Здавалка
Главная | Обратная связь

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы



Створаны ў Мінску ў 1920 г. як Бел. дзярж. т-р (БДТ), з 1926 наз. Першы бел. дзярж. т-р (БДТ-1). 21.12.1944 прысвоена імя Я.Купалы, у 1955 — званне акадэмічнага, з 1993 сучасная назва. У розныя гады тэатр узначальвалі: маст. кіраўнікі – Ф.Ждановіч (1920—21), Е.Міровіч (1921—1925, 1926—31), М.Папоў (1925—26), Л.Літвінаў (1932—37), Л.Рахленка (1937—43), Глебаў (1943-48), Б.Платонаў (1961— 63). Рэжысёры: К.Саннікаў (1948—52), І.Судакоў (1952—53), Рахленка (1955—57), Простаў (1958—59), В.Броўкін (1960—1962), Г.Шчарбакоў (1962—64), Б.Эрын (1964—68), Ц.Кандрашоў (1969—72); В.Раеўскі (з 1973);

Мастакі -- Марыкс (1922—29, 1934—39), І.Ушакоў (1939—52), гал. мастакі В.Галубовіч (1958—62), А.Грыгар'янц (1962—76), Б.Герлаван (з 1976).

Урачыстае адкрыццё тэатра адбылося 14 верасня 1920: удзельнічалі трупы бел., рус. і яўрэйск. “Унзэр Вінкль”. Пасля выканання хорам “Інтэрнацыянала” паказаны спектаклі: “Рысь” паводле апавядання “У зімовы вечар” Э.Ажэшкі (бел. трупа), “Вяселле” А.Чэхава (рус.), “Людзі” (“Мэншн”) Шолам-Алейхема (яўр.); 17 вер. — адпаведна “Паўлінка” Я.Купалы і дывертысмент (бел.), “На дне” М.Горкага (рус.) і “Бог помсты” Ш.Аша (яўр.).

3 1922 дзярж. тэатр замацаваны за бел. трупай (пастанова прэзідыума ЦВК БССР ад 24.3.1922). Бел. трупа складалася ў асн. з удзельнікаў Першага таварыства беларускаи драмы і камедыі, традыцыі якога і прадаўжаў арганізатар тэатра Ф.Ждановіч. Важная роля ў фарміраванні і станаўленні калектыву належыць Міровічу, які спалучаў дзейнасць рэжысёра-пастаноўшчыка з вучэбна-выхаваўчай і пед. работай, перадаваў моладзі набыты ім багаты вопыт рэаліст. мастацтва. Выхаванае ім першае пакаленне буйных майстроў сцэны (В.Галіна, Глебаў, Г.Грьігоніс, І.Ждановіч, У.Крыловіч, К.Міронава, В.Пола, Платонаў, Л.Ржэцкая, У.Уладамірскі) садзейнічала развіццю нац. сцэн. мастацтва, фарміраванню нац. акцёрскай школы. Тэатр ажыццяўляў на практыцы ідэі нац.-дэмакр. культурнага адраджэння. Генеральную рэпертуарную лінію вызначала бел. драматургія: з 80 твораў, пастаўленых у 1920—26, 40 — беларускія. Сярод іх “Модны шляхцюк” К.Каганца, “Сягонняшнія і даўнейшыя” К.Буйло, “Паўлінка” і “Раскіданае гняздо” Я.Купалы, “Апошняе спатканне”, “Залеты дзяка” (раней вядомая як “Пісаравы імяніны”), “Ганка” (“Ні тая, ні другая”) і “Бязвінная кроў” У.Галубка, “Чорт і Баба” і “Адам і Ева” (“Птушка шчасця”) Ф.Аляхновіча, “Падласая красуня” Л.Родзевіча, “Прымакі”, драм. паэмы “Адвечная песня” і “Сон на кургане” Я.Купалы. Былі і новыя, створаныя на матэрыяле дарэв. нар. побыту (“Конскі партрэт” і “Пасланец” Родзевіча, “Сацыялістка” Ц.Гартнага) ці на гіст. матэрыяле (“Панскі гайдук” Н.Бываеўскага, “Вір” Я.Рамановіча, “Скарына —сын э Полацка” М.Грамыкі), а таксама першыя п'есы на сучасную тэматыку: “Чырвоныя кветкі Беларусі” В.Гарбацэвіча, “Над Нёманам” Грамыкі, п'есы М.Ільінскага, Міровіча і інш. Вызначальнымі ў творчасці тэатра 1-й пал. 1920-х гадоў былі створаныя на фальклорным матэрыяле спектаклі “На Купалле” М.Чарота (1921), “Машэка” (1923) і “Каваль-ваявода” (1925) Міровіча, а таксама яго гіст. драма “Кастусь Каліноўскі” (1923). Гэтыя пастаноўкі вызначаліся яркім паказам нар. побыту, сінтэтычнасцю — шырокім выкарыстаннем спеваў, танцаў, музыкі, разам з этнаграфічнай і побытавай дакладнасцю мелі акрэсленую рамантычную афарбоўку.

У 1920-я гады тэатр актыўна супрацоўнічаў з тэатр. падсекцыяй Інбелкульта, на пасяджэннях якой рэгулярна абмяркоўваліся яго прэм'еры, новыя творы бел. драматургаў.

Пасля беларускіх п’ес найб. колькасць пастановак прыпадала на зарубежныя п'есы — польскія, французскія (пераважна Мальера), нямецкія, англійскія, іспанскія. Ставіліся папулярныя ўкр. п'есы: “Пашыліся ў дурні” і “Па рэвізіі” М.Крапіўніцкага, “Хата за вёскай” (“Цыганка Аза”) М.Старыцкага, “Наталка-Палтаўка” І.Катлярэўскага. 3 рускіх пастановак вылучаліся творы М.Горкага (“На дне”), У.Караленкі (інсцэніроўка “Лес шуміць” Аляхновіча), А.Чэхава (“Ведзьма”) і інш.

Да 1928 у складзе тэатра былі балетная і оперная трупы, якія ў 1922—23 паставілі балеты “Капелія” Л.Дэліба, “Зачараваны лес” Р.Дрыга; “Фея лялек” І.Баера (паст. К.Алсксютовіча), у 1926—27 — оперу “Русалка” АДаргамыжскага (паст. В.Селях), балетны вечар, куды ўваходзілі “Вальпургіева ноч” з оперы “Фауст” (паст. М.Гаеў, мастак Марыкс), “Палавецкі стан” з оперы “Князь Ігар” А.Барадзіна (паст. Гаеў, мастак К.Ціханаў) і аддзяленне эксцэнтрычных танцаў (“Вясёлы танец”, “Свавольнае дзіця” і “Праменад” на муз. Ф.Куперэна, “Каўбойскі танец” і “Фаравдола” з муз. Ш.Гуно, “Снукі” з муз. Д.Прыцкера, “Сегедылья” з муз. І.Альбеніса і інш.). Балетна-муз. нумары часам уключаліся і ў драм. спектак-лі (напр., “На Купалле” М.Чарота, “Машэка”, “Кастусь Каліноўскі”, “Каваль-ваявода” Міровіча, аўтар муз.-драм. кампазіцый У.Тэраўскі).

У 2-й пал. 1920 — пач. 1930-х гадоў ідэя нац.-культ. адраджэння пачала падвяргацца ідэалагічнаму ўціску з боку афіцыйных улад. У 1926 пасля грамадскага прагляду забаронены спектакль “Тутэйшьія” Я.Купалы (рэж. Папоў). Вял. шкоду тэатру нанеслі ганенні і рэпрэсіі, якім падвяргаліся рэжысёры Міровіч і Ф.Ждановіч, артыст А.Крыніца, драматургі Грамыка, Р.Кобец, Дз.Курдзін, В.Сташэўскі, В.Шашалевіч і М.Чарот, тэатр. крытыкі А.Звонак, Б.Мікуліч, Ц.Гартны, Я.Дыла і інш.

Сезон 1927/28 стаў пераломным у творчым жьіцці тэатра: фактычна пачалася яго пераарыентацьія, ідэалагічны паварот у рэпертуары, чаго вымагала паліт. атмасфера, якая склалася вакол тэатра. Ад тэатра патрабавалі быць сацьіяліст., пралетарскім па змесце, што на практыцы азначала адмовіцца ад ранейшай яго разнастайнай тэматыкі і праводзіць цвёрдую лінію на авалоданне сучаснасцю, на вострае выяўленне класавай сутнасці твораў мастацтва. Адной з першачарговых задач абвяшчалася “выкарчоўванне нацдэмаўшчыны”. Тэатр пачаў актыўна ставіць драматургію саюзных рэспублік і перш за ўсё рус. сав., звычайна ўжо апрабаваную ў інш. тэатрах. Творы прысвячаліся сацыяліст. пераўтварэнням у грамадстве, класавай барацьбе пры індустрыялізацыі і калектывізацыі. Да 10-годдзя Кастр. рэвалюцыі, з якім супала адкрыццё тэатр. сезона, пастаўлены “Мяцеж” Дз.Фурманава і С.Паліванава, у наступныя гады — “Месяц злева” У. Біль-Белацаркоўскага, “Браняпоеэд 14-69” У.Іванава, “Інга” А.Глебава, “Ярасць” Я.Яноўскага і інш. Лінія падбору рэпертуару, адпаведнага сацыяліст. будаўніцтву, была прадоўжана п'есамі падобнай тэматыкі бел. аўтараў: “Перамога” (1926), “Запяюць верацёны” (1928) і “Лён” (1932) Міровіча, “Мост” Рамановіча і “Міжбур'е” Курдзіна, “Гута” Кобеца (1930). Генеральны курс тэатра на актыўны ўдзел у сацыяліст. будаўніцтве быў завершаны вынікамі тэатр. дыскусіі 1928 (гл ў арт Дыскусіі тэатральныя) і выступленнем тэатра на Усесаюзнай алімпіядзе тэатраў і мастацтва народаў СССР 1930 г. у Маскве (спектаклі “Міжбур'е” і “Гута”); адзначалася высокая маст. культура тэатра, як асн. якасць спектакля “Гута” — яго ідэйна-паліт. накіраванасць.

У 1932 г. тэатр узначаліў рэжысёр Літвінаў -- прыхільнік вострай сцэнічнай формы, ён сцвярджаў яе і ў спектаклях БДТ-1, імкнуўся пазбавіцца празмернага натуралізму залішняй бытаўшчыны, адчувальных у спектаклях канца 1920-х гадоў. Пастаноўкі сталі больш тэатральнымі, разнастайнымі па вобразнай мове. У працэсе пошукаў часаім было і празмернае захапленне пастановачнымі прыёмамі і сцэн. формай (“Жакерыя” П. Мерымэ, 1934), аддадзена даніна характэрнаму ў той час асучасніванню класікі (“Недаростак” Дз.Фанвізіна, 1933, рэж. Літвінаў і П.Данілаў). Этапнай стала пастаноўка Літвінава п’есы “Бацькаўшчыны” К.Чорнага, дзе яркая тэатральнасць спалучалася з глыбінёй і дакладнасцю рэжысёрскай распрацоўкі твора, ёмістасцю сцэн. характараў, эпічнасцю масавых сцэн.

У цэлым 1930-я гады — гэта перыяд творчай сталасці калектыву. Пры агульнай невялікай колькасці пастановак (у сярэднім 4—5, у першыя гады існавання па 10—12) кожны сезон бьіў пазначаньі 1—2 этапнымі работамі. Пераважала ў рэпертуары рус. сав. драматургія, ставілася па 1—2 бел. п'есы ў сезон, зрэдку класіка, пераважна руская. Сведчаннем высокага маст. ўзроўню калек-ву сталі пастаноўкі: “Ваўкі і авечкі” А.Астроўскага (1936, рэж. Рахленка), драматургія якога, як выявілася, вельмі блізкая да творчасці купалаўцаў, і асабліва “Апошнія” Горкага (1937, рэж. М.Зораў, у 1940 у час падрыхтоўкі да дэкады дапрацаваны рэж. МХАТ І.Раеўскім), якія вызначаліся высокай пастановачнай культурай, выдатным акцёрскім ансамблем. Паспяховым быў новы зварот тэатра да творчасці Мальера. Спектакль “Скупы” (1937, рэж. Рахленка) многія гады быў у рэпертуары. Вызначальнымі ў творчасці тэатра 1930-х гадоў сталі пастаноўкі твораў бел. драматургіі (асабліва плённыя 1937—39) — п'есы К.Чорнага, З.Бядулі, М.Клімковіча, Э.Самуйлёнка і найбольш К.Крапівы. На сцэне нібы ажыла шматвяковая гісторьія бел. народа: гэта і створаныя на матэрыяле фальклору і гісторыі “Салавей” З.Бядулі (1937, рэж. Рахленка, Літвінаў), і “Кацярына Жарнасек” Клімковіча (1938, рэж. Зораў), і маштабнае палатно пра барацьбу за зямлю, волю і сац. справядлівасць “Бацькаўшчына” К.Чорнага, і пра барацьбу бел. народа ў гадьі грамадз. вайны “Партызаны” К.Крапівы (1938, рэж. Рахленка, Саннікаў), і жыццё ў Зах. Беларусі і яе ўз'яднанне з БССР —“Ірынка” К.Чорнага (1941, рэж. Зораў). У прысвечаных сучаснасці спектаклях тэатр узнімаў актуальныя на той час праблемы класавай барацьбы ў горадзе і вёсцы — “Канец дружбы” К.Крапівы (1934, рэж. Літвінаў, Рахленка), “Пагібель воўка” Самуйлёнка (1939, рэж. Саннікаў).

Асобнае месца належала сатыр. камедыі “Хто смяецца апошнім” К.Крапівы (1939, рэж. І.Раеўскі, Рахленка). У спектаклі была зроблена спроба ў межах магчымага на той час узнавіць атмасферу ўсеагульнага жаху, сродкамі сатыры паказаць дэфармацыю грамадства ў перыяд культу асобы. Выступленне тэатра на Дэкадзе бел. мастацтва ў Маскве ў 1940 (спектаклі “Хто смяецца апошнім”, “Пагібель воўка”, “Партызаны”, “Апошнія”) пацвердзілі рэпутацыю як самабытнага арыгінальнага творчага калектыву высокай сцэн. культуры, адметнага светаўспрымання, якому ўласцівы глыбокае разуменне нар. характару, схільнасць да вострай сац. праблематыкі.

У Вял. Айч. вайну дзейнасць тэатра (у 1941—44 працаваў у Томску) была падпарадкавана задачам ваен. часу. Грамадзянскі пафас, публіцьістычнасць, актуальнасць вызначалі ажыццёўленьія ў тэатры пастаноўкі лепшьіх п'ес пра Вял. Айч. вайну -- “Фронт” А.Карнейчука (1942) і “Рускія людзі” К.Сіманава (1943, рэж. Рахленка). У 1944 пастаўлены першыя бел. п'есы Рамановіча, прысвечаныя партыз. барацьбе народа Беларусі. Паказальна, што ў гэты час тэатр зноў звярнуўся да “Паўлінкі” Я.Купалы (1944, рэж. Літвінаў). Жыццярадасная нар. камедыя ўспрымалася як сведчанне багатых духоўных сіл бел. народа, яго нязломнасці і няскоранасці, яна стала нібыта сімвалам тэатра (з 1950 звычайна адкрывае кожны тэатр. сезон). Значнай маст. з'явай былі і пастаўленыя ў гады вайны класічныя творы — “Сабака на сене” Лопэ дэ Вэгі (1943) і “Позняе каханне” Астроўскага (1944, рэж. Літвінаў): яны сцвярджалі аптымізм, гуманіст. адносіны, прыгажосць чалавечай душы, веру ў лепшыя якасці чалавека.

Пасля вяртання тэатра ў Мінск (4.10.1944) аднаўляліся лепшыя з ранейшых спектакляў, даваенныя і падрыхтаваныя ў Томску: у 1945 адбыліся першыя прэм'еры. У лют. 1946 адзначана 25-годдзе тэатра, напярэдадні якога 15—25 студз. наладжаны юбілейны паказ спектакляў, ён адкрыўся “Паўлінкай”, а завяршыўся прэм'ерай “Рамэо і Джульета” (рэж. Літвінаў), якой калектыў упершыню і паспяхова далучыўся да творчасці У.Шэкспіра. Паказаны таксама спектаклі “Заложнікі” А.Кучара (першая прэм'ера тэатра ў Мінску пасля вяртання) і “Мілы чалавек” К.Крапівы, а таксама “Позняе каханне”, “Ваўкі і авечкі”, “Хто смяецца апошнім”, “Рускія людзі”, “Сабака на сене”, “Апошнія”.

У першыя пасляваен. гады рэпертуар тэатра быў вельмі разнастайны. Пераважалі сав., бел. і рус. п'есы, прысвечаныя Вял. Айч. вайне, і сучасныя зарубежныя (“Ён прыйшоў” Дж.Б.Прыстлі, 1946, рэж. Літвінаў; “Глыбокія карані” Дж.Гоу і А.Д'Юса, 1947, рэж. Рахленка), зарубежная і руская класіка. Але гал. месца ў рэпертуары займалі творы, прысвечаныя падзеям вайны: “З народам” К.Крапівы (1948) і “Цытадэль славы” К.Губарэвіча (1950, рэж. Саннікаў), “Гэта было ў Мінску” Кучара (1949, рэж. Літвінаў) і інш. Яны мелі героіка-рамантычную афарбоўку, паказвалі подзвіг сав. людзей, узнаўлялі на сцэне трагічную атмасферу вайны. Адным з лепшьіх пра Вял. Айч. вайну быў прызнаны спектакль “Канстанцін Заслонаў” А.Маўзона (1947, рэж. Саннікаў, Дзярж. прэмія СССР 1948 прысуджана рэж. Саннікаву, акцёрам Глебаву, І.Ждановіч, Платонаву). Разам з паказам вайны як усенар. трагедыі была зроблена спроба расказаць і пра такія заганныя з'явьі ваен. часу, як прыстасавальніцтва, махлярства, пра тых, хто ў глыбокім тыле хаваўся ад прызыву ў армію і за кошт нар. гора ўладкоўваў уласны дабрабьгг (сатыр. камедьія “Мільі чалавек” К.Крапівы, 1945, рэж, І.Раеўскі). Актуальная, востра-канфліктная п'еса на пашыраным пленуме праўлення Саюза пісьменнікаў БССР у снеж. 1945 была аб'яўлена скажаючай сав. рэчаіснасць і ў пач. 1946 знята з рэпертуару.

Афіша тэатра канца 1940 — пач. 1950-х гадоў складалася ў адпаведнасці з патрабаваннямі пастаноў, прынятых ЦК ВКП(б) “Аб рэпертуары драматычных тэатраў і мерах па яго паляпшэнні” (жн. 1946) і ЦК КП(б)Б “Аб рэпертуарным плане тэатраў БССР” (вер. 1946). Гал. месца ў рэпертуары займалі характэрныя для таго часу сучасныя сав. п'есьі — слабыя ў маст. адносінах, затое належнага ідэйна-паліт. кірунку: “Губернатар правінцыі” бр. Тур і Л.Шэйніна (1948, рэж. Саннікаў), “Асабняк у завулку” бр. Тур (1949, рэж. Саннікаў і Платонаў), “Рукапіс прафесара Волжына” Рахленкі (1948, рэж. Рахленка і С.Бірыла), “Чужы цень” Сіманава (1949) і “Голас Амерыкі” Б.Лаўранёва (1950, рэж. Літвінаў), “Гібель Пампеева” М.Вірты (1953, рэж. Л.Мазалеўская) і інш. Больш высокім маст. ўзроўнем вылучаліся такія пастаноўкі, як “Сям'я Лутоніньіх” бр. Тур і І.Пыр'ева (1950, рэж. Саннікаў), “Макар Дубрава” Карнейчука (1952, рэж. Мазалеўская), “Простая дзяўчына” Губарэвіча (1953, рэж. Саннікаў, П.Сушко), а таксама прысвечаная Я.Купалу з серыі папулярных на той час біяграфічных твораў “Шчасце паэта” В.Віткі (1952, рэж. Сушко, І.Судакоў). На гады знікла з рэпертуару зарубеж-ная драматургія (апошняй была іскрыстая камедыя “Дзень цудоўных падманаў” Р.Шэрыдана, 1948, рэж. Літвінаў). Поспехам адзначаны асобныя пастаноўкі рус. класікі,пераважна п'ес Астроўскага: “Таленты і паклоннікі” (1950, рэж. Літвінаў), “Даходнае месца” (1953, рэж. Мазалеўская), “Праўда добра, а шчасце лепш” (1956, рэж. М.Архангельскі), а таксама “Вішнёвы сад” Чэхава (1951, рэж. М.Міцкевіч).

На творчасці калектыву ў 1950-я гады адбіваліся нестабільнасць маст. кіраўніцтва, частая змена гал. рэжысёраў. У агульнай стылістыцы спектакляў і акцёрскіх выяўленчых сродкаў часам адчувальны бьіў уплыў псеўда-мхатаўскай бытавой верагоднасці. Адмоўна паўплывала на дзейнасць тэатра і т.зв. тэорыя бесканфліктнасці з характэрнай для яе ілюстрацыйнасцю, прыхарошваннем рэчаіснасці і спрошчаным яе паказам, нівеліроўкай складанасцей і супярэчнасцей чалачых характараў і канфліктаў -- (“Маскоўскі характар” А.Сафронава, 1948; “Зацікаўленая асоба” К.Крапівы, 1953; рэж. Саннікаў). Але пры гэтым не было поўнай адэкватнасці паміж п'есай і спектаклем. Так, па тыпова бесканфліктнай п'есе “Пяюць жаваранкі” Крапівы ў тэатры створаныяркі камедыйны ансамблевы спектакль (1950, рэж. Саннікаў, Дзярж. прэмія СССР 1952) з музыкай, песнямі, нар. абрадам сватання і вяселля. Фактычна тое самае атрымалася і са спектаклем “Калінавы гай” Карнейчука (1950, рэж. Сушко).

Пасля 1953 у творчасці тэатра адбыліся змены. Яны пачаліся з пастаноўкі “Выбачайце, калі ласка!” А.Макаёнка (1954, рэж. Саннікаў). У ёй адлюстравана калгаснае жыццё з яго рэальнымі праблемамі і хібамі, высмейваліся заганныя метады кіраўніцтва, дэмагогія, паказуха, махлярства; прагучала пастаноўка смела, выбухова. Гэты кірунак тэатр прадоўжыў пастаноўкамі “Крылле” Карнейчука (1955, рэж. Рахленка), “У добры час!” Розава (1955) і “Пакуль вы маладыя” Мележа (1957, рэж. Мазалеўская), “На крутым павароце” Губарэвіча (1956, рэж. Саннікаў), “Каб людзі не журьіліся” Макаёнка (1959, рэж. Я.Простаў), “Дабракі” Л.Зорына (1959, рэж. Эрын).

Пасля скасавання забароны на зарубежную драматургію тэатр актыўна ўключаў яе ў рэпертуар. Прыкметны след у творчасці тэатра пакінулі пастаноўкі “Каварства і каханне”Ф.Шылера(1953, рэж. Рахленка), “Нора” Г.Ібсена (1954, рэж. А.Маркава), “Дамы і гусары” А.Фрэдры (1957, рэж. Архангельскі), “Пані міністэрша” Б.Нушыча (1956, рэж. Рахленка) і асабліва “Ліса і вінаград” Г.Фігейрэду і “Забыты ўсімі” Назыма Хікмета (1958, рэж. Эрын).

У 1960-я гады адбываўся складаны працэс змены пакаленняў. Прыход у калектыў творчай моладзі спрыяў больш актыўнаму пошуку новых выяўленчых сродкаў сцэн. выразнасці, жанраваму і тэматычнаму пашырэнню рэпертуару. У рэпертуары пераважалі п'есы маральна-этычнай праблематыкі. У лепшых творах бел. і рус. драматургіі прадаўжалася асэнсаванне сав. рэчаіснасці, большая ўвага аддавалася даследаванню ўнутранага свету чалавечай асобы: “Лявоніха на арбіце” Макаёнка (1961, рэж. Эрын) і “Любоў, Надзея, Вера” П.Васілеўскага (1961, рэж. Саннікаў), “Традыцыиньі збор” Розава (1967, рэж. Б.Луцэнка), “Чацвёрты” Сіманава (1962) і “Палата” С.Алёшына (1963, рэж. Эрын), “Выклік багам” А.Дзялендзіка (1966, рэж. Б.Ганага, паст. Эрына). Сярод пастановак таго часу вылучаліся: “Я, бабуся, Іліко і Іларыён” Н.Думбадзе і Р.Лордкіпанідзе (1965, рэж. Р.Агамірзян) і “У мяцеліцу” Л.Лявонава (1965, рэж. Эрын), першы — зіхаценнем разнастайньіх адценняў камічнага, арганічньім спалучэннем тэатральнасці, святочнасці з глыбокім спасціжэннем псіхалогіі нар. характараў, другі — кантрастным супастаўленнем герояў і іх псіхалогіі, эмац. напружаннем, праўдзівым паказам праблем жыцця.

Актыўна засвойваецца тэатрам драматургія, пераважна сучасная. Найб. значныя спектаклі “Дзівак” Назьіма Хікмета (1964, рэж. Эрын) і “Што той салдат, што гэты” Б.Брэхта (1969, рэж. В.Раеўскі). 3 зарубежнай класікі ўвагу тэатра прыцягнулі малавядомыя гледачу творы “Тысячу франкаў узнагароды” В.Гюго (1962, рэж. В.Броўкін) і “Канец — справе вянец” Шэкспіра (1964, рэж. Шчарбакоў). Глыбокае вытлумачэнне атрымалі п'есы рус. класікі (у большасці гэта былі апошнія спектаклі з удзелам карыфеяў тэатра): “Жывы труп” Л.Талстога (1961, рэж. І.Папоў), “На ўсякага мудраца хапае прастаты” (1962, рэж. Эрын) і “Апошняя ахвяра” (1969, рэж. Кандрашоў) Астроўскага, “Жаніцьба Бялугіна” Астроўскага і М.Салаўёва (1963, рэж. Я.Громаў), “На дне” М.Горкага (1968, рэж. Эрын).

Адметнай падзеяй стала інсцэнізацыя рамана Мележа “Людзі на балоце” (1966, рэж. Эрын). Хроніка сельскага жыцця беларусаў-палешукоў была афарбавана драматызмам і высокай паэтыкай нар. драмы, насычана моцнымі страсцямі, эмац. узрушэннем. Інсцэнізавана таксама аповесць “Рудабельская рэспубліка” С.Грахоўскага (1968, рэж. Луцэнка), пастаўлены першьія п'есы А.Петрашкевіча.

У 1970—80-я гады тэатр працягваў пошукі новых выяўленчых сродкаў выразнасці. Лепшым спектаклям уласціва сучасная сцэнічная эстэтыка з паглыбленнем у вобразна-асацыятыўную стыхію твора, акрэсленая канцэптуальнасць, шырокае выкарыстанне алюзій, метафарьічных абагульненняў. Пастаноўкі сталі больш тэатральна яркімі, разнастайнымі па стылявых вырашэннях. Аднак часам пастановачная вынаходлівасць абмяжоўвала раскрыццё акцёрскіх індывідуальнасцей, нівеліравала іх: “Аптымістьічная трагедыя” У.Вішнеўскага (1977), “Чалавек з легенды” І.Ражкова і Я.Шабана (1978; рэж. В.Раеўскі). Гал. месца ў рэпертуары займалі творы бел. драматургаў, прысвечаныя пераважна сучаснасці. Тэатр імкнуўся пераасэнсаваць вядомыя з'явы і перыяды з жыцця бел. народа. Разнастайныя праблемы сучаснасці і мінулага ўзнімаліся ў спектаклях “Начное дзяжурства” Дзялендзіка (1970, рэж. Ф.Шэйн), “Амністыя” (1970, рэж. Кандрашоў), “Мудрамер” (1987, рэж. В.Раеўскі, Дзярж. прэмія Беларусі 1988) і “Бездань” (1991, рэж. В.Мазынскі) М.Матукоўскага, “Зацюканы апостал” (1971) і “Таблетку пад язык” (1973, рэж. Луцэнка), “Святая прастата” (1976) і “Пагарэльцы” (1980, рэж. В.Раеўскі), “Верачка” (1981, рэж. Я.Радаыіысленскі) Макаёнка, “Брама неўміручасці” К.Крапівы (1974, рэж. В.Раеўскі, адноўлены ў 1983), “Напісанае застаецца” Петрашкевіча (1979, рэж. А.Шалыгін), “Парог” (1983, рэж. В.Раеўскі) і “Вечар” (1984, рэж. Эрын) АДударава, “Апошні журавель” Дударава і А.Жука (1986, рэж. А.Андросік, В.Раеўскі) і інш. Па-новаму тэатр імкнуўся паказаць падзеі Вял. Айч. вайны, больш аб'ёмна прааналізаваць унутраны стан чалавека, рас-крыць пабуджальныя матывы яго ўчынкаў, даследаваць паводзіны чалавека ва ўмовах акупацыі, асэнсаваць не толькі вытокі гераізму людзей, а і філасофію здрадніцтва (упершыню было зроблена ў спектаклі “Людзі і д'яблы” К.Крапівы, 1958, рэж. Саннікаў): “Апошні шанц” В.Быкава (1974) і “Плач перапёлкі” І.Чыгрынава (1980; рэж. В.Раеўскі). Вызначальньімі ў маст. асваенні тэмы Вял. Айч. вайны ў тэатры сталі спектаклі “Трыбунал” Макаёнка (1971, рэж. В.Раеўскі), які арганічна спалучаў элементы трагедыі, камедыі і нар. лубка, і “Радавыя” Дударава (1984, рэж. В.Раеўскі, Дзярж. прэмія СССР 1985), дзе за будзённай прастатой раскрывалася жахлівая амаральнасць вайны, гучаў філасофскі роздум над праблемамі чалавечага быцця. Тэатр узбагаціў канцэпцыю гераічнага, праз лёс канкрэтных сцэн. персанажаў узнімаўся да маст. абагульнення драм. лёсу народа ваен. часу. Для пастановак гэтага перыяду характэрны метафарычнасць, сімволіка ў спалучэнні з паглыбленай псіхалагічнасцю акцёрскага выканання: “Зацюканы апостал” Макаёнка (1971, рэж Луцэнка), “У ноч зацьмення месяца” М.Карыма (1972, рэж Кандрашоў), “Характары” паводле В Шукшына (1975, рэж В.Раеўскі Андросік), “Забыць Герастрата!” Р.Горына (1974, рэж Агамірзян), “Гульня з кошкай” І.Эркеня (1976) і “Памінальная малітва” Горына паводле Шолам-Алейхема “Тэўе-малічнік” (1989, рэж Эрын), “Святая святых” І. Друцэ (1977, рэж В Раеўскі), “Закон вечнасці” паводле Думбадзе (1981, рэж. Б.Глаголін, В Раеўскі), “Дракон” Я Шварца і “Эмігранты” С.Мрожака (1989, рэж. М.Пінігін).

Пры пастаноўцы класічных твораў тэатр імкнецца адысці ад традыцыйна-хрэстаматыйнага прачытання, надаць ім сучаснае гучанне: “Раскіданае гняздо” Я.Купалы (1972, рэж Луцэнка, адноўлены ў 1982), “Дзядзечкаў сон” паводле Ф Дастаеўскага (1978, рэж Шалыгін), “Рэвізор” М Гогаля (1982, рэж В Раеўскі), “Бура” Шэкспіра (1986, рэж В Раеўскі). У спектаклі “Страсці па Аўдзею” У.Бутрамеева (1989, рэж. В.Раеўскі) тэатр імкнецца пераасэнсаваць нац. гісторыю, раскрьшь трагізм бел. сялянства ў перыяд суцэльнай калектывізацыі.

Адметнасць творчага жыцця тэатра апошняга дзесяцігоддзя 20 — пач 21 ст — спалучэнне розных стыляў, плыняў і кірункаў, жанравая і тэматычная разнастайнасць рэпертуару. Пастаноўкі бел. класікі “Тутэйшыя” Я Купалы (1990) і “Ідылія” Дуніна-Марцінкевіча (1993, рэж. Пінігін); гістарычныя спектаклі “Звон — не малітва” Чыгрынава (1992, рэж Г Давыдзька), “Князь Вітаўт” (1997) і “Чорная панна Нясвіжа” (2000) Дударава (рэж В Раеўскі), творы на старадаўнія сюжэты “Трыстан ды Ізольда” (1999) і “Саламея” (2001) С.Кавалёва (рэж. А.Гарцуеў) па-філасофску асэнсоўваюць розныя пласты нар. жыцця, садзейнічаюць абуджэнню гістарычнаи і культурнай памяці і свядомасці бел. народа.

Мастакоўскі роздум над складанымі праблемамі сучаснасці ўласцівы спектаклям “Ромул Вялікі” ФДзюрэнмата (1996, рэж В.Раеўскі), “Касцюмер” Р.Харвуда (1997, рэж Пініпн), “Дагарэла свечачка” Петрашкевіча (1998, рэж. Р.Баравік), “Восеньская саната” І.Бергмана (2000, рэж. У Савіцкі), “Брат мой, Сімон ” А.Казанцава (2000, рэж Гарцуеў), “Дом, дзе спяць прыгажуні” Д.Г.Хуана 2001, рэж Дз.Марынін).

Працягваецца творчы дыялог тэатра з рускай і зарубежнай класікай. Сцэнічныя творы “З нагоды мокрага снегу” В.Раеўскага і В.Нікіфаровіча паводле “Запісак з падполля” (1992, рэж. В Раеўскі) і “Вечны Фама” Бутрамеева паводле “Сяла Сцяпанчыкава і ягоных жыхароў” (1998, рэж Савіцкі) Дастаеўскага, “Лес” (1994, рэж АМілаванаў, В Раеўскі) і “Свае людзі — паладзім” (2001, рэж Савіцкі) Астроўскага, “Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета” (“Сон у летнюю ноч”) Шэкспіра (1999, рэж. А-Бакіраў) набліжаюць аўтарскі роздум над праблемамі быцця да светаадчування сучаснага гледача. Абнаўленню тэатральнай эстэтыкі, сцэнічнай вобразнасці садзейнічае драматургія абсурду. Спектаклі “Віват, імператар!” (1993, рэж. Савіцкі) і “Лысая спявачка” (1996, рэж. Пінігін) Э.Іанескі, “Крывавая Мэры” Дз.Бойкі (1996, рэж. Гарцуеў) пазначаны эксперыментальным пошукам, спалучаюць гратэскную парадаксальную форму з псіхалагічнай матывацыяй сцэн. характараў.

Лепшыя спектаклі тэатра адметныя нац. самабытнасцю, філасофскім асэнсаваннем бел. нар. характару, глыбокім пранікненнем у сацыяльную сутнасць з'яў, псіхалагічнай праўдай, рэаліст. накіраванасцю, сцэн. культурай. У асобньк пастаноўках тэатр захоўвае плённыя традыцыі псіхалагічнага рэаліэму і разам з тым паспяхова засвойвае мадэрнісцкую сучасную эстэтыку, творча асэнсоўвае каштоўнасці, назапашаныя айчыннай і сусветнай тэатральнай культураи.

У 1983 у тэатры адкрыта малая сцэна.

На працягу ўсёй дзейнасці тэатр зрэдку ставіў п'есы для дзяцей (у асн. казкі), некаторыя з іх ішлі гадамі і нават дзесяцігоддзямі. Сярод лепшьіх пастановак: “Стралок Тэль” С.Заяіцкага (1926, рэж. Міровіч), “Цудоўны скарб” П.Малярэўскага (1949, рэж. Рахленка), “Пунсовая кветачка” І.Карнавухавай і Л.Браўсевіча (1953, рэж. І.Ждановіч), “Беласнежка і сем гномаў” Л.Усцінава, А.Табакова (1971, рэж. Андросік), “Тая, якая сама па сабе блукае” Р.Кіплінга (1981, рэж. Шалыгін), “Тры Іваны — тры браты” В.Вольскага (1984, рэж. Г.Уладамірская), “Карлік-Нос” В.Гаўфа (1997, рэж. Н.Башава).

Тэатр удзельнічаў у дэкадах бел. мастацтва і літаратуры ў Маскве (1940, 1955), ва Усесаюзнай алімпіядзе нац. тэатраў і мас-тацтва народаў СССР (1930), выступаў на Усерасійскай с.-г. і саматужна-прамысл. вьістаўцы ў Маскве (1923), у Тыдні бел. культуры ў Маскве (1931), гастраліраваў у Маскве ў 1948, 1959, 1960, 1961, 1968, 1972, 1989, 1990, 1991, 1998. Прьімаў удзел у фес-тывалях саюзных (у 1958, 1975, 1980, 1981) і прысвечаных пастаноўкам на сав. сцэне драматургіі ГДР (у 1975) і венгерскай (у 1979), міжрэсп. “Прыбалтыйскія вёсны” і рэспубліканскіх, а таксама ў Днях бел культуры ў Польшчы ў 1955 (у Варшаве, Лодзі, Беластоку) і 1975 (у Беластоку і Люб-ліне). Тэатр гастраліруе па рэспубліцы і за яе межамі (у т.л, ў 1985 — у Томску), най-часцей на Украіне, а таксама — у Балгарыі (1983, 1989), ГДР (1986), Польшчы (фесты-валь у Торуні — 1991, 1993, фестываль у Беластоку — 1992, 1993, 1994), Чэхаславакіі (1993), Францыі (1995), Іспаніі (1997), Ру-мыніі (1998).

У фарміраванні творчага аблічча тэатра вялікую ролю адыгралі нар. артысты СССР Г.Глебаў, УДзядзюшка, П.Малчанаў,Г.Макарава, Б.Платонаў, Р.Рахленка, Л.Ржэцкая, С.Станюта, З.Стома, У.Уладамірскі, нар. артысты Беларусі С.Бірыла, В.Галіна, Г.Грыгоніс, І.Ждановіч, Р.Кашэльнікава, В.Пола, І.Шаціла, засл. артысты Беларусі У.Крыловіч, Т.Міронава, Б.Уладамірскі. Значны ўклад зрабілі: нар. арт. СССР В. Тарасаў, М.Яроменка, Г. Аўсяннікаў; нар. артысты Беларусі М.Бялінская, Л.Давідовіч, П.Дубашыінскі, П.Кармунін, В.Філатаў, нар. арт. Расіі, засл. арт. Беларусі Л.Драздова, засл. артысты Беларусі А.Бараноўскі, А.Дзянісаў, П.Іваноў, В.Краўцоў, Б.Кудраўцаў, А.Луцэвіч, П.Пекур, А.Рынковіч, М.Федароўскі, Р.Філіпаў, С.Хацкевіч, Э.Шапко, Л.Шынко, Б.Янпольскі, акцёры Ю.Авяр'янаў, У.Кін-Камінскі, А.Крыніца, А.Уладамірскі. У розныя гады ў тэатры працавалі засл. дзеячы маст. В.Анісенка і Л.Ярмоліна, акцёры А.Александровіч, Б.Аляксеенка, У.Былінскі, У Гаратаў, Н.Гейц, М.Громава, І.Дашкоўская, І.Дзядовіч, Р.Злотнікаў, З.Лідская, 1 Лысуха, засл. арт. Рэспублікі Крым Рэдзька, М.Струсевіч, М. і Т. Шашалевічы, Шчансновіч і інш.; рэжысёры нар. артысты Беларусі В.Галаўчынер і Б.Луцэнка, засл. дзеячьі маст. Беларусі П.Данілаў, Л.Мазалеўская, а таксама А.Андросік, Б.Ганага, М.Пінігін, П.Сушко, А.Шалыгін; ставілі спектаклі нар. артысты СССР Р.Агамірзян і І.Раеўскі, нар. артысты Беларусі Д.Арлоў і І.Папоў, засл. дз.,маст. Беларусі М.Міцкевіч, засл. арт. Бёларусі М.Зораў, нар. арт. Расіі Л.Хейфец, нар. арт. Украіны СССР С.Данчанка, Я.Громаў, У.Кухта.

У складзе трупы (2002): нар. артысты СССР Г.Аўсяннікаў, В.Тарасаў; нар. артыс-"ы Беларусі Г.Арлова, В.Белахвосцік, З.Браварская, Г.Гарбук, М.Захарэвіч, А.Мілаванаў, А.Памазан, Г.Талкачова; засл. артысты Беларусі Г.Бальчэўская, З.Белахвосцік, Ф.Вараецкі, Г.Давыдзька, М.Зінкевіч, З.Зубкова, Я.Кавалёва, Н.Качаткова, С.Краўчанка, У.Кудрэвіч, Г.Маляўскі, В.Манаеў, Т.Нікалаева, Падабед, У.Рагаўцоў, засл. арт. Рэспублікі Крым А.Ельяшэвіч, артысты А.Гарбуз, М.Громава, І.Дзянісаў, А.Долгая, А.Іваннікава, А.Лабуш, Т.Міронава, С.Некіпелава, Паўлюць, Н.Піскарова, Т.Пузіноўская, Сідарава, Г.Фёдарава; творчая моладзь П.Адамчыкаў, С.Анікей, М.Гардзіёнак, А.Гладкі, С.Зелянкоўская, А.Кавальчук, С.Кажамякіна, Я.Кульбачная, М.Кучыц, В.Макарэвіч, А.Малчанаў, Ю.Міхневіч, В.Няфёдава, А.Паўлаў, М.Прылуцкі, І.Пятроў, Я.Русакевіч, В.Фадзеева, Г.Хітрык, Ю.Шпілеўская, К.Яворская; рэжысёры Гарцуеў, Савіцкі, У.Шчэрбань. Будынак тэатра ўзведзены ў 1890 г.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.