Здавалка
Главная | Обратная связь

Гарадскi i маёнткавы прыгонны тэатр на Беларусi



У апошняй трэцi XVIII ст. у вынiку трох падзелаў Рэчы Паспалiтай Беларусь аказалася далучанай да Расii. Гэта гiстарычная падзея адыграла значную ролю ў жыццi беларускага народа: быў пакладзены канец прымусоваму акаталiчванню, адкрылiся магчымасцi для засваення здабыткаў рускай культуры. Але разам з тым усё гэта не аслабiла сацыяльнага прыгнёту: да сваiх i польскiх паноў дабавiлiся яшчэ i рускiя памешчыкi.

С сярэдзiны XVIII ст. у Беларусi ўзнiкае новы вiд тэтральнага мастацтва – прыгонны тэатр. Гэта была больш дасканалая форма тэатра ў параўнаннi са школьным, якi к канцу XVIII ст. па сутнасцi зжыў сябе.

Прыгонныя тэатры ўзнiкалi ў гарадах i панскiх маёнтках i з'яўлялiся ўласнасцю буйных магнатаў i памешчыкаў. Буйныя магнаты – Радзiвiлы, Сапегi, Салагубы, Чартарыскiя, Агiнскiя сканцэнтравалi к другой палове XVIII ст. у сваiх руках незлiчоныя эканамiчныя i людскiя рэсурсы. Незлiчоныя багаццi былi i ў руках рускiх вяльмож – П. Румянцава-Задунайскага, З. Чарнышова, С. Зорыча i iнш., якiя атрымалi ад Кацярыны II буйныя зямельныя надзелы i дзесяткi тысяч прыгонных на Гомельшчыне i Магiлёўшчыне пасля двух першых падзелаў Рэчы Паспалiтай (1772 i 1793).

Прыватнаўласнiцкiя тэатры Беларусi, Лiтвы, Польшчы, Расii i Украiны за рэдкiм выключэннем зараджалiся з аматарскiх пастановак, а затым ужо iх развiццё працягвалася на высокапрафесiйнай аснове. Класiчных формаў такi тэатр дасягнуў у Расii.

У Беларусi асаблiва высокiм быў мастацкi ўзровень у прыгонных тэатрах i капэлах Нясвiжа, Слуцка, Шклова, Гароднi, Ружан, Слонiма, Магiлёва. Спевакi, танцоры, драматычныя акцёры i музыканты гэтых тэатраў вылучалiся выдатнай прафесiйнай падрыхтоўкай, мастацкiмi даннымi, рэпертуар – тэматычнай разнастайнасцю. Пра высокую прафесiйную падрыхтоўку беларускiх артыстаў гаворыць i такi факт, што цэлыя балетныя трупы i капэлы ўлiлiся пазней у склад расейскiх сталiчных тэатраў i аркестраў. Танцоры Шклова i музыканты з Горы-Горак былi прададзеныя ў Дырэкцыю санкт-пецярбургскiх iмператарскiх тэатраў, танцоры Слонiма i Гродна сталi асновай каралеўскага балета ў Варшаве.

На працягу XVIII–пачатку XIX ст. спектаклi i канцэрты наладжвалiся i ў больш дробных дваранскiх памесцях, так званых маёнтках, – Глуску, Дзярычыне, Дуброўне, Горы-Горках, Чачэрску, Прапойску, Шчорсах, Дукоры i iнш., уладальнiкi якiх цягнулiся за буйнымi магнатамi.

Аднак асноўнымi месцамi заставалiся цэнтры буйных маяратаў – магнатскiя палацы. Там прыгоннымi майстрамi будавалiся спецыяльныя тэатральныя памяшканнi, абсталяваныя машынэрыяй i наборам дэкарацый, заводзiлiся аркестры, стваралiся школы для ўласных артыстаў, якiя набiралiся з асяроддзя прыгонных сялян. Многiя сотнi сялян i сялянак былi адарваныя ад звыклай працы. Часам муштрой i палкамi з сялян i iх дзяцей рабiлi дамарослых музыкантаў i танцораў. Па 12 гадзiн у суткi займалiся прыгонныя 9–10-гадовыя дзецi ў школе А. Тызенгаўза ў Гароднi. Найбольш таленавiтых адсылалi вучыцца ў Iталiю, Вену, Санкт-Пецярбург.

Такiм чынам, тэатральнае жыццё Беларусi другой паловы XVIII ст. было надзвычай актыўным i стракатым. Маёнткавы тэатр Беларусi меў, як правiла, лакальны, закрыты характар, паказы яго былi хутчэй дамарослымi па форме. Тэатры ж у гарадах i мястэчках – цэнтрах магнацкiх сядзiб – па свайму прафесiйнаму ўзроўню наблiжалiся да сталiчных i мелi характар публiчных: на спектаклях у Нясвiжы, Слуцку, Гароднi, Слонiме, Шклове прысутнiчалi не толькi дваране i дробная шляхта, але i прадстаўнiкi разначынных колаў гарадскога насельнiцтва. Рэпертуар гэтых тэатраў адлюстроўваў хутчэй агульнаеўрапейскую праблематыку, чым мясцовую, i спектаклi iшлi часцей на французскай, iтальянскай, нямецкай мовах.

Гэты тэатр быў выразнiкам пануючых касмапалiтычных густаў дваран. Успрыняцце заходнееўрапейскай драматургii не сустракала цяжкасцей, бо ў дваранскiм побыце замежнай мове аддавалася перавага ў параўнаннi з роднай. Гэтым тлумачыцца i тая асаблiвая апека з боку магнатаў замежных артыстаў i музыкантаў, i частае запрашэнне на прыдворную сцэну цэлых тэатральных труп з Iталii, Аўстрыi i Францыi. Многiя з найбольш вядомых замежных артыстаў станавiлiся выхавацелямi прыгонных танцораў, музыкантаў, драматычных акцёраў. Сваё майстэрства i веды перадавалi беларусам вучань Вальтэра Т.А. дэ Салмаран, вучань I.Канта Л.Стэфанi, выдатныя французскiя балетмайстры Л.Дзюпрэ, Ф. Ле Ду, а таксама iтальянскiя кампазiтары К.Абатэ, К.Чапрыяна i iнш.

Прычыну ўзнiкнення прыватнаўласнiцкiх тэатраў трэба бачыць не толькi ў тым, што гэта было неабходна для "адпачынку душы" i велiкасвецкiх забаў, але i ў тым, што беларускiя магнаты, як i расейскiя вяльможы, бачылi ў тэатры магутны сродак "рэпрэзентацыi" – прадстаўнiчасцi свайго двара, яго важкасцi не толькi ў вачах дробнай шляхты i дваран, якiя з'язджалiся на спектаклi, але i ў вачах буйных арыстакратаў-суседзяў.

Найбольш распаўсюджаным жанрам у прыгонным тэатры Беларусi быў балет, папулярнасцю карысталася таксама опера. Драматычныя спектаклi ставiлiся даволi рэдка i, як ужо гаварылася вышэй, тут пераважалi творы заходнееўрапейскай драматургii, а таксама драмы i камедыi павучальнага характару. Шклоўскi тэатр С. Зорыча, напрыклад, быў цалкам арыентаваны на драматургiю рускiх сталiчных тэатраў i скаладаўся пераважна з лёгкiх камедый i пантамiм, у якiя абавязкова ўпляталiся балетныя нумары i дывертысменты. Ставiлiся таксама пастаральныя "балеты ў масках" у вытанчаным стылi ракако, сюжэтныя пантамiмныя балеты, дзе акцёрам неабходна было не толькi ўмець мяняць прыгожыя позы, але i iграць, вобразна перадаваць змест ролi i характар персанажа. Часта пасля заканчэння спектакляў прыгонныя артысты павiнны былi прымаць удзел у бальных танцах з гасцямi ў залах, удзельнiчаць у тэатралiзаваных прывiтаннях.

Увогуле, у XVIII ст. тэатральнае жыццё Беларусi было вельмi разнастайным. Спектаклi, якiя iгралiся велiкасвецкiмi аматарамi i прафесiяналамi для дваранства, шляхты i гараджан, суседнiчалi, а часам i вельмi цесна сутыкалiся з "дыялогамi", з пазнейшымi пастаноўкамi школьнага тэатра, якiя яшчэ не знiклi зусiм з побыту навучальных ўстаноў некаторых манашаскiх ордэнаў (у прыватнасцi, езуiтаў), а таксама з тэатралiзаванымi "каруселямi" кадэтаў, з народнай абрадавасцю, сялянскiм традыцыйным тэатрам у яго "жывым" i лялечным варыянтах. Цкаванне мядзведзя зменьвалася паказам "тэатра ценяў", марыянетак, маляўнiчымi феерверкамi. Побач з алегарычнымi балетамi, пастаноўкамi еўрапейскiх драм можна было ўбачыць феерычныя оперы кампазiтара-аматара Мiхала Казiмежа Агiнскага, побач з класiчнымi творамi Вальтэра i Мальера – непаўторныя па матывах i экзотыцы трагедыi i камедыi Уршулi Радзiвiл.

Наогул, перыяд канца XVIII–пачатку XIX ст., як заўважаюць некаторыя даследчыкi, характэрызуецца суiснаваннем розных, а часам i разнародных мастацкiх плыняў, якiя не толькi развiвалiся паралельна, але i перапляталiся памiж сабой. Не абмiнуў гэты працэс, якi пачаўся ў гэтым рэгiёне ў 40–50-х гадах XVIII ст., i тэатр на тэрыторыi Беларусi.

XVIII ст. – час фармiравання нацый, крышталiзацыi нацыянальных культур. У гiсторыю тэатра Цэнтральнай Еўропы гэта стагоддзе ўвайшло як актыўны праваднiк iдэй Асветнiцтва. Працэс гэты закрануў як сталiцы, так i перыферыю, у тым лiку i Беларусь, дзе, як мы бачым, у XVIII ст. пачалi ўзнiкаць тэатры прафесiйнага кшталту. I калi спачатку яны неслi на сабе адбiтак рэлiгiйна-схаластычных i павучальна-алегарычных пастановак школьнага тэатра, то, як мы бачым, паступова наладжвалiся сувязi з перадавой тэатральнай культурай iншых краiн. Першыя пераклады Мальера рабiлiся Францішкай Уршуляй Радзiвiл менавiта для нясвiжскай сцэны. I творы вялiкага французскага камедыёграфа ўбачылi свет на беларускай зямлi намнога раней, чым на пецярбургскай i варшаўскай сцэнах. Паявiлiся, хай спачатку i нясмелыя, спробы стварэння сваiх арыгiнальных твораў, адным з першых аўтараў якiх была тая ж Уршула Радзiвiл. Тэатр у гэтым рэгiёне пакуль што арыентаваўся на заходнюю тэатральную культуру. Пра беларускую мову на прафесiйнай сцэне ў той час не магло быць i гаворкi: ва ўмовах Рэчы Паспалiтай яна захоўвалася часткова ў школьным тэатры i панавала толькi ў народных тэатральных паказах. Але народныя мелодыi ўсё ж часам гучалi, як гэта было ў Нясвiжы ў пастаноўках знакамiтай зараз аперэты "Агатка, цi Прыезд пана", напiсанай I.Голандам на лiбрэта Мацея Радзiвiла, якая iшла пад акампанемент аркестра беларускiх народных iнструментаў.

Дзейнасць прыгонных тэатраў на Беларусi мае важнае значэнне для далейшага развiцця прафесiйнага сцэнiчнага мастацтва. Другую палавiну XVIII cт. трэба разглядаць як перыяд прафесiаналiзацыi, падрыхтоўкi мясцовых высокапрафесiянальных кадраў, перыяд далучэння разначыннага гледача да лепшых дасягненняў заходнееўрапейскага i рускага тэатральнага мастацтва.

На тэрыторыi Беларусi на працягу гэтага паўстагоддзя былi падрыхтаваны сотнi выдатных мясцовых танцораў i музыкантаў, спевакоў i работнiкаў тэатра (машынiстаў сцэны, дэкаратараў, касцюмераў i г.д.). Частка з iх пасля лiквiдацыi прыгоннай сцэны ў сярэдзiне XIX ст., асаблiва ў парэформенны перыяд, перайшла ў прафесiйныя антрэпрызы i аркестры гарадоў Беларусi. Некаторыя з iх сталi настаўнiкамi музыкi, спеваў i танцаў, а тыя, што не атрымалi вольнай, цi былi прададзеныя ў прыдворныя тэатры Масквы, Санкт-Пецярбурга i Варшавы, цi вярнулiся да цяжкай сялянскай працы.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.