Здавалка
Главная | Обратная связь

Заданне . Прачытаць тэксты. Вызначыць стыль.



Тэкст 1. У Мінску закуплены унікальны апарат для дыягностыкі астэапарозу. Ён устаноўлены ў 1-ай гарадской клінічнай бальніцы, у якой дзейнічае гарадскі цэнтр прафілактыкі астэапарозу. Урачы змогуць праводзіць хуткую, амаль імгненную дыягностыку захворвання і ацэньваць рызыку пераломаў. Цяпер такі апарат ёсць у Рэспубліканскім цэнтры медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння. Яшчэ адзін апарат ёсць у Гомелі. (“Звязда”)

Тэкст 2. Пячоначная недастатковасць з’яўляецца цяжкім ускладненнем як да-, так і пасляаперацыйнага перыяду ў хворых на востры халангіт на фоне механічнай жаўтачкі.Прычынай механічнай жаўтачкі і вострага халангіту вы ўсіх выпадках быў халедахалітыяз, а ў 12 хворых – у спалучэнні са стэнозам Фатэрава сасочка. Пасля правядзення комплекснага абследавання ўсе хворыя аперыраваны. Дыягназ вострага халангіту ў час аперацыі пацвярджаўся наяўнасцю гною, хлоп’яў фібрыну ў прасвеце гепатыка халедоху. У пасляаперацыйны перыяд праводзілі інфузійна-дэтаксікацыйную і антыбактэрыяльную тэрапію, санацыю жоўцевыводзячых шляхоў, прымянялі гепатапратэктары і антыаксіданты. (М. Бала, Н. Бацвінкоў і інш.)

Тэкст 3.Вера Іосіфаўна ўжо даўно хварэла на мігрэнь, але ў апошні час, калі Коцік кожны дзень палохала, што паедзе ў кансерваторыю, прыпадкі пачалі паўтарацца ўсё часцей. У Туркіных перабывалі ўсе гарадскія ўрачы; дайшла нарэшце чарга і да земскага. Вера Іосіфаўна напісала яму чуллівае пісьмо, у якім прасіла яго прыехаць і аблягчыць яе пакуты. Старцаў прыехаў і пасля гэтага стаў часта бываць у Туркіных, вельмі часта... Ён сапраўды крыху дапамог Веры Іосіфаўне, і яна ўсім гасцям ужо гаварыла, што гэта незвычайны, цудоўны доктар. (А. Чэхаў “Іоныч”)

Тэкст 4. І толькі тады Выліваха зразумеў, што перад ім таксама жанчына, з нянавісцю да шчаслівейшых і зайздрасцю да іх.

- Што, Выліваха, можа, згуляем на кветку? – спытала яна.

- Я магу гуляць сабою. Але я не гуляю роднай зямлёй.

- Што ж, - ужо абыякава сказала Смерць, тады ідзі да Арахны, дзяўчо.

- Але я не хачу туды, - непаразумела сказала Бярозка.

- Як я цябе ненавіджу, - сказаў Выліваха бязносай. – Зусім як нашых радцаў і князей.

- А між тым я добрая, - сказала Смерць. – Хочаце, ідзіце ўдвох. У.Караткевіч.

Тэма №5

Навуковы стыль

Навуковаму стылю ўласцівы лаканічнасць, інфарматыўная насычанасць, нейтральныя словы з намінатыўным значэннем і спецыяльная тэрміналогія. Так, медыцынская тэрміналогія мае ў асноўным грэчаскае і лацінскае паходжанне, хаця і змяшчае досыць вялікі пласт уласнай лексікі. Часам ў навуковым стылі прысутнічаюць словы з іншамоўнай графікай, схемы, графікі, умоўныя абазначэнні. Навуковы стыль характарызуецца:

1. Ужываннем формамі множнага ліку рэчыўных назоўнікаў:солі, вапны, маслы

2. Складаназалежнымі сказамі, даданая частка якіх нясе асноўную інфармацыю, а галоўная часта пазбаўлена зместу:Неабходна падкрэсліць, што...; Трэба адзначыць, што...; Можна сказаць, што... і г.д.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.