Здавалка
Главная | Обратная связь

ТЭКСТЫ ДЛЯ ВУСНАГА ПЕРАКАЗУ



ТЭКСТ 1.

Навошта ў хаце парог?

“Ад парога хату не мятуць”, – вучыць народная мудрасць. Здавалася б, ці так важна, як месці хату. Галоўнае ж, каб было чыста. Так, але парог, як і печ, –- месца ў хаце незвычайнае, з ім звязана мноства народных звычаяў, абрадаў і прыкмет. Парог асэнсоўваўся людзьмі як своеасаблівая мяжа, што аддзяляе чалавечае жытло ад прасторы “за парогам” – неасвоенай, нежылой і, значыць, варожай для чалавека.

Парог, акрамя таго, лічыўся ў народзе месцам, дзе жывуць душы продкаў, якія могуць уплываць на людзей, на іх здароўе, заможнасць, узаемаадносіны з іншымі людзьмі. З гэтым вераваннем звязаны розныя звычаі, якія дайшлі да нас з часоў даўніны сівой.

Найбольш вядомы з іх – рытуальнае сядзенне перад парогам напярэдадні паездкі, падарожжа. Звычай “прысесці на дарогу” добра вядомы, але не ўсе, напэўна, ведаюць яго сэнс, сімволіку. Змест, “логіка” гэтага звычаю – зварот ў думках да душ продкаў з просьбай аб дапамозе ў дарозе ці ў падарожжы. Вось чаму абавязковым элементам гэтага звычаю з’яўляецца рытуальнае маўчанне, якое абазначае сімвалічнае далучэнне да свету продкаў-нябожчыкаў. Менавіта ў гэтыя кароткія імгненні ўнутранай засяроджанасці і звяртання да памяці продкаў наладжвалася духоўная сувязь жывых людзей з продкамі – добрымі абаронцамі і дарадчыкамі.

Вядомая прыкмета-забарона: нельга вітацца праз парог, бо гэта можа прывесці да спрэчкі, непаразумення ці нават варожасці паміж людзьмі. У аснове такіх уяўленняў таксама ляжыць разуменне парога як месца знаходжання душ продкаў. Зразумела, што ў такім выпадку чалавек, які знаходзіцца на другім баку парога, успрымаецца дышамі продкаў як магчымы непрыяцель, вораг.

З такімі ўяўленнямі пра парог звязаны і вясельны звычай, згодна з якім малады ўносіць на руках у сваю хату жонку. Пераступаючы з ёю парог, ён тым самым сімвалічна аберагаў маладую ад магчымых негатыўных да яе адносін продкаў, якім яна магла і не спадабацца як новы чалавек. Малады гэтым дзеянне падкрэсліваў сваю еднасць з жонкай, прасіў сваіх продкаў адносіцца да яе гэтак жа, як і да яго.

Існуюць і звязаныя з парогам прыкметы. Лічыцца, напрыклад, што чалавека, які ўваходзіць у хату, чакае непрыемнасць, калі ён спаткнецца ад парог. Калі ж хто-небудзь спатыкаецца аб парог, выходзячы, – то быў знак, што гэты чалавек сюды хутка вернецца. А вось садзіцца на парог або станавіцца на яго народная этыка не дазваляе.

Асабліва асцерагаюцца хлопцы і дзяўчаты. Інакш іх чакае адзінота. Забаранялася садзіцца на парог і цяжарным жанчынам, інакш дзіця народзіцца з дрэннай памяццю. Каб пазбегнуць у будучай сям’і сварак, маладыя пры ўваходзе ў царкву для вянчання стараліся не наступіць на царкоўны парог.

Яшчэ адзін паэтычны звычай. Калі нявеста абходзіла з паклонамі ўсіх, хто прысутнічаў пры яе развітанні з бацькоўскім гняздом, яна кланялася асобна кожнай частцы хаты і, нарэшце, кланялася да зямлі парогу, гаворачы пры гэтым: ”Парогу, парогу! Я па табе хадзіла, ножкамі таптала – прабач мне, я больш не буду!”

Вельмі часта выкарыстоўваўся парог як рытуальнае месца ў народнай медыцыне. Напрыклад, каб ніхто не сурочыў дзяцей, іх купалі на парозе, прычым ваду на іх лілі пра рэшата. Дзіцячы перапуд лячылі перасяканнем на парозе 12 дубчыкаў ад старога веніка. Дзяцей, якія хварэлі на асматычную задышку, клалі каля парога, накрывалі кажухом і пераганялі праз парог некалькі авечак. Лічылася, што авечкі, пераступаючы парог і хворае дзіця, забіраюць з сабой і хваробу.

Да “парогавай” магіі звярталіся і дзяўчаты, каб закахаць у сябе ўпадабанага хлопца. Для гэтага рабілі наступнае: з новага веніка бралі дубец, які клалі каля парога таго, каго хацелі “прысушыць”. Неабходна было, каб хлопец пераступіў праз парог, а значыць і праз дубец. Пасля гэтага неслі дубец у лазню, кідалі яго на палок і прыгаворвалі: “Як сохне гэты дубец, няхай сохне па мне раб Божы (імя)”.

Значнасць парога ў жыцці людзей адлюстравалася ў шматлікіх прыказках і прымаўках: “Не стаўшы ў парозе, не будзеш сядзець у покуце”, “Беднаму Бог залоціць парог”, “Без Бога ні да парога”...

(Паводле У. Коваля)

ТЭКСТ 2.

Градуснікі за акном падманваюць!

“Колькі на вуліцы градусаў ніжэй за нуль?” – гэтае пытанне мы заўсёды задаем, збіраючыся выходзіць зімой з кватэры. І сапраўды, глядзіш на градуснік: там градусаў 8-10 марозу, а выйдзеш на вуліцу, мароз і вецер прабіраюць да касцей.

Дык вось, уся справа ў ветры. Спецыялісты даўно заўважылі: чым мацней вецер, тым чалавек болей мёрзне, нават калі тэмпература не змяняецца. Не выпадкова сіноптыкі разам з тэмпературай паветра заўсёды ўключаюць у свае прагнозы і хуткасць ветру. А амерыканскі географ Пол Сейпл склаў табліцу ўзаемазалежнасці сілы ветру і тэмпературы. Карыстаючыся гэтай інфармацыяй, можна вызначыць сапраўдную тэмпературу навакольнага асяроддзя. Напрыклад, сёння па прагнозах гідраметцэнтра, уначы ў Гродне чакаецца 8-10 градусаў марозу. Пры прагназуемай сіле ветру ў 7-12 метраў на секунду няцяжка падлічыць, што рэальна на вуліцы будзе каля 30 градусаў марозу. Ці возьмем Мінск: днём нам абяцаюць мінус 2-4. Пры моцы ветру 7-12 м/с гэта эквівалентна пятнаццаці градусам марозу!

ВЕТРАВА-ХОЛАДАВЫ ІНДЭКС

Хуткасць ветру м/с Фактычныя паказальнікі тэрмометра, С
+10 +5 0 -5 -10 -15 -20
Эквівалентная тэмпература, С
Штыль +10 +5 0 -5 -10 -15 -20
2-3 +9 +3 -2 -7 -12 -17,5 -23
4-5 +4 +2 -8 -14 -21 -27 -34
6-7 +2 -5 -12 -19 -25,5 -32 -39
8-9 0 -7 -14 -22 -29 -35,5 -43
10 -1 -7,5 -15,5 -23 -30,5 -36,5 -44,5
11-12 -1,5 -8 -17 -24 -32 -38 -46
13-14 -2 -10 -18 -26 -34 -40 -49

ТЭКСТ 3.

Гродна – меч, і воля, і слава

Высокі бераг Нёмана. Пры ўпадзенні ў яго Гараднічанкі, на мысе і ўзнік “Гарадзень”, або “Гародня”. Упершыню яго ўпамінаюць у 1128 годзе, але гэта быў ужо вялікі горад, што склаўся куды раней, таму што быў сталіцай удзельнага княства Гарадзенскага. Проста дзіўная манера ў нашых летапісцаў і нашых гісторыкаў. Першае ўпамінанне аб горадзе – гэта абавязкова тое, што яго нехта ўпершыню спаліў, аб царкве – што “згарэла ад шыбення перуну”. Словам, “вясёлыя” былі тады часы...

Узнік замак, бо горад быў фарпостам, узнік пасад, пасяліліся, як кажуць раскопкі, умелыя ліцейшчыкі, ганчары, кавалі, рымары, чабатары, цеслі, збраяры, ювеліры, нават майстры дзіцячых цацак. Горад гандляваў з землямі суседніх княстваў, з Кіевам, Прыбалтыкай і захадам. І тут грымнула вялікая, усеславянская бяда. У зарыве закалыхаліся на белакаменных, чырвоных ад агню і крыві, мурах сабораў цені татара-мангольскіх коннікаў. Паў Уладзімір, пала Разань, Кіеў. Орды дакаціліся да Андрыятыкі, да “апошнягя мора”. Апошнім напружаннем сіл адбіліся Полацкая і Турава-Пінская зямля з дробнымі ўдзельнымі княствамі, што ўваходзілі ў іх.

Гародня стаяла на “юру”. На яе першую падалі ўдары. У 1284 годзе яна была нават спустошана. Але паходы ордэна ў 1296, 1306 і 1311 былі адбіты, а калі на чале войска стаў ваявода Давід Гарадзенскі, сын Даўмонта, ён спярша, у 1314 годзе, разграміў войскі ордэна, а пасля сам перайшоў у наступленне, спустошыўшы тры разы (1318, 1319, 1323 гг.) землі крыжакоў аж да Мальбарга. Урэшце настала расплата, пасля якой ордэн не здолеў ачуняць. Грунвальд. 1410. У сечы гэтай Гродзенскі полк быў большы за ўсе беларускія палкі.

...Кароль Стэфан Баторыя пабудаваў тут новы замак, які, перабудаваны, збярогся і сёння. Будавалі замак мясцовыя майстры. Гродзенскія будаўнікі высока цаніліся. Яны працавалі ў Вільні, Варшаве, Маскве. Існавалі багатыя цэхі збраяроў, кавалёў, разьбяроў, мечнікаў і інш. Гародня была цэнтрам вальнадумства і гуманізму. Выдаваліся (1567 г.) брашуры, у якіх адмаўлялася ўлада, усхвалялася свабода веры, агульнасць маёмасці ... У Гродна жыў беларускі філосаф атэіст Кашпар Бекеш. Царкоўнікі адмовіліся яго хаваць (памёр у 1530 г.), і сябры яго пахавалі ў Вільні.

У горадзе добра збераглася старая частка з вуузкімі вуліцамі і сівымі мурамі. Горад зялёны. Тут больш чым ва ўсіх беларускіх гарадах плюшчу і вінаграду на сценах. Вуліцы старога горада разбягаюцца радыусамі, з-за муроў глядзяць купы дрэў, і ў іхняй зелені вельмі прыгожа выглядае чырвоная чарапіца, абмытая дажджом.

Тут ёсць што паглядзець. Ад доміка, дзе жыла славутая польская пісьменніца Эліза Ажэшка, і да старажытных будынін.

У горадзе адзіны ў рэспубліцы заапарк, якому больш за 50 год. Заснаваў яго гродзенскі аматар прыроды Каханоўскі.

Ну і давайце паблукаем па старым горадзе, бо тут, як нідзе, збераглася гэтая самая старажытнасць, геній нашых продкаў. У цэнтры горада замак Баторыя, у якім зараз музей. Больш за сто тысяч экспанатаў. У бібліятэцы – больш за 25 тыс. кніг. На ганку музея – гарматы, у свой час патопленыя Пятром І, калі ён вымушаны быў адступаць ад Гродна. Іх паднялі са дна Нёмана. Але цікавей за ўсё сам двор. Яго і замак абкружае яр, зарослы волатамі-дрэвамі. Праз яр у браму вядзе скляпеністы мост. Па краі стромы, што аддзяляе двор ад Нёмана, – рэшткі муроў старога, яшчэ Вітаўтавага замка. Рэшткі Прыдворнай, Ніжняй царквы, першай каменнай пабудовы Гародні, цёмныя, глыбока пагружаныя ў зямлю.

...Калі глянуць з замчышча ўніз на плыні Нёмана – убачыш за Гараднічанкай, над стромай, маленькую цэркаўку ў шатах векавых дрэў. Тры сценкі яе каменныя, а тая, што над Нёманам, – драўляная. Чацвёртая сцяна была пашкоджана ў войнах сярэднявечча, а пасля, у час небывала высокай паводкі, упала з падмытым берагам у Нёман. Бераг умацавалі, а сцяну зрабілі драўлянай.

Гэты будынак – адзін з найвялікшых шэдэўраў дойлідства старажытных славян. Каложская царква (1180 г.). Каменная райская птушка!

У XVIIXVIII стст. Магутна ўскінула каменныя хвалі франтонаў і мачты званіц барока. Той, хто не бачыў Гродзенскага фарнага, комплекса манастыра Брыгітак або францысканскага касцёла за Нёманам – уяўленне таго ад нашага захаду заўсёды будзе няпоўнае. А “лямус” – драўляны будынак з XVII ст. У двары Брыгітак. Першы паверх для маёмасці, другі – інтэрнат. І вакол арачныя галерэі. І паўсюль – ніводнага цвіка, толькі ўсечкі і драўляныя кліны. Той, хто прыедзе сюды, – не пашкадуе.

(Паводле У. Караткевіча)

ТЭКСТ 4.

Чаму трэба дбаць аб чыстаце[3]

Хто быў у нашых беларускіх вёсках, той знае, у якой нечыстаце жыве наш цёмны мужык. Зямля ў хатах нашых мужыкоў найбольш з гліны сырая. Пакоёў у мужыкоў німа: адна хата служыць і кухнею, і сталоваю, і ўсім, што хочэш. Мала таго, што ў хаці таўчэцца чалавек 8-10 сямьі: ацеліцца зімою карова, або свіньня апаросіцца, – ў хату возьмуць і целя, і цётку Хаўроню с парасятамі прыстрояць пад палком. Я ўжо не кажу пра кур, што ўсю зіму гуляюць па хаце. Пасля ўсяго гэтага і ня дзіва, што ранкам, як растрасуць сеннікі і дзяругі, у хаце ня толькі сякера за пяць злотых, а і склют будзе трымацца на паветры.

Ды ўжо наш мужык так уцягнуўся ў гразь, што чыстаты ён як бы сароміцца.

- Ці я пан? – скажэ ён і носіць на сабе гразі на цэлы корх.

А другі скажэ:

- Мядзьведзь ніколі ня мыецца, а дуж і здароў.

І калі ўмыецца раз у тыдзень, то і то ён зробіць вялікую ласку.

А паглядзіце толькі, як у нас мыюцца. Можна сьмела сказаць, што палова нашых беларусоў (а іх 8 мільёнаў 300 тысяч) мыюцца проста з рота: набярэ ў рот вады, памочыць трохі рукі, разшмаруе гразь на твары,- і гэта называецца ўмыўся! Уціраецца ён крысам, рукавом, якім-нібудзь хвартухом, ці так чым папала; а такім спосабам можна лёгка папсаваць вочы, запарушыць іх, зараніць якую-нібудзь нечыстату і праз гэта астацца сьляпым.

На чыстату рук сусім мала глядзяць; абатруць іх крыху аб халат і за хлеб. А рукамі мы бярэм уселякія рэчы – чыстыя і ня чыстыя, – і есьці, не памыўшы рукі, вельмі страшна: праз гэта лёгка можна захварэць, дастаць лішаёў, верэдоў, ці якой заразнай хваробы.

Робіцца гэта вось чаму. Прычына ўсіх заразных хвароб тая, што ў кроў, у кішкі, у цела чалавека пападаюць гэтакіе маленечкіе, голым вокам нявідзімые жывёлачкі, што называюцца бактэрьямі. Гэтыя бактэрыі лёгка прыстаюць да нячыстых рук і, калі не памыеш рук прад ядою, то бактэрыі заразы пяройдуць на хлеб, ці другую страву, ды адтуль у кішкі. Такім спосабам можна заразіцца тыфусам, халерай, а нават і сухотамі. Часта зараза праз скуру можэ папасьці проста ў цела; так сама праз якую рану. Гэтак лёгка робіцца гніцьцё цела; заражаюцца людзі рожаю, сыбірскаю язваю; калі пападзе слюна шалёнай сабакі, можна ашалець.

Да гэтых хвароб вельмі часта можна недапусьціць, калі будзеце дбаць аю чыстаце ў хаці, а чыстаце цела, рук.

Да чыстаты трэба прывучаць малых дзяцей, але і старые павінны даваць дзеткам добры прыклад чыстаты.

Ўсякае дзела пачынаецца з малога, што можэ кожны вельмі лёгка зрабіць. Вось чаму на сам перад трэба канешне завесьці ў кожнай хаці рукамойнік ды не шкадаваць часу і вады на мыцьце рук.

(Газета “Наша Ніва” №1 1908 год)

ТЭКСТ 5.

 

Здымайце на ноч заручальны пярсцёнак

...Кожная жанчына вельмі беражліва адносіцца да сваіх упрыгажэнняў. А даўным-даўно пярсцёнкі з’явіліся як характэрны знак або ўладальніцкае кляймо. Самыя раннія ўспаміналіся ў старажытнаіндыйскім эпасе ХІ стагоддзя да нашай эры.

Старажытныя грэкі, хаваючы супляменніка, лічылі, што ў замагільным жыцці пярсцёнкі стануць духоўнымі путамі, і сачылі, каб на мёртвым іх не засталося. Душа ж, верылі яны, можа затрымацца нават у мязяніку і не мець спакою.

Цірольцы былі перакананыя, што жанчыне, якая павінна была нарадзіць, каб адхіліць дэманаў, ні пры якіх абставінах не трэба здымаць з пальца шлюбны пярсцёнак, інакш вядзьмаркі атрымаюць над ёй уладу. А ў скандынаваў пярсцёнак, які надзявалі ў выпадку жалобы, з’яўляецца на самой справе амулетам і павінен засцерагаць чалавека ад любой шкоды, якую можа нанесці яму душа нябожчыка.

Сучасныя рамантычныя адносіны да пярсцёнкаў сфарміраваліся ў XVII-XIX стагоддзях. Тады і з’явіліся памятныя і шлюбныя пярсцёнкі.

Традыцыя насіць шлюбны пярсцёнак на пярсценцы прыйшла з берагоў Ніла. Старажытныя егіпцяне лічылі, што чыцвёрты палец асаблівым нервам ці крывяносным сасудам злучаны з сэрцам. Хрысціянства не стала абвяргаць гэта паганскае вераванне, узаконіла яго царкоўным рытуалам і боскім благаслаўленнем – выгравіраваным на пярсцёнку тэкстам.

У Еўропе шлюбны пярсцёнак пераходзіць у спадчыну ад маці да старэйшай дачкі. Вузкі шлюбны пярсцёнак з брыльянтам прынята падносіць у дзень заручынаў, а пярсцёнак, што надзяваецца пры рэгістрацыі шлюбу, павінен усё ж быць у выглядзе няспыннага кола (навошта спакушаць злога духа, які імкнецца ўнесці разлад паміж мужам і жонкай?).

Адзначаючы сярэбранае вяселле – праз 25 гадоў, мужу і жонцы належыць побач з залатым шлюбным пярсцёнкам надзець сярэбраны.

Адно з новаўвядзенняў – пярсцёнак як знак разводу на персцянцы або мязяніку левай рукі. Даволі бяскрыўдны звычай, калі толькі не збярэцца вельмі вялікая калекцыя такіх упрыгажэнняў, тады пальчыку прыйдзецца цяжкавата.

Між тым, на руках мноства адчувальных кропак, звязаных з унутранымі органамі. Яшчэ ў старажытным Кітаі спецыялісты акупунктуры ведалі кропкі на чацвёртым пальцы, які адказвае за работу наднырачнікаў, падстраўнікавай і малочнай залоз. Калі ўвесці іголкі ў пэўныя месцы на трэцім пальцы рукі, можна ўздзейнічаць на сасуды. А стымуляцыя кропак на другім пальцы ўплывае на работу нервовай сістэмы.

Даследаванні, праведзеныя нашымі сучаснікамі – спецыялістамі ў галіне ўсходняй медыцыны, паказалі: цесныя “абдымкі” пярсцёнка шкодныя, асабліва калі яго носяць не здымаючы. Шлюбны пярсцёнак на персцянцы можа правакаваць мастапатыю, захворванне палавых органаў і эндакрынных залоз. Пярсцёнак на сярэднім пальцы – атэрасклероз, гіпертанію, на паказніку – астэахандроз і радыкуліт, пярсцёнак, які шчыльна сядзіць на мязяніку – паталогію дванасткі. Таму ўрачы рэкаменндуюць здымаць на ноч нават шлюбны пярсцёнак. А калі вы верыце магам, скарыстайце іхнюю параду: не хавайце пярсцёнкі з камянямі ад святла – няхай падзараджаюцца ад сонечных промняў і потым дораць сваю энергію вам.

ТЭКСТ 6.

Хірургія

(Пераклад з рускай мовы К. Крапівы)

Земская бальніца. Замест доктара, які паехаў жаніцца, хворых прымае фельчар Курацін, тоўсты чалавек, гадоў пад сорак, у паношанай часучовай[4] жакутцы і ў выцертых трыковых штанах. На твары выраз пачуцця абавязку і прыемнасці. Паміж указальным і сярэднім пальцамі левай рукі – смярдзючая цыгарка. У прыёмную заходзіць дзячок Ванмігласаў, высокі плячысты стары, у рудой расе і з шырокаю скураною папругаю. Правае вока з бяльмом напалову заплюшчана, на носе бародаўка, падобная здалёк на вялізную муху. Хвіліну дзячок шукае вачыма ікону і, не знайшоўшы яе, хрысціцца на бутэльку з карболкаю[5], потым выймае з чырвонай хустачкі проскурку і з паклонам кладзе яе перад фельчарам.

- А-а-а... маё вам! – пазяхае фельчар. – З чым прыйшлі?

- З нядзелькаю вас, Сяргей Кузьміч... Да вашай ласкі... Сеў надоечы са старою чай піць – ні божа мой, ні капелькі, ні расінкі, хоць лажыся і памірай... Сербанеш чутачку – і сілы мае няма! Апрача таго што ў самым зубе, яшчэ і ўвесь гэты бок... Так і ломіць, так і ломіць! У вуха аддае, выбачайце, нібы ў ім цвічок ці іншы які прадмет: так і страляе, так і страляе! За грахі, Сяргей Кузьміч, за грахі! Айцец іерэй пасля летургіі папікае:”Заіклівы ты, Яфім, і гугнявы стаў. Пяеш, і нічога ў цябе не разбярэш”.

- Так... Садзіцеся... Разяўце рот.

Ванмігласаў садзіцца і разяўляе рот. Курацін насупліваецца, глядзіць у рот і сярод зжаўцелых ад старасці і тытуню зубоў бачыць адзін зуб, аздоблены вялікім дуплом.

- Айцец дыякан сказалі гарэлку з хрэнам прыкладаць – не памагло. Глікерыя Анісімаўна, дай бог ім здароўя, далі на руку нітачку насіць з Афонскай гары ды казалі цёплым малаком зуб паласкаць, а я, прызнацца, нітачку вось надзеў, а што да малака, – не зрабіў: бога баюся, пост...

- Забабоны... Вырваць яго трэба, Яфім Міхеіч!

- Вы лепш ведаеце, Сяргей Кузьміч. На тое вы і абучаны, каб гэтую справу разумець, як яна ёсць, – што вырваць, а што кроплямі ці чым іншым... На тое вы і пастаўлены, дай бог вам здароўя, каб мы за вас дзень і ноч, бацькі родныя... пакуль жыць будзем...

- Глупства..,- скромнічае фельчар, падыходзячы да шафы і рыючыся ў інструментах. – Хірургія – пусцяковіна... Тут ва ўсім прывычка, цвёрдасць рукі... Раз плюнуць... Толькі разумець трэба, без гэтага нельга... Зубы розныя бываюць. Адзін ірвеш шчыпцамі, другі казінаю ножкаю, трэці ключом... Каму як...

Ён бярэ казіную ножку, хвіліну глядзіць на яе няўпэўнена, потым кладзе і бярэ шчыпцы.

- Ну, разяўце рот шырэй...- кажа ён, падыходзячы са шчыпцамі да дзячка. – Зараз мы яго... тае... Раз плюнуць... Дзясну падрэзаць толькі... тракцыю зрабіць па вертыкальнай восі... І ўсё... (Падразае дзясну.) І ўсё...

- Дабрадзеі вы нашы... Нам, дурням, і няўцям, а вам бог вочы адкрыў...

- Не разважайце, калі ў вас рот разяўлен... Галоўнае, каб глыбей узяць... (Цягне.) Зараз... Вось, вось... Справа, бачыш, нялёгкая...

- Бацюхны... даражэнькія... (Крычыць.) Анёлы! Ого-го... Ды рві ж, рві! Чаго пяць гадоў цягнеш?

- Справа-то, бачыш – хірургія... Адразу нельга... Вось, вось...

Ванмігласаў падымае калені аж да локцяў, шавеліць пальцамі, вылуплівае вочы, перарывіста дыхае... На чырвоным твары яго выступае пот, на вачах слёзы. Курацін сапе, топчацца перад дзячком і цягне... Праходзяць пакутныя паўмінуты – і шчыпцы зрываюцца з зуба. Дзячок усхопліваецца і лезе пальцамі ў рот. У роце намацвае ён зуб на старым месцы.

- Цягнуў! – кажа ён праз плач і ў той жа час насмешлівым голасам. – Каб цябе так на тым свеце цягнулі! Дзякуй за ласку! Калі не ўмееш ірваць, дык не бярыся! Свету божага не бачу...

- А ты нашто рукамі хапаешся? – злуецца фельчар. – Я цягну, а ты мне пад руку таўхаеш і розныя дурныя словы. Дурніца!

- Сам ты дурніца!

- Ты думаеш, мужык, гэта лёгка зуб ірваць? Садзіся, табе кажу! (Дзячок садзіцца.) Разяў рот... (Бярэ шчыпцы.) Хірургія, брат, не жарты... Не тузайся... Зуб, відаць, застарэлы, глыбока карэнне пусціў... (Цягне.) Не шавяліся... Так... так... Не шавяліся... Ну, ну... (Чуцен хруст.) Так і ведаў!

Ванмігласаў сядзіць з хвіліну нерухома, як непрытомны. Ён ашаломлены... Вочы яго тупа глядзяць у прастору, на бледным твары пот.

- Трэба было мне казінаю ножкаю.., – мармыча фельчар. – Гэткая прыкрасць!

Апамятаўшыся, дзячок суне пальцы ў рот і адчувае, што на месцы балючага зуба тырчаць два выступы.

- Паршывы чорт!.. – вымаўляе ён. – Насаджалі вас тут, ірадаў, напішу згубу!

- Палайся мне яшчэ тут... – мармыча фельчар, кладучы ў шафу шчыпцы. – Невук... Нічога, не здохнеш!

Дзячок бярэ са стала сваю проскурку і, прытрымліваючы шчаку рукою, выходзіць...

(Паводле А. Чэхава)

ТЭКСТ 7.

Твардоўскі і вучань

...Твардоўскі хадзіў у школу ў Полацку, вучыўся добра, ды толькі не слухаўся настаўнікаў, пакрыёма чытаў забароненыя кніжкі і такім чынам дойшоў да таго, што зусім не баяўся смяртэльных грахоў. Нарэшце навучыўся чарнакніжніцтву і душу сваю прадаў злому духу, а прафесары і ксёндз-прэфект нічога пра гэта не ведалі і зрабілі яго выхавальнікам некалькіх шкаляроў з пачатковых класаў.

Твардоўскі ў вольны ад заняткаў час разважаў даручаных яму вучняў, сяды-тады паказваючы ім дзіўныя рэчы. Аднаго дня надвор’е было яснае і ціхае, вучні ў пакоі з адчыненага акна пускалі ў паветра мыльныя шарыкі, Твардоўскі, стоячы побач, сказаў:

- Глядзіце! На вашых шарыках д’яблікі лётаюць у паветры.

І сапраўды, яны ўбачылі, што на празрыстых шарыках сядзелі нейкія стварэнні накшталт крылатых купідонаў: вочкі маленькія, светлыя, робячы дзіўныя грымасы, паглядалі на ўсіх. Адзін перапалоханы шкаляр закрычаў: “Езус Марыя!” – і ўсё імгненна знікла, а пра гэта ані ксёндз-прэфект, ані прафесары нічога не ведалі.

Сярод тых шкаляроў быў Гугон, якога Твардоўскі любіў больш за іншых; на праходках за горадам найбольш з ім размаўляў, і калі Гугон хацеў што купіць і прасіў грошы, ніколі яму не адмаўляў, хваліў яго заўсёды, нібыта той вучыўся лепей за іншых.

Твардоўскі а дзевятай гадзіне вечара, калі вучні клаліся спаць, меў звычку выходзіць з дому і да поўначы бавіўся дзе-небудзь у горадзе ў сваіх знаёмых; асобны пакой, дзе ён часам заставаўся адзін, зачыняў на замок, ніхто з таварышаў не ведаў, якія ён меў кніжкі, і Гугону не дазваляў заходзіць туды аднаму.

Неяк ён выйшаў з дому і, забыўшыся, пакінуў ключ у замку і дзверы незачыненыя; а дзесятай гадзіне ўсе пайшлі спаць; Гугон жа не тушыў святло і сядзеў адзін; калі прабілі поўнач на званіцы езуіцкага касцёла, а Твардоўскі яшчэ не вярнуўся дадому, Гугон убачыў у замку ключ. Уваходзіць у пакой, на стале ўбачыў велізарную кнігу ў старасвецкім пераплёце з пергамену, глянуўшы ў як, здзівіўся, бо першы раз у жыцці сустрэў белы друк на чорнай паперы, і ледзь прачытаў паўстаронкі, з’явіўся перад ім чараваты карузлік, вочы свяціліся белым агнём, твар чорны, як вугаль.

- Навошта ты мяне выклікаў? – сказаў злы дух, гледзячы на Гугона, але таму заняло мову ад пярэпалаху. Угневаны шатан выцяў яго і забіў на месцы, а сам знік.

Пасля поўначы Твардоўскі вярнуўся дадому і знайшоў у пакоі мёртвае цела свайго прыяцеля і разгорнутую кнігу. Зразумеў усё і хуценька выклікаў да сябе шатана.

- Чаму ты забіў няшчаснага юнака? – спытаўся гнеўна чарнакніжнік.

- Таму, – сказаў злы дух, – каб не раскрыў тваю таямніцу ўсім, хто не павінен ведаць пра яе.

- Тут трэба было зрабіць іначай, ані ты, ані я ажывіць яго не можам; цяпер мяне могуць пакараць як забойцу, трэба затаіць гэтае злачынства, залазь у яго цела, будзеш Гугону замест душы, пакуль не прыйдзе яму час паміраць.

Д’ябал імгненна залез у цела, і Гугон ажыў, але зусім іншы: вочы блішчалі, але гэты бляск быў прыкры, твар меў той самы, ды ў ім было штосьці агіднае.

Прыйшоў у школу; прафесары і аднакласнікі бачылі ў ім нейкую перамену, аднак ніхто не мог дазнацца таямніцы.

На імшы паводзіў сябе нясціпла, смяшыў іншых, а калі ксёндз падносіў святое прычасце, дык ён не мог вытрываць і выбягаў з касцёла, прыкладваючы хусцінку да носа, нібыта спыняў кроў.

Калі пакаранні і напаміны не дапамаглі, яго выгналі са школы, і ён заўсёды быў вялікі непрыяцель усім езуітам, на ксяндзоў пісаў пасквілі, выступаў супраць святой рэлігіі, усім паказваў паганы прыклад, хто толькі пачынаў з ім размову; пасля пакінуў Полацак і невядома дзе загінуў.

(Паводле Я. Баршчэўскага)

ТЭКСТ 8.

Заручыны

Сярод усіх свят, якія ладзілі нашы продкі, найбольш маляўнічым, насычаным абрадамі было вяселле.

Вяселле – гэта сямейнае свята, якое ўключае цэлы комплекс рытуалаў, звязаных з заключэннем шлюбу. У вясельную ўрачыстасць уключалася амаль уся вёска.

Калі юнаку спаўнялася 18-20 гадоў, яго бацькі пачыналі шукаць працавітую і багатую дзяўчыну, якая магла б стаць нявесткай. Спрабавалі дазнацца пра пачуцці да яе хлопца, але яны не заўсёды ўлічваліся. Ініцыятыва заключэння шлюбу зыходзіла з боку хлопца. Сватанню іншы раз папярэднічала неафіцыйнае высвятленне, ці можна прыходзіць у сваты. Звычайна маці жаніха ( хросная маці або цётка) ішла ў аўторак ці чацвер у хату аблюбаванай дзяўчыны і садзілася на лаву пад ручнік, што азначала мэту прыходу.

Потым адбывалася сватанне. У сваты да дзяўчыны ішлі ўдвух-утрох: хросны бацька або дзядзька жаніха, яго бацька, іншы раз старэйшы брат. Прысутнасць самаго жаніха была неабавязковай, хоць у пазнейшы час без маладога не абыходзіліся.

Адвячоркам, каб ніхто не сурочыў, на месяцавай поўні, каб было поўнае шчасце, ішлі ў хату да дзяўчыны і выдавалі сябе за падарожнікаў, купцоў або паляўнічых. Пыталіся, ці ёсць што прадаць. Наогул, гаварылі іншасказальна: “ Прыйшлі па тую кветку, што цвіце зімой і ўлетку”. Калі з адказу гаспадароў вынікала, што перагаворы могуць адбыцца, старшы сват пачынаў невялікі пачастунак. Найбольш важным пытаннем было абмеркаванне пасагу. Калі гэта пытанне вырашалася, клікалі дзяўчыну і пыталіся ў яе згоды. Яна чырванела і маўчала, а потым гаварыла: “ Калі маўчу, значыць, хачу”.

Пасля бацькі засватанай дзяўчыны або сама маладая ішлі да жаніха паглядзець, як ён жыве і ці ёсць на што ісці.

Праз адзін-два тыдні былі заручыны. Звычайна яны адбываліся вечарам за тыдзень да вяселля ў хаце маладой. Прыязджалі сват, жаніх і яго бацька, везлі з сабой хлеб, сыр, мёд і іншае. Аб прыездзе сватоў вёску ўведамлялі бомы, якія вешалі каню на шыю.

Пад’язджалі да хаты маладой, але іх ніхто не сустракаў. Брама была зачынена, часам нават былі зашчэпленыя і дзверы ў сенцы. «Купцы” або «паляўнічыя” прасіліся, каб іх пусцілі пагрэцца.

Ім адчынялі дзверы і высвятлялася, што іх чакалі, што радня маладой у зборы. Пасля “спрэчак” сватоў садзіліся за стол. Мэта заручын – прылюдная абвестка пра сватанне і згоду нявесты і яе бацькоў на шлюб.

Сваты садзіліся на пасланых на лаве ручніках, частаваліся. З найбольш істотных абрадаў трэба адзначыць злучэнне рук маладых і абмен пярсцёнкамі. Старшага свата перавязвалі праз правае плячо ручніком, а на Лепельшчыне заручаная галасіла. У канцы заручын маладая дарыла жаніху хустачку, а ён даваў ёй грошай. Старшаму свату падавалі бутэльку жыта, абвязаную ручніком і поясам, – сімвал поўнай згоды на шлюб. Жыта сваты забіралі з сабою.

Напярэдадні вяселля была зборная субота. Заручаная склікала да сябе сябровак віць вянок. Дзяўчаты збіраліся, садзіліся вакол стала. Са стужак, каляровай паперы, а часам і з жывых кветак вілі вянок, пры гэтым спявалі песні. У песнях апяваліся іх дзеянні: “Пачынаем вянок віць”, “Падай, мама, іголку”, “Ужо ж мы звілі вяночак”. Музыка, якога запрашалі на гэты вечар, акампанаваў ім, а пасля іграў для моладзі танцы. Песні, якія спяваліся на “вяночках”, былі журботныя...

Звіўшы вянок, яго прымяралі на маладую, а тая ў вянку кланялася і цалавалася з бацькамі, сяброўкамі і ўсімі прысутнымі. Пасля кожная дзяўчына прымярала той вянок, а ўсе разам скраналі з месца стол, ламалі іголкі, выкідалі за дзверы абрус, якім быў пакрыты стол, тым самым выказвалі магічнае жаданне хутчэй выйсці замуж.

Кавалерскі вечар спраўлялі ў хаце жаніха, ён запрашаў сваіх сяброў і дзяўчат.

Звычайна перад вяселлем, у суботу, пяклі каравай. Каравай – цэнтральная страва на вяселлі, пяклі яго спецыяльна запрошаныя жанчыны. Кожнае дзеянне з караваем суправаджалася песнямі. Караваем і песнямі пачыналі і канчалі вяселле.

(Паводле А. Лакоткі і С. Барыса)

ТЭКСТ 9.

Гродзенская медыцынская акадэмія

У 1775 – 1781 гг. у Гродне дзейнічала першая на сучаснай тэрыторыі Беларусі медыцынская школа (акадэмія). Ініцыятарам яе стварэння стаў упраўляючы (падскарбі) дзяржаўнымі маёнткамі (эканоміямі) Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ), гродзенскі стараст Антоній Тызенгаўз. Тызенгаўзу удалося зацікавіць караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які адначасова быў і вялікім князем літоўскім, сваімі планамі па вываду краю з эканамічнай і культурнай адсталасці. У іх значная ўвага аддавалася паляпшэнню аховы здароўя. Практыка найму замежных урачоў, якая існавала раней, не магла задаволіць усё большую патрэбу ў іх. Узнікла неабходнасць адкрыцця ўрачэбнай школы, для чаго быў запрошаны з Францыі вядомы вучоны і ўрач Жан Эмануэль Жылібер ( 1741 – 1814).

Пры першым наборы ў акадэмію ўзніклі вялікія цяжкасці. Сярод асоб шляхецкага паходжання не знайшлося жадаючых вывучаць медыцыну. Таму А. Тызенгаўз прыняў смелае на той час рашэнне накіраваць на вучобу дзяцей сялян і служачых з маёнткаў, якімі ён кіраваў. З вялікай цяжкасцю ўдалося сабраць 15 вучняў, якія былі залічаны на казённае ўтрыманне. З іх толькі 2 ведалі лацінскую мову. Дырэктарам акадэміі і адначасова прафесарам медыцыны, хірургіі і прыродазнаўчай гісторыі быў Ж. Э. Жылібер.

У акадэміі, улічваючы патрэбы аховы здароўя, рыхтаваліся па асобных праграмах урачы для эканомій і хірургі для губерній. Побач з чытаннем лекцый шырока практыкавалася абучэнне каля пасцелі хворага. У шпіталі вучні выконвалі медыцынскія маніпуляцыі, даглядалі пацыентаў, праводзілі прасцейшыя лабараторныя доследы. У батанічным садзе яны займаліся вырошчваннем лекавых раслін, рыхтавалі з іх у аптэцы лекі. Акадэмія мела на той час больш чым дастатковую колькасць прафесарска-выкладчыцкіх кадраў. Жылібер клапаціўся аб іх падрыхтоўцы праз ад’юнктуру.

За перыяд існавання Гродзенская медыцынская акадэмія падрыхтавала некалькі дзесяткаў спецыялістаў, якія накіроўваліся на працу ў дзяржаўныя маёнткі ВКЛ. У Гродне захаваўся будынак, спецыяльна пабудаваны для акадэміі.

(Паводле Ф. Ігнатовіча)

ТЭКСТ 10.

Стальное горла

(пераклад А. Віктарава)

Дваццаць чатыры гады майго жыцця я пражыў у вялікім горадзе і думаў, што завірухі выюць толькі ў раманах. І цяпер я марыў аб уездным горадзе – ён знаходзіўся за сорак вёрст ад мяне. Мне вельмі хацелася збегчы з маёй бальніцы туды. Там была электрычнасць, чатыры ўрачы, з імі можна было параіцца, ды і не так страшна. Але збегчы не было ніякай магчымасці, тым больш, што я і сам разумеў – гэта маладушша. Бо менавіта для гэтага я вучыўся на медыцынскім факультэце...

“... Ну, а калі прывязуць жанчыну і ў яе няправільныя роды? Ці, да слова, хворага, а ў яго ўшчэмленая кіла? Што я буду рабіць? Сорак восем дзён назад я скончыў факультэт з адзнакай, але адзнака сама па сабе, а кіла сама па сабе. Аднаго разу я бачыў, як прафесар рабіў аперацыю ўшчэмленай кілы. Ён рабіў, а я сядзеў у амфітэатры. І толькі...”

Халодны пот бег па мне ўздоўж хрыбетніцы пры думцы пра кілу. Кожны дзень я сядзеў у адной і той жа позе: пад левай рукой у мяне ляжалі ўсе дапаможнікі па аперацыйнаму акушэрству. А справа дзесяць розных тамоў па аперацыйнай хірургіі, з малюнкамі. Я крактаў, курыў, піў чорную халодную гарбату.

Выдатна памятаю гэтую ноч – 29 лістапада, я прачнуўся ад грукату ў дзверы. Да мяне прывезлі ў адзінаццаць гадзін ночы дзяўчынку. Ямкі ўцягваліся ў горле дзяўчынкі пры кожным уздыху, жылы надуваліся, а твар адліваў з ружовага ў ліловы колер. Гэтую расфарбоўку я адразу зразумеў і ацаніў. І таму першы свой дыягназ паставіў вельмі дакладна і, галоўнае, адначасова з акушэркамі – яны ж былі вопытныя. “У дзяўчынкі дыфцярыкавы круп, горла ўжо забіта плёнкамі і хутка закрыецца наглуха...”

Унутры ў мяне ўсё знерухомела, але я змог выразна сказаць:

- Стэрылізуйце нож, нажніцы, кручкі, шчупень.

Праз хвіліну я перабег двор, уляцеў да сябе ў пакой і, лічачы хвіліны, схапіўся за кнігу, перагартаў яе, знайшоў малюнак трахеатаміі. На ім усё было ясна і проста: горла раскрыта, нож усаджаны ў дыхальнае горла. Я стаў чытаць тэкст, але нічога не разумеў, словы неяк скакалі ў вачах. Я ніколі не бачыў, як робяць трахеатамію, і адчуваў, які вялікі цяжар зваліўся на мае плечы. Я вярнуўся ў бальніцу.

- Гатова, – сказаў фельчар.

Мы засталіся адныя ў аперацыйнай. Персанал, я і Ліда – дзяўчынка. Яна, галюткая, сядзела на стале і бязгучна плакала... Горла яе вымылі, змазалі ёдам, і я ўзяў нож, пры гэтым падумаў: “Што я раблю?” Было вельмі ціха ў аперацыйнай. Я правёў нажом вертыкальную рысу па пухкім белым горле. Не з’явілася ні кроплі крыві. Я другі раз правёў нажом па белай паласе, якая выступала між парэзанай скуры. Зноў без крыві. Павольна намагаючыся ўспомніць малюнкі ў атласах, я стаў пры дапамозе тупога шчупеня раздзяляць тонкія тканкі. І тады аднекуль з нізу раны хлынула цёмная кроў, імгненна заліла ўсю рану і пацякла па шыі. Фельчар тампонам стаў выціраць яе, але яна не спынялася. Успамінаючы ўсё, што я бачыў ва універсітэце, я сціскачом стаў заціскаць краі раны, але нічога не выходзіла.

Мне стала холадна, і лоб мой змакрэў. У шалёнай роспачы я тыкнуў сціскач наўздагад, некуды каля раны, зашчоўкнуў яго, і кроў адразу перастала цячы. Рану мы адсмакталі камякамі нітніцы, і яна з’явілася перада мной чыстай і зусім незразумелай. Ніякага дыхальнага горла нідзе не было. “Пакласці нож, сказаць – не ведаю, што рабіць далей”, – так я падумаў, і мне ўявіліся вочы маці. Я зноў падняў нож і бессэнсоўна, глыбока і рэзка паласнуў па горле Ліду. Тканкі разышліся, і нечакана перада мной з’явілася дыхальнае горла.

Я ўтыкнуў нож у горла, затым уклаў у яго срэбраную трубку. Яна спрытна ўвайшла, але Ліда заставалася нерухомай. Паветра не ішло да яе ў горла, як гэта трэба было. Я глыбока ўздыхнуў і спыніўся, больш не было чаго рабіць. Мне хацелася прасіць прабачэння ў каго-небудзь, што я паступіў на медыцынскі факультэт. Стаяла маўчанне. Я бачыў, як Ліда сінела. Я хацеў усё кінуць і заплакаць, як раптам Ліда здрыганулася, фантанам выкінула агідныя згусткі праз трубку, і паветра са свістам пайшло да яе ў горла; потым дзяўчынка задыхала і пачала плакаць.

Я ўбачыў шчаслівыя вочы акушэрак, і адна з іх мне сказала:

- Ну і выдатна ж вы зрабілі аперацыю, доктар!

(Паводле М. Булгакава)

ТЭКСТ 11.

Цынкавыя хлопчыкі

Апавяданне медсястры

У Файзабадзе я стала аперацыйнай сястрой. Мая гаспадарка – палатка “Аперацыйная”. Увесь медсанбат месціўся ў палатках. Жартавалі: “Спусціў ногі з раскладанкі – і ўжо на рабоце”. Першая аперацыя – раненне падключычнай артэрыі ў старой афганкі. Дзе сасудзістыя заціскачкі? Заціскачак не хапае. Трымалі пальцамі. Спатрэбіўся шыўны матэрыял: бярэш адну шпулю з шоўкам, яшчэ адну, і яны тут жа рассыпаюцца на пыл. Відаць, ляжалі на складах яшчэ з той вайны, з сорак пятага года.

Але афганку мы выратавалі. Увечары зазірнулі з хірургам у стацыянар. Хацелі даведацца, як яна сябе адчувае. Яна ляжала з расплюшчанымі вачамі, убачыла нас... Заварушыла вуснамі... Я думала, яна хоча штосьці сказаць... А яна хацела ў нас плюнуць... Я тады не магла зразумець, што яны маюць права на нянавісць. Стаяла акамянелая: мы яе ратуем, а яна...

Раненых прывозілі на верталёце. Як пачуеш гудзенне верталёта, бяжыш...

Слупок тэрмометра застывае на рысцы сорак градусаў. У аперацыйнай няма чым дыхаць. Сурвэткай на заціскачцы ледзь паспяваю выціраць пот хірургам, што стаяць над адкрытай ранай. Праз трубачку ад кропельніцы, прасунутую пад маску, хто-небудзь з “нестэрыльных” медыкаў дае ім папіць. Не хапала кровазаменнікаў. Выклікаюць салдата. Ён тут жа кладзецца на стол і дае кроў. Два хірургі... Два сталы... І я адна аперацыйная сястра... Асіставалі тэрапеўты. Яны паняцця не мелі пра стэрыльнасць. Матляюся між двума сталамі... Раптам над адным сталом тухне лямпачка... Хтосьці бярэ яе сваімі стэрыльнымі пальчаткамі і выкручвае...

- Прэч адсюль!

- Ты што?

- Прэч!!

На стале чалавек... У яго раскрыта грудная клетка.

- Прэч!!!

Суткі за аперацыйным сталом стаім, бывала, што і двое. То з баявых раненых вязуць, то нечакана пачнуцца самастрэлы – у калена сябе стрэліць ці пальцы на руцэ пашкодзіць. Мора крыві... Не хапала ваты...

Тымі, хто рашаўся на самастрэл, пагарджалі. Нават мы, медыкі, на іх сварыліся. Я сварылася:

- Хлопцы гінуць, а ты да мамы захацеў? Калена ён параніў... Пальчык зачапіў... Спадзяваўся, у Саюз адправяць? Чаму ў скронь не страляў? Я на тваім бы месцы ў скронь страляла...

Клянуся, я так гаварыла! Мне яны тады ўсе здаваліся нікчэмнымі баязліўцамі, толькі зараз я разумею, што гэта, можа, і пратэст быў, і нежаданне забіваць. Але гэта я толькі цяпер пачынаю разумець...

Раны агнястрэльныя... Раны мінна-выбуховы... Верталёты сядаюць і сядаюць... Нясуць на насілках... Яны ляжаць, закрытыя прасцінамі...

- Паранены ці забіты?

- Не, не паранены...

- А што? – адхінаю ражок прасціны.

А там ляжыць шкілет, абцягнуты скурай. Такіх прывозілі з далёкіх застаў.

- Што з табой?

- Чай з мухай падаў.

- Каму?

- “Дзеду” чай нёс, а туды муха ўпала. Білі і два тыдні не падпускалі да кухні...

Божа мой! І гэта сярод мора крыві... Сярод чужых пяскоў...

У Кундузе двое “дзядоў” прымусілі ўначы “маладога” выкапаць яму... Ён выкапаў... “Стань у яму”... Ён стаў у яме... Яны засыпалі яго па горла зямлёй... Адна галава тырчала... Усю ноч яны на яе мачыліся... Раніцай, калі яго адкапалі, ён застрэліў абодвух... Пра гэты выпадак па ўсёй арміі чыталі загад...

У нас паслалі на баявыя ўрача. Ён першы раз вярнуўся, плакаў:

- Мяне ўсё жыццё вучылі лячыць. А я сёння забіваў... За што я іх забіваў?

Праз месяц ён спакойна аналізаваў свае пачуцці:

- Страляеш і ўваходзіш у азарт: на, атрымлівай!

Начамі круцілі ўсёй палаткай ватовыя шарыкі, мылі і сушылі марлевыя сурвэткі. Жылі адной сям’ёй. Мы прадчувалі, што, калі вернемся, будзем страчаным пакаленнем, лішнімі людзьмі...

(Паводле С. Алексіевіч)

КАРОТКІ

РУСКА-БЕЛАРУСКI,

БЕЛАРУСКА-РУСКI

МЕДЫЦЫНСКІ СЛОЎНIК

 

Слоўнік змяшчае ўласнабеларускія медыцынскія тэрміны і іх пераклад на рускую мову. Акрамя чыста медыцынскай лексікі, у слоўніку падаюцца і некаторыя іншыя словы, якія часта выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

Усе словы ў слоўніку размешчаны ў алфавітным парадку. У беларускім варыянце падаецца націск ( / ) і род, за выключэннем слоў, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку.

 

Скарачэнні

 

м.р. – мужчынскі род

н.р. – ніякі род

ж.р. – жаночы род

мн.л. – множны лік

 

РУСКА-БЕЛАРУСКI МЕДЫЦЫНСКІ СЛОЎНIК

А

Абдоминальный – абдаміна/льны, чэ/раўны

Аборт – або/рт (м.р.), спаро/н (м.р)

Абсорбация – абсарба/цыя (ж.р.), усмо/ктванне (н.р)

Автоматизм – аўтаматы/зм (м.р.), самачы/ннасць (ж.р.)

Автономный – аўтано/мны, са/масны

Агглютинация – аглюцына/цыя (ж.р.), зліпа/нне (н.р.)

Агония – аго/нія (ж.р.), кана/нне (н.р)

Агрессивный – агрэсі/ўны, зачэ/пны

Адамово яблоко – ко/ўцік (м.р)

Адаптация – адапта/цыя (ж.р.), прыстасава/нне (н.р)

Адгезия – адгезі/я (ж.р.), прымацава/нне (н.р.)

Адекватный – адэква/тны, адпаве/дны

Адинамия – адынамі/я (ж.р.), не/марач (ж.р.)

Адоптивный – адапты/ўны, прыстасо/ўны

Адсорбция – адсо/рбцыя (ж.р.), паглына/нне (н.р)

Акапния – акапні/я (ж.р.), няча/днасць (ж.р.)

Аккомодация – акамада/цыя (ж.р.), дапасава/нне (н.р.)

Акромион – акраміё/н (м.р.), надпле/чнік (м.р)

Активность – акты/ўнасць, дзе/йнасць (ж.р.)

Акцептор – акцэ/птар, прыйма/ч (м.р.)

Аллерген – алерге/н (м.р.), іншачы/ннік (м.р.)

Аллергия – алергі/я (ж.р.), іншачы/ннасць (ж.р.)

Алоэ – алья/с (м.р)

Альвеола – пухi/рык (м.р), мi/сачка (ж.р), альвэ/ля (ж.р)

а. гроздевидных желез – альвэля

а. зуба – мiсачка зуба

а. лёгкого – пухiрык лёгкага

Альтерация – альтэра/цыя (ж.р.), няве/чанне (н.р.)

Алый – пунсо/вы

Амнезия – амнезі/я (ж.р.), бяспа/мяцце (н.р)

Ампула – а/мпула (ж.р.), ду/цік (м.р)

Ампутация – ампута/цыя (ж.р.), адня/цце (н.р)

Аналгезия – аналгезі/я (ж.р.), бязбо/льнасць (ж.р.)

Анастомоз – анастамо/з (м.р.), злучэ/нне (н.р)

Ангина – ангі/на (ж.р.), зава/лкi (мн.л)

Аневризма – анеўры/зма (ж.р.), пашырэ/нне (н.р)

Анемия – анемі/я (ж.р.), недакро/вiца (ж.р)

Анестезия – анестэзі/я (ж.р.), нячу/йнасць (ж.р.)

Антидот – антыдо/т (м.р.), адатру/та (ж.р)

Антропология – антрапало/гія (ж.р.), чалавекаве/данне (н.р)

Аорта – ао/рта (ж.р.), ту/тнiца (ж.р)

Апатия – апа/тыя (ж.р.), агурэ/нь (м.р)

Апноэ – апо/э (н.р.), не/дых (м.р)

Апоневроз – апанеўро/з (м.р.), сухажы/льнае распласта/нне (н.р)

Апоплексия – апапле/ксія (ж.р.), паляру/ш (м.р)

Аппендицит – апендыцы/т (м.р.), кабыля/нец (м.р)

Артерия – артэ/рыя (ж.р.), лу/тніца (ж.р)

Артефакт – артэфа/кт (м.р.), штучначы/н (м.р.)

Ассимиляция – асіміля/цыя(ж.р.), засвае/нне(н.р.), прыпадабле/нне (н.р.)

Астигматизм – астыгматы/зм (м.р.), непункто/ўнасць (ж.р.)

Астма – а/стма (ж.р.), ды/хавiца (ж.р)

Атлант – атла/нт (м.р.), пе/ршахрыбе/тка (ж.р)

Атония – атані/я (ж.р.), бяссі/лле (н.р)

Ацидоз – ацыдо/з (м.р.), перакiсле/нне (н.р)

 

Б

Багровый – барво/вы

Банка – ба/нька (ж.р)

Барабанная перепонка – бубе/нная бало/нка (ж.р)

Бахрома – махо/р (м.р)

Бедренная кость – сцягнi/ца (ж.р)

Бедро – сцягно/ (н.р)

Безумие – шал (м.р)

Безымянный (палец) – безыме/нны, пярсце/нец (м.р)

Бельё – бялі/зна (ж.р)

Беспамятство – затлуме/нне (н.р)

Беспокойный – турбо/тны

Бессонница – бяссо/нніца (ж.р.), бе/ссань (ж.р)

Беременность – цяжа/рнасць (ж.р)

Билиарный – білія/рны, жо/ўцевы

Бифуркация – біфурка/цыя (ж.р.), раздво/й (м.р)

Близнец – блізне/ц (м.р.), блiзню/к (м.р)

Близорукость – блізару/касць (ж.р.), панi/клiвасць (ж.р)

Блок – блок (м.р.), шпу/льга (ж.р)

Блуждающий (нерв) – блука/льны

Бляшки – бля/шкі (мн.л.), ву/злiкi (мн.л)

Болезнь – хваро/ба (ж.р)

Болезнетворность – хваро/батво/рнасць (ж.р)

Больно – балю/ча

Большеберцовый – вялi/кагалё/нкавы

Большой палец – вялі/кі па/лец (м.р.), адзiне/ц (м.р)

Болячка – бо/лька (ж.р)

Бородавка – баро/даўка (ж.р)

Боязнь – бо/язь (ж.р)

Боярышник – глог (м.р)

Бред – тры/зна (ж.р)

Бредить – тры/знiць

Бровь – брыво/ (н.р)

Бронхи – бро/нхі (мн.л.), дыхнiкi/ (мн.л)

Бронхиолы – бранхіё/лы (мн.л.), дыхнiчкi/ (мн.л)

Брыжейка – брыжэ/йка (ж.р.), ато/чына (ж.р)

Брызгать – пы/рскаць

Брызги – пы/рскi (мн.л)

Брюхо – бру/ха (н.р.), ланту/х (м.р)

Брюшина – брухавi/на (ж.р)

Бугорок – бугаро/к (м.р.), вала/к (м.р)

Бугорчатка – сухо/ты (мн.л)

Бурав – све/рдзел (м.р)

 

В

 

Валериана лекарственная – аўрыя/н (м.р)

Вата – ва/та (ж.р.), ба/ўна (ж.р)

Вдоль – уздо/ўж

Вдох – уды/х (м.р)

Веко – паве/ка (н.р)

Вена – ве/на (ж.р.), жы/ла (ж.р)

Венула – вену/ла (ж.р.), жы/лка (ж.р)

Веретено (мышечное) – верацяно/ (мышачнае) (н.р.), пачы/нак (м.р)

Вертел – ве/рцел (м.р.), круця/к (м.р)

Вертлужный – вятлу/жны, ку/бкавы

Вестибулярный – вестыбуля/рны, прысе/начны

Вес – вага/ (ж.р)

Весить – ва/жыць

Веснушки – баця/нькi (мн.л), рабаці/нне (н.р)

Ветвь – галі/на (ж.р)

Ветряная оспа – ветрана/я во/спа (ж.р.), ахва/т (м.р)

Вещество – рэ/чыва (н.р)

Взаимодействие – узаемадзе/янне (н.р)

Взгляд – по/зiрк (м.р)

Взрослый – даро/слы, ста/лы

Визус – ві/зус (м.р.), зрок (м.р)

Висок – скронь (ж.р)

Висцеральный – вісцэра/льны, нутравы/

Виттова пляска – вi/тавы ско/кi (мн.л)

Вкус – смак (м.р)

Влага – вi/льгаць (ж.р)

Влагалище – по/хва (ж.р)

Влажный – вiльго/тны

Внезапно – ра/птам

Внутрикостный – унутрыко/сцевы, наздравi/чны

Внутренности – нутро/ (н.р)

Вовремя – сво/ечасо/ва

Возбудимость – узбуджа/льнасць (ж.р)

Возбудитель – узбуджа/льнiк (м.р)

Возбуждение – узбуджэ/нне (н.р)

Возвышение – узвы/шша (н.р)

Воздух – паве/тра (н.р)

Возраст – узро/ст (м.р)

Волдырь – вады/р (м.р), пухi/р (м.р)

Волнение – хвалява/нне (н.р)

Вонь – смуро/д (м.р)

Вопль – ля/мант (м.р)

Воронка – суле/йка (ж.р)

Ворсинка – по/ўсцінка (ж.р)

Воспаление – запале/нне (н.р)

Восстановление – аднаўле/нне (н.р)

Впадина – я/міна (ж.р)

Вред – шко/да (ж.р)

Всасывание – усмо/ктванне (н.р)

Вскрытие (трупа) – ускрыццё/ (н.р.), ро/спалаць (ж.р)

Вспомогательный – дапамо/жны

Вспыльчивость – запа/льчывасць (ж.р.)

Вторичный – дру/гасны

Вывих – вы/крут (м.р)

Вывихнуть – вы/круцiць

Выдох – вы/дых (м.р)

Выздоравливать – ачу/ньваць

Вызов – вы/клік (м.р)

Выйный – вы/йны, ка/ркавы

Выкидыш – вы/кідыш (м.р.), спаро/н (м.р)

Выпуклость – вы/пукліна (ж.р)

Выпячивание – выпукле/нне (н.р)

Выскабливание – выскраба/нне (н.р)

Вязкость – гру/зкасць (ж.р)

 

 

Г

Габитус – га/бітус (м.р.), аблі/чча (н.р)

Галлюцинация – галюцына/цыя (ж.р.), амаро/ка (ж.р)

Гамма-излучение – га/ма-выпраме/ньванне (н.р)

Гангрена – гангрэ/на (ж.р.), агняві/ца (ж.р)

Гастрит – гастры/т (м.р.), раза/чка (ж.р)

Геморрой – гемаро/й (м.р.), лясты/р (м.р)

Гермафродит – гермафрады/т (м.р.), абаму/д (м.р)

Герпес – ге/рпес (м.р.), во/гнiк (м.р)

Глаз – во/ка (н.р)

Глазная впадина – во/чная я/мiна (ж.р)

Глазница – вачнi/ца (ж.р)

Глазной – во/чны

Гланды – гла/нды (мн.л.), зава/лкi (мн.л)

Глоток – глыто/к (м.р)

Глухой – глухі/, глушэ/ц (м.р)

Гнить – гні/сці

Гнусавый – гамза/ты

Годовалый – аднагадо/вы

Голень – галё/нка (ж.р)

Головка (члена) – гало/ўка (чэляза) (ж.р.), жо/луд (м.р)

Головокружение – заваро/т галавы/

Гонорея – ву/рзпель (м.р)

Горечь – гарко/та (ж.р)

Гортань – гарта/нь (ж.р.), дыхнi/ца (ж.р)

Госпиталь – шпіта/ль (м.р)

Градусник – гра/дуснік (м.р.), ме/рнiк (м.р)

Гроб – труна/ (ж.р)

Груди (женские) – гру/дзі (жаночыя) (мн.л.), пе/лькi (мн.л)

Грудь – гру/дзi (мн.л)

Грыжа – кiла/ (ж.р)

Губа – ву/сна (ж.р)

Губы – ву/сны (мн.л)

 

Д

Давление – цiск (м.р)

Дальнозоркий – дальназо/ркі, далёказро/чны

Дальнозоркость – дальназо/ркасць (ж.р.), далёказро/чнасць (ж.р)

Дантист – данты/ст (м.р.), зубаса/д (м.р)

Датчик – да/тчык (м.р.), чу/йнiк (м.р)

Двенадцатиперстная – дванаццаціпе/рсная, двана/стка (ж.р)

Двигательный – ру/хальны

Двойня – двайня/ты (мн.р)

Двоюродный – стрые/чны

Девственная плева – дзяво/цкая плява/ (ж.р.), дзяво/цкая бало/на (ж.р)

Девственница – няві/нніца (ж.р.), дзе/вая (ж.р)

Девственность – дзяво/цкасць (ж.р)

Десмология – дэсмало/гія (ж.р.), жылаве/данне (н.р)

Детский – дзіця/чы

Диарея – дыярэ/я (ж.р.), ля/ксы (мн.л)

Диафрагма – дыяфра/гма (ж.р.), запо/на (ж.р)

Дивертикул – дыве/ртыкул (м.р.), вы/вараць (ж.р)

Дизентерия – дызентэры/я (ж.р.), крыва/ўка (ж.р)

Дифтерия – дыфцяры/к (м.р)

Доза – до/за (ж.р.), ме/рка (ж.р)

Дозревать – даспява/ць

Дрожь – дры/жыкi (мн.л)

Дряхлеть – друзле/ць

Дряхлый – дру/злы

Душевнобольной – псiхічнахво/ры (ж.р)

Дыхательное горло – ды/хальнае го/рла (н.р.), дыхнi/ца (ж.р)

Дышать – ды/хаць

 

Е

Еда – е/жа (ж.р)

Единица – адзi/нка (ж.р)

Ежевика – жаві/на (ж.р)

Ежедневный – штодзё/нны

Естественные условия – натура/льныя ўмо/вы (мн.л)

 

Ж

Жажда – сма/га (ж.р)

Жар – гара/чка (ж.р)

Жгут – жгут (м.р.), пы/лка (ж.р)

Железа – зало/за (ж.р)

Желвак – жаўла/к (м.р)

Желтуха – жаўта/чка (ж.р)

Желудок – стра/ўнік (м.р)

Желудочек – жалу/дачак (м.р.), шлу/начак (м.р)

Желчнокаменная болезнь – жо/ўцекамянё/вая хваро/ба (ж.р)

Желчный пузырь – жо/ўцевы пузы/р (м.р.), жаўця/к (м.р)

Желчь – жо/ўць (ж.р)

Жидкий – ва/дкі

Жидкость – ва/дкасць (ж.р)

Жир – тлу/шч (м.р)

Жировик – тлушча/к (м.р)

 

З

Завтрак – сне/данне (н.р)

Заживить – загаі/ць

Зажим – заціска/ч (м.р.), сціска/ч (м.р)

Закаливание – загарто/ўванне (н.р)

Закупорка – заку/парка (ж.р.), захло/п (м.р)

Замечание – заўва/га (ж.р)

Занавес – за/навес (м.р.), жа/гель (м.р)

Занемогать – заняду/жваць

Заноза – застро/мка (ж.р)

Занозить – застрамі/ць

Запор – запо/р (м.р.), за/цвердзь (ж.р)

Запрещённый – забаро/нены

Запястье – запя/сце (н.р.), прыдало/нне (н.р)

Зародыш – заро/дак (м.р)

Затылок – паты/ліца (ж.р)

Заусеница (на пальце) – жыві/ца (ж.р.)

Зачатие – зача/так (м.р.), засні/так (м.р)

Зачать – зача/ць, засніта/ць

Зашеек – ка/рак (м.р)

Зверобой – святая/ннік (м.р)

Звук – гук (м.р)

Зевать – пазяха/ць

Земляника – суні/цы (мн.л)

Зловонный – смуро/дны

Знобить – зя/біць

Зоб – валля/к (м.р)

Золотуха – залату/ха (ж.р.), шкро/фул (м.р)

Зонд – зо/нд (м.р.), шчу/пень (м.р)

Зондировать –зандзі/раваць, шчупе/ніць

Зрачок – зрэ/нка (ж.р)

Зрение – зрок (м.р)

Зрячий – віду/шчы (м.р)

Зуд – сверб (м.р)

 

И

Игла – іго/лка (ж.р)

Извилина – зві/ліна (ж.р.), лукаві/на (ж.р)

Изгиб – вы/гіб (м.р)

Изжога – пяко/тка (ж.р)

Изнасилование – згвалтава/нне (н.р.)

Изнасиловать – згва/лціць

Икота – і/каўка (ж.р)

Икра – лы/тка (ж.р)

Икроножный – лы/ткавы

Инфекция – інфе/кцыя (ж.р.), ліпля/ (ж.р)

Инфляция – запале/нне (н.р)

Искусственный – шту/чны

Испражнения – кал (м.р.), пахно/ (н.р)

Испуг – спалох (м.р.), зляка/нне (н.р)

Йод – ёд (м.р)

 

К

Кадык – кады/к (м.р.), ко/ўцік (м.р)

Камера – ка/мера (ж.р.), камо/ра (ж.р)

Камфора – камфара/ (ж.р.),кампо/ра (ж.р)

Канал – кана/л (м.р.), право/д (м.р)

Канатик (спинного мозга) – кана/цік (м.р.), кно/цік (м.р)

Капельница – кро/пельніца (ж.р)

Капля – кро/пля (ж.р)

Кастрат –кастра/т (м.р.), лягча/нец (м.р)

Кашель – ка/шаль (м.р)

Кисть руки – кісць (ж.р.), ручы/ца (ж.р)

Кишки – кі/шкі (мн.л.), чаро/вы (мн.л)

Клапан – кела/пан (м.р.), за/тамка (ж.р)

Клетка – кле/тка (ж.р.), камо/рка (ж.р)

Климакс – клі/макс (м.р.), запо/рышча (н.р)

Клитор – клі/тар (м.р.), ласкаце/нь (м.р)

Клык – іко/л (м.р)

Клюква – жураві/ны (мн.л)

Ключица – ключы/ца (ж.р.), раме/нніца (ж.р)

Кожа – ску/ра (ж.р)

Кожный – ску/рны

Коитус – ко/ітус (м.р.), сукупле/нне (н.р)

Койка – ло/жак (м.р)

Коклюш – ко/хлік (м.р)

Колено – кале/нка (н.р)

Колика – ко/ліка (ж.р.), ко/лька (ж.р)

Конвульсия – канву/льсія (ж.р.), су/тарга (ж.р)

Конгестия – кангесты/я (м.р.), за/хлань (ж.р)

Кондрашка – паляру/ш (м.р)

Конечность – кане/чнасць (ж.р.), канцаві/на (ж.р)

Конус – ко/нус (м.р.), стажо/к (м.р)

Конъюнктива – кан’юкты/ва (ж.р.), злуча/льніца (ж.р)

Копчик – хвасце/ц (м.р)

Кора – кара/ (ж.р.), шкару/па (ж.р)

Корешковый – карэ/ньчыкавы

Корневище – карэ/нішча (н.р)

Корсет – гарсэ/т (м.р)

Корь – адзё/р (м.р)

Косоглазый – касаву/ры, касаво/кі

Костномозговая полость – ко/сцевамазгава/я по/ласць(ж.р.), шпікаві/шча (н.р)

Костный – касцявы/

Костыль – мы/ліца (ж.р)

Кофе – ка/ва (ж.р)

Крайняя плоть – скураві/нка (ж.р)

Крапива – крапіва/ (ж.р.), жыгу/чка (ж.р)

Краснота – чы/рвань (ж.р)

Краснуха – чырво/нка (ж.р)

Крахмал – крухма/л (м.р)

Крестец – крыж (м.р)

Кровеносный – крывяно/сны

Кроветворение – крывятво/р (м.р)

Кровообращение – кро/вазваро/т (м.р)

Кровопотеря – стра/та крыві/

Кровотечение – крывацё/к (м.р)

Кровоизлияние – кро/вазліццё/ (н.р)

Круг – ко/ла (н.р)

Крыжовник – агрэ/ст (м.р)

Крючок – кручо/к (м.р.), чачо/к (м.р)

Культя – ку/кса (ж.р)

Кумуляция – камуля/цыя (ж.р.), накапле/нне (н.р)

Кушать – е/сці

 

Л

Ладонь – дало/нь (ж.р)

Лакуна – лаку/на (ж.р.), зато/ка (ж.р)

Латеральный – літэра/льны, бакавы/

Лезвие – лязо/ (н.р)

Лекарство – ле/кі (мн.л)

Лента – сту/жка (ж.р)

Летаргия – летаргі/я (ж.р.), апо/мерць (ж.р)

Лимфа – лі/мфа (ж.р.), па/сака (ж.р)

Лихорадка – ліхама/нка (ж.р)

Лицо – твар (м.р)

Лишай – кругі/ (мн.л), па/рхі (мн.л.), шалуды/ (мн.л.)

л. сухой – кругі/ (мн.л)

л. мокрый и гнойный – па/рхі (мн.л)

л. зудящий – шалуды/ (мн.л)

Лодыжка – шчы/калатка (ж.р)

Локтевая кость – ло/кцевая косць (ж.р.), жбі/ца (ж.р)

Лоханка – мі/сачка (ж.р)

Лук – цыбу/ля (ж.р)

Луковица – цыбу/ліна (ж.р)

Луч – праме/нь (м.р)

Лучевая кость – прамянё/вая косць (ж.р)

 

М

Мазок – зма/зак (м.р)

Малоберцовый – ма/лагалё/нкавы

Малокровие – недакро/ўнасць (ж.р)

Малютка – малю/та (ж.р)

Марля – ма/рля (ж.р.), ні/тніца (ж.р)

Маслянистость – але/істасць (ж.р)

Матка – ма/тка (ж.р.), ма/ціца (ж.р)

Маточная труба – ма/ткавая труба/ (ж.р.), ма/цічная труба/ (ж.р)

Межрёберный – міжрэ/бравы

Межуточный – праме/жкавы

Мел – крэ/йда (ж.р)

Мениск – мені/ск (м.р.), сярпо/к суста/ўны (м.р.)

Менструация – менструа/цыя (ж.р.), апла/вы (мн.л)

Мертвец – мярцвя/к (м.р)

Метаталамус – метатала/мус (м.р.), зазро/чча (н.р)

Мешочек – мяшэ/чак (м.р)

Мизинец – ме/зенец (м.р.)

Милосердие – літасці/васць (ж.р)

Миндалина – мігда/ліна (ж.р)

Мнительность – падазро/насць (ж.р)

Мозги – мо/згі (мн.л.), глу/зды (мн.л)

Мозжечок – мазжачо/к (м.р.), мо/зачак (м.р)

Мозоль – мазо/ля (ж.р.), муля/к (м.р)

Мокрота – макро/та (ж.р.), харко/ціна (ж.р)

Молочная железа – мало/чная зало/за (ж.р.), грудзіна/ (ж.р)

Моргать – мірга/ць

Морщина – маршчы/на (ж.р.), зму/рачка (ж.р)

Мочевой пузырь – мачавы/ пузы/р (м.р.), мачаві/к (м.р)

Мочеиспускательный канал – мо/часпуска/льны кана/л (м.р.), мачаспу/ск (м.р)

Мочеистощение – мо/чазнясі/ленне (н.р)

Мочеточник – мачаце/чнік (м.р)

Мочка – мо/чка (ж.р.), бліно/к (м.р)

Мошкара – машкара/ (ж.р.), за/едзь (ж.р)

Мошонка – машо/нка (ж.р.), машня/ (ж.р)

Мускульный – му/скульны, цяглі/чны

Муть – каламу/та (ж.р)

Мыс – мыс (м.р.), сузо/к (м.р)

Мышца – мы/шца (ж.р.), цяглі/ца (ж.р)

Мыщелок – мы/шчалка (ж.р.), узгу/з (м.р)

Мягчитель – змякча/льнік (м.р)

 

Н

Надгортанник – надгарта/ннік (м.р.), надго/рлік (м.р)

Надкожица – надску/рка (ж.р)

Надмыщелок – надмы/шчалка (ж.р.), надузгу/з (м.р)

Надхрящница – надхрасто/чніца (ж.р)

Накал – напа/л (м.р)

Наркотик – нарко/тык (м.р.), зёл (м.р)

Наружный – во/нкавы

Нарушение – парушэ/нне (н.р)

Нарыв (гнойный) – нары/ў (м.р.), валасе/нь (м.р)

Наследственность – спа/дчыннасць (ж.р)

Насморк – на/смарк (м.р.), на/спель (м.р)

Натощак – на/шча

Нашатырь – нашаты/р (м.р.), сальмя/к (м.р)

Невесомость – бязва/жкасць (ж.р)

Невосприимчивость – неўспрыма/льнасць (ж.р)

Неделя – ты/дзень (м.р)

Недомогание – недамага/нне (н.р.), хі/ра (ж.р)

Недомогающий – яко/му нездаро/віцца, хі/ры

Немой – нямы/, нямко/ (м.р)

Несварение – нястра/ўнасць (ж.р)

Нёбо – паднябе/нне (н.р)

Нить – ні/тка (ж.р)

Ноготь – пазно/гаць (м.р)

Новорожденный – наваро/дны (м.р), наро/дзінец (м.р)

О

Обитаемость – засе/ленасць (ж.р)

Облучение – апраме/ньванне (н.р)

Обморок – непрыто/мнасць (ж.р.)

Обморочное состояние – стан непрыто/мнасці

Ободочная кишка – абадо/чная кі/шка (ж.р.), абво/дніца (ж.р)

Оболочка – абало/нка (ж.р)

Обоняние – нюх (м.р)

Оборудование – абсталява/нне (н.р)

Обработка – апрацо/ўка (ж.р)

Образование – утварэ/нне (н.р)

Обратимый – абарача/льны

Общеукрепляющие средства – агу/льнаўмацава/льныя сро/дкі (мн.л)

Объясне







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.