Здавалка
Главная | Обратная связь

Значным пластом прафесійна-тэхнічнай тэрміналогіі.



Як разнавіднасць навуковага стылю можна назваць навукова-папулярны стыль. Ён прызначаны для больш шырокага кола чытачоў, чым непасрэдна навуковы стыль. Навукова-папулярныя выданні не ўжываюць вялікай колькасці вузкапрофільнай тэрміналогіі і часта падаюць тлумачэнне рэдка ўжываемых слоў. Для навукова-папулярнага стылю ўласцівы вобразнасць, элементы гутарковай лексікі, словы абмежаванага выкарыстання. Сфера ўжывання: даклады, лекцыі, навуковыя артыкулы, водгукі, анатацыі, рэцэнзіі, манаграфіі, падручнікі і інш.

Прыклад: РЭЗЮМЕ Плоцкі Андрэй Раманавіч

Дыягнастычнае значэнне вызначэння ўзроўню гомацыстэіна для выяўлення парокаў развіцця плода.

Ключавыя словы: гомацыстэін, прыроджаныя парокі развіцця плоду, прэнатальная дыягностыка, плазма крыві, адмытыя эрытрацыты, каляплодныя воды.

Мэта работы: выявіць дыягнастычную ролю вызначэння ўзроўню гомацыстэіну і яго метабалітаў для выяўлення парокаў развіцця плода.

Метады даследавання: клінічны, ультрагукавы, хроматаграфічны.

Атрыманыя вынікі і іх навізна: праведзена вывучэнне ўзроўню гомацыстэіну і яго метабалітаў у плазме крыві, адмытых эратрацытах і каляплодных водах цяжарных жанчын пры нармальнай цяжарнасці і пры пароках развіцця плода. Выяўлена, што мае месца сапраўднае павышэнне ўзроўню гомацыстэіну ў плазме крыві пры пароках развіцця цэнтральнай нервовай сістэмы, пароках пярэдняй брухавіннай сценкі, дыяфрагмальных кілах, атрэзіях стрававода, полікістозе нырак, шыйнай гігроме і мностве прыроджаных анамаліях плода. Высокі ўзровень гомацыстэіну ў каляплодных водах асацыіруе з вялікай колькасцю прыроджаных парокаў развіцця плода, а зніжэнне яго – з раскелінамі твара, шыйнай гігромай і парокамі пярэдняй брушной сценкі плода. Адзначана сараўднае зніжэнне ўзроўню глутаціёну і ўзаемаадносін “глутаціён/гомацыстэн” у адмытых эрытрацытах пры прыроджаных пароках сэрца і мностве прыроджаных пароках развіцця плода. Вызначэнне ўзроўню гомацыстэіну ў плазме крыві дазваляе фарміраваць групы рызыкі сярод цяжарных жанчын і жанчын групы “рэзерву родаў”.

Рэкамендацыі па прымяненні: паказальнікі ўзроўню гомацыстэіну могуць быць выкарыстаны ў якасці дыягнастычнага маркера прыроджаных парокаў развіцця плода ў медыцынскіх установах, якія займаюцца прэнатальнай дыягностыкай.

Градуснікі за акном падманваюць!

“Колькі на вуліцы градусаў ніжэй за нуль?” – гэтае пытанне мы заўсёды задаем, збіраючыся выходзіць зімой з кватэры. І сапраўды, глядзіш на градуснік: там градусаў 8-10 марозу, а выйдзеш на вуліцу, мароз і вецер прабіраюць да касцей.

Дык вось, уся справа ў ветры. Спецыялісты даўно заўважылі: чым мацней вецер, тым чалавек болей мёрзне, нават калі тэмпература не змяняецца. Не выпадкова сіноптыкі разам з тэмпературай паветра заўсёды ўключаюць у свае прагнозы і хуткасць ветру. А амерыканскі географ Пол Сейпл склаў табліцу ўзаемазалежнасці сілы ветру і тэмпературы. Карыстаючыся гэтай інфармацыяй, можна вызначыць сапраўдную тэмпературу навакольнага асяроддзя. Напрыклад, сёння па прагнозах гідраметцэнтра, уначы ў Гродне чакаецца 8-10 градусаў марозу. Пры прагназуемай сіле ветру ў 7-12 метраў на секунду няцяжка падлічыць, што рэальна на вуліцы будзе каля 30 градусаў марозу. Ці возьмем Мінск: днём нам абяцаюць мінус 2-4. Пры моцы ветру 7-12 м/с гэта эквівалентна пятнаццаці градусам марозу!

Тэма №6







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.