Здавалка
Главная | Обратная связь

Перакладная літаратура



Старажытная бел. літаратура: агульная панарама развіцця. Перыядызацыя. Эпохі. Стылі. Майстры.

Адзіным відам славеснага мастацтва ў старажытныя часы быў фальклор.Варта асабліва пад-крэсліць, што ў часы прыняцця хрысціянства вусная паэзія ва ўсходніх славян была адзінай формай выяўлення народнай самасвядомасці, але разам з тым цесна звязвалася з паганствам, і таму царква заўсёды выступала супраць фальклору як народжанага «бесовскімі» звычаямі язычнікаў. Падрыхтаваўшы глебу для зараджэння літаратуры, фальклор, такім чынам, не мог стаць яе набыткам, асабліва на першым этапе літаратурнага працэсу, хоць часам пісьменнікі-летапісцы і ўносілі ў свае творы элементы дру-жынных сказаў і гістарычных паданняў.

Задоўга да таго, як увайсці ў летапіс, вусныя апавяданні перадаваліся з пакалення ў пакаленне, шліфаваліся, а пасля, пачутыя і перапрацаваныя летапісцам, адлюстроўваліся ў пісьмовых творах. Адным з такіх гістарычных сказаў была «Прамова Іаана Полацкага», рытара і лекара кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча. Гэты твор належыць да аратарскага красамоўства і вы-ступае самым старажытным з вядомых сёння помнікаў, звязаных з моўнай культурай Полаччыны. Выразнае і каларытнае апісанне розных земляў і рэлігійных абрадаў, створанае Іаанам, сведчыць, што ў X ст. у Падзвінні ўжо была высокаразвітая традыцыя вусных апавяданняў і склалася сістэма слоўнага этыкету.

Уплецены ў пагадовае выкладанне вусны матэрыял спрыяў пераўтварэнню летапісу з гістарыяграфічнага, юрыдычна-дзелавога ў літаратурна-мастацкі твор. стварэннем у 862 г. балгарскімі братамі-асветнікамі Кірылам і Мяфодзіем азбукі, аснову якой быў пакладзены салунскі дыялект.

Яшчэ адной асаблівасцю старажытнай бел. Літаратуры з’яўляецца яе рух паводле агульнаеўрапейскай парадыгмы.

Жанры:

Арыгінальная літаратура:рэлігійная літаратура (словы, казанні, малітвы), летапісы - зборы пагадовых запісаў(Полацкі летапіс не захаваўся. Есць Іпацьеўскі, Лаўрэнцьеўскі, Цвярскі, Кіеўскі, Галіцка-Валынскі).

Перакладная літаратура

Перыядызацыя \ Літаратура Старажытнай Русі (11-13ст.)\ Літаратура 14 – пачатку 16ст. \літаратура XVI — першай паловы XVII ст\ літаратура другой паловы XVII—XVIII ст.

Эпохі\ Літаратура Старажытнай Русі (ранняе сярэднявечча) 11-1ая пал 13 ст \ Эпоха станаўлення ВКЛ (позняе сярэднявечча) 13 – 15 ст\ Эпоха рэнесансу 16 ст\ Рэфармацыя, контррэфармацыя анец 16 – пач 17 ст\ Эпоха барока 17 – 1ая пал 18 ст\ Эпоха Асветніцтва.

 

2. Асноўныя асаблівасці старажытнай беларускай літаратуры.

- дзелавы характар\ блізкасць да публіцыстыкі\ перавага прагматычнага аспекта над эстэтычным\ гістарызм (летапісы)\ рэлігійнасць\ патрыятызм\ строгі адбор фактаў\ абстрагаванасць\ тыпізацыя шляхам ідэалізацыі\ традыцыяналізм\ умоўнасць\

- нарматыўнасць\ статычнасць вобразаў, дынамізм дзеяння\ сувязь з фальклорам\ жанравы сінкрэтызм (шматфункцыянальнасць)\ кананічнасць\ сімвалізм\ этыкетнасць\ трафарэтнасць\ манументальнасць стылю\ ананімнасць\ рухомасць тэстаў\ полілінгвізм

 

3. Беларуская літаратура ранняга сярэдневечча. Перакладная літаратура і яе бытаванне ў Полацкім княстве.

У ХІ-ХІІ стст узнікла патрэба духоўнага развіцця грамадства, а пашырэнне і паглыбленне культурных сувязей з Візантыяй і Балгарыяй рабілі вельмі спрыяльныя ўмовы для шырокага існавання перакладной літаратуры на Беларусі.

У старажытныя часы перкладная літаратура была цесна звязана з арыгінальнай, скаладала з ёй арганічнае цэлае, адзіную эстэтычную сістэму. У сярэдневековую эпоху паняцця аўтарскага і нацыянальнага права ўласнасці на мастацкі твор не існавала, таму шмат якія творы мелі інтэрнацыянальны характар, бытавалі ананімна, без выразна пазначаных месца і часму ўзнікнення. Тэкст такіх твораў свабодна перарабляўся ў розных краінах у адпаведнасці з мясцовымі патрабаваннямі.

Грэка-візантыйская перакладная літаратура вызначалася жанравай разнастайнасцю, але дамінуючае месца ў ёй займалі творы і кнігі, неабходныя для багаслужэня.

Біблія – збор твораў літаратурнага і фальклорнага паходжання.

Упершыню Біблія з’явілася на Блізкім Усходзе ў 1 тысячагоддзі да н.э. Яе змест апраўдаваў сацыяльную няроўнасць і рэлігійную нецярпімасць, прапаведваў грамадскую пасіўнасць і спрыяў захаванню адсталых уяўленняў. Але ж, акрамя таго, Біблія пашырала кругагляд, духоўна ўзбагачала і далучала да культуры іншых хрысціянскіх народаў. Біблія з’яўлялася крыніцай задавальнення рэлігійных пачуццяў і глыбока чалавечых перажыванняў.

Першымі, хто пераклаў Біблію на белмову, былі Кірыла і Мяфодзій (з балгарскай мовы). Найбольш распаўсюджаны на Русі былі Евангелле, Псалтыр, Апостал.

У склад Бібліі уваходзяць гістарычны хронікі (кнігі Царстваў), героіка-патрыятычныя аповесці (Эсфір, Юдзіф), творы, у якіх услаўляюцца глыбокія зямныя пачуцці і перажыванні чалавека (Песня песняў) і выяўляюцца яго тагачасныя рэлігійна-містычныя ўяўленні (Апакаліпсіс). Складанасць і супярэчлівасць Бібліі абумовілі яго ідэйна-мастацкую і стылявую неанароднасць.

Апокрыф – легендарныя аповесці і апавяданні, у якіх больш ярка і падрабязна распрацоўваліся біблейскія сюжэты, вобразы, матывы. Такая літаратура не прызнавалася афіцыйна царквой.

Паводле зместу апокрыфы бываюць старазапаветныя, новазапаветныя, жційныя і эсхаталагічныя (пра будучыню). Апокрыфы задавальнялі цікавасць да незвычайнага, легендарнага, жаданне чалавека ведаць боль пра падзеі і герояў Бібліі; яны закраналі вострыя сацыяльныя праблемы, выказвалі вольнадумныя, ерэтычныя ідэі і сцвярджалі дэмакратычны погляд на грамадства.

(“Жыццё прарока Ераміі”, “Жыццё прарока Іллі”, “Хаджэнні Багародзіцы па пакутах”)

Агіяграфія – жыццяпіс святых. Найчасцей бытавалі у форме зборнікаў: мінеі (“Чэццкі мінеі”), прологі – скарочаныя тэксты жыцій, пацерыкі (Егіпетскі, Сенайскі), рукапісы (Супральскі, Успенскі), зборнікі анекдотаў, афарызмаў і інш. З жыцця святых.

Такія творы паказвалі прыклад жыцця для веруючых, мелі звесткі по гісторыі культуры, выражалі грамадска-палітычныя і эстэтычныя думкі свайго часу. Яны мелі выразныя маральна-дыдактычныя мэты і вызначылі асноўныя спосабы і прынцыпы адлюстравання рэчаіснасці.

Патрыстыка – творы айцоў (настаўнікаў) царквы, вядомых пісьменнікаў-багасловаў, прадстаўнікоў павцучальнай і аратарскай прозы. (Васіль Вялікі, Рыгор Ніскі) Існава 2 жанры патрыстікі: павучанне і пропаведзь (слова, казань), - і 2 яе віды: дыдактычнае і урачыстае красамоўства. Асноўным беларускім пісьменнікам гэтага накірунку быў Іаан Златавуст (“Златавуст”, “Златаструй”, “Маргарыт”)

Гістарычная проза – перакладныя-грэка-візантыйскія хронікі. Выкладаецца гісторыя далёкага мінулага народаў Блізкага і Далёкага Усходу, пачынаючы ад “стварэння свету”. Вядомы хронікі Іаана Малалы, Георгія Амартала, якія распавядаюць гісторыю старажытнага Егіпта, Грэцыі, Рыма і Візантыі і змяшчаюць звесткі з антычная міфалогіі гэтых краін. Таксама вядомы прыклад гістарычнай прозы – “Гісторыя Іўдзейскай вайны” Іосіфа Флавія.Таксама да старажытнай перакладной літаратуры адносяцца зборнікі-энцыклапедыі (“Пчала” – зб.анекдотаў, прымавак і інш, “Фізіёлаг”, “Шасціднёвік”) і варажбітныя кнігі (астралогіі, громнікі, соннікі, траўнікі, зельнікі).

 

4. Летапісанне у перыяд ранняга Сярэднявечча. Адлюстраванне гісторыі Русі у “Аповесці мінулых гадоу”

свецкая літаратура больш непасрэдна і канкрэтна, чым і царкоўна-рэлігійнае пісьменства, адлюстроўвала зменлівую рэчаіснасць. Найболып значным жанрам беларускай літаратуры XV — пачатку XVI ст. быў летапіс.

падавалася ў пагадовай форме і спалучала лаканічную, дакументальна-дзелавую фікса-цыю адзінкавых гістарычных фактаў і падзей з жывым, эмацыянальна-вобразным асэнсаваннем мінулага. Летапісы складаліся свецкімі і духоўнымі асобамі ў розным асяроддзі з рознымі задачамі, таму вельмі разнастайныя

Летапісанне на Беларусі ўзнікла яшчэ ў эпоху феа-дальнай раздробленасці. Яго вытокі ў мясцовых гістарыч- ных паданнях і дзелавым пісьменстве, а таксама ў літа-ратурных традыцыях летапісання і гістарычнай прозы Старажытнай Русі. Першым летапісным творам, складзеным на бела-рускіх землях, быў, відаць, Полацкі летапіс, урыўкі якога захаваліся ў Кіеўскім летапісе XII ст., што разам з «Аповесцю мінулых гадоў» і Галіцка-Валынскім летапі-сам складае вядомы агульнарускі летапісны звод пачатку 16 ст. — Іпацьеўскі летапіс.. Ва ўрыўках у складзе розных летапісных зводаў і кампіляцый збярогся Смаленскі летапіс XIV — пачатку 16 ст. Летапісы XII—XIV ст. мелі мясцовы характарПаводле жанравай формы яны мелі фрагментарны характар.

Новыя якасці і рысы набыло беларускае летапісанне ў XV ст. У сувязі з завяршэннем палітычнай цэнтралізацыі і ўзмацненнем этнічнай кансалідацыі беларускіх зямель узніклі агульнадзяржаўныя, беларуска-літоўскія паводле зместу і характару летапісы. Першымі былі «Летапіс вялікіх князёў літоўскіх» і Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.

«Летапіс вялікіх князёў літоўскіх». Твор напі-саны не ў традыцыйнай пагадовай форме, а як звязная гістарычная аповесць.

У цэнтры ўвагі невядомага аўтара — жорсткая, бес-кампрамісная, поўная драматызму барацьба паміж кня-зямі Ягайлам Альгердавічам і яго дзядзькам Кейстутам Гедымінавічам. Баючыся магут-нага Кейстута, які меў вялікі ўплыў у дзяржаве і ў марах бачыў на вялікакняжацкім пасадзе ў Вільні свайго любі-мага сына Вітаўта, Ягайла вырашыў пазбавіцца ад небяс-печнага дзядзькі. Шукаючы падтрымкі звонку, ён учыніў змову з нямецкімі крыжакамі. Мудры і рашучы Кейстут апярэдзіў пляменніка і захапіў сталіцу княства Вільню. Неўзабаве непакорлівы Ягайла вярнуў сабе вялікакня-жацкі пасад. I вось праціўнікі сыходзяцца на рашучую бітву. Аднак у апошні момант, апавядае летапісец, Ягай-ла прысылае ганцоў з прапановай мірна ўладзіць дына-стычную спрэчку і запрашае да сябе Кейстута з Вітаўтам для перагавораў. Пасля ыекаторых ваганняў князі пры-маюць прапанову і накіроўваюцца ў стан праціўніка, дзе былі здрадліва палонены і адвезены ў Крэўскі замак. Стары князь па загадзе Ягайлы быў задушаны, а яго сын паспеў выратавацца, пераапрануўшыся ў жаночае адзен-не. Вітаўт уцёк у Прусію да крыжакоў.

Гісторыя барацьбы Кейстута з Ягайлам выкладзена ў «Летапісе» як бы на адным дыханні, Твор дадаткова ажыўляюць кала-рытныя дыялогі, простая мова герояў. Першапачатковая частка «Летапісу» напісана ў свецкім асяроддзі, блізкім да князя Вітаўта, дзесьці ў канцы XIV ст. з мэтай гістарычна абгрунтаваць права гэтага князя на вялікакняжацкі па сад Працяг «Летапісу» не мае той арганічнай цэль-насці і завершанасці, як пачатак, а ўяўляе шэраг асобных гістарычных апавяданняў пра самыя розныя падзеі: пра жаніцьбу і каранацыю ў Кракаве князя Ягайлы, пра бітву літоўскіх князёў са смаленскімі пад Мсціславам, пра выдачу замуж дачкі князя Вітаўта Софіі за маскоўскага князя Васіля Дзімітравіча, пра загадкавую смерць у Кіеве князя Скіргайлы і інш. Галоўным героем твора ста-новіцца Вітаўт. Другая частка «Летапісу» напісана кніжным стылем старабела-рускай літаратурнай мовы таго часу, верагодней за ўсё каля 1430 г. у Смаленску

Заключная частка «Летапісу вялікіх князёў літоўскіх» — невялікая аповесць пра Падолле, у якой выкладзена палітычная гісторыя Падольскай зямлі за другую палову XIV — першую трэць XV ст.

Такім чынам, «Летапіс вялікіх князёў літоўскіх» — неаднародны літаратурны помнік.. Ён быў самым раннім гістарычна-літаратурным творам, напісаным па-беларуску з новых ідэйна-мастацкіх пазіцый. У скарочанай рэдакцыі ён быў вядомы таксама ў Польшчы і Расіі.

Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. Гісторыя Старажытнай Русі выкладзена вельмі лаканічна, у форме пераважна кароткіх сухіх пагадовых запісаў-паведамленняў

У канцы агульнарускай часткі Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г., змешчаны шэраг цікавых звестак па гісторыі Вялікага княства Літоўскага Апрача гэтых апавяданняў, якія выпісаны з рускай крыніцы даволі поўна і дакладна, у цэлым рускі летапіс быў значна перапрацаваны беларускімі лета-пісцамі. Найбольш цікавыя і каштоўныя сярод іх «Пахвала вялікаму князю Вітаўту», апавяданые пра паўстанне «чорных людзей» у Смаленску і аповесць пра грамадзян-скую вайну ў Вялікім княстве Літоўскім,

У Смаленскай хроніцы, напісанай у звязнай форме, але суха, інфармацыйна, дзелавой моваю, выкладаецца гісторыя барацьбы за паміж князямі Свідрыгайлам Альгердавічам і Жыгімонтам Кейстутавічам, якая скончылася перамогай апошняга. Ва ўступе коратка расказваецца пра няўдалую каранацыю Вітаўта, які ў 1430 г. Хаця большасць беларускіх феадалаў таго часу спачатку пад-трымлівала Свідрыгайлу, летапісец не хаваў сваіх сімпа-тый да брата Вітаўта. Расправіўся з мітрапалітам усяе Русі Герасімам Апавяданне пра паўстанне «чорных людзей» у Смаленску прысвечана апісанню выступлення смаленскіх ра-меснікаў, простага люду,

Арыгінальны помнік беларускай старажытнай літара-туры ранняга перыяду — «Пахвала вялікаму князю Вітауту Гэта не звычайнае апавяданне пра пэўныя гістарычныя падзеі, а ўсхваля-ванае лірычнае слова пра вялікага князя

Яго ўзнік-ненне цесна звязана з дзейнасцю вялікага князя Вітаўта і вядомага царкоўна-рэлігійнага і культурнага дзеяча таго часу смаленскага епіскапа Герасіма.

Летапісанне ў сярэднія вякі было справай палітычнай, яго пачатак заўсёды быў прымеркаваны да якой-небудзь значнай грамадскай падзеі.

У 20-я гг. XVI ст. у асяроддзі патрыятычна настроеных літоўскіх арыстакратаў была створана на беларускай мове «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», легендарная гісторыя Літвы ад міфічнага князя Палемо-на да Гедыміна. У гэтым творы, напісаным у форме гістарычнай аповесці, без датавання падзей, сцвярджаец-ца паходжанне літоўскіх князёў і шляхты ад рымскіх патрыцыяў. Яны, уцякаючы ад праследаванняў імпера-тара-тырана Нерона, быццам бы апынуліся ў Прынё-манскім краі і заснавалі тут першыя гарады і княствы. Ваяўнічыя літоўскія князі, гаворыцца ў хроніцы, ад-навілі палітычнае і культурнае жыццё на разбуранай ардой Русі, абаранілі яе ад нападаў татара-манголаў і стварылі магутную дзяржаву. Гісторыя Вялікага княства Літоўскага даведзена ў гэтым творы да часоў Гедыміна ўключна.

Створаная літоўскім храністам велічная, ідэалізава-ная гісторыя ЛітвыСярод гістарычных паданняў паэтычнасцю вылучаец-ца ў хроніцы апавяданне пра заснаванне Вільні.

«Хроніка Быхаўца»найбольш выдатны помнік агульнадзяржаўнага беларуска-літоўскага летапісання XVI ст. Яна названа па імені пана з-пад Ваўкавыска А. Быхаўца, якому належаў у мінулым стагоддзі адзіны вядомы яго рукапісны экземпляр. у пачатку «Хронікі Быхаўца» змешчана легендарная гісторыя Літвы, запазычаная з «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага». Складаль-нік гэтага летапіснага зводу ўнёс у тэкст два істотныя дапаўненні. Па-першае, пачатак падзей перанесены з I ст. у V і ў сувязі з гэтым па-іншаму вытлумачаны прычыны ўцёкаў рымскага патрыцыя Палемона і яго суайчыннікаў з Італіі. Яны ратуюцца не ад крывавага тэрору Нерона, а ад спусташальнага нашэсцягунаў на чале з палкаводцам Атылам.

Гэты твор, своеасаблівы цыкл аб'яднаных адзінствам тэмы вострасюжэтных апавяданняў, — вельмі каштоўнае і важкае дапаўненне да «Хронікі Вялікага княства Літоў-скага і Жамойцкага». Змест аповесці складае кароткая гісторыя жыцця і дзейнасці першага вялікага літоўска-беларускага князя Міндоўга і яго сына Войшалка, якія жылі ў XV ст.

Другой мясцовай пісьмовай крыніцай аўтару «Хронікі Быхаўца» паслужыў Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г., на падставе якога выкладзена гісторыя Літоўска-Белару-скай дзяржавы часоў Альгерда і Вітаўта. упершыню была створана даволі цэльная і найбольш поўная сістэматызаваная палітычная гісто-рыя гэтых краін у перыяд іх знаходжання ў складзе Вялікага княства Літоўскага ад легендарных часоў і да пачатку XVI ст.

Цэнтральная тэма «Хронікі Быхаўца» — ваенна-пат-рыятычная. Апрача агульнадзяржаўнага патрыятызму, характэр-най асаблівасцю ідэйнай пазіцыі храніста з'яўляецца таксама моцная антыпольская тэндэвцыя.

Аўтарам «Хронікі Быхаўца» хутчэй за ўсё быў патры-ятычна настроены беларускі шляхціц, цесна звязаны з літоўска-беларускімі арыстакратамі, пра што сведчаць і змест і мова твора, якую можна лічыць узорам свецкага стюлю беларускай літаратурнай мовы XVI ст.

Летапісы і хронікі былі на Беларусі найболын даўга-вечным літаратурным жанрам. Узнікшы яшчэ ў эпоху феадальнай раздробленасці, летапіс дажыў аж да новага часу. Зразумела, што гэты від пісьменства не заставаўся нязменным. узніклі фамільныя хронікі (дзённікі і мемуары), мясцовыя летапісы (Баркулабаўскі летапіс, Магілёўская хроніка і інш.). а таксама хранографы, своеасаблівыя белетрызаваныя гістарычныя энцыклапедыі свайго часу. Сярод апошніх вылучаецца «Вялікая хроніка», цікавая тым, што ў ёй аб'яднаны ў адзін звод дакументальныя запісы з мастацкімі творамі на гістарычную тэму (аповес-цямі пра Траянскую вайну, Аляксандра Македонскага і інш

XIV — XV стагоддзі былі важным перыядам ста-наўлення ўласна беларускай літаратуры. Існаванне сваёй дзяржаўнасці, агульнаграмадскае прызнанне беларускай мовы садзейнічала выпрацоўцы ўласнай літаратурнай мовы. Менавіта ў эпоху позняга Сярэднявечча быў пакладзены пачатак творчаму выкарыстанню ранейшай пісьмовамоўнай спадчыны, па-чалося паступовае пераадоленне аднабаковай арыентацыі на старажытнарускія, грэка-візантыйскія традыцыі. Шляхам пашырэння рознабаковых узаемасувязей з краі-намі Заходняй Еўропы яны дапаўняліся і ўзбагачаліся шматвяковымі традыцыямі лацінскай культуры. Шсьменства на беларускіх землях стала набываць свае спецыфічныя асаблівасці, свой твар, стала на свой шлях развіцця, адпаведны культурна-гістарычным патрэбам і нацыянальна-духоўнай самабытнасці беларускага наро-да. Марудныя, знешне малапрыкметныя, але глыбокія ўнутраныя працэсы, якія адбываліся ў гэты перыяд у беларускай літаратуры, рыхтавалі глебу для першага беларускага Адраджэння.

5. Эпізоды гісторыі Полацкага княства ў люстэрку летапісання.

+ наплесці чаго-небудзь пра існаванне (форму, асаблівасці) летапісання на Беларусі з пытання 4

У “Аповесці мінулых гадоў” – звесткі пра першых полацкіх князёў: Рагвалода і Рагнеду, брачыслава і Усяслава. Канцэпція агульнасці паходжання гэтага твора садзейнічала зараджэнню летапісання на землях старажытнай нашай краіны.

У Кіеўскім летапісе змяшчаюцца звесткі ад 50-60 гг ХІІ ст – быццам фрагменты згубленага Полацкага летапісу. Ад 1159 г там размяшчаецца падрабязнае апавяданне пра паўстанне палачан супраць князя Расціслава Глебавіча і вяртанне ў Полацк пасля пяцігадовага выгнання князя Рагвалода Брачыслававіча.

У Галіцка-Валынскім летапісе змяшчаюцца звесткі пра станаўленне ВКЛ, пра жыццё і дзейнасць Міндоўга, Войшалка, інш князёў. Гэты летапіс быў шырока вядомы на Беларусі ў складзе Іпацьеўскага. Ён паслужыў узорам і крыніцай для “Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага” і “Хронікі Быхаўца”

6.Кірыла Тураўскі.

Нарадзіўся каля 1110-1113. Каля 1143 прызначаны настаяцелем Свята-Нікольскага тураўскага манастыра.

Спадчына- 32 малитвы, што складаюць цыкл «Малитваў на ўсю сядміцу», тры каноны( На Успенне княгіні Вольгі, Малітоўны і пакаяльны), урачыстыя і павучальныя пропаведзі, аповесці і прапавесці аб інацтве, павучальныя настаўленні, словы (аь зыходзе душы, аб страху Божым). Усяго каля 70.

Растоўскі епіскап Федарец- душа(сляпы)\скінулі\Багалюбскі- цела( кульгавы)\забілі

7. Еўфрасіня Полацкая.

Нарадзілася каля 1101\памерла 23 мая 1173. У 12 год адмовілася ад свецкага жыцця і пайшла ў манастыр.1164 крыж. \Вобраз твора- з жыцця Еўфрасіні Александрыйскай.\Напісаны- другая палова 12ст.\\Духоўны свет раскрываецца праз пералічэнне подзвігаў. Антыпод- цётка раманава. Больш мудрая. Гарачая пропаведзь адукацыі, пісьменства, агульначалавечай маралі і самаахвярнасці ў служэнні хрэсціантскай ідэі спалучаюцца ў творы з не менш выразным матывам- ўслаўленнем Еўфрасінні як патронкі роднага краю, які не абмінула Божая ласка.\\Князья Георгій і Вечаслаў(браты). Забрала Гарыславў да сябе.

8.Аўрамій Смаленскі. (каля1146-пасля1219)

Дзейнасці мела шматгранны характар: у маладыя годы прыняў пострыг., перапісваў свяшчэнныя кнігі, здзяйсняў духоўны подзвіг юродства, аддаляўся ў скіт, маляваў іконы, быў выдатным прамоўцам і меў вучня і паслядоўніка, вылучаўся суровай аскетыкай. З-за сваёй папулярнасці і абразованасці быў выгнан са Смаленска. Пачалася засуха і Смаленскага вярнулі. Стаў ігуменам Багародзіцкага манастыра. “Жыціе”напісаў яго вучань-Яфрэм. Ён пісаў твор, прызначаючы яго да набажэнства, для чытання ў манастыры. Таму ён будаваў красамоўныя рытарычныя фігуры, абапіраючыся на традыцыі агіяграфіі ранейшага часу, і шырока выкарыстоўваў жыціі Феадосія Пячорскага, Савы асвяшчэннага, Іаана Златавуста м Антонія Вялікага, а таксама зборнік “Залаты ланцуг”. Як вынік- згубленне сапраўдных дат, змена фактычных звестак на прыцяглыя цытаты –аналогіі. Канфлікт з духавенствам-“падкопы д’явала”. Першы ва усхожнеславянскай літаратуры партрэт.

9. Клімент Смаляціч і яго месца ў кантэксце літаратуры ранняга Сярэднявечча.

Клімент смаляціч(? – пасля 1164г.) паходзіў са Смаленскай зямлі, адкуль і мянушка Смаляціч; быў манахам(можа нават схімнікам) Зарубскага манастыра пад Кіевам, а пасля (з 1147 па 1155 з перапынкамі) - мітрапалітам Кіеўскім. На мітрапалітаў пасад быў узведзены намаганнямі князя Ізяслава Мсціслававіча, нягледзячы на моцнае супраціўленне шэрага епіскапаў, якія былі супраць пастаўлення мітрапаліта без блаславення Канстанцінопальскага патрыярха. Клімент абапіраўся ў асноўным на дапамогу князя, таму пасля смерці Ізяслава прымушаны быў пакінуць кафедру. У перыяд з 1154 па 1156г. Клімент, шукаючы падтрымкі ў розных князеў, імкнуўся вярнуцца ў Кіеў, але ў 1156 новы мітрапаліт, грэк Канстанцін, “іспроверг Клімову службу” як незаконную. Разам з Кліментам быў анафемстваваны (выкляты царквою) і Ізяслаў. Гэтае анафемстваванне было неўзабаве скасавана.

Па словах летапісца (Іпацьеўскі летапіс), Клімент вызначаўся як такі кніжнік і філосаф, “якога на Рускай зямлі яшчэ не было, быў вельмі начытаны, меў дар вучыцельства і выдатныя веды, і склаўшы шмат твораў, запісаў іх.” Жыў ён у манастыры, але больш быў вучоным, чым манахам. У яго келлі побач з кнігамі Святога Шсання можна было знайсці і кнігі айцоў царквьі (так звалі багасловаў, якія сфармулявалі дагматыку, правілы богаслужэння, законы ўнутранага жыцця). 3 іх ён даведваўся пра антычньіх аўтараў: Гамера, Платона, Арыстоцеля. Паводле звестак, якія дайшлі да нас, Клімент быў вельмі працавітым аўтарам: ён напісаў шмат кніг, казанняў (пропаведзяў), пасланняў, тлумачэнняў. Заснавальнік плыні “протарэнесансавых інтэлектуалаў.

З усіх твораў захаваўся толькі ліст да смаленскага свяшчэнніка Фамы, які абвінавачваў Клімента ў ганарлівасці і схільнасці да філасофсвавання як метаду вытлумачэння Святога Пісьма, што на думку Фамы, было недапушчальна для праваслаўнага пісьменніка. Іранічна пярэчачы Фаме, Клімент – амаль што ў духу рэнесансавай плыні – дэманструе, нават трохі надакучліва і зусім непакорліва, як тое належала б схімніку, савю выдатную адукаванасць і шырокую багаслоўскую эрудыцыю.

Гэта пасланне мае вялікую каштоўнасць, таму што яно сведчыдь пра накірунак думак Клімента і яго сучаснікаў. Мы бачым, што грамадства таго часу цікавілася навукова-рэлігійнымі пытаннямі Святога Пісання. Адны казалі, што разумець Біблію трэба так, як яна напісана, г. зн. літаральна, другія не задавальняліся такім тлумачэннем і даводзілі, што зразумець свяшчэнныя кнігі магчыма толькі з дапамогай свецкай навукі. Сам Клімент ,як гэта бачна па накірунку яго думкі, прытрышгіваўся апопшяга пункту гледжання. На жаль, захаваўся толькі адзін яго твор «Пасланне Фаме прасвітару». Гэты твор сведчыць аб зараджэнні вальнадумства ў царкоўнай пісьменнасці ва ўсходніх славян.

10. “Слова пра паход Ігаравы” як помнік агульнаславянскай літаратуры. Беларускія матывы “Слова…”

“Слова пра паход Ігара”– выдатны помнік усходнеславянскай літаратуры 12ст.Створана найбольш верагодна ў Кіеве ў канцы 1185-1186г. аўтар невядомы. У аснове паэмы - лірычна-эпічны аповед пра наўдалы паход вясною 1185г. ноўгарад-северскага князя Ігара Святаслававіча са сваім братам Усеваладам на полаўцаў. Усхваляваная размова пра гэты паход перарасла ў патрыятычнае слова пра сучаснае і мінулае русі, глыбокі роздум паэта пра яе няпросты лес. Змест твора сведчыць пра шырокі кругагляд аўтара, яго добрую дасведчанасць у гісторыі ўсходнеславянскіх зямель і княстваў, яго праўдзівасць і аб’ектыўнасць. Значная ўвага ў “Слове” аддадзена гісторыі Полацкай зямлі, Усяславу Чарадзею, які паўстае яркай асобай дзейным і мудрым валадаром і намаляваны ў духу народна-паэтычных традыцый.

Твор вызначаецца мастацкай дасканаласцю, свецкім характарам, высокай ідэйнасцю і народнасцю. Паэтычныя вобразы “Слова” шырока адлюстроўваюць свет прыроды, працоўную дзейнасць чалавека, воінскі побыт. Мастацка-вобразная сістэма паэмы сваімі каранямі глыбока звязана з народнай вусна-паэтычнай творчасцю, насычана язычніцкай сімволікай, вобразамі славянскай міфалогіі.

Час стварэння твора быў вельмі складаны і супярэчлівы, ішоў працэс палітычнага драблення і дэцэнтралізацыі Русі. Раздробленая на шматлікія землі-княствы Кіеўская дзяржава страціла сваю былую магутнасць. Як вынік - напады полаўцаў і іншых варварскіх плямен стэпавых качэўнікаў. Аднак аўтар адлюстроўваў свій час і мінулае не як летапісец, а як сапраўдны паэт. Яго твор – не храналагічна паслядоўны дакумент, а цэласная серыя яркіх малюнкаў. Яго апавяданне афарбавана эмацыянальна; дапоўнена разважаннямі пра мінулае і трывогамі за будучыню.

Увогуле “Слова” належыць усім усходнеславянскім літаратурам. Яго можна параўнаць з эпасам “Беавульф”, “Песня пра Раланда” (франц.), “Песня пра Нібелунга”(нем.) і г.д.

“Слова” было адкрыта ў канцы 1780-х гг. Рускім гісторыкам А. Мусіным-Пушкіным у рукапісе 16ст., які зберагаўся ў Яраслаўлі і загінуў у Маскве ў 1812г. Упершыню твор апублікаваны ў 1800г.

Беларускія матывы:Паэт згадвае полацкага князя Ізяслава Васількавіча, які “позвоні своімі острымі мечі о шеломы літовскія, прітрепа славу деду своему Всеславу, а сам под грьленымі ўіты на кроваве траве прітрепан літовскымі мечі.” \\Асаблівае месца займае вобраз нястомнага і непакорлівага Усяслава Чарадзея, які свае жыцце аддаў барацьбе за ўмацаванне палітычнай магутнасці і незалежнасці Полацкага княства. \\Узгадваецца фауна: тур, гепард, зязюля, воран і г.д. \\Сярод міфалагічных багоў Дажбог, Сварог, Траян, Хорс.\\Узгадваюцца Мінскія землі, Няміга.

11. Літаратура эпохі станаўлення ВКЛ. Агляд. Гісторыка-культурны кантэкст, жанры, сюжэты.

Полацкае княства аслабла. Литва Миндоўга.

Развіцце культуры:

Пленна развіваецца архітэктура. У 14-15стст. На землях княства з’яўляецца раманскі стыль- будуюцца магутныя мураваныя замкі; мяняецца асяроддзе літаратуры-яна набывае дзяржаўны характар.

У 13-15стст. былі выпрацаваны асноўныя віды і жанры беларускага фальклору(казкі, каляндарная абрадавая паэзія, прыказкі, прымаўкі і т.п.).

Старажытнарускія літаратурныя традыцыі былі вызначальнымі і ў 14-15стст., на першым этапе станаўлення ўласна беларускай літаратуры. Асабліва актыўна чыталіся і перапісваліся папулярныя і неабходныя для богаслужэння кнігі Бібліі: Псалтыр, Апостал, Евангелле. Шырока распаўсюджваліся жыціі святых і творы царкоўнай аратарскай прозы, апокоыфы. З твораў свецкага характару на бел.землях працягвалі свае жыцце гістарычныя аповесці і дыдактычныя навелы, хронікі, летапісы.

А вось летапісанне усе больш адносіцца да дзяржаўнай справы, так сказаць выконвае ролю тагачасных СМІ, стварае грамадскую думку і ўздзейнічае ідэалагічна.

1. Летапісы мяняюцца: узмацняецца фабульнасць (сюжэтнасць)\\ замест пагадовых запісаў з’яўляюцца развітыя гістарычныя сюжэты\\з’яўляецца псіхалагізм, характары

Летапісы складаюцца ў зводы; летапісы і хронікі нагадваюць раманы.

Напрыклад, “Летапіс вялікіх князеў літоўскіх”(дынастыйная барацьба; пачынаецца з Гедыміна), “Беларуска-Літоўскі летапіс”(цэнтральная падзея – гісторыя каранацыя Вітаўта).

16ст. – вызваленне Масквы ад татарскага прыгнету.→ Маскоўскае княства мацнее; узнікае дактрына, што Масква – трэці Рым, а чацвертаму не бываць! Пачынаюцца войны з Маскоўскім княствам. \\У 16ст. летапісы і хронікі мелі ідэалагізаваны характар.

- Сюжэты: гістарычныя(рэальныя)\\міфалагізаваныя\\сямейна-бытавыя(дынастыйныя адносіны)

- Зводы: гістарычныя : Хроніка Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага Хроніка Быхаўца\\ міфалагічныя : заснаванне Літвы Палямонам, сон пра жалезнага ваўка і т.п.

Майстры: Рыгор цамблак, Скарына, Гусоўскі.

12. Беларуска-літоўскія хронікі. Эвалюцыя жанру. Апісанне дынастыйнай барацьбы ў ВКЛ у “Летапісе вялікіх князеў літоўскіх”.У новых культурна-гістарычных ўмовах, што склаліся на беларускіх землях пасля іх аб’яднання у адной дзяржаве, ВКЛ, узнікла агульнадзяржаўнае, беларуска-літоўскае летапісанне. Адзін з самых ранніх помнікаў гэтага жанру – “Летапіс вялікіх князеў літоўскіх”. Напісаны каля 1430г. у Смаленску на старабеларускай мове у форме гістарычнай аповесці-хронікі, ен стаў першай спробай стварэння кароткай гісторыі гэтай дзяржавы. Летапіс ахоплівае перыяд 40-90х.гг. 14ст., аднак у цэнтры ўвагі аповед пра падзеі пасля смерці вялікага князя Альгерда, апісанне паводзін і ўзаемаадносін галоўных герояў аповесці князеў Кейстута, Вітаўта, Ягайлы. \\“Летапіс” спалучае рысы дзелавога дакумента і твора свецкай апавядальнай прозы, вылучаецца лаканічнасцю і дынамічнасцю апісання падзей. \\У 15ст. беларускае летапісанне набыло новыя якасці і рысы. Узніклі агульнадзяржаўныя, беларуска-літоўскія паводле зместу і характару летапісы. У іх выявіліся погляды перадавых грамадскіх сіл Беларусі і Літвы першай паловы 15ст., якія стаялі на баку вялікакняжацкай улады, што змагалася супраць феадальнай раздробленнсаці.

14. Пахвала Вітаўту.Арыгінальны помнік беларускай старажытнай літара-туры ранняга перыяду — «Пахвала вялікаму князю Вітауту». Яна вылучаецца сярод іншых частак Белару-ска-літоўскага летапісу 1446 г. характарам зместу і вы-кладу, жанравай формай і стылем. Гэта не звычайнае апавяданне пра пэўныя гістарычныя падзеі, а ўсхваля-ванае лірычнае слова пра вялікага князя, урачысты апа-феоз велічяых вынікаў яго дзяржаўнай дзейнасці. Аўтар «Пахвалы Вітаўту» ўслаўляе князя як мудрага і ўсема-гутнага валадара, даносіць да чытача сваё ўяўленне пра яго веліч і славу. «Яко ж бы моіцно кому нспытатн высота небесная н глубнна морская, то ж бы моіцно нсповедатн снлу н храбрость того славного господаря», — красамоўна сцвярджае ён. Аўтар гаворыць пра агромністы палітычны ўплыў Вітаўта ў Еўропе, пра яго вялікі міжнародны аўтарытэт. Кіраўнікі шмат якіх дзяржаў і княстваў «во веллцей любвн жнвуіце» з ім, «крепко служахуть ему», а таксама «честь велнку н дары многн н данн прнношаху ему». Усемагутны Вітаўт, сцвярджае аўтар, узводзіў на трон і пазбаўляў улады татарскіх ханаў у грознай Залатой Ардзе і фактычна валодаў «усёй Рускай зямлёю».\\«Пахвала Вітаўту» — вельмі цікавы і каштоўны пом-нік літаратуры і грамадска-палітычнай думкі Беларусі першай паловы XV ст. У ёй у сціслай, скандэнсаванай форме выказана гістарычная канцэпцыя ўсяго Белару-ска-літоўскага летапісу 1446 г., яго асноўная ідэя. У гэ-тым летапісным зводзе сцвярджаецца погляд на Вялікае княства Літоўскае як на літоўска-славянскую дзяржаву, якая прызнаецца галоўным цэнтрам палітычнага аб'яд-нання ўсходнеславянскіх зямель. Гэтая канцэпцыя была ідэалагічным абагульненнем і абгрунтаваннем цэнтралі-затарскай палітыкі літоўска-беларускіх князёў Альгерда і Вітаўта на Русі.\\ Была напісана напрыканцы жыцця Вітаўта кім-та з яго паплечнікаў(1429-1430). Пазіціаніруется как князь літвы і РУСІ.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.