціслай, скандэсаванай форме выказана гістарычная канцэпцыя ўсяго Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г., яго асноўная ідэя. У гэтым летапісным зводзе сцвярджаецца погляд на Вялікае княства Літоўскае як на літоўска-славянскую дзяржаву, якая прызнаецца галоўўным цэнстрам палітычнага аб’яднання ўсходнеславянскіх зямель. Гэтая канцэпцыя была ідэалагічным абагульненнем і абгрунтаваннем цэнтралізатарскай палітыкі літоўска-беларускіх князеў Альгерда і Вітаўта на Русі.

 

Пытанне 16. Рэнесанс у Еўропе і Беларусі

Адраджэ́нне, Рэнеса́нс — гісторыка-культурная эпоха паміж Сярэднявеччам і Новым Часам (14–першая палова 17 ст.) у краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы.

Назва «Адраджэнне» звязана з сапраўдным адраджэннем інтарэсу да культурных здабыткаў і каштоўнасцяў Старажытнай Грэцыі і Рыма, якое пачалося ў паўночнай Італіі і пазней распаўсюдзілася на іншыя еўрапейскія краіны.

Прыкметы рэнесанса:

· Тэакратычная сістэма змянілася антропацэнтрычнай

· Выбух тхналогій і камунікацый

· Эпоха Вялікіх геаграфічных адкрыццяў

· Эпоха секулярызацыі

· Эпоха адукацыі

Тып рэнесанснага дзеяча:

· Энцыклапедызм ведаў

· Вялікі паліглот

· Чалавек магільны, вялікі вандроўнік і патрыет.

· Вальнадумства і дэмакратызм

У эпоху Адраджэння былі зроблены важныя адкрыцці і вынаходкі ў розных галінах навукі і тэхнікі, створаны выдатныя ўзоры рэалістычнага мастацтва. Для культуры Адраджэння былі ўласцівыя антыфеадальная і антыклерыкальная накіраванасць, адмаўленне дагматызму і схаластыкі, узрастанне асобаснага пачатку, індывідуалізму, пашырэнне вольнадумства, свабодалюбных, патрыятычных настрояў. Адной з найбольш важных адметных рыс рэнесансавай культуры з’яўляецца гуманізм.

Характэрнай асаблівасцю эпохі Адраджэння быў зварот да культуры антычнасці як зыходнага пункта для фармавання новай, пераважна свецкай культуры, апорай якой станавіліся гарады, двары і маёнткі феадалаў, багатых мяшчан, а галоўнымі выразнікамі — прадстаўнікі новай інтэлігенцыі, перадавыя грамадскія і палітычныя дзеячы. Рэнесансныя ідэі і матывы найбольш яскрава выявіліся ў творчасці выдатных мастакоў, скульптараў (Мікеланджэла, Леанарда да Вінчы, Рафаэль, А. Дзюрэр, Тыцыян, Данатэла), архітэктараў (Ф. Брунелескі, Д. Брамантэ), літаратараў (У. Шэкспір, М. дэ Сервантэс, Ф. Рабле), вучоных (Г. Галілей, М. Капернік, Дж. Бруна), мысліцеляў (Т. Мор, Э. Ратэрдамскі) і інш.

У эпоху Адраджэння культура выйшла з-пад поўнай апекі царквы, што прывяло да хуткага развіцця свецкага мастацтва; найбольшыя поспехі былі дасягнутыя ў галіне выяўленчага мастацтва. Рэнесансная культура 15 – пачатку 17 ст. еўрапейскіх краін (Германія, Нідэрланды, Англія, Францыя, Іспанія, Швецыя і інш.), размешчаных на поўнач ад Італіі і Альпаў, традыцыйна называецца Паўночным Адраджэннем. Яго асаблівасцямі былі кампраміс з сярэднявечнымі традыцыямі, моцная сувязь з рэлігійнымі і нацыянальна-культурнымі рухамі.

Адраджэнне ў Беларусі

Перадумовамі станаўлення і развіцця культуры Адраджэння на беларускіх землях сталі ўзаемасувязі ВКЛ з краінамі Заходняй Еўропы, адносна дэмакратычны лад жыцця, рост гарадоў, завяршэнне працэсу фармавання беларускага этнасу і старабеларускай мовы. Тыповыя рысы рэнесанснай культуры (гуманізм, свабодалюбства, патрыятызм, антыдагматычнасць) выразна праявіліся ў культурна-асветніцкай, творчай дзйнасці Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага, М. Гусоўскага, Сімяона Полацкага і інш. Расквітнела летапісанне, заняпала жыційная літаратура, былі створаны хронікі, гістарыяграфічныя творы, на старабеларускую мову перакладаліся ўзоры свецкай прозы. Пашырэнню рэнесансных ідэй паспрыяла ўзнікненне і хуткае развіццё мясцовага кнігадрукавання.

Літаратура пераставала быць ананімнай, цэлая плеяда літаратараў, публіцыстаў (М. Сматрыцкі, А. Волан, А. Філіповіч, А. Рымша, Л. і С. Зізаній, І. Пацей і інш.) гучна заявіла пра сябе. З’явіліся прафесійныя паэты, атрымала развіццё мемуарная літаратура.

Паспяхова развівалася архітэктура, што знайшло адлюстраванне ў будаўніцтве шматлікіх ратуш, храмаў, палацаў, дамоў цэхавых брацтваў і інш. Спачатку рэнесансныя рысы спалучаліся з элементамі готыкі (Мірскі замак, Мураванкаўская царква-крэпасць). У 16 ст. – сярэдзіне 17 ст. рысы Адраджэння праявіліся і ў выяўленчым мастацтве, якое спалучала заходнееўрапейскія традыцыі, асаблівасці візантыйскай мастацкай спадчыны і адметныя рысы творчасці мясцовых мастакоў. Пашырыўся жанр партрэта, у якім праявілася рэнесансавае разуменне асобы чалавека. Фармаваўся жанравы і батальны жывапіс. У беларускім іканапісе ўзнікла наватарская плынь, што выявілася ва ўвядзенні ў сюжэтную канву бытавых і этнаграфічных дэталяў. У беларускім мастацтве першай паловы 17 ст. формы Адраджэння суіснавалі з рысамі маньерызму, але паступова пачалі саступаць вядучае месца стылістыцы барока.

Пытанне 26. Мялеці Сматрыцкі і ягоны “Трэнас”

Нарадзіўся ў 1577 годзе ў сям'і гарадскога пісара на Падоллі. Меў свецкае імя Максім. Пачатковую адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам бацькі і грэка Кірылы Лукарыса, які скончыў Падуанскі ўніверсітэт. Каля 1601 года скончыў Віленскую езуіцкую акадэмію. Разам са сваім вучнем, маладым беларускім магнатам Багданам Саламярэцкім, паглыбляў веды ў краінах Еўропы.

У 1608 годзе надрукаваны твор "Антыграфі", у якім палемізуе з уніяцкім мітрапалітам Іпацеем Пацеем. У 1610 годзе выйшаў "Трэнас, або Плач адзінай святой сусветнай усходняй царквы з тлумачэннем дагматаў веры". Твор настолькі востры, што рэдактар трапіў у турму, а брацкая друкарня ў Вільні, дзе друкаваўся "Трэнас", на дзевяць гадоў была зачынена. М. Сматрыцкі ўратаваўся ад ганенняў, бо твор з'явіўся пад псеўданімам.

У 1617 годзе прымае пострыг пад імем Мяцелій. У 1618 (19) г. з'яўляецца кніга "Граматіки славенския правилное синтагма", якая больш за два стагоддзі была самым аўтарытэтным падручнікам па славянскаму мовазнаўству. На пачатку 20-х гадоў прымаў актыўны ўдзел у абароне праваслаўных брацтваў. Напісаў некалькі палемічных твораў ("Апраўданне невіноўнасці", "Абарона невіноўнасці", "Збор з'едлівых лістоў" і інш.).

Напалоханы паўстаннем у Віцебску, да чаго меў дачыненне, пакінуў у 1623 годзе Вільню і накіраваўся на Блізкі Ўсход. Па вяртанні адышоў ад змагання за інтарэсы праваслаўя. У 1627 годзе тайна перашоў ва ўніяцтва. У "Апалогіі" (1628) выракся сваіх папярэдніх палемічных твораў, асудзіў дзейнасць праваслаўных пісьменнікаў.

Пераход ва ўніяцтва не ўратаваў Мяцелія Сматрыцкага. Пад пагрозай смерці ён у 1628 годзе вымушаны быў публічна адрачыся ад "Апалогіі".

Апошнія гады жыцця правёў у Дзерманскім манастыры. Напісаў там так званыя ўніяцкія творы, у якіх выступаў супраць праваслаўнай царквы ("Пратэстацыя", "Паранэзіс", "Экзатэзіс"). Памёр у 1633 годзе.

“Трэнас”.Найбольш значны твор Сматрыцкага. Выйшаў у 1610 годе на польскай мове пад псеўданімам Тэафіл Арталог, бо ўсякаму, хто падпісаў бы свае сапраўднае прозвішча пад такім творам пагражала небяспека апынуцца ў турме.

Кніга з’явілася ў даволі нязручны для караля Сігізмунда ІІІ момант.Менавіта вясной і летам 1610 г. ен дамагаўся абрання на маскоўскі трон каралевіча Уладзіслава. “Трэнас” жа красамоўна сведчыў ад перспектывах ваенна-палітынай інтэрвенцыі польскай магнатэрыі.

Пачынаецца “Трэнас” паводле тагачаснай традыцыі, эпікграмай на герб дому Вішнявецкіх, у якой, як і ў папярэднім прысвячэнні да “Антыграфі”, таксама выкарыстоўваецца барочная метафарычная сімволіка. Твор складаюць 2 прадмовы і 10 раздзелаў, якія ўмоўна можна падзяліць на 3 ідэйна-тэматычныя групы: 2 пачатковыя раздзелы найбольш ярка раскрываюцьталент палеміста-мастака; трэці і чацверты раздзелы ўяўляюць сабою своеасаблівую энцыклапедыю выказванняў старажытных багасловаў і філосафаў пра кіруючую ролю рымскага папы. Шэсць апошніх вырашаюць у большасці сваей праблемы рэлігійна-дэмакратычнага характару.

Менавіта першыя 2 раздзелы сведчаць аб пісьменніцкай сталасці Сматрыцкага, які дасканала авалодаў паэтыкай стылю барока. Апісваючы сучасны яму стан праваслаўнай царквы, Мялецій выкарыстоўваў народна-паэтычную, міфалагічную і біблейскую сімволіку.

“Трэнас” – твор высокага грамадзянскага гучання. Многімі сваімі зваротамі, асабліва, калі ідзе гаворка пра былую магутнасць праваслаўнай царквы, ен нагадвае бессмяротныя радкі “Слова пра паход Ігаравы”, дзе ўпершыню ў літаратуры ўсходніх славян з такім пафасам прагучала ідэя, неабходнасці яднання рускіх князеў. Сматрыцкі дае знішчальную характарыстыку пастырам, якія сваімі ўчынкамі не апраўдвалі прызванне настаўніка. Ен паказвае сапраўдны твар невукаў-святараў.

Пісьменнік-палеміст паказаў сябе добрым знаўцам гуманістычнай літаратуры Заходняй Еўропы. У “Трэнасе” шырока цытуюцца творы Пятраркі, Мантуана, Гараізы, Бярнарда і многіх іншых. Усяго ў “Трэнасе” аўтар спасылаецца на сачыненні 143 аўтараў.

Напалоханыя езуіты і ўніяты адразу ж выступілі ў друку супраць “Трэнаса”. Першым, хто напісаў адказ Сматрыцкаму, быў Петр Скарга. Але ні з’едлівыя творы супраць “Трэнаса”, ні полымя інквізіцыі, ні штрафы, ні турмы не змаглі вырваць з рук народа яго ідэйную зброю. Кніга хадзіла па руках, перапісвалася, перадавалася з пакалення ў пакаленне як самы дарагі дар, як духоўны запавет нашчадкам.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.