Здавалка
Главная | Обратная связь

Прафесіяналізацыя тэатра. Школьная драматургія.



У часы барока ўзніклі першыя творы беларускай драматургіі. Гэта былі невялікія інтэрмедыйныя сцэн-кі, якімі перамяжалася дзеянне ў лацінскіх, польскіх, а пазней і «славянарускіх» школьных драмах. Відаць, тады ж з'явіліся пер-шыя батлеечныя творы («Цар Ірад», «Цар Максіміліян» і інш.).\\Школьны тэатр быў тыповым параджэннем барока. Пашырэнне яго ў Беларусі звязана з дзейнасцю ордэна езуітаў. Гэтыя відовішчы мала што давалі розуму прысутных. Усе памкненні скіроўваліся на тое, каб уз-дзейнічаць на пачуцці гледачоў, уразіць іх уяўленне. У прадстаў-леннях умела выкарыстоўваліся гук і колер, кантрастныя іх спа-лучэнні. Пастаноўкі драм суправаджаліся выступленнямі хору і балета, «жывымі» карцінамі-алегорыямі.\\Сёння нам вядомы больш чым сто лацінскіх і польскіх паву-чальных драм, пастаўленых у езуіцкіх школьных тэатрах у По-лацку, Гродне, Пінску, Навагрудку, Нясвіжы, Мінску, Оршы, Брэсце, Магілёве, Бабруйску, Слуцку і Жодзішках. Тэматычна ў тагачасным рэпертуары вылучаюцца велікодныя і масленічныя (запустныя) драмы, а таксама п'есы, напісаныя ў сувязі з экзаме-намі і заканчэннем навучальнага года. Сюжэты для іх браліся са Святога Пісання, антычнай міфалогіі і гісторыі, гісторыі краін Усходу і Заходняй Еўропы. Зрэдку выкарыстоўвалася мясцовая тэматыка (падзеі пастаўленай у Полацку драмы «Духоўнае пры-часце святых Барыса і Глеба» часткова адбываюцца на Дзвіне).\\Як відаць з друкаваных і рукапісных праграм школьных тэатраў, пастаноўкі драм часта суправаджаліся інтэрмедыйнымі ўстаўкамі на зразумелай шырокаму гледачу беларускай мове. У адрозненне ад драм яны пісаліся пераважна вучнямі. Сёння нам вядома каля дваццаці беларускіх інтэрмедыйных тэкстаў тых часоў (некаторыя з іх з'яўляюцца беларуска-польскімі або бела-руска-ўкраінскімі). Устанаўленне іх аўтарства, а таксама даклад-нае датаванне і лакалізацыя часцей за ўсё немагчымыя.\\Першым сцэнічным творам, у якім адзін з герояў загаварыў па-беларуску, была інтэрмедыя Каспара Пянткоўскага «Цімон Гардзілюд», пастаўленая ў Вільні ў 1584 г. у сувязі з пачаткам на-вучальнага года. Па-«русінску» ў ёй гаворыць шавец, «молодзец рэмісла мяста віленского». Ён едка высмейвае схаластычныя му-рагельствы філосафа Гардзілюда, які пагарджае іншымі, заклікае рабіць зло. «I бес ты, не пілозоп! Такі велькі дурны», — кажа ша-вец на развітанне свайму субяседніку.\\Найболып спелымі ў жанравых адносінах з'яўляюцца бела-рускія інтэрмедыі з так званага «Ковенскага зборніка» 1731 г. — «Селянін і вучань-уцякач», «Літаратар, селянін, Самахвальскі», «Ігра Фартуны». Асноўнай дзеючай асобай у іх з'яўляецца бе-ларускі селянін, чалавек дасціпны і кемлівы. Мова іх больш каларытная і чыстая, чым у інтэрмедыях XVII ст.

 

36. Народная драматургія. Батлейка.Як спецыфічны літаратурны род, які з'яўляўся ў выніку ад-мысловай дзейнасці пісьменнікаў, драматургія была непасрэдна спалучана з развіццём у Беларусі тэатральнага мастацтва, што грунтавалася як на ўплывах тэатральнай культуры Захаду (у пры-ватнасці, Польшчы), так і на вусна-паэтычных традыцыях на-родных святаў і гульбішчаў.\\У гістарычным аспекце народная паэтычная творчасць папя-рэднічала ўзнікненню тэатра і драматургіі як такіх. Аднак дра-матычнае прадстаўленне — якасна іншая з'ява параўнальна з фальклорам, які паслужыў для яго жыватворнай глебай і не-вычэрпнай крыніцай вобразаў, моўных і выяўленчых сродкаў, стаў сапраўднай школай акторскага майстэрства. Абрадавае і гульнёвае дзействы вельмі марудна і толькі часткова перарасталі ў тэатральнае нават у найбольш развітых калядных і валачобных формах, таму што любая народная гульня не прадугледжвала наяўнасці гледача як такога, «назіральніка», а з'яўлялася агульнай для ўсіх людзей. У «паратэатральных» дзеях глядач знаходзіўся то па-за межамі, то быццам «унутры» спектакля.\\Неабходная ўмовай зараджэння драматургіі можно лічыць і першапачатковае фарміраванне выяўлення пра лірычнага героя.\\БАТЛЕЙКА.каля XV ст. у ВКЛ ці то скамарохамі, ці то захожымі з заходніх краін артыстамі пачалі ажыццяўляцца паказы спектак-ляў-сцэнак, падобных да батлеечнай драмы. У XVI ст. на Бела-русь з Заходняй Еўропы прыйшоў тэатр марыянетак. Заснаваны на традыцыях сярэднявечных містэрый, гэты тэатр разам з адпа-веднымі дзеянню тэкстамі быў «трансплантаваны» на беларускую, польскую і ўкраінскую глебы манахамі-езуітамі, але ў кожнай з краін набыў непаўторнае і адметнае нацыянальнае аблічча, карэнным чынам змяніўшы першапачатковы змест. Так у развіцці і змене самога сэнсу лялечнага прадстаўлення нарадзілася каля сярэдзіны XVII ст. беларуская батлейка, стаўшы, бадай, сімвалам беларускага тэатральнага мастацтва.\\Прадстаўленні доўга не запісываліся.Вельмі верагодна, аднак, што ўжо ў другой палове XVIII ст. батлеечнае прадстаўленне складалася з некалькіх частак. Пра гэта сведчыць этнаграфічны і археалагічны матэрыял, што датуецца тым часам. Першая, асноўная, частка беларускай батлейкі, якая і была запазычана з заходнееўрапейскага тэатра, прысвячалася рэлігійнай тэматыцы і ў лялечным спектаклі раскрывала вядомы евангельскі сюжэт пра нараджэнне Ісуса Хрыста, і г.д..\\Потым з’явідіся чэрці, чарадзеі, цівуны, смерць. Пра ірада. Ен гавора са смерцю, прадстае ў постаці пана, станоўчыя персанажы- бел. Сяляне і рамеснікі.\\У другой частцы распрацоўваліся традыцыйныя сюжэты беларускіх інтэр-медый, якія ў выкананні кожнага батле'ечніка «абрасталі» самымі рознымі акалічнасцямі, абставінамі, дадатковымі сцэнамі.\\Малыя драматургічныя формы (інтэрмедыі, батлейка, на-родныя гульні), будучы асноўнымі ў беларускай славеснасці XVI— XVIII стст., падрыхтавалі глебу і заканамерна прывялі да ўзнік-нення ў другой палове XVIII—XIX ст. буйных твораў, якія, пры трымліваючыся ўласцівых фальклору эстэтычных прынцыпаў, увабралі ў сябе ўсё багацце драматургічнага мастацтва нашых продкаў.

37. Літаратура эпохі Асветніцтва.Эпоха Асветніцтва нарадзіла новага чалавека, новыя ідэалы, якія ўвасобіліся ў грамадска-філасофскай думцы і мастацтве, у шматмоўнай літаратуры Беларусі і ўласна беларускай літаратуры.Рацыяналістычная ідэалогія Асветніцтва прынцыпова рознілася ад суб'ектыўнага ідэалізму часоў Контррэфармацыі. Асветнікаў звязвала не рэлігія, а культ розуму. Ідэолагі гэтай эпохі аперавалі такімі ацэначнымі катэгорыямі, як чалавек, грамадства, прагрэс, адукацыя, навука, вопыт, праца, карысць, шчасце, свабода, роўнасць, умеранасць, гармонія.

Асветніцкія ідэі вызначылі асноўныя рысы тагачаснай эстэтыкі. Крыніцай прыгожага абвяшчалася аб'ектыўная рэчаіснасць. Перад стваральнікам катэгарычна ставілася задача актыўна ўмешвацца ў жыццё, адкрываць чалавеку “праўду”, вызначаць яму “норму паводзін”. Асветніцкай эстэтыцы характэрны пазнавальны аптымізм і апафеоз творчых магчымасцяў чалавечага розуму.Асноўнымі мастацкімі стылямі эпохі Асветніцтва сталіся класіцызм і сентыменталізм. Першы з іх апеляваў да чалавечага розуму, другі — да сэрца, пачуццяў. Але і класіцысты і сентыменталісты падзялялі асветніцкі пастулат пра дзейснасць мастацкага слова, ягоную здольнасць навучыць і пераканаць чалавека. І для тых, і для іншых паэт, творца — гэта “настаўнік”. Разыходжанні былі толькі ў вызначэнні акрэсленых шляхоў, якімі ён мусіць уплываць на “вучня”. Класіцызм бачыў “норму паводзін” у “разумным”, сентыменталізм — у “натуральным”.Класіцызм, з ягонымі патрабаваннямі гармоніі, сіметрыі, зададзенасці, умеранасці ў мастацкіх сродках, безумоўна, больш адпавядаў ідэалогіі Асветніцтва, чым сентыменталізм, які арыентаваўся на пачуцці, часта гіпербалізаваныя. У аснове класіцысцкай эстэтыкі ляжалі рацыяналістычная нарматыўнасць, падкрэслены дыдактызм. У шматмоўнай літаратуры Беларусі класіцызм пачаў пашырацца з 60-х гадоў ХVIII ст. Ён жа вызначыў асноўныя асаблівасці тагачаснага мастацтва (найперш жывапісу і архітэктуры). У станаўленні новай беларускай літаратуры класіцызм, па праўдзе, “не стаў эпохай”, але ягоныя рысы выразна праявіліся ў “Камедыі” Марашэўскага і іншых творах канца ХVIII ст.

Параўнальна з часамі барока, літаратура Беларусі эпохі Асветніцтва мела ярка выяўлены полілінгвістычны характар. Але творы на беларускай мове займалі ў ёй далёка не дамінантнае месца. Асноўнай літаратурнай мовай з'яўлялася тады польская мова. Хаця ствараліся і выдаваліся кніжкі таксама на мовах стараславянскай, лацінскай, яўрэйскай, нямецкай, францускай, у рукапісныя зборнікі ўлучаліся тэксты па-ўкраінску, па-літоўску і па- татарску. Пасля 1772 г., і асабліва ў 90-я гады, актыўна распаўсюджвалася руская мова. Літаратурнае жыццё Беларусі другой паловы ХVIII ст. да значнай ступені з'яўлялася складнай часткай літаратурнага жыцця Рэчы Паспалітай. З Варшавы і Вільні паступалі кнігі і перыядычныя выданні, пашыраліся новыя густы, “мода” на класіцызм і сентыменталізм. Аднак беларуская зямля заставалася не толькі пасіўным успрымачом ішаземных уплываў. Ураджэнцы яе прыўнеслі важкі ўклад у развіццё польскай літаратурнай эпохі Асветніцтва. У эпоху Асветніцтва па-ранейшаму актыўна ўжывалася лацінская мова.

Класіцызм, галоўны мастацкі напростак эпохі Асветніцтва, стымуляваў росквіт адных жанраў і запаволіў або цалкам прыпыніў развіццё іншых. Нарматыўная эстэтыка класіцызму дапускала “прастамоўе” ўвогуле і беларускія “варварызмы”, у паасобку, толькі ў “нізкіх”, парадыйна-бурлескных творах. Гэтым можна вытлумачыць пашырэнне калядак, з'яўленне парадыйных вершаў накшталт “Уваскрэсення Хрыстова”. А вось для панегірычных і лірычных твораў “прастамоўе” лічылася непрыдатным. Таму “высокая” паэзія ўсё больш пераходзіла на польскую, рускую, стараславянскую і нават старабеларускую мовы.

38. Свет вачыма беларускі (паводле “Авантур майго жыцця” Саламеі Пільштыновай).Салмея Рэгіна Піштынова з Русецкіх (1718 – пасля 1760) нарадзілася на усходзе Літвы ў Наваградскім ваяводстве. Яе паходжанне невядома, але ж вядома,што ў 1731 г. (каля 14 гадоў) яны выйшла замуж за доктара (акуліста) Якуба Гальпіра і ўехала з ім у Стамбул. Пра яе адукаванасць таксама нічога невядома, але свайго сына яна адправіла ў гімназію пры Пецярбургскай Акадэміі навук. У Стамбуле яе вучыў нейкі турак з Вавілона (як лячыць) і палонны італьянец (лацінская мова). Пачала лячыць людзей, прыслухоўвалася да наронай медыцыны. Сябе называла “доктарам медыцыны і акулісткай”.

Імкненне да прыгод і неадходнасць зарабляць а хлеб вымусілі яе шмат падарожнічаць. Неўзабаве памёр Гальпір, пакінуўшы Саламею з маленькай дачкой. Ею пачаў цікавіцца князь Ракачы, але яна ўцякла ад яго. Сустрэўшы пецярых аўстрыйскіх палонных, якіх яна выкупіла з няволі. Сярод іх яна знайшла сабе мужа – Юзафа Фартуната дэ Пільштына. З ім яна вярнулася на радзіму і пачала працаваць пры двары Міаіла Радзівіла лекарам. Але праз пару год ёй стала сумна і яна накіравалася ў Пецярбург да імператрыцы. Там яна лёгка пранікла у палац і заваявала давер Анны Іванаўны. Дварцовыя плёткі знайшлі сабе месца ва ўстаўных раздзелах яе кнігі. Яшчэ праз пару год Саламея вярнулася на радзіму з вялікімі падарункамі ад імператрыцы і верай у лепшае. Але дома яна дазналася, што муж праматаў шмат грошай і “зламаў шлюбную веру”. Нарадзіўся навы план “авантуры”: паехаць у Аўстрыю, знайсці папярэдніх гаспадароў мужа і адабраць у іх грошы, якія яна выплаціла за яго незалежнасць. Але, калі падарожніца дабралася да Вены, у яе нечакана надзіўся сын, і яна, запамятаўшы на ўсе негаразды, вяртаецца шчаслівая да дому (з падарункамі для мужа). Любы Саламеі, убачыўшы жонку, адразу ж насыпаў ёй атруты, але Саламея працягвае жыць і ,больш таго, просіць князя выпусціць з турмы яе мужа…

Пераказаць усе прыгоды Саламеі даволі цяжка, бо яна амаль не жыла без авантур.Па сутнасці “Авантуры…” – гэта раман-аўтабіяграфія, раман прыгод.па сваіх мастацкіх асаблівасцяў твор належыць да барочнага стылю, які заснаваны на рзкіх кантрастах, нечаканых пераходах ад святла да ценю, ад радасці да смутку. Тое ж адбываецца і ў жыцці Пільштыновай: прага ціхага сямейнага шчасця – і прыроджанае імкненне да небяспеных прыгод. Апісанні падзей і фактаў не засланяюць вобраз і асобу аўтара, яго перажыванні, думкі і намеры.

Непаўторны успаміны і сваёю мовай. Твор не перанасычаны лацінізмамі, што было на той час вельмі пашырана, затое ў ім шмат беларусізмаў. Твор безумоўна належыць да польскай літаратуры (бо напісаны на польскай, на той час дзяржаўнай, мове), але тое, што Саламея нарадзілася на Беларусі, гаворыць, што твор належыць і да беларускай літаратуры.

У адрозненні ад іншых мемуарыстай Беларусі, свае ўспаміны Пільштынова прызначала не дзецям і ўнукам, а для друку. Аднак “Авантуры…” доўгі час ляжалі ў рукапісе ў Кракаўскай бібліятэцы імя Чартарыйскіх і былі надрукаваны только ў сярдзіне ХХ ст.

 

39. Забельская школа драматургіі. Творчасць Міхала Цяцерскага і Каэтана Марашэўскага.

Развіццё школьная драматургіі пераходнага перыяду знайшло лагічнае завяршжнне ў творах, пастаўленых у канцы ХVІІІ ст на сцэне Забельскай дамініканскай калегіі (Полаччына). Рэпертуар Забельскага тэатра вызначаўся разнастайнасцю. Для яго былі напсіаны польскія тргедыі на антычныя тэмы (“Свабода ў няволі” К. Марашэўскага, “Сапар” і “Фемістокл” М. Цяцерскага).

Міхаілам Цяцерскім была зроблена польска-беларуская пераработка камедыі Мальера “Доктар па прымусу”. Беларускія сцэны ў гэтай пераробцы найбольш арыгінальныя. Мальераўскі сюжэт Цяцерскі напоўніў беларускім каларытам. Героі маюць французскія імёны, але паводзяць сябе як мясцовая збяднелая шляхта. Камедыя напісана па-польску, але мае і беларускую ўстаўную частку. Іменна ў гэтай частцы камедыі Цяцерскі праявіў самастойнасць у адносінах да арыгінала: 2 з’ява 3 дзеі разрасліся да памераў 3 сцэн.

Прыкладам Забельскага тэатра з’яўляецца і “Камедыя” Каэтана Марашэўскага. Ён быў ксёнзам і прафесарам рыторыкі і паэтыкі Забельскай гімназіі. (гл. наступнае пытанне). Гэтыя два знакамітыя беларусы з’яўляюцца творцамі ўзору перахода ад інтэрмедыі да камедыі.

 

 

Пытанне 40. “Камедыя” Каэтана Марашэўскага: загадка сцэнічнай неўміручасці твора.

Найбольш значны і самастойны твор з усяго забельскага рэпертуару – “Камедыя” Марашэўскага (1787). Двое з трох асноўных герояў “камедыі”, селянін Дземка і карчмар, гавораць па-беларуску.

“Камедыя” Марашэўскага своеасабліва сінтэзавала старыя традыцыі і новыя, асветніцкія тэндэнцыі. Яшчэ выразна адчуваецца залежнасць ад барочнай драмы-маралітэ (павучальнасць фіналу, адсутнасць жаночых вобразаў, выкарыстанне біблейскага матыву). Асобныя сцэны яшчэ маюць адносна самастойны характар, нагадваюць устаўныя інтэрмедыі. Аднак у цэлым у “Камедыі” пераважаюць ужо рысы новай літаратуры. Тут праўдзіва адлюстроўваліся супярэчнасці прыгоннай вескі, умовы жыцця беларускага сялянства. Галоўны герой п’есы, селянін Дземка, вельмі незадаволены сваім лесам. Ен працуе ад зары да зары, але не бачыць вынікаў гэтай працы, бо яны дастаюцца іншым. Будучыня здаецца герою безвыходнай.

Хто ж вінаваты ва ўсіх няшчасцях інягодах Дземкі? Перш за усе вінават пан, які не лічыць сялян за людзей. Вінаваты карчмар-арандатар, які ашуквае і спойвае прыгонных. Але Дземка ўусе ж перакананы, што прычына ўсіх яго бядот – “грэх” біблейскага Адама. Чорт, які выступае перад героем у вобліку паніча, тут жа абвяргае такія абвінавачванні: Адам проста не мог утрымацца ад спакусы, бо чалавек слабы і бязвольны па сваей натуры. Вось і ен, Дземка, наўрад ці зможа прамаўчаць хаця б з паўгадзіны… Заключаецца заклад на Дземкаву душу. У адпаведнасці з фальклорнымі прынцыпамі чорт тройчы спакушае селяніна, а селянін тройчы парушае дадзенае слова. На першы погляд, ва ўсіх выпадках, прынамсі фармальна, перамог чорт. Але па сутнасці ў маральных адносінах перамогуатрымаў Дземка. Ва ўсіх трох выпадках ен свядома парушаў маўчанне па сваей высакароднасці, бескарысліва прыходзячы на дапамогу іншым. Усе, аказваецца, залежыць толькі ад чалавека, ад яго ўнутраных якасцей. Такая чыста асветніцкая канцэпцыя “Камедыі” была палемічна скіравана супраць сярэдневяковай схаластыкі, якая даказвала прадвызначанасць усіх дзеянняў.

Грамадскі канфлікт, які намеціўся ў “Камедыі” потым вырашаецца ў чыста маральна-этычным плане. У заключным маналогу Дземка раскайваецца ў тым, што ен не слухаў пана і жаліўся на лес, раіць сялянам не грашыць, не красці ў багатых. Пазіцыя аўтара вызначаецца дваістасцю: з аднаго боку, ен сімпатызуе свайму герою, ухваляе яго пратэст супраць сацыяльнай несправядлівасці, з другога боку, заклікае да паслухмянасці.

“Камедыя” Марашэўскага напісана ў адпаведнасці з канонамі класіцысцкай эстэтыкі. У ей захавана адзінства часу, месца і дзеяння, адчуваецца рацыяналістычная зададзенасць. Але аўтар імкнецца ў схематычныя вобразы ўдыхнуць жыцце. Камізм сітуацый у п’есе спалучаецца з камізмам характараў. У Дземкі есць імя, індывідуальнасць, характар, які мяняецца ў залежнасці ад абставін, свой тон і стыль гаворкі. Перад намі ўжо жывы чалавек, надзелены складанымі пачуццямі, станоўчымі і адмоўнымі якасцямі.

Пры ўсей традыцыйнасці “Камедыю” Марашэўскага можна аднесці да катэгорыі п’ес народнага, нацыянальга тэатра. Гэта апошні буйны твор літаратуры пераходнага перыяду і адначасова першае значнае праяўленне новай беларускай літаратуры.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.