Здавалка
Главная | Обратная связь

Лексикалогия. Мнагазначнасць слова. Прамое и пераноснае значэнне.



Лексіка(ад. грэч. – слова, слоўнікавы) – гэта сукупнасць слоў пэўнай мовы. Раздзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад мовы, яе лексіку, называец-ца лексікалогіяй. Аб’ектам вывучэння ў лексікалогіі выступае слова – асноўная адзінка мовы. Асноўная функцыя слова – намінатыўная. Гэта значыць, назваць канкрэтныя прадметы, абстрактныя паняцці, дзеянні, стан, якасці. Самастойныя словы маюць лексічнае значэнне – гэта ўнутраны змест слова. Напрыклад: ле-генда – паданне пра пэўную асобу, гістарычную падзею; будынак – жылое, ад-міністрацыйнае ці гаспадарчае збудаванне. Прымета, пакладзеная ў аснову наз-вы адной з’явы жыцця, можа быць уласціва і другой з’яве. Тады часта адбыва-ецца перанос назвы на другі прадмет, дзеянне, прымету. Слова набывае некалькі значэнняў. Напрыклад: плынь – гэта рух вады ў рэчках, морах (прамое лексічнае значэнне); вялікая колькасць людзей, якія рухаюцца ў адным напрамку (пера-носнае значэнне); імклівы рух жыцця (пераноснае значэнне).

Лексічнае значэнне з цягам часу можа змяняцца. Так, слова госць у старажытнай беларускай мове мела значэнне купец. Гасціць – значыць гандляваць. Старое значэнне захавалася ў словегасцінец, што значыць дарога, гандлёвы шлях.

Мнагазначнасць слова. У кожнай мове ёсць словы, якія называюць толькі адзін прадмет, з’яву, дзеянне; яны называюцца адназначнымі. Такіх слоў значна менш. Гэта навуковыя тэрміны (прагматызм, алгарытм) і некаторыя словы з канкрэтным значэннем (каністра, скафандр, склеп). Усе адназначныя словы ўжываюцца з прамым значэннем. Словы, што называюць два і больш прадметаў, з’яў, дзеянняў, называюцца мнагазначнымі. “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” падае наступныя значэнні слова хлеб – 1) прадукт харчавання, выпечаны з мукі; 2) абмалочанае зерне; 3) зернавыя расліны (жыта, пшаніца, авёс, ячмень); 4) ежа наогул; 5) сродкі існавання, заробак.

Мнагазначныя словы маюць, акрамя прамога, яшчэ пераноснае значэнне, якое ў слоўніках абазначаецца спецыяльнай паметай (пераноснае). Здольнасць слова мець не адно, а некалькі значэнняў называецца мнагазначнасцю, якая развіваецца на аснове падабенства прадметаў, дзеянняў, з’яў рэчаіснасці

 

9. Амонимы. Амарфомы, амафоны, амографы.

Амонімы –гэта аднолькавыя назвы розных прадметаў, з’яў і дзеянняў. На-прыклад: ласка – пяшчота, ласка-невялікі звярок. Аманімія назіраецца ў вы-падку гукавога супадзення беларускіх паводле паходжання слоў і слоў запазы-чаных: бот – абутак, бот – (англ.) невялікае вёсельнае судна; бор – стары сас-новы лес; бор – (лац.) хімічны элемент. Супадаць у беларускай мове могуць і словы, запазычаныя з розных моў: грыф – (грэч.) драпежная птушка; грыф – (ням.) доўгая вузкая пласцінка ў музычным струнным інструменце; грыф – (фр.) 1) штэмпель; 2) афіцыйны надпіс на дакуменце або выданні.

Калі амонімы супадаюць ва ўсіх граматычных формах, яны называюцца поў-нымі лексічнымі амонімамі. Калі амонімы гучаць аднолькава толькі ў пэўнай граматычнай форме, то гэта частковыя амонімы (амаформы). Напрыклад: палю вецце – палю грады; прывезлі паўтары тоны збожжа – паўтары верш; Верасень ідзе за летам – прыехаў летам. Амаформы з’яўляюцца марфалагічны-мі амонімамі. Фанетычныя амонімы (амафоны) – гэта словы з аднолькавым гу-чаннем, але розныя па напісанні і значэнні. Яны выступаюць як амонімы толькі ў вусным маўленні: плод – плот, да зор – дазор, на права – направа. Да амоні-маў прымыкаюць амографы. Гэта словы, якія адрозніваюцца націскам: кáра – карá, накапáць – накáпаць. Да амонімаў падобны паронімы – словы адной час-ціны мовы з гукавым і структурным падабенствам, але з розным лексічным значэннем: балотны – балоцісты, ганаровы – ганарысты, дзейны – дзейсны, адрасат – адрасант.

 

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.