Здавалка
Главная | Обратная связь

Франціск Скарына як рэнесансны дзеяч, асветнік, гуманіст.



Беларускі асветнік-гуманіст, першадрукар, вучоны, пісьменнік і перакладчык Франціск Скарына быў сярод тых славутых дзячаў славянскай культуры, якія адкрылі для свайго народа крыніцу духоўнасці ў Бібліі, шматвяковую мудрасць старажытнай цывілізацыі. Рознабаковая дзейнасць пачынальніка беларускага Адраджэння адкрыла новую эпоху ў гісторыі беларуская культуры, шмат ў чым вызначыла яе нацыянальную спецыфіку і асноўныя напрамкі будучага развіцця.

Засвоіўшы дасягненні заходнееўрапейскай культуры эпохі Рэнесансу, ё разам з тым не только не выракся духоўных здабыткаў свайго народа, але і ўзняў іх на новую ступень, паказаў тагачаснаму цывілізаванаму свету іх невычэрпныя магчымасці ў справе асветы і маральнага ўдасканалення.

Першая кніга, якую Скарына “повлел..тиснути рускыми словами, а словенскым языком”, “Псалтыр”, выйшла ў свет 6 жніўня 1517г. Так палачанін паклаў пачатак беларускаму і ўсходнеславянскаму кнігадрукаванню. А да канца 1519г. ён выдаў яшчэ 22 кнігі Старога Запавеу. Першадрукар не толькі адціснуў 23 кнігі, але і першым асмеліўусся змясціць у іх прадмовы і пасляслоўі, дзе тлумачыў змест, выказваў свае філасофскія, гістарычныя, прававыя і асетніцкія погляды, што спалучался з ідэямі адраджэння.

Вялікае значэнне мелі кнігі, надрукаваныя ў Вільні. Гэта садзейнічала пранікненню і замацаванню ідэй Рэнесансу і гуманізму, стварала падмурак для зараджэння беларускай нацыянальнай літаратуры, спачатку на лацінскай мове, але прасякнутай духам Адраджэння. Выданне “Малой падарожнай кнігі” ў 1522г. яшчэ раз падкрэсліла арыянтаванасць на простых людзей( карысталіся ёй найчасцей купцы). Што тычыцца “Апостала”(1525), выдадзенага таксама ў Вільні, то перакладчык імкнецца тут наблізіць царкоўнаславянскую мову да звычайнай гутарковай.

Напісаныя Скарынам 50 прадмоў да кніг Бібліі складаюць аснову яго літаратурна-публіцыстычнай спадчыны, у якой адлюстраваліся грамадска-публіцыстысныя, філасофскія, прававыя, педагагічныя і літаратурна-эстэтычныя погляды асвеніка. У ідэйна-стылістычнаым плане прадмовы Скарыны нясуць на сабе адзнаку пераходный эпохі: яны грунтуюцца на традыцыях хрысціянскай біблеістыкі і разам з тым грунтуюць Біблію ў рэчышчы рэнеснсавай культуры. Сінкрэтычная структура прадмоў, наяўнасць іх яшчэ развітых элементаў літаратуры, тэалогіі, філасофскай публіцыстыкі, правазнаўства, лінгвістыкі, эстэтыкі і крытыкі абумоўлівалі іх шматпланавую. Хоць і адносна цэласну. Стылістыку.

Пісьменнк вядзе з чытачом даверліва-шчырую, а часам і ўзнёсла-ўрачыстую гаворку пра значныя духоўныя каштоўнасці сваёй Радзімы і ўсяго чалавецтва. Асобныя месцы прадмоў( пра любоў дп сваёй зямлі і роднае мовы, пра духоўну. Карысць песень, змешчаных у Бібліі) гучаць, як вершы ў прозе.

У якасці выдаўца і асветніка Скарына ўпершыню ў беларускай літаратуры ўвёў анатацыю да выдадзеных ім кніг.Скарынаўскія анатацыі- яшчэ адно сведчанне пра асетніцкі, “вучыцельскі” характар першых беларускіх кніг.

Яго патрыятычныя звароты да суайчыннікаў з заклікам мчырай любові да роднай краіны(“..Тако ж і люді, і где зроділіся і ускормлены суть по Бозе, к тому месту велікую ласку імають”), да роднай мовы(“…Наболей с тое прічіны, іже мя мілостівый Бог с того языка на свет пустіл”) набылі значэнне сакральнага сімвала для дзеячаў нацыянальнага адраджэння на ўсіх этапах яго развіцця. Імя Скарыны стала сімвалам гуманіста-асветніка і патрыёта, чалавека высокай еўрапейскай культуры, энцыклапедычна адукаванай рэнесансавай асобы, прыкладам самаадданага служэння свайму народу.

Яго прамовы складаюцца з: абагульняючай філасофскай, маральна-дыдактычнай ці тэалагічнай ідэі\агульная хар-кі зместу і структуры кнігі, яе аўтараў і герояў\гістарычных, філілігаічных, юрыдычных і тэалагічных каментарыяў да апаведнай кнігі, тлумачэнняў этымалогіі яе назвы\падрабязнай анатацыі , асабліва да кніг апавядальна гістарычнага ці сюжетна-фабульнага зметк\тлумачэнне адносна прынцыпаў перакладў і выдання.

Прамовы да ЮДЗИФА(Ў?) –“ Понеже от прірожденія звері, ходяўіе в пустыне, знають ямы своя\птіці, плаваюўіе по морю і в реках, чують віры своя\ пчёлы і тым подобная боронять ульев своіх,- ток ж і люді, ігде зродзіліся і ускормлены суть по Бозе, к тому месту вялікую ласку маюць”. Віленскі біскуп ЯН.

23. Жыццё и дзейнасць Сымона Буднага(каля 1530-1593), беларускі мысліцель-гуманіст эпохі Адраджэння, рэлігійны рэфарматар, прадаўжальнік культурна-асветніцкай, нацыянальна-патрыятычнай і філасофскай традыцыі Ф.Скарыны. Вучыўся ў Кракаўскім, магчыма, і ў Базельскім пратэстанцкім універсітэтах. У 1588 прыехаў у сталіцу Вялікага Княства Літоўскага Вільню. Стварыў у Нясвіжы друкарню, дзе ў 1562 выдаў на беларускай мове «Катэхізіс» і іншыя кнігі, у якіх заклікаў клапаціцца аб развіцці беларускай мовы, да яднання культур славянскіх народаў. Быў у сяброўскіх адносінах з друкарамі І.Фёдаравым і П.Мсціслаўцам, вёў перапіску з маскоўскім праваслаўным багасловам Арцеміем. Належаў да памяркоўнай рэлігійна-рэфармацыйнай плыні, блізкай да кальвінізму, якая ў Беларусі называлася евангелічнай. У сярэдзіне 1560-х г. - адзін з ідэолагаў антытрынітарызму - радыкальнай плыні беларускай Рэфармацыі. Удзельнічаў у рабоце сінодаў - з'ездаў беларускіх і польскіх арыян (антытрынітарыяў), дзе ў вострых дыскусіях абараняў сваё рэлігійна-філасофскае і сацыяльна-палітычнае вучэнне; у спрэчках займаў памяркоўна-гуманістычную пазіцыю. З 1573 Будны займаў пасаду прапаведніка ў Лоску. У 1574-1575 выдаў у Лоскай друкарні на лацінскай мове некалькі сваіх твораў: «Аб дзвюх прыродах Хрыста», «З нагоды аргументаў Сімлера», «Кароткі доказ, што Хрыстос не з'яўляецца такім жа Богам, як айцец...» і інш. У галоўным рэлігійна-філасофскім творы «Аб найбольш важных палажэннях хрысціянскай веры» абагульніў свае радыкальныя ідэі, распрацаваў унітарную канцэпцыю Бога і натуралістычную версію паходжання Хрыста. Гэта была не тэалагічная, а тыповая філасофска-рацыяналістычная інтэрпрэтацыя, якая разбурала традыцыйны асноватворны хрысціянскі догмат. У 1582 Будны рашэннем сінода зняты з пасады прапаведніка. Каб апраўдаць сваю дзейнасць, у 1583 ён апублікаваў твор «Аб свецкай уладзе», які з'яўляецца каштоўнай крыніцай па гісторыі беларускай Рэфармацыі і грамадска-філасофскай думкі. У 1584 Будны выключаны з брацкай абшчыны і пакінуў маёнтак Яна Кішкі. Апошнія гады жыў пры дварах выпадковых мецэнатаў. Будны пісаў на беларускай, польскай і лацінскай мовах. Абгрунтоўваў думку пра пазнавальнае значэнне мастацтва і яго маральна-выхаваўчую ролю. Лічыў прыгожым тое, што ісціннае, аддаваў перавагу прыгажосці зместу перад прыгажосцю формы. Адзначаў, што толькі на аснове свабоды магчыма поўнае самавыяўленне асобы, росквіт яе здольнасцей.

24. Жыццё и дз. В. Цяпiнскага(каля 1540 – 1604) Васіль Мікалаевіч Амельяновіч-Цяпінскі нарадзіўся ў радавым маентку Цяпіна на Лепельшчыне. Пакінуў нам няпоўны переклад Евангелля і прадмову да яго. Невядома, дзе, калі і якую адукацыю атрымай пісьменнік. Некаторы час жыў на Украіне ў Луцкім і Кіешскім паветах. Напрыканцы 70-х 16ст. вяртаецца на радзіму, дзе і распачалася яго актыўная грамадская і палітычна-канфесійная дзейнасць. Цяпінскі прытрымліваўся поглядаў сацыніян, аднак не падзяляў ні крайніх левых, ні правых іх поглядаў. Ен выступаў за існаванне дзяржаўных інстытутаў улады, падтрымліваў тых, хто выказваўся за ўдзел са зброяй у руках у справядлівых войнах.Прадмова да Евангелля – крыніца грамадскіх, паліт., філ. і гіст. поглядаў Цяпінскага. Само друкаванне кнігі патрабавала вялікіх матэрыяльных сродкаў, але ніхто яму не дапамог. У прадмове пісьменнік-гуманіст не закранаў пытання пра свае рэлігійныя погляды. Яго мэта – даказать, што Святое Пісанне выдаваць і чытаць трэба на роднай, ўсім зразумелай мове. Цяпінскі з гонарам гаворыць пра даўнюю вучонасць славян.Адметнасцю выдання з’яўляецца тое, што ён упершыню ў практыцы ўсходнеславянскага кнігадрукавання падаў паралелна два тэксты – на царкоўна-славянскай і беларуская мовах.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.