Здавалка
Главная | Обратная связь

Патрабаванні да выступлення



У выступленні павінна быць 5 – 10 сказаў. Прад’яўляецца вусна. Улічваецца змястоўнасць, дакладнасць зместу і словаўжывання, правільнасць вымаўлення, карэктнасць, эмацыянальнасць мовы. Вышэйшая адзнака 10 выстаўляецца пры адсутнасці моўных, арфаграфічных і граматычных памылак. Узор выступлення.

Прафілактыка вірусных інфекцый праводзіцца ў некалькіх напрамках. Адзін з іх – гэта прыем полівітамінных комплексаў. Другі – умацаванне імунітэту праз ужыванне якаснай ежы, загартаванне арганізма. Загартаванне арганізма ўключае ў сябе ранішнюю зарадку, праветрыванне пакояў, заняткі спортам, прагулкі на свежым паветры. Трэці напрамак заключаецца ў абмежаванні знаходжання ў месцах масавага скаплення людзей у час эпідэмій, выкарыстанні марлявай павязкі, выкананні правіл асабістай гігіены.

Тэма № 10

“Мова і маўленне. Правільнасць маўлення, моўныя нормы”

Заданне. Пабудуйце дыялог “Урач і хворы”.

Патрабаванні да дыялога.

Дыялог павінен змяшчаць 10-15 рэплік. Павінна быць канкрэтная тэма дыялога. Работа выконваецца ў парах. Прад’яўляецца выкладчыку вусна, па ролях. Пры выстаўленні адзнакі ўлічваецца змястоўнасць, тэматыка, дакладнасць словаўжывання, правільнасць вымаўлення, карэктнасць рэплік. Вышэйшая адзнака 10 выстаўляецца пры наяўнасці пералічаных патрабаванняў, адсутнасці памылак у пісьмовым варыянце.

Узор

Х - Добры дзень.

У - Дзень добры. На што скардзіцеся?

Х - У мяне пастаянны галаўны боль.

У - У якім месцы баліць: скронах, патыліцы, лобнай частцы?

Х - Часцей баліць у патыліцы.

У - Давайце змераем крывяны ціск.

У - У вас вельмі высокі ціск.

Х - І што цяпер?

У - Зараз мы зробім вам укол. Сястра, прыгатуйце неабходныя лекі.

Х - Чым і як мне лячыцца, доктар?

У - Самае лепшае зараз - накіраваць вас у бальніцу.

Х - Добра.

Структура аховы здароўя

Асноўныя спецыяльнасці ўрача

Хірург, тэрапеўт, педыятр, стаматолаг, гінеколаг, уролаг, анколаг, оталарынголаг, акуліст, рэўматолаг, фтызіятр, дэрматолаг, венеролаг, псіхіятр

Віды захворванняў:вострыя, хранічныя, інфекцыйныя, скурныя, венерычныя, анкалагічныя, гінекалагічныя, хірургічныя, сэрцава-сасудзістыя, алергічныя, псіхічныя, нервныя, вочныя, сістэмы органаў дыхання, прастудныя, прафесійныя.

Формы аховы здароўя: дзяржаўная; страхавая; прыватнапрадпрымальніцкая;

Органы аховы здароўя: Міністэрства аховы здароўя; аддзелы здароўя: абласны (аблздраў), гарадскі (гарздраў), цэнтральная раённая бальніца (ЦРБ).

Установы аховы здароўя: бальніца, паліклініка, амбулаторыя, дыспансер, здраўпункт, радзільны дом, дом дзіцяці, бальніца хуткай дапамогі, аптэка, гразелячэбніца, санітарна-эпідэміялагічная станцыя, санаторый, прафілакторый.

Медыцынская дапамога: даўрачэбная, першая ўрачэбная, спецыялізаваная, кваліфікаваная, платная, бясплатная, агульнадаступная, неадкладная, хуткая, планавая, пазабальнічная, стацыянарная, на даму.

Санітарны нагляд: папераджальны, бягучы.

Галіны санітарнай дзейнасці: камунальная гігіена, гігіена харчавання, гігіена працы, гігіена дзяцей і падлеткаў.

Прышчэпкі: супраць поліміеліту, кохліка, адзёру, дыфцярыку, сухотаў, грыпу, слупняку

Заданне . Раскажыце пра работу медыцынскіх устаноў у вашай мясцовасці.

 

 

 

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.