Здавалка
Главная | Обратная связь

Мялецій Сматрыцкі. Трэнас.



Творчасць Мялеція (свецкае імя Максім Герасімавіч) Смат-рыцкага (1577—1633) займае адно з вядучых месц у літаратурным працэсе Беларусі канца XVI — першай паловы XVII ст..Шсьменнік нарадзіўся у сям'і гарад-скога пісара Герасіма Данілавіча Сматрыцкага ў невялікім мяс-тэчку Смотрыч на Падоллі. Адукацыю атрымаў у Астрожскай школе. Далей вучыўся ў Віленскай Акадэміі(скончыў каля 1601). Як сведчыць сам Сматрыцкі ў «Апалогіі», ён «правёў ма-ладыя гады пры грабніцы Лютэра ў Лейпцыгскім і Вітэнбергскім універсітэтах», якія ў тыя часы былі запалонены рэфарматар-скімі ідэямі Лютэра, Кальвіна, Цвінглі. Пабывау таксама ў гарадах Нюрнбергу, Вроцлаве і Вюрцбургу.

Вярнуўшыся на Радзіму каля 1607 г., часта наведваў Менск, дзе, як сведчаць яго сучаснікі, карыстаўся аўтарытэтам сярод простага люду, «які сыходзіўся да яго, як да аракула». Разважанні, парады, прамовы Сматрыцкага мелі такое ўздзеянне, што многія жыхары Менска «пакінулі сваіх уніяцкіх святароў, утварылі праваслаўнае брацтва і пабудавалі праваслаў-ную царкву». У хуткім часе Мялецій накіроўваецца ў Віленскае праваслаўнае брацтва. Тут ён знаёміцца з выдатным дзеячам бе-ларускай культуры, пісьменнікам-палемістам Лявонціем Кар-повічам, становіцца яго верным паплечнікам.

Найболып значны твор М. Сматрыцкага «Трэнас» («Плач») выйшаў у 1610 г. на польскай мове пад псеўданімам Тэафіл Арта-лог (Багалюб Праўдаслоў). На дзевяць гадоў была закрыта брацкая друкарня ў Вільні, дзе друкаваўся «Трэнас», адабрана і спалена вялікая колькасць экземпляраў, а таму, хто асмеліўся б купляць ці распаўсюджваць твор, пагражаў штраф у 5000 «червоных злотых».

Пісьменнік-палеміст паказаў сябе добрым знаўцам гуманіс-тычнай літаратуры Заходняй Еўропы. У «Трэнасе» шырока цы-туюцца творы Пятраркі, Мантуана, Іахіма Флорскага, Бярнарда Клервоскага і многіх іншых. Усяго ў «Трэнасе» аўтар спасылаец-ца на сачыненні 143 аўтараў.

27. Афанасій Філіповіч (паміж 1597 і 1600).Асоба Філіповіча складаная і неадназначная, зрэшты, як і яе ацэнкі. Гэтага пісьменніка ацэньвалі па-рознаму, называючы яго то святым, то змагаром супраць Берасцейскай царкоўнай уніі, то вар'ятам, то агентам Маскоўскай дзяржавы і здраднікам. Дакладныя біяграфічныя факты пра Афанасія да 1627 г. ад-сутнічаюць.(Пастрыгся ў манахі). 2 тэорыі паходжання: са збяднелага шляхціца і гарадскога рамесніка(гарбара).\-\Афанасія адукаваным чалавекам: ведаў патрыстыку, творы заходнееўрапейскіх гісторыкаў, вольна карыстаўся стара-беларускай, польскай, стараславянскай, лацінскай і грэчаскай мовам.\-\3 1620 г. пісьменнік працуе пры двары Льва Сапегі ў якасці «інспектара» (наглядальніка), г. зн. дамашняга настаўніка, Яна Фаўстына Лубы — нібыта ўнука Івана IV Грознага.\\Пра жыццё Філіповіча з 1627 па 1633 г. звестак не захавалася. Хутчэй за ўсё ён знаходзіўся ў віленскім Святадухаўскім манас-тыры; у 1633 г. прыехаў у Дубойскі манастыр пад Пінскам, стаў намеснікам ігумена і на працягу трох гадоў вёў упартае змаганне за манастыр, усё ж такі аддадзены ў 1636 г. езуітам. Афанасій пе-раехаў у суседні Купяціцкі манастыр.\\У 1637—1638 гг. Філіповіч здзейсніў падарожжа да цара Міхаі-ла Фёдаравіча ў Маскву, дзе спадзяваўся атрымаць дапамогу.\\ Філіповіч стаў адной з ахвяраў «каптуровых судоў», нягле-дзячы на тое, што «юж протавного н не мовнл протавко уннатом.Па даносе ён быў арыштаваны 1 чэрвеня 1648 г. у царкве адразу пас-ля літургіі. «Каптуровы суд» абвінаваціў яго ў дапамозе казакам.. У ноч з 4 на 5 верасня 1648 г. Афанасія вывелі ў лес каля вёскі Гершановічы1 і пасля катаванняў забілі. Філіповіч не адмовіўся ад сваіх слоў: «Што юж рекл, том рекл, н з тым умнраю». Адка-паць і перазахаваць цела Філіповіча ўдалося толькі праз восем месяцаў.\\ Дыярыуш» напісаны на апошнім этапе тагачаснай палемікі, што абумоўлівае, з аднаго боку, выкарыстанне Афанасіем твор-чай спадчыны папярэднікаў, а з другога — прымушае пісьменніка шукаць новыя формы і спосабы літаратурнага змагання. Гэтым тлумачыцца разнастайнасць тэм, метадаў і прыёмаў, выкарыста-ных Філіповічам.\\ «Дыярыуш» з'яўляецца адным з першых узораў аўтабіягра-фічнага жанру (і адзінай палемічнай аўтабіяграфіяй) у даўняй беларускай літаратуры.\\ ім шырока выкарыстоўваюцца рытарычныя прыёмы, этыкетныя формы і г. д. Своеасаблівасць палемічнай устаноўкі «Дыярыуша» была абу-моўлена наступнымі фактарамі: 1) з'яўленне твора на этапе, звя-заным са спадам рэлігійнай палемікі (страта яе актуальнасці); 2) вымушаны зварот Філіповіча да багатай творчай спадчыны папярэднікаў і пошук новых формаў і спосабаў літаратурнага змагання; 3) хоць па ідэйнай скіраванасці «Дыярыуш» належыць да ўсходняй (праваслаўнай) традыцыі, па сваёй жанравай раз-навіднасці ён утрымлівае пэўныя заходнія ўплывы (выкарыстан-не жанру «новнн», характэрнага для каталіцкай і пратэстанцкай літаратуры; спосаб вядзення аповеду пра сябе ў жанры дыя-рыуша; моцна выяўлены асобасны пачатак і інш.); 4) асаблівасці псіхічнага стану і светаўспрымання пісьменніка на розных эта-пах яго жыцця і творчасці.\\Творы: прычыны майго ўчынку, Пра царкоўны фундамент, Парада Каралю Трэцяя супліка,.ф







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.