Здавалка
Главная | Обратная связь

Публіцыстычны стыль



Тэма №4

Стыль – гэта функцыянальная разнавіднасць мовы, якая характарызуецца пэўным наборам моўных сродкаў і выкарыстоўваецца ў палітычнай, навуковай, афіцыйна-справавай і іншых сферах грамадскага жыцця. У залежнасці ад зместу і мэты выказвання, сферы зносін, характару ўжывання моўна-выяўленчых сродкаў вылучаюцца наступныя стылі:а) афіцыйна-дзелавы;б)навуковы;в) публіцыстычны;г) мастацкі; д)гутарковы.

Існуючыя межы паміж стылямі з’яўляюцца досыць умоўнымі, паколькі назіраецца ўзаемапранікненне стыляў. Аднак нельга казаць пра нейкі працэс аб’яднання іх у адзін стыль, бо кожнаму з іх уласцівыя свая лексіка, фразеалогія, пэўныя граматычныя прыметы

Публіцыстычны стыль

Публіцыстычнаму стылю ўласцівы экспрэсіўнасць, эмацыянальнасць, ацэначнасць. У мове часта ўжываюцца рытарычныя пытанні, сказы-звароты, паўторы, сказы з інверсійным парадкам слоў і г.д. Мова публіцыстыкі мае шмат агульнага з мовай мастацкай літаратуры. Тут ужываюцца дыялектызмы, жарганізмы, словы і выразы са зніжанай стылістычнай афарбоўкай.Сфера ўжывання: газеты, часопісы, даклады, выступленні, рэцэнзіі, артыкулы.Прыклад:

Паліноз – хвароба, якую выклікае пыленне раслін, прыносіць алергікам нямала пакутаў. Аднак звычайны бытавы пыл, які заўсёды разам з намі, бадай, яшчэ больш небяспечны алерген, чым пылок раслін. Калі ў вас раптоўна з’яўляюцца кашаль, хрыпы, прыступы ўдушша, ноччу дрэнна дыхаецца, то зусім верагодна, што так сябе праяўляе бытавая алергія.

Пакаёвы пыл, у якім жывуць кляшчы-сапрафіты, выклікае самую цяжкую дыхальную алергію і можа справакаваць захворванне на бранхіяльную астму. 1 грам пылу з падушкі ці коўдры можа ўтрымліваць 200 – 15000 кляшчоў-сапрафітаў. Кніжны і газетны пыл выклікае так званую “бібліятэчную” алергію з рознымі праявамі – ад чхання да прыступаў удушша. Гутарковы стыль

Гутарковы стыль характарызуецца прастамоўнай лексікай, дыялектызмамі, прафесіяналізмамі, жарганізмамі. Ён вельмі індывідуалізаваны, што робіць дадзены стыль блізкім да публіцыстычнага і мастацкага. Адметнымі асаблівасцямі гутарковага стылю з’яўляецца дыялагічная мова, спрошчанасць, перарывістасць і экспрэсіўнасць. Значную ролю тут адыгрываюць няпоўныя сказы, устаўныя канструкцыі, пабочныя словы. Яшчэ адной прыкметай гутарковага стылю можна назваць наяўнасць выклічнікаў, часціц, дзеяслоўных форм, інфінітыва, форм цяперашняга часу дзеяслова ў значэнні прошлага часу: “Пагаварыў бы са мной трошкі!”Сферы ўжывання: дыялог, маналог, вітанне, запіска, ліст. Прыклад:

Харунжы ўспыліў:

- Сам супярэчыш сабе. Пры патуранні тваіх маленькіх вырастаюць гітлеры!

- Яны вырастаюць патураннем дужа сквапных і багатых. І ўціскаюць малых.

- Ну, а каб ты пры Гітлеру жыў? Галовы сякуць вакол, а ты стогнеш аб адзінках, што не атрымліваюць лістоў. Так?

- Не трэба, Толя, - усё яшчэ спакойна сказаў Андрэй. – Я б не стагнаў, я б сам, першы, страціў галаву. Я таксама не з дробных і ведаю, што права здзекавацца з гонару і сумлення чалавека ні ў каго няма. І калі пачынаюць рабіць такое – чалавек, грамадства мае права ўзяцца за зброю і паўстаць супраць гэтага...У.Караткевіч.

Мастацкі стыль

Мастацкі стыль вылучаецца адзінствам камунікатыўнай і эстэтычнай функцый. Наглядаецца вялікая разнастайнасць вобразна-выяўленчых адзінак, якія павышаюць дзейснасць мовы. Сюды адносяцца эпітэты, параўнанні, метафары, гіпербалы і г.д. Да вобразна-выяўленчых сродкаў належаць рытарычныя фігуры (рытарычныя пытанні, звароты, выклічнік) і стылістычныя – сінтаксічныя фігуры, уласцівыя перш за ўсё паэзіі (інверсія, падваенне, анафара і г.д.).

Мове мастацкай літаратуры ўласціва стылістычная незамкнутасць, тут прысутнічаюць дыялектныя словы, тэрміналагічная лексіка, неалагізмы і архаізмы, часам нават вульгарызмы.Сфера ўжывання: апавяданні, аповесці, раманы, казкі, вершы, быліны і г.д. Прыклад:

Сэрца на далоні

Яраш, усё такі ж спакойны і велічны, прыветліва ківае ёй галавой. У адказ яна заплюшчвае вочы: маўляў, я ўсё разумею, не турбуйцеся, я на ўсё гатова. Нічога не сказаўшы, ён адыходзіць. Працягвае рукі Машы. Яна спрытна сцягвае пальчаткі і накрывае яго вялікія рукі сурвэткай. Ён садзіцца. Ён адпачывае. Можа, апошні раз прадумвае план аперацыі. А яго памочнікі – урачы і сёстры – не вельмі каб спешліва падключаюць да хворай датчыкі апаратаў: пад спіну, да галавы, да рукі, да нагі... Правады, шлангі звісаюць пад сталом. Шыковічу чамусьці больш за ўсё кінуўся ў вочы і запомніўся маленькі апарацік, які надзелі Зосі на левае вуха. ( Пасля ён даведаўся, што гэта аксігемометр – прыбор, які вызначае насычанасць крыві кіслародам.)

Яраш расказваў яму пра назначэнне многіх апаратаў. Але цяпер у галаве ў Шыковіча ўсё пераблыталася. Ды прыборы і машыны яго ніколі не цікавілі. Цікавяць людзі. Цяпер больш за ўсіх яна, Зося. І ўрачы. Здавалася, злачынна павольна ўсё яны робяць. Хіба можна ў такі момант быць такімі марудамі? Хацелася крыкнуць Антону: “ Чаму ты ўсеўся, як Буда? Падгані іх!”

У самога яго ўсё часцей і мацней б’ецца сэрца. Ён амаль пачынае дрыжаць ад хвалявання і нецярплівасці: хутчэй, хутчэй! Нарэшце Майзіс, першы асістэнт, кідае:

- Гатова, Антон Кузьмі (І. Шамякін)







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.