Здавалка
Главная | Обратная связь

Беларуская літаратура пачатку ХХ ст.



Беларуская літаратура пачатку ХХ ст., яе патрыятычны пафас і вернасць гуманістычным ідэалам. Роля газет «Наша доля», «Наша ніва» ў гісторыі айчыннай культуры і мастацтва слова. Нашаніўскі перыяд у развіцці літаратуры. Агляд творчасці Цёткі, Ядвігіна Ш. і інш.

Янка Купала. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Тэматычная шматграннасць і стылёвая разнастайнасць лірыкі Янкі Купалы. Асэнсаванне гістарычнага лёсу беларускага народа («Мая малітва» і інш.). Грамадзянскасць і публіцыстычнасць у вершах Янкі Купалы, жанравае, вобразнае, інтанацыйнае багацце яго лірыкі («Роднае слова» і інш.). Ідэя вечнасці жыцця, кахання, гармонія чалавека і прыроды ў вершы «Явар і каліна». Лірыка перыяду станаўлення беларускай дзяржаўнасці 20—30-х гг.

Паэма «Бандароўна». Фальклорная першакрыніца паэмы. Сутнасць канфлікту. Вобразы-антыподы. Драматызм дзеяння. Маральнае хараство Бандароўны. Рамантычная аснова твора.

П’есы «Паўлінка» або «Раскіданае гняздо» (на выбар абітурыента).

Высмейванне шляхецкай пыхлівасці і духоўнай абмежаванасці ў камедыі «Паўлінка». Канфлікт новага і старога пакаленняў засцянковай шляхты. Вобраз Паўлінкі. Майстэрства аўтара ў абмалёўцы персанажаў, індывідуалізацыя іх мовы. Сцэнічнае ўвасабленне камедыі.

Сацыяльна-філасофскі, гуманістычны пафас і змест п’есы «Раскіданае гняздо». Жанр, кампазіцыя, развіццё драматычнага канфлікту. Галоўныя героі драмы, матывы паводзін. Пошукі маладым пакаленнем рэальных шляхоў вызвалення Бацькаўшчыны. Праўда Сымона і праўда Зоські. Старац як выразнік народнай маралі. Вобраз Незнаёмага ў сістэме дзейных асоб п’есы. Рэалізм драмы, рамантычная сімволіка і лірызм. Сімвалічнасць назвы твора.

Якуб Колас. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Лірыка. Элегічнае і аптымістычнае ў паэзіі Якуба Коласа («Не бядуй!», «Бела­русам»). Паэтызацыя роднай прыроды («Родныя вобразы», «Першы гром»). Рытміка-інтанацыйны лад вершаў Якуба Коласа.

«Новая зямля» — мастацкая энцыклапедыя народнага жыцця. Аўтабіяграфічнасць паэмы, яе творчая гісторыя. Жанравыя асаблівасці твора. Народны побыт і прырода ў паэме. Вобразы ў паэме: мудрасць і душэўная прыгажосць Антося, Ганны; вобразы дзяцей. Трагедыя лёсу Міхала. Філасофская ідэя зямлі і волі. Сімвалічны сэнс назвы твора. Паэтычнае майстэрства Якуба Коласа.

Трылогія «На ростанях» (частка першая — «У палескай глушы»). Гісторыя напісання і праблематыка, асаблівасці сюжэта і кампазіцыі твора, яго аўтабіяграфізм. Асоба Андрэя Лабановіча. Народ і інтэлігенцыя ў творы. Жаночыя вобразы. Майстэрства Коласа-празаіка. Месца і значэнне творчасці Якуба Коласа ў беларускай літаратуры.

Максім Багдановіч. Жыццёвы і творчы шлях паэта. Погляды М. Багдановіча на прызначэнне паэта ў грамадстве («Песняру»). Вобраз Радзімы ў лірыцы паэта («Санет» («Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...») і інш.). Зварот да культурна-гістарычнай спадчыны Беларусі («Летапісец» і інш.). Скіраванасць да агульначалавечай праблематыкі («Мяжы», «Жывеш не вечна, чалавек...» і інш.).

«Страцім-лебедзь». Паэтычная інтэрпрэтацыя біблейскага міфа. Роля баладнай формы ў актуалізацыі сімволікі твора.

Сувязь творчасці М. Багдановіча з класічнай спадчынай і сусветнай паэзіяй.

Алесь Гарун. Зборнік вершаў «Матчын дар». Вызваленча-патрыятычныя, агульначалавечыя матывы («Ты, мой брат, каго зваць Беларусам...»). Абвостранае пачуццё любові да Радзімы. Тэма сэнсу жыцця, прызначэння чалавека («Ідуць гады»). Філасафічнасць і публіцыстычнасць вершаў.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.