Здавалка
Главная | Обратная связь

Беларуская літаратура пасляваеннага часу



(да сярэдзіны 1960-х гг.)

Патрыятычны і жыццесцвярджальны пафас творчасці, абумоўлены заканчэннем вайны, мірным будаўніцтвам. Ваенная тэма як цэнтральная ў літаратуры.

Змены ў грамадскай атмасферы сярэдзіны 50-х гг. і іх дабратворны ўплыў на развіццё беларускай літаратуры. Рэабілітацыя беларускіх пісьменнікаў. Прыход у літаратуру новых творчых сіл.

Янка Брыль. Жыццё і творчасць пісьменніка. Праблема чалавечага шчасця і сэнсу жыцця ў апавяданні «Галя». Спалучэнне лірычнай усхваляванасці з глыбокім пранікненнем у псіхалогію чалавека. Гісторыя кахання гераіні. Праблема маральнага выбару і адказнасці чалавека за свае ўчынкі. Духоўныя каштоўнасці і іх значэнне для чалавека. Мастацкая дэталь. Асаблівасці кампазіцыі апавядання.

Паказ вайны ў апавяданні «Меmеntо mоrі». Маральны подзвіг старога селяніна ў творы. Уменне аўтара ўбачыць гераічнае за рамкамі бытавых сцэн. Асуджэнне фашызму ў апавяданні, абвостранасць гуманістычнай думкі твора.

Пімен Панчанка. Жыццёвы і творчы шлях паэта. Вершы «Краіна мая», «Герой», «Родная мова», «Толькі лісцем рабін шалахні…», «Крык сойкі», «Той дзень прапаў і страчаны навекі...», «Спарышы» (2—3 вершы на выбар). Лірыка. Патрыятычны пафас ваеннай паэзіі П. Панчанкі. Гераічнае і трагічнае ў вершах пра Радзіму і яе абаронцаў.

Роздум пра сэнс жыцця, гуманныя адносіны паміж людзьмі ў творах 1960-х гг. Пашырэнне тэматычнай, жанрава-стылёвай разнастайнасці лірыкі 1970—1980-х гг. Духоўная эвалюцыя лірычнага героя. Спавядальны характар, адкрытасць, шчырасць лірычнага пачуцця. Багацце сродкаў мастацкага выяўлення ў творах паэта.

Іван Мележ. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Тэматыка і праблематыка рамана «Людзі на балоце». Асаблівасць драматычнага канфлікту. Шматгранныя нацыянальныя характары ў рамане. Майстэрства раскрыцця ўнутранага свету галоўных герояў Васіля Дзятла і Ганны Чарнушкі. Нетрадыцыйны падыход аўтара да раскрыцця псіхалогіі заможных сялян. Чалавек і прырода ў творы. Паэтызацыя сялянскай працы. Псіхалагічнае майстэрства Мележа-празаіка. Нацыянальная самабытнасць творчасці І. Мележа і яе агульначалавечая значнасць.

Уладзімір Караткевіч. Кароткія звесткі пра жыццё і творчасць пісьменніка. Аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» або «Чазенія» (на выбар); раман «Каласы пад сярпом тваім» (кніга першая «Выйсце крыніц»; з другой кнігі «Сякера пры дрэве» — асобныя раздзелы).

Канкрэтна-гістарычная аснова аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха». Зварот пісьменніка да легенды пра караля Стаха Горскага (пачатак ХVІІ ст.), рамантычнае яе асэнсаванне. Асуджэнне сацыяльнага прыгнёту і ўціску. Роздум аб прызначэнні чалавека на зямлі, лёсе беларускага народа, узаемасувязі розных гістарычных эпох. Вобразы Андрэя Беларэцкага, Андрэя Свеціловіча і Надзеі Яноўскай. Асаблівасці кампазіцыі твора.

Праблематыка аповесці «Чазенія». Вобразы Севярына Будрыса і Гражыны. Выяўленне характараў герояў у неардынарных абставінах. Сэнс назвы аповесці. Жанр і кампазіцыя твора.

Гістарычная аснова рамана «Каласы пад сярпом тваім». Рэальныя гістарычныя асобы ў творы. Духоўны воблік галоўнага героя рамана Алеся Загорскага. Прадстаўнікі дваранства ў творы (Даніла Вежа-Загорскі, Хаданскія, Кроер). Дзеячы шляхецкага руху Яраслаў Раўбіч і Багдан Война. Стыхійны характар антыпрыгонніцкай барацьбы сялян. Хараство кахання Алеся Загорскага і Майкі Раўбіч. Своеасаблівасць мастацкага стылю рамана. Месца і роля лірычных адступленняў і пейзажных малюнкаў. Вобразная сімволіка.

Андрэй Макаёнак. Жыццёвы і творчы шлях драматурга. П’есы «Зацюканы апостал» або «Пагарэльцы» (на выбар абітурыента).

Жанравая адметнасць п’есы «Зацюканы апостал». Умоўнасць часу і месца дзеяння. Характарыстыка персанажаў, іх сімвалічнасць і падкрэсленая абагульненасць. Маральна-этычны змест камедыі, сцвярджэнне аўтарам духоўных агульначалавечых каштоўнасцей.

Творчая гісторыя трагікамедыі «Пагарэльцы». Канфлікт бацькоў і дзяцей у п’есе. Спалучэнне нізкага з узвышаным, трагедыйнага з камічным у псіхалагічнай абмалёўцы прыстасаванцаў, кар’ерыстаў, цынікаў, прайдзісветаў і дэмагогаў. Майстэрства драматурга ў стварэнні вобразаў-тыпаў.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.