Здавалка
Главная | Обратная связь

СЛОНIМСКI ТЭАТР МIХАЛА КАЗIМЕЖА АГIНСКАГА



Яшчэ адным цэнтрам тэатральнага i музычнага жыцця Беларусi ў XVIII ст. быў Слонiм – галоўная рэзiдэнцыя Вялiкага гетмана Лiтоўскага, мецэната i кампазiтара Мiхала Казiмежа Агiнскага.

Слонiм таго часу, што раскiнуўся на маляўнiчым схiле берага ракi Шчары, быў багатым гандлёвым горадам, архiтэктура якога – яскравы прыклад барока – з маляўнiчымi крывымi вузкiмi вулачкамi, кляштарамi, дамамi рознай вышынi, высокай гарадской ратушай i аўстэрыяй (т.зв. "Кафейны дом"), прыстасаванай для карнавалаў i асамблей, i палацам на "Замчышчы".

У аднапавярховым, але даволi вялiкiм палацы Агiнскага, знаходзiлася канцэртзала, – менавiта яна хутчэй за ўсё i была першым памяшканнем, у якiм адбывалiся тэатральныя паказы i канцэрты славутай слонiмскай капэлы, якая па звестках сучаснiкаў не ўступала адной з лепшых у Еўропе таго часу – мангемскай. Першыя звесткi аб слонiмскай капэле адносяцца да 1765 г., складалася яна з 12 чалавек i працавала пад кiраўнiцтвам капельмайстра Майзнера. Ужо ў 1776–1778 гг. яе ансамбль меў 53 iнструменталiстаў i вакалiстаў, на чале якiх стаялi Ю.Паулi, А.Данезi i Ян Стэфанi. У складзе аркестра працаваў вядомы кампазiтар i скрыпач Карм'е Чыпрыяна. 24 музыканты былi прыгоннымi, мелi беларускiя i польскiя прозвiшчы.

Канцэртная зала ў палацы не вельмi задавальняла Агiнскага, i ён стварыў па маючыхся звестках у 1771 свой першы "Плавальны тэатр", якi перамяшчаўся па канале i рацэ Шчары i быў дзiўным i вытанчаным творам барока.

З 1776 г. М.К.Агiнскi пастаянна жыве ў Слонiме i займаецца ўпрыгожаннем сваёй рэзiдэнцыi. У канцы 70-х гадоў ён распачынае будаўнiцтва грандыёзнага тэатра – "новага опернага дома" ("оперхауз") –, якое было скончана ў 1780 г. па праекту i пад кiраўнiцтвам iтальянскага дойлiда i тэатральнага мастака Iначэнца Мараiна. Тэатр, пабудаваны па iтальянскай сiстэме, меў двухярусную глядзельную залу, партэр i ўтульныя iзаляваныя ложы з паркетнай падлогай i камiнамi, якiя асвятлялiся вялiкай крыштальнай люстрай, насценнымi бра, фiгурныя жырандолi да iх былi вырабленыя на Налiбоцкай гуце.

Асвятленне сцэны ажыццяўлялася 400 свяцiльнiкамi з рэфлектарамi. Тэатр быў аздоблены складанай тэхнiкай – верхнiмi i нiжнiмi (трумавымi) машынамi. Стваральнiкам усей гэтай машынэрыi быў Жан Бойi, якi абавязкi "машыннага майстра" сумящчаў з абавязкамi тэхнiчнага дырэктара i iнспектара сцэны. Яму таксама належыць вынаходнiцтва двух тэатарльных фантанаў i спецыяльнай сiстэмы для перакiдкi вады з канала ў тэатр i "вярчальны вал" для змены дэкарацый.

Раскоша i складаная машынэрыя, якiх не ведалi буйнейшыя тэатры Заходняй Еўропы, рабiлi моцнае ўражанне на гледачоў.

Слонiмскi тэатр, якi арыентаваўся на пастаноўку барочнай оперы i т.зв. "зiнгшпiляў", быў разлiчаны на ўдзел у iх вялiкай колькасцi выканаўцаў, меў адпаведна багаты тэатральны гардэроб i касцюмерныя майстэрнi. Пры тэатры працавалi спецыяльныя цырульнiкi, шэраг тэатральных цесляроў, механiкаў, рабочых сцэны, у тым лiку i пiратэхнiкаў.

Барочны тэатр патрабаваў складаных i вiртуозных па выкананнi дэкарацый, розных сцэнiчных эффектаў (пажары, вывяржэннi вулканаў, разбурэнне будынкаў, скал i г.д.). На слонiмскай сцэне працавала вялiкая група таленавiтых мастакоў-сцэнографаў: акрамя Iначэнца Мараiна тут тварылi I.Рэгер, будучы прафесар жывапiсу Вiленскага унiверсiтэта Ян Рустэм, а таксама прыгонныя мастакi Мiхал i Мiкалай (прозвiшчы iх, на жаль, не захавалiся).

Паводле водгукаў сучаснiкаў Слонiмскi тэатр працаваў з вялiкай нагрузкай, i былi месяцы, калi спектаклi iшлi штодзень. У асноўным гэта быў оперны рэпертуар, панавала iтальянская музыка злёгку разбаўленая творамi французскiх i нямецкiх кампазiтраў: ставiлiся оперы Дж.Паiзiэла, А.Дунi, П.Мансiньi, Х.Глюка i iнш. Уражвае колькасць выконваемых у Слонiме твораў: звыш 60 опер, 18 балетаў, 3 камедыi, 253 сiмфонii i больш за 460 iнщых музычных твораў, сярод якiх араторыi, арыi, музыка для дывертысментаў i iнш.

Як ужо гаварылася, у рэпертуары Слонiмскага тэатра былi i аперэты ў форме "зiнгшпiля", дзе часта драматычнага тэксту было не менш, чым арый. Магчыма, гэта адна з прычын, што сярод акцёраў тэатра М.К.Агiнскага не ўпамiнаюцца акцёры драмы, бо iх функцыi , вiдаць, выконвалi спевакi i танцоры. Сярод слонiмскiх прэм'ер ёсць i такiя, музыка да каторых прыпiсваецца Агiнскаму – оперы "Сiлы свету" (1771), "Становiшча саслоўяў" (1784) i "Палi Елiсейскiя" (1788).

Сярод выканаўцаў адзначаюцца салiсты Янскi, М.Лазарынi, спявачкi П.Драздоўская, Лiсевiчаўна, Канапкоўна, Кiнтнер, а таксама Марцiнкевiчаўна, Шуцкая i Мiхайлоўская.

Пры тэатры ў Слонiме iснавала спецыяльная школа, у якой выховалiся прыгонныя хлопчыкi i дзяўчынкi, што потым станавiлiся артыстамi, i школа гэтая iснавала ўжо ў 1779 г. Музычная школа i капэла, мяркуючы па дакументах, iснавалi толькi да смерцi князя М.К.Агiнскага ў 1792 г.

Узнiкненне слонiмскага балета адносiцца да сярэдзiны 1771 г. i першыя выступленнi праходзiлi таксама на падмостках "Плавальнага тэатра". У 1778 г. М.К.Агiнскi афiцыйна адкрыў школу для сваiх прыгонных, якую пышна назваў "Дэпартамент балетных дзяцей".

Слонiмскi балет наблiжаўся да буйнейшых труп у Еўропе i складаўся з 20 выканаўцаў, сярод якiх большасць былi прыгоннымi, якiх звалi толькi па iмёнах: Крысця, Юстына, Алена, Тамашек, Францiщак, Мацей... Есць звесткi, што слонiмская опера, камедыя i балет у 1778 г. гастралявалi ў Варшаве.

У часы М.К.Агiнскага адбывалiся iаксама паказы, што цалкам адпавядалi этэтыцы барока i ракако. Гэта пастаноўкi з удзелам музыкантаў, спевакоў i танцораў, прафесiаналаў i аматараў на тэатральных падмоськах i на ўлоннi прыроды, дзе розныя па стылiстыцы матывы i жанры розных вiдаў мастацтва змешвалiся ў адзiнае вiдовiша – своеасаблiвыя дывертысменты, тэатралiзаваныя спектаклi-вiншаваннi.

Пасля смерцi М.К.Агiнскага i другога падзелу Рэчы Паспалiтай т.зв. "Паўночныя Афiны" апусцелi. Слонiм губляе значэнне палiтычнага, эканамiчнага i культурнага цэнтра. хаця музычныя выступленнi i тэатральныя паказы яшчэ пэўны час працягваюцца, яны ўжо не дасягаюць ранейшай вышынi.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.