Здавалка
Главная | Обратная связь

Экзаменацыйныя пытанні

 

1. Старажытная літаратура: агульная характарыстыка і асаблівасці. Мастацкі феномен “Слова пра паход Ігаравы”.

2. Жанравая спецыфіка старажытнай літаратуры. Мастацкія асаблівасці жыццяў і казанняў (на прыкладзе “Жыція Ефрасінні Полацкай”, твораў Кірылы Тураўскага).

3. Традыцыйнае летапісанне Старажытнай Русі, адрозненне беларускіх летапісаў. Лакальнае летапісанне (на прыкладзе “Баркулабаўскага летапіса”).

4. Дзейнасць Францыска Скарыны ў кантэксце еўрапейскага Рэнесансу. Гуманізм і патрыятызм яго прадмоў.

5. Лацінамоўная паэзія Беларусі. Творчасць Яна Вісліцкага і Міколы Гусоўскага. “Песня пра зубра” як твор рэнесанснай літаратуры.

6. Рэфармацыя на Беларусі. Асветніцкая дзейнасць Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага. Змест іх прадмоў да рэлігійных кніг.

7. Праблематыка і тэматыка палемічнай літаратуры Беларусі (на прыкладзе твораў Іпація Пацея, Мялеція Сматрыцкага, Афанасія Філіповіча і інш.).

8. Старабеларускія парадыйна-сатырычныя творы “Прамова Мялешкі” і “Ліст да Абуховіча”.

9. Барока і Асветніцтва на Беларусі. Характарыстыка творчасці Сімяона Полацкага.

10. Беларуская народная песенная і вершаваная паэзія ХVІІІ ст. Вершаваныя ананімныя гутаркі ХІХ ст.

11. Беларуска-польскае двухмоўе ў літаратуры Беларусі ХІХ ст. Феномен Адама Міцкевіча. Рэаліі беларускага жыцця ў яго паэмах “Гражына”, “Конрад Валенрод”, “Пан Тадэвуш” (на выбар).

12. Творчасць Яна Баршчэўскага. Жанрава-стылявыя асаблівасці кнігі “Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях”.

13. Класічная і народная традыцыі ў творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Агульная характарыстыка драматургічнай спадчыны пісьменніка: “Сялянка” (“Ідылія”), “Залёты”.

14. Роля Францішка Багушэвіча ў станаўленні новай беларускай літаратуры. Тэмы і матывы яго паэтычных зборнікаў. Эстэтычныя погляды Багушэвіча.

15. Агітацыйная публіцыстыка Кастуся Каліноўскага. Асаблівасці літаратурнага працэсу на пачатку ХХ ст. Газета “Наша ніва” і яе роля ў гісторыі беларускай літаратуры.

16. Творчасць Максіма Багдановіча. Кампазіцыйна-тэматычныя асаблівасці кнігі “Вянок”, спецыфіка яе паэтыкі.

17. Янка Купала – прарок беларускага Адраджэння. Праблематыка п’есы “Раскіданае гняздо”, паэм “Адвечная песня”, “Сон на кургане” (на выбар), вершаў з кнігі “Спадчына” (на выбар).

18. Творчасць Максіма Гарэцкага і яе значэнне для станаўлення нацыянальнай літаратуры: тэматычнае і жанравае ўзбагачэнне беларускай прозы пісьменнікам.

19. Творчы феномен Змітрака Бядулі. Творчасць Вацлава Ластоўскага.

20. Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ў 20-30-я гады ХХ ст. Літаратурныя аб’яднанні “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя” і іх найбольш значныя прадстаўнікі (У.Дубоўка, У.Жылка, А.Мрый і інш.).

21. Гуманістычная скіраванасць прозы Міхася Зарэцкага.

22. Творчасць Якуба Коласа. Нацыянальны свет беларуса ў паэме “Новая зямля” альбо праблема мастацтва і народа ў паэме “Сымон-музыка” (на выбар).

23. Адметнасць прозы Кузьмы Чорнага. Псіхалагізм у творчасці пісьменніка.

24. Творчая індывідуальнасць Уладзіміра Дубоўкі, жанрава-стылявыя асаблівасці паэзіі.

25. Традыцыі сатырычнай прозы ў беларускай літаратуры 1-й пал. ХХ ст. Гратэскава-камічны свет рамана Андрэя Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя”. Лёс аўтара і твора.

26. Час, канфлікты, характары ў п’есах Кандрата Крапівы (“Хто смяецца апошнім”, “Мілы чалавек”, “Брама неўміручасці” – на выбар).

27. Творчасць Максіма Танка. Месца і роля мастака ў літаратурным працэсе Заходняй Беларусі. Паэтыка танкаўскага верлібра (на прыкладзе 2-3 твораў – на выбар).

28. Праблематыка, вобразна-выяўленчая спецыфіка твораў Аркадзя Куляшова. Эстэтычныя пошукі паэта ў 1960 – 1970-я гг.

29. Творчая індывідуальнасць Пімена Панчанкі. Адметнасць вобразна-выяўленчых сродкаў яго паэзіі.

30. Жанравае і тэматычнае наватарства драматургіі Андрэя Макаёнка.

31. Традыцыі і наватарства ў творчасці Івана Мележа (на прыкладзе “Палескай хронікі”).

32. Своеасаблівасць мастацкага свету Янкі Брыля. Аўтабіяграфізм у творчасці пісьменніка.

33. Проза Васіля Быкава і яе роля ў асэнсаванні гістарычнай праўды пра лёс народа (на прыкладзе 1-2 твораў – на выбар).

34. Мастацкая адметнасць прозы Івана Шамякіна. Праблематыка, сутнасць канфліктаў і характараў.

35. Асаблівасці адлюстравання беларускай гісторыі ў творчасці Уладзіміра Караткевіча (1-2 творы на выбар).

36. Творчая асоба Ніла Гілевіча. Нацыянальная і фальклорная традыцыі, вобразна-выяўленчыя сродкі яго паэзіі.

37. Творчая асоба і паэтычнае майстэрства Рыгора Барадуліна. Паэтычнае наватарства Алеся Разанава.

38. Паэзія “філалагічнага пакалення”. Агульначалавечыя каштоўнасці і гуманістычныя ідэалы ў творчасці А.Вярцінскага, Я.Сіпакова, Г.Бураўкіна, В.Зуёнка і інш. – на выбар.

39. Традыцыі нацыянальнай літаратуры ў паказе жыцця сялянства. Лёс сучаснай вёскі ў творах А.Жука, А.Кудраўца, В.Казько і інш. (на выбар).

40. “Жаночая” паэзія Беларусі 2-й пал. ХХ ст. (творы Я. Янішчыц, Е.Лось, Н.Мацяш, Г.Каржанеўская – аўтар на выбар).

41. Праблематыка, пошукі новых жанравых форм і выяўленчых сродкаў у сучаснай беларускай драматургіі (на прыкладзе твораў М.Матукоўскага, А.Петрашкевіча, А.Дударава і інш., на выбар).

42. Трагедыя Чарнобыля і яе ўвасабленне ў беларускай літаратуры (творы С.Алексіевіч, В.Быкава, І.Пташнікава, А.Федарэнкі, С.Законнікава – на выбар).

43. Гістарычная тэма ў сучаснай беларускай літаратуры. Вобразы знакамітых продкаў у творах К. Тарасава, У.Арлова, Л.Дайнекі, В.Іпатавай (аўтар і твор на выбар).

44. Рускамоўная літаратура Беларусі. Антываенная скіраванасць прозы А.Адамовіча. Дакументальная аснова творчасці С.Алексіевіч (аўтар на выбар).

45. Сучасная беларуская проза. Жанрава-стылявыя пошукі: творчасць В.Адамчыка, М.Стральцова (на выбар).

46. Пошукі новых жанравых форм у беларускай паэзіі канца ХХ стагоддзя. Творчасць А.Разанава, У.Някляева (на выбар).

47. Літаратурная групоўка “Тутэйшыя”: мэты і здабыткі (на прыкладзе твораў А.Сыса, А.Глобуса, А.Мінкіна і інш., 1-2 аўтары на выбар).

48. Беларуская паэзія на сучасным этапе. Творчыя постаці Андрэя Хадановіча, Вальжыны Морт, Віктара Жыбуля і інш. (на выбар).

49. Жанр антыутопіі ў беларускай літаратуры. Творчасць В.Гігевіча (“Пабакі”, “Карабель”, “Прыгоды Базыля-беларуса”– на выбар).

50. Літаратура постмадэрнізму на Беларусі і яе асаблівасці (творы Ю.Станкевіча, А. Наварыча, С. Балахонава, А. Бахарэвіча – на выбар).

 





©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.