Здавалка
Главная | Обратная связь

Лексичнае запазычанне са славянских и неславянских моу. Их характэрныя рысы.



Запазычаная лексіка –пэўны пласт слоўнікавага складу беларускай мовы, які фарміраваўся на працягу ўсяго гістарычнага перыяду яе развіцця, рознымі шляхамі пры ўзаемадзеянні з іншымі мовамі. Прычына запазычання слоў – са-цыяльна-эканамічныя, дзяржаўна-палітычныя зносіны паміж народамі. Пранік-ненне запазычаных слоў у беларускую мову пачалося яшчэ ў часы ўсходнесла-вянскага адзінства. Адрозніваюць запазычанні з неславянскіх і са славянскіх моў.

Асноўныя прыметы запазычаных слоў з неславянскіх моў:

грэцызмы – пачатковыя гукі [а],[э]: акіян, амонім, этап, эпоха; зычны [ф]у па-чатку слова: філалогія, фантазія; спалучэнне зычных [кс], [ск], [пс], [мп], [мв] у сярэдзіне слова: аксіёма, дыск, эліпс, сімптом, сімвал; прыстаўкі а-, ан-(ана-), анты-, эў-: ангідрыд, антысептык, эўфемізм; суфіксы -ад, -ік, -іск, -ос(-ас): лампада, піраміда, графіка, абеліск, хаос, тэрмас, пафас;

лацінізмы –суфіксы -ум, -ус, -тар, -ент(-энт), -ур, -цы(я), -ат: акварыум, ко-нус, аратар, дыктатура, градацыя, апарат, гідрат;

германізмы –спалучэнне зычных [шт], [шп] у пачатку слова: штык, штатыў, шпіль; спалучэнне [хт] у сярэдзіне слова: вахта, шахта, канцавая частка – майстар: капельмайстар, хормайстар;

францызмы –канцавыя спалучэнні -анс, -ёр, -аж(-яж): сеанс, аванс, суфлёр, багаж, пляж; спалучэнні бю, вю, пю, фю, уа, уэ, лье, нье, цье, сье: бюлетэнь, гравюра, капюшон, фюзеляж, вуаль, дуэль, атэлье, канферансье, ранцье; канца-выя націскныя [о], [э], [у], [е]: трумо, кашнэ, рагу, філе; запазычанні з англійскай мовы –канцавыя спалучэнні ер(эр), інг(ынг): фермер, блюмінг, мітынг; пачатковае спалучэнне дж: джып,учэнне дж: джып, Значную частку іншамоўных слоў у беларускай мове складаюць запазычанні са славянскіх моў, у асноўным з рускай, польскай і украінскай.

Паланізмы –спалучэнні ен(эн), ён(он): кмен, наконт; спалучэнне дл: кудлаты; спалучэнне лу: слуп, тлусты; суфікс –унак: рахунак, падарунак.

Самую вялікую па колькасці слоў групу складаюць запазычанні з рускай мо-вы. Адны з іх узятыя без змен; другія – са зменай марфемнай будовы, трэція створаны з беларускага моўнага матэрыялу на ўзор адпаведных рускіх слоў. Украінізмы –прыгадаць, бадзёры, журыцца, чубаты, боршч, варэнік.

Лексічны склад любой мовы пастаянна змяняецца і папаўняецца пад уздзеян-нем рэчаіснасці.

15. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання.

Лексіка сучаснай беларускай мовы ў залежнасці ад сферы ўжывання падзяля-ецца на агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання.Агульнаўжы-вальную лексіку складаюць словы, пашыраныя на ўсёй тэрыторыі Беларусі, у вуснай і пісьмовай формах мовы. Яны зразумелыя ўсім людзям: дрэва, вуліца, добры, ісці, прыгожа, высока, сем і інш. Побач з агульнаўжывальнымі сустрака-юцца словы, якія распаўсюджаны толькі ў асобнай мясцовасці ці сярод людзей адной прафесіі або галіны навукі. Такія словы адносяцца да лексікі абмежавана-га ўжывання. Яна падзяляецца на дыялектную, спецыяльную і жаргонную

Дыялектнымі лічацца словы, ужыванне якіх абмежавана пэўнай тэрыторыяй. Яны выкарыстоўваюцца ў паўночна-ўсходніх, паўднёва-заходніх і сярэдне-бела-рускіх народных гаворках.

Жаргонную лексіку складаюць жаргоны (фр. умоўная гаворка), да якіх адно-сіцца сукупнасць слоў, зразумелых толькі людзям аднолькавых ці блізкіх сацы-яльных, прафесійных або бытавых інтарэсаў.

 

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.