Здавалка
Главная | Обратная связь

Асаблівасці перакладу на беларускую мову



Пры перакладанні тэкстаў на беларускую мову трэба звяртаць увагу на наступныя асаблівасці:

1. Канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку ў родным склоне (пацыента, доктара, але шалу, поту).

2. Адрозненне родавай прыналежнасці некаторых назоўнікаў у параўнанні з рускай мовай: боль (м.р.) – боль (ж.р.), пачак (м.р.) – пачка (ж.р.), подпіс (м.р.) – подпись (ж.р.).

3. Пры лічэбніках два, тры, чатыры ўжываецца форма назоўнага склону множнага ліку: два контрольных анализа – два кантрольныя аналізы, четыре лечебных массажа – чатыры лячэбныя масажы.

4. Недапушчальнасць ужывання ў беларускай мове дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі –уч(-юч), -ач (-яч), паколькі гэта суфіксы дзеепрыслоўяў. У такіх выпадках дзеепрыметнік неабходна замяняць дзеясловам: практыкуючы ўрач – урач, які практыкуе; ачуньваючы хворы – хворы, які ачуньвае.

5. Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, прабачыць, дараваць кіруюць займеннікам ці назоўнікам у форме давальнага склону: дзякаваць брату, прабачыць суседцы, дараваць вучню.

6. Дзеясловы смяяцца, жартаваць, кпіць, дзівіцца, здзекавацца кіруюць назоўнікам ці займенніка у форме роднага склону з прыназоўнікам з: смяяцца з яго, жартаваць з сябра, дзівіцца з надвор’я.

7.Дзеяслоў хварэцьі прыметнік хворы кіруюць вінавальным склонам з прыназоўнікам на:хварэць на грып, хворы на сухоты.

8. Дзеясловы маўлення, мыслення, пачуцця: гаварыць, шаптаць, думаць, марыць, клапаціцца і інш. – і ўтвораныя ад іх назоўнікі кіруюць назоўнікамі і займеннікамі ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам пра: думаць пра работу, непакоіцца пра дзяўчыну, марыць пра адпачынак.

9. Прыметнікі і прыслоўі ў форме вышэйшай ступені параўнання патрабуюць залежнага слова ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам за: дужэйшы за суседа, бліжэй за ўсіх, прыгажэй за яе.

Тэма №8

Моўныя нормы

Прафесія ўрача звязана з пастаянным кантактаваннем з людзьмі. З адказнасцю за іх здароўе і жыццё. А гэта патрабуе, апроч высокага прафесійнага майстэрства, і ўмення знаходзіць з пацыентамі агульную мову, валодання маўленчай культурай.

Вымаўленне галосных.

Нормы беларускай арфаэпіі патрабуюць выразнага вымаўлення галосных.

У пачатку слова, у сярэдзіне пасля галосных перад націскным і ўзнікае гук [й]. У такіх выпадках літара і абазначае два гукі [йі]: [майіх], [йікаўка], [йірыс].

Гукі [о], [э], калі націск з іх сыходзіць, пераходзяць у [а]: д[о]м – д[а]мы, р[э]мень – р[а]меньчык, кр[э]пасць – кр[а]пасны. У некаторых словах (у спалучэннях ро, ло), ненаціскны [o] пераходзіць у [ы]: гл[о]тка – гл[ы]таць, бр[о]вы – бр[ы]во.

Ненаціскны гук [э] у запазычаных словах у пачатку слова, пасля шыпячых і [р], [л], [т] вымаўляецца выразна: [э]нцыклапедыя, р[э]цыдыў, д[э

Вымаўленне зычных.

Зычныя [ж], [ш], [ц], [ч], [р], [дж] заўсёды цвёрдыя: жыццё, шынель, цэгла, чыпсы, рэха, джала.

Афрыкаты [дж] і [дз’] вымаўляюцца як адзін гук: джынсы, дзень, падзяка.

Цвёрдая і мяккая афрыкаты [ц], [ц’] па цвёрдасці і мяккасці не стаяць у пары: цырк, цёплы, цар.

Зычныя [з’], [с’], [дз’], [ц’], [л’], [н’], [ж], [ш], [ч] вымаўляюцца падоўжана: палоззе, калоссе, стагоддзе, вецце, голле, насенне, збожжа, цішшу, печчу.

Звонкія зычныя на канцы слова аглушаюцца: паход [пахот], мароз [марос], нож [нош].

На месцы зычных [в], [л], [у] узнікае губна-губны [ў]: роўны, жоўты, на ўліку. Вымаўленне спалучэнняў зычных

Спалучэнні глухога і звонкага гукаў вымаўляюцца як два звонкія гукі (асіміляцыя па звонкасці): касьба [казьба], футбол [фудбол].

Спалучэнні звонкага і глухога вымаўляюцца як два глухія гукі (асіміляцыя па глухасці): лыжка [лышка], салодкі [салоткі].

Спалучэнні шыпячых са свісцячымі вымаўляюцца як свісцячыя (асіміляцыя шыпячых перад свісцячымі): на печцы на [пеццы], аб кошцы аб [косцы].

Спалучэнні свісцячых з шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя (асіміляцыя свісцячых перад шыпячымі): грузчык [грушчык], расчапіць [рашчапіць].

Свісцячыя [з], [с] перад мяккімі зычнымі, апроч г, к, х, вымаўляюцца мякка: [з’м’эна], [с’н’эх] але [сх’ітрыц’].

Гукі [дз’], [ц’], перад мяккімі [в’], [м’] вымаўляюцца мякка: [дз’в’]еры, [ц’в’]ёрды, [Дз’м’]ітрый.

Спалучэнні зычных [дц], [тц] перадаюцца як падоўжаны [ц]: у абводцы [абвоццы], у хатцы [хаццы].

Спалучэнне [дс] вымаўляецца як [ц]: гарадскі [гарацк’і], Забалодскі [забалоцк’і]

Спалучэнні [дч], [тч] вымаўляюцца як падоўжаны гук [ч]: адчапіць [аччап’іць], матчын [маччын].

Тэма № 9

Дакладнасць словаўжывання.

Сэнсавыя памылкі ўзнікаюць пры супярэчлівасці, непаслядоўнасці выказвання. Напрыклад: Здавайце непатрэбныя вам газеты, зношанае адзенне, а таксама косці і іншыя прадметы хатняга ўжытку.

Нематываванае паўтарэнне і выразаў вядзе да таўталогіі: Падзеі, вартыя гісторыі, прыблізіліся да нас вельмі блізка.

Ужыванне слова з неўласцівым яму значэннем выклікае лексічныя памылкі: Спыніўшы дыханне, зала слухала скрыпку вялікага майстра.

Фактычныя памылкі – скажэнне фактаў рэчаіснасці, няправільнае разуменне, тлумачэнне з’яў, паняццяў: Вада ў возеры бялюткая, чыстая.

Стылістычныя памылкі адбываюцца ад парушэння адзінства стылю іншымі словамі: Я працавала ў школе амаль цэлы год і вельмі прывыкла да маіх вучняў, да гэтых хітрых мардашак.

Заданне. Прачытайце словазлучэнні, запомніце беларускамоўныяканструкцыі.

У меня болит голова – мне баліць галава

Не удивительно – дзіва што. На этих днях – гэтымі днямі

Умнее соседа – разумнейшы за суседа. В другой раз – іншым разам

Рассказать о товарище – расказаць пра таварыша

Жить с родителями – жыць пры бацьках. Топить печь – паліць у печы

Пойти за грибами – пайсці ў (па) грыбы

Поехать к брату – паехаць да брата

Послать за доктором – паслаць па доктара. Становиться тише – цішэць

Жениться на ней – ажаніцца з ёю. Удивляться чему-то – дзівіцца з чагосьці

Извините меня – даруйце мне (прабачце). Благодарить врача – дзякаваць урачу

В пяти километрах от города – за пяць кіламетраў ад горада

Больной гриппом – хворы на грып. Дом в пять этажей – дом на пяць паверхаў

Несколько раз в неделю – некалькі разоў на тыдзень

Похожий на сестру – падобны да сястры. Не к месту – не да месца

Не выполнить из-за болезни – не выканаць праз хваробу

По этой причине – з гэтае прычыны. Смеяться над ним – смяяцца з яго

Тэма “Падрыхтоўка да публічных выступленняў”

Заданне. Падрыхтаваць публічнае выступленне на адну з тэм:

“Прафілактыка вірусных інфекцый” “Прафілактыка анкалагічных захворванняў”

“Прафілактыка сардэчна – сасудзістых захворванняў” “Правільнае харчаванне”

“Санітарыя жылога памяшкання” “Прафілактыка глістных інфекцый” і ін







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.