Здавалка
Главная | Обратная связь

Драматургiя Янкi Купалы



 

КУПАЛА Янка (сапр. Луцэвіч Іван Дамінікавіч, 7.7.1882, б. фальварак Вязынка, Маладзечанскі р-н —28.6.1942), класік бел. літаратуры, драматург. Нар. паэт Беларусі (1925). Акад. АН Беларусі (1928), акад АН Украіны (1929). Дзярж. прэмія СССР 1941.

У 1908—09, 1913—14 супрацоўнік, рэдактар, рэдактар-выдавец газеты “Наша ніва”.

Шлях Купалы да драматургii ляжыць праз яго драматычныя паэмы "Адвечная песня" (1908) i "Сон на кургане" (1910). Ужо у гэтых творах назiраецца тонкае уменне Купалы ствараць драматычныя калiзii, будаваць дыялог, даваць трапныя моуныя характарыстыкi персанажам, хоць сама спецыфiка гэтых алегарычна-сiмвалiчных паэм не дазволiла яму стварыць шматгранныя, канкрэтна-жыццёвыя вобразы.

Зразумела, асноуная творчая стыхiя Я.Купалы – паэзiя. I тут яму няма роуных у беларускай лiтаратуры. Аднак i драматычныя творы, асаблiва "Паулiнка" (1912) i "Раскiданае гняздо" (1913) вызначаюцца вялi- кая мастацкай сiлай, значна узвышаюцца над творамi iншых тагачасных аутарау i справядлiва залiчаны да нацыянальнай класiкi.

Купалава "Паулiнка" – яркае сведчанне далейшага развiцця беларускай нацыянальнай драматургii наогул i камедыяграфii у прыватнасцi.

Асноуныя рысы характару кожнага с персанажау "Паулiнкi" – самой Паулiнкi, Якiма Сарокi, Сцяпана i Альжбеты Крынiцкiх, Агаты i Пранцыся Пустарэвiчау, Адольфа Быкоускага – раскрываюцца праз iх паводзiны i учынкi, а асаблiва праз iх мову. Пры гэтым моуныя характарыстыкi герояу сведчаць аб выключным веданнi Купалам багаццяу беларускай народнай мовы, яе лексiкi i фразеалогii.

Ужо у экспазiцыi Купала шырока выкарыстоувае камiчныя прыёмы, дыялогi, прычым наумысна iдзе на змешванне камiчнага i драматычнага. Такое змешванне наглядаецца i у наступных з'явах п'есы, але наяунасць элементау драматычнага нiколькi не парушае тут жанравых асаблiвасцей камедыi.

Наватарства Купалы у "Паулiнцы" выражаецца у тым, што аутар адыходзiць ад структуры звычайнай традыцыйнай сямейна-бытавой п'есы з загадзя вызначаным "шчаслiвым" фiналам. Камедыя "Паулiнка" вылучаецца высокой iдэйна-мастацкай вартасцю, яе прастата, народнасць, багацце i каларытнасць мовы невычарпальны народны гумар i сатыра, арганiчны сплау лiрычнага i сатырычнага, камедыйнага i драматычнага да сённяшняга дня спрыяюць яе сцэнiчнаму поспеху.

Акрамя камедыi "Паулiнка" Купалу належыць вясёлы вадэвiль "Прымакi" (1913), як аутар сам вызначае – "сцэнiчны жарт у адным акце", напоунены жыццярадасным смехам, мяккiм дабрадушныi народным гумарам. Купала убачыу i перадау у гэтай п'есе не толькi змрочныя бакi жыцця беларуса, але i днi, калi ён шчыра весялiуся, жартавау, калi хмельная чарачка часам ставiла яго у смешнае, камiчнае становiшча. Такое, у якое трапiлi i героi вадэвiля Максiм Кутас i Трахiм Сiнiца: у п'яным стане яны заспрачалiся аб тым, чыя жонка горшая (кожны iмкнецца даказаць, што яго), i увечары памянялiся на адну ноч хатамi. Адсюль i вынiкае поунае непаразуменняу, надзвычай камiчная сiтуацыя, якая узмацняецца каларытнасцю мовы дзеючых асоб, часам грубаватымi, але дасцiпнымi народнымi выразамi, своеасаблiвай пабудове дыялога i нечаканым паваротам сюжэта. Гумар купалаускага вадэвiля – спакойны, без злосцi i нянавiсцi, вельмi дабрадушны. Тут у поунай меры выявiлася майстэрства Купалы ствараць не толькi асобныя камiчныя сiтуацыi, але i увесь камiчны, з iмклiвым развiццём сюжэт.

Камедыi Янкi Купалы складаюць новы этап у развiццi беларускай нацыянальнай драматургii пачатку ХХ ст. i занялi пачэснае месца сярод iншых жанрау.

У пачатку ХХ ст. паспяхова развiваецца i беларуская драма як жанр. Як ужо раней гаварылася, у беларускую драматургiю прыйшлi шэраг маладых пiсьменнiкау i даволi плённа пачалi працаваць на гэтай нiве.

Але цэнтральнае месца сярод драматычных творау справядлiва належыць п'есе Янкi Купалы "Раскiданае гняздо" (1913) – першай беларускай сацыяльна-псiхалагiчнай, фiласофскай драме, у цэнтры якой праблема народа, галоуным чынам бяднейшага сялянства.

У цэнтры увагi Купалы лёс сям'i збяднелага селянiна Лявона Зяблi- ка, якая жыве на невялiкiм кавалачку зямлi, заарандаванай у пана яшчэ дзядамi. За гэты кавалачак зямлi i судзiцца дарэмна Лявон Зяблiк з панам, iмкнучыся узаконiць сваё права на яго. Не знайшоушы прауды, Лявон Зяблiк канчае дыццё самагубствам, а яго смерць як бы сiмвалiзуе канец сялянскiх iлюзiй.

Па свайму характару i поглядах вельмi блiзкая да Лявона Зяблiка яго жонка Марыля.

Цэнтральнае месца займае вобраз старэйшага сына Зяблiкау Сымона. Менавiта праз гэты характар Купала i вырашае асноуную праблему i канфлiкт п'есы. Сымон – свабодалюбiвы, горды чалавек, здольны у адрозненне да бацькоу пастаяць за сябе i сваю чалавечую годнасць.

Адным з галоуных сродкау Купалы, пры дапамозе якога ён раскрывае характары дзеючых асоб, з'яуляецца зноу жа мова – iндывiдуалiзаваная, эмацыянальная, вобразная, глыбока народная.

Большасць вобразау "Раскiданага Гнязда", за выключэннем Панiча, мае не толькi рэалiстычна-канкрэтны характар, а i пэуную сiмвалiчнасць. Гэта датычыць як Лявона i Марылi, так у больш значнай ступенi Сымона, Зоськi, Данiлкi. Асобнае месца у гэтым сэнсе займае вобраз Незнаёмага.

Канфлiкт драмы "Раскiданае гняздо" мае ярка выражаны антаганiстычны характар, хоць i будуецца некалькi спецыфiчна: у п'есе адсутнi- чаюць персанажы, калi не лiчыць эпiзадычнай фiгуры Панiча, – прадстаунiкi класа эксплуататарау. Янка Купала iдзе iншым шляхам: замест стварэння тыпа асобнага пана-крывасмока ён стварае абагульнены вобраз усяго пануючага класу – панскi двор, як сiмвал нечалавечай эксплуатацыi сялянства. Узгадаем, што як завязка драмы (першы акт) вынiкае з непасрэднага сутыкнення Зяблiкау з "панскiм дваром", так i кульмiнацыя драмы таксама завязана на вобраз "панскага двара", якi разбурае хату Зяблiкау. У фiнале Сымон учынiу расправу менавiта над "панскiм дваром" – падпалiу маёнтак.

П'еса насычана шэрагам трапных мастацкiх дэталяу, што маюць значную iдэйную нагрузку i служаць раскрыццю сiмвалiчнага зместу твора: тапор у руках Сымона, запаленая галавешка, скрыпка Данiлкi, жабрачыя торбы, вяха у руках Незнаёмага – усе гэтыя рэчы маюць пэунае алегарычна-сiмвалiчнае значэнне i служаць больш глыбокаму раскрыццю iдэйнай накiраванасцi п'есы.

Сацыяльна-фiласофская драма Янкi Купалы "Раскiданае гняздо" была скiравана на вырашэнне самых надзённых пытанняу жыцця беларускага народа, вырашэнне якiх цесна звязана з адмауленнем несправядлiвага эксплуататарскага ладу.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.