Здавалка
Главная | Обратная связь

Беларуская літаратура першай трэці ХХ ст.



Актывізацыя літаратурна-грамадскага руху і ўздым культурнага будаўніцтва ў 1920-я гг. Літаратурныя аб’яднанні «Маладняк», «Узвышша», «Полымя», іх роля ў гісторыі айчыннага пісьменства. Творчыя здабыткі і пошукі 1920-х гг. і іх спад у 1930-я гг. пад уплывам ідэалагізацыі літаратурнага жыцця. Утварэнне Саюза пісьменнікаў СССР (1934 г.).

Літаратура Заходняй Беларусі, яе сувязь з агульнанацыянальнай літаратурай (У. Жылка, Максім Танк, М. Машара, В. Таўлай, Міхась Васілёк і інш.).

Максім Гарэцкі. Кароткія звесткі пра жыццё і творчасць пісьменніка. Тэма вернасці роднай зямлі, служэння інтэлігенцыі народу ў апавяданні «Роднае карэнне». Вобраз Архіпа Лінкевіча. Жыццёвая мудрасць дзеда Яхіма, яго запавет маладому пакаленню.

Суровая праўда пра Першую сусветную вайну, выкрыццё яе антынароднай, антычалавечай сутнасці ў апавяданні «Літоўскі хутарок». Аўтабіяграфічнасць апавядання. Вобраз Яна Шымкунаса. Гуманістычная канцэпцыя пісьменніка.

Змітрок Бядуля. Рамантычная настраёвасць абразкоў і лірычных мініяцюр. Лірычны герой-рамантык. Пошукі сэнсу жыцця, прызначэння чалавека. Адметнасці жанру.

Апавяданне «Бондар». Вырашэнне тэмы мастака і мастацтва ў кантэксце сацыяльных праблем. Вобраз майстра-працаўніка. Асуджэнне эстэтычнай неразвітасці, чэрствасці і абыякавасці. Мастацкія адметнасці твора.

Уладзімір Дубоўка. Вершы «Залатая асенняя раніца», «О Беларусь, мая шыпшына…», «Пальцы жоўтых кляновых лістоў», «Родная мова, цудоўная мова…» (2—3 вершы на выбар). Асноўныя матывы лірыкі. Услаўленне сілы народа, духоўнасці, вальналюбства чалавека, паэтызацыя красы прыроды, кахання. Высокая культура верша, багацце жанравых формаў. Сувязь лірыкі з традыцыямі фальклору, паэзіяй Янкі Купалы, Якуба Коласа, М. Багдановіча.

Кандрат Крапіва. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Байкі «Дыпламаваны Баран», «Махальнік Іваноў». Высмейванне самаўпэўненасці, нахабства, тупасці, падхалімства і іншых чалавечых заган.

П’еса «Хто смяецца апошнім». Час напісання твора. Актуальнасць праблем, узнятых у камедыі. Канфлікт у п’есе. Маштабнасць сатырычных вобразаў Гарлахвацкага і Зёлкіна. Эвалюцыя характару Тулягі. Вобразы — носьбіты аўтарскай пазіцыі: Чарнавус, Левановіч, Вера. Сродкі і прыёмы сатырычнай тыпізацыі і індывідуалізацыі. Мова персанажаў як сродак раскрыцця іх характараў. Сцэнічнае жыццё камедыі. Значэнне творчасці Кандрата Крапівы ў развіцці беларускай драматургіі.

Андрэй Мрый. Раман «Запіскі Самсона Самасуя» — твор пра анамаліі грамадскага жыцця сярэдзіны 1920-х гг. Рэальная аснова твора. Галоўны герой рамана Самсон Самасуй. Сатырычная характарыстыка і маральная ацэнка дзейнасці шапялёўскай інтэлігенцыі (філосаф Торба, Сом, Лін, Мамон, паэт Гарачы). Жанравыя адметнасці твора.

Міхась Зарэцкі. Грамадскае і асабістае ў апавяданні «Ворагі». Лёс Паўла Гуторскага — змагара за рэвалюцыйныя ідэалы, і Ніны Купрыянавай — дачкі памешчыка. Тэма кахання.

Паказ маральнай дэградацыі Марыны Гарновай у апавяданні «Кветка пажоўклая». Трагічны фінал гераіні. Вастрыня канфлікту ў творы.

М. Зарэцкі — майстар вострага сюжэта, мастацкай дэталі, глыбокі псіхолаг.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.