Здавалка
Главная | Обратная связь

ГРОДЗЕНСКI ТЭАТР АНТОНIЯ ТЫЗЕНГАУЗА



Гiсторыя тэатра ў Гароднi ў XVIII ст. звязана з iмем падскарбiя надворнага лiтоўскага Антонiя Тызенгауза, фiнансiста i мецэната, у якiм любоў да мастацтва спалучалася з самымi жорсткiмi метадамi падрыхтоўкi з сваiх уласных i дзяржаўных ("эканамiчных") сялян – служыцеляў Мельпамены i Тэрпсiхоры. Тэатр Тызенгауза ў Гароднi знаходзiўся побач з гараднiцай i аўстэрыяй каля палаца.

Вядома, што капэла iснавала ў А.Тызенгауза з 1765 г., склад яе перавышаў 30 чалавек, i яна даволi стабiльна дзейнiчала аж да смерцi графа ў 1785 г. Акрамя канцэртаў капэлы яшчэ а збудавання тэатральнага памяшкання ў вялiкай зале графскага палацу выконвалiся тэатральныя п'есы i оперы.

Тэатр пачаў працаваць у 1778 г., яго будынак быў размешчаны побач з левым флiгелем палаца. Тэатральная зала была сфармiравана па iтальянскiм узоры, мела 22 ложы ў два ярусы, партэр i сцэну з пяццю планамi кулiсных машын для перамяшчэння дэкарацый (архiтэктары I.Мёзер i Дж.Сак).

Першай пры тэатры А.Тызенгауза стварылася драматычная трупа. Яшчэ ў 1771г. А.Тызенгауз задумаў стварыць буйны тэатр з пастаяннай трупай з запрошаных iтальянскiх i польскiх артыстаў, з магутным аркестрам, прафесiйнымi танцорамi. Каб змянiць iх у далейшым уласнымi прыгоннымi артыстамi ён заснаваў тэатральную школу для выхывання артыстаў, вакалiстаў, музыкантаў i танцораў, куды браў таленавiтых дзяцей 8–10-гадовага ўзросту з сваiх шматлiкiх маёнткаў.

Да свайго адкрыцця ў 1778 г. тэатр А.Тызенгауза здольны быў вырашаць вялiкiя творчыя задачы. На жаль, нам невядомы яго поўны рэпертуар. Вядома аднак, што на яго сцэне iшлi оперы Э. Грэтры "Магнiфiк", камедыi П.А.Бамаршэ "Севiльскi цырульнiк" i "Выселле Фiгара". Выконвалiся оперы, створаныя ў прыдворным асяродзi Тызенгауза.

У 1780 г. тэатр А.Тызенгауза перастаў быць прыдворным, закрытым i перайшоў у разрад камерцыйных: гледачы плацiлi ў iм па 7 злотых за бiлеты.

У гэтым жа 1780 г. А.Тызенгауз трапiў у нямiласць да польскага караля. З гэтага моманту дзейнасць тэатра пачала паступова скарачацца, многiя запрошаныя салiсты пакiнулi Гародню. Актыўна працягвала дзейнiчаць толькi школа.

Па характару свайму тэатральная школа А.Тызенгауза адрознiвалася ад школ падобнага тыпу ў iншых месцах Беларусi. Асобны будынак для яе, як яго называлi "Музычны флiгель" цi "Крывая афiцына") быў размешчаны насупраць палаца графа, меў дартуары (спальнi) для вучняў (на 3-м паверсе), рэпетыцыйныя залы (на 2-м) i падсобныя памяшканнi (на 1-м). У будынку знаходзiлiся кватэры педагогаў i абслугi. Вучнi не мелi права пакiдаць будынак, займалiся па 12 гадзiн у суткi не толькi спецыяльнымi прадметамi (музыкай, спевамi, танцамi), але i пiсьмом, арыфметыкай, французскай i iтальянскай мовамi, рукадзеллю i правiлам паводзiнаў. Заняткi пачыналiся ў 6 гадзiн ранiцы i працягвалiся да 12 гадзiн дня, потым перапынак на абед, зноў вучоба да 7 гадзiнаў вечара, вячэра , прагулка па двары, маленне i ў ( вечара клалiся спаць. Зразумела, такую муштру многiя дзецi не вытрымлiвалi, але А.Тызенгауз рашыў у кароткi тэрмiн стварыць кадры для тэатра.

У 1785 г. А.Тызенгауз памёр. Паводле яго завяшчання, "15 танцорак i 18 танцораў" сталi ўласнасцю караля Станiслава Аўгуста Панятоўскага, i балетная трупа пераехала ў Варшаву, дзе стала ядром "Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялiкасцi". Сярод iх былi Мiхалек Рымiнскi, Д.Сiтанская, А.Дарэўская, М.Малiнская, М.Габiнскi, А.Бжазiнскi i iнш.

Пасля падзення Польскай дзяржавы ў 1795 г. iх далейшы лёс невядомы.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.