Здавалка
Главная | Обратная связь

Парадыйная проза. Ліст да абуховіча.



Парадыйная проза.Па сваіх выяўленчых сродках да пара-дыйна-сатырычнай паэзіі вельмі блізкая беларуская барочная проза, якая пачалася з «Прамовы Мялешкі» і «Ліста да Абуховіча». На іх прыкладзе выразна бачна, як адміралі жанры, звязаныя са старой літаратурай.

3 другой паловы XVII- першай трэці XVIII ст. да нас дайшлі лічаныя беларуекія помнікі царкоўна-рэлігійнай прозы. У сувязі з умацаваннем пазіцый каталіцызму амаль спынілася рэлігійная палеміка. Дагматычныя творы пісаліся на стараславянскай, лацінскай і польскай мовах Калі афіцыйная проза сцвярджала існуючы парадак, то парадыйна-сатырычная разбурала яго, паказвала яго абсурднасць.

Парадыйная проза - тыповая з'ява пераходнага перыяду. Па сваім змесце і мове яна належыць да новай традыцыі. Гэта ўжо не «службовае», сінкрэтычнае пісьменства Сярэднявечча, а пра-дукт свядомай мастацкай творчасці, аўтарскай фантазіі, з ярка выяўленымі рысамі новага барочнага стылю (гратэскнасць, шмат-значнасць).

У адрозненне ад «Прамовы Мялешкі», дзе адрасат — значная частка эліты, шляхецкага саслоўя, «Ліст да Абуховіча» адрасава-ны канкрэтнаму прадстаўніку, смаленскаму ва-яводзе (па апошняй службе) Піліпу Казіміру Абуховічу і, відаць, пасля капіравання адасланы ў канкрэтную Ліпу-маёнтак Абу-ховічаў пад Нясвіжам. Яму ін-крымінуецца, што ён здрадзіў Радзіме, бяздарна здаўшы Сма-ленск маскоўскім войскам, і атрымаў за гэта ад праціўніка неверагодны хабар: з горада, маўляў, яго давялося выводзіць на 300 вазах. Зрэшты, гэты хабар, як і колькасць вазоў, у лісце толь-кі дэкларуюцца. Тут мы можам мець справу з паўтарэннем чутак або звычайнай барочнай гіпербалай, бо ніякіх звестак, што Абу-ховіч разбагацеў, атрымаўшы столькі маскоўскага золата, няма ні ў лісце, ні ў іншых біяграфічных крыніцах.

Зрэшты, не вы-падкова спецыяльны сейм неўзабаве зняў з Абуховіча ўсе абвіна-вачванні ў здрадзе, бо і так яго шасцітысячны гарнізон вытры-маў амаль чатырохмесячную аблогу шасцідзесяцітысячнага маскоўскага войска і не дачакаўся абяцанай дапамогі. Можа, яму ў «рэабілітацыі» якраз дапамог ліст, дзе ўсё гіпербалізавана ледзь не да абсурду. I ці не інспіраваны ён весткамі аб падрыхтоўцы да названага сейма, ці не быў «сяброўскім даносам» на ваяводу і яго продкаў, бо пісаўся ж «мнлым, давным [...] другом».

ліст, вызначаецца высокім мастацкім узроўнем, барочнай метафарычнасцю, парадаксальнасцю і кантрастнасцю. У адрозненне ад «Прамовы Мялешкі» антыномія тут праходзіць не па лініі стары — новы, а па супастаўленні сумленны — несумленны, здоль-ны — няздольны. Зрэшты, віна Абуховіча даказваецца ў лісце, абапіраючыся не на непасрэдныя назіранні або прамыя свед-чанні, а толькі на людскія пераказы.Сказана па-барочнаму вобразна і смешна, але асуджэнне не знішчальнае, бо юрыдычных доказаў здрады і хабарніцтва не было.

33. Прамова Мялешкі.«Прамова Мялешкі» — гэта пародыя на афіцыйны і ў XVII ст. ужо даволі традыцыйны для Рэчы Паспалітай жанр сеймавай прамовы. Хутчэй за ўсё, невядомы нам аўтар выкарыстаў імя рэальнага Івана Мялешкі, мазырскага падкаморыя і кашталяна смаленскага, пасля яго смерці (1622). Але верагодна таксама, што перад намі - літаратурна апрацаваная пазней, у другой чвэрці XVIIст., рэальная прамова таго ж Мялешкі ў сейме (1589), скі-раваная супраць засілля чужаземшчыны, якое ўзмацнілася ва ўсёй Рэчы Паспалітай, але асабліва ў Кароне на хвалі контррэ-фармацыі і ў сувязі са з'яўленнем на троне прадстаўнікоў фран-цузскай і шведскай дынастый.\\Важна падкрэсліць, што «Прамова Мялешкі» з'яўляецца пер-шым у беларускай літаратуры патрыятычным творам, дзе галоў-ная ідэя выяўляецца не праз факты ці лагічныя доказы, як гэта было ў сінкрэтычнай творчасці (напрыклад, у летапісах). Прошлае ідэалізуецца.\\Дыяметральна супрацьлеглымі, не адпаведнымі інтарэсам Русі і Літвы сталі грамадства, палітыка і побыт у Кароне і ВКЛ пры пераемніках Жыгімонта Першага, калі Радзівілы, браты ка-ралевы Барбары, запачаткавалі здраду інтарэсам сваёй зямлі і на-рода, калі айчыннае, традыцыйнае стала выцясняцца, не столькі прымусова, колькі добраахвотна, у пагоне за прывілеямі — хоць «наша костка, однак собачнм мясом обросла» і смярдзець пача-ла\\Услед за прадажнасцю ў грамадства прыходзяць амаральнасць, разбэшчанасць. Асаблі-ва дэградавалі ў маральных адносінах прыдворныя караля — «радные баламуты, што прн ннм сндят да крутять». Сапсаваліся норавы.\\Сёння мы яшчэ не можам упэўнена сказаць, ці з'яўляецца «Прамова Мялешкі» суцэльнай літаратурнай містыфікацыяй, дзе аўтар свядома выдае сябе за старамоднага прасцяка, ці ў аснове яе рукапісных спісаў ляжыць сапраўднае смелае выступленне рэальнага Івана Мялешкі, стылізаванае ў моднай манеры барока.

34. Сімеон Полацкі.Самуіл Гаўрылавіч Пятроўскі-Сітняновіч нарадзіўся ў 1629 г. На пачатку 40-х гадоў XVII ст. будучы пісьменнік быў студэн-там Кіева-Магілянскай калегіі, дзе яго настаўнікамі былі самыя славутыя кіеўскія пісьменнікі і навукоўцы таго часу — Сільвес-тар Косаў, Лазар Барановіч, Інакенцій Гізель, Іосіф Канановіч-Гарбацкі. Вайна Рэчы Паспалітай з Расійскай дзяржавай, што распача-лася ў 1654 г., перашкодзіла Сімяону давучыцца ў Віленскай езуіцкай акадэміі. Летам 1656 г. у Полацк увайшла руская армія на чале з самім царом. Сімяону выдаўся рэдкі выпадак прадэманстраваць руска-му манарху свае літаратурныя навыкі.\\Вясною 1664 г. Сімяон канчаткова перабіраецца ў Маскву.\\Сімяон Полацкі памёр раптоўна, на пяцьдзесят першым го-дзе жыцця, 25 жніўня 1680.\\Мову Сімяона-прапаведніка адрознівалі асаблівая манерная мудрагелістасць, шчыльная насычанасць разгорнутымі метафа-рамі, прыпавесцямі і «прыкладамі».\\Сімяон Полацкі захоўваў у сваіх вершах звыклыя функцыі антычных экфраз, што тлумачылі таямнічы сэнс выяваў, і эпіг-рам — рытарычных практыкаванняў на тэму (жанр экфрасіса ўжо выкарыстоўваў Ф. Скарына).\\ першакрыніцу можна ўказаць амаль для кож-нага твора Сімяона Полацкага — гэта тэксты Святога Пісання, кнігі Арыстоцеля, Плінія Старэйшага, трактаты Айцоў Царквы, гістарычныя працы візантыйскіх навукоўцаў, « і шмат інш.\\Зрабіўшы навуку важным аб'ектам асэн-савання, Сімяон Полацкі рэальна стымуляваў рост духоўнай сталасці расійскага грамадства. Упершыню ў гісторыі рускай лі-таратуры пісьменнік выступаў з актыўнай прапагандай навуко-вых ведаў не з пазіцыі здзіўлення, уласцівай пабочнаму назіраль-ніку ці неафіту, а як іх актыўны носьбіт. Хацеў “заходнюю” адукацыю.\\Шматлікія вобразы, ска-рыстаныя паэтам, маюць канкрэтныя крыніцы — ад Бібліі да антычных аўтарытэтаў і польскіх пісьменнікаў ХУІ-ХУП стст.\\Засвоеная і прыстасаваная Сімяонам Полацкім для славяна-моўных вершаў сістэма паэтычных жанраў была дастаткова но-вай для рускай літаратуры. \\Як паказаў праведзены аналіз шматжанравай творчасці Сі-мяона Полацкага, пісьменнік імкнуўся да вырашэння двуадзінай задачы — выхавання чытача набожнага і адукаванага. Ухіл, які рабіў паэт у сваёй дзейнасці на свецкія веды, «грамадзянскія на-вукі і мастацтвы», шмат у чым быў сугучны заўтрашняму, пят-роўскаму погляду на літаратуру, паколькі імператар бачыў у кні-зе галоўны шлях распаўсюджвання ведаў пра Расію. Адзінства «ўсходняга» вучыцельнага і «заходняга» асветніцкага пачаткаў, адчувальнае ў творчасці ўсходнеславянскіх гуманістаў XVI — пер-шай паловы XVII ст. і іх паслядоўніка Сімяона Полацкага, будзе вядучым і ў творчасці прагрэсіўных усходнеславянскіх пісьмен-нікаў і грамадскіх дзеячаў XVIII ст..\\Творы:Азбука(?),Псалтыр рыфмаваны, Гісторыя пра варлаама ды Іасафата, Рыфмалагіён.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.