Здавалка
Главная | Обратная связь

НАЦЬІЯНАЛЬНЫ АКАДЭМІЧНЬІ ДРАМАТЫЧНЫ ТЭАТР



ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА

Адчыніўся ў Віцебску 21.11.1926 пад назвай БДТ-2 (Другі бел. дзярж. тэатр (БДТ-2) спектаклем “У мінулы час” І.Бэна. Ва ўрачьістасцях з гэтай нагоды прынялі ўдзел Я.Купала, Я.Райніс, Ф.Аляхновіч, Ц.Гартны, К.Чорны і інш.

21.12.1944 прысвоена імя Я.Коласа, у 1977 — званне акадэмічнага, з 2001 сучасная назва. Створаны з выпускнікоў Беларускай драматычнай студыі ў Маскве, якая ў поўным складзе прыехала працаваць у Віцебск: М.Бялінская, В.Бялінскі, Т.Бандарчьік, В.Барысевіч, В.Васілеўская, М.Васілеўскі, В.Вашкевіч, З.Вялікі, Л.Гепнер, Я.Глебаўская, А.Ільінскі, Я.Корбуш, І.Катовіч, Р.Кашэльнікава, АЛагоўская, Г.Лонгіна, І.Маляўка, Л.Мазалеўская, П.Малчанаў, М.Міцкевіч, С.Навіцкі, А.Радзялоўская, В.Рагавенка, К.Саннікаў, С.Скальскі, Ю.Смольскі, С.Станюта, С.Стэяльмах, М.Сянько, Ц.Сяргейчьгк, В.Тышкевіч, І.Чайкоўскі, А.Чарназёмава, Л.Шынко.

Тэатр узначальвалі: маст. кіраўнікі С.Хачатураў (1927), С.Розанаў (1928—30), Міцкевіч (1931—34), В.Дарвішаў (1934—37), В.Аксёнаў (1937-^1), Ільінскі, Н.Лойтар (1941— 44), Малчанаў (1944—49), гал. рэжьсёры А.Скібнеўскі (1949—58), Г.Шчарбакоў (1958—62), Б.Браганцаў (1962—63), І.Папоў (1963—65), А.Падабед (1965—66), С.Казіміроўскі (1967—75), А.Смелякоў (1976),В.Мазынскі (1976—89), маст. кіраўнікі Б.Эрын (1992—93), В.Маслюк (1993—97), В.Баркоўскі (з 1997).

Першымі спектаклямі тэатра былі пераважна выпускныя студыйныя пастаноўкі: нар. драма “Цар Максімілян” у апрацоўцьі Міцкевіча і А.Рэмізава, “Апраметная” В.Шашалевіча, “Чорт і Баба” Аляхновіча (уваходзіла ў “Вечар студыйных пастановак”), “Сон у летнюю ноч” У.Шэкспіра, “Вакханкі” Эўрьіпіда, ажыццёўленыя педагогамі В.Смышляевым (маст. кіраўнік студыі), Б.Афоніным і інш., а таксама студыйцамі Міцкевічам і Саннікавым. Спектаклі вызначаліся пастановачнай яркасцю, пластычнасцю, эксперыментальнасцю. Былі разлічаны на тэатральна дасведчаных, часам і элітарньіх гледачоў (у Маскве ў час вучобы студыйцаў большасць з гэтых спектакляў карысталася поспехам). Аднак на пачатку малады калектыў, калі меркаваць па тагачасным друку, не знайшоў поўнага паразумення з гледачамі Віцебска, а таксама на гастролях па Беларусі. Тэатр крытыкавалі, ад калектыву патрабавалі спектакляў большай даступнасці і прастаты. Да таго ж тэатр не меў сталага маст. кіраўніка — прызначаны ім Хачатураў пакінуў калектыў, не паставіўшы ніводнага спектакля. У 1928—30 маст. кіраўніком стаў Розанаў. Асн. кірунак быў узяты на драматургію пра тагачаснае жыццё і рэв. тэматыку. Сярод спектакляў: “Каля тэрасы” М.Грамыкі — пра падзеі на Беларусі ў час рэвалюцыі, “Разлом” Б.Лаўранёва — пра рэв. падзеі ў Расіі, “Першая конная” У.Вішнеўскага — пра грамадз. вайну. Пастаноўкі вызначаліся пафаснасцю, асобныя з іх — маштабнасцю, манументальнасцю, але нярэдка эстэт. катэгорыі падмяняліся сацыялагічнымі.

Гэтую лінію вымушаны быў працягваць і таленавіты рэжысёр Мікалай Міцкевіч, які ажыццяўляў маст. кіраўніцтва тэатрам у 1931—34. Па яго ж прызнанні, ён ставіў спектаклі “па метадзе дыялектычнага матэрыялізму” (“Качагары” І.Гурскага, “Напор” А.Александровіча, “На захадзе бой” Вішнеўскага) э істотным налётам схематызму і сацыялагізму, як і самі драм. творы. Тым не менш з-за ідэалагічных абвінавачанняў Міцкевіч вымушаны бьіў пакінуць тэатр.

Шэраг спектакляў увасобіў Ц.Сяргейчык, на асобныя пастаноўкі запрашаліся рас. рэжысёры Розанаў, А.Дзікі, К.Зубаў, І.Віньяр, Б.Тамарын.

У 1934—37 маст. кіраўніком тэатра быў Дарвішаў. 3 найб. значных спектакляў тагачаснай драматургіі — “Гібель эскадры” А.Карнейчука. У 1936 упершыню на бел. сцэне ўвасоблена п'еса А.Астроўскага — “Беспасажніца” (Ларыса Агудалава — Кашэльнікава).

Класічная драматургія ў 2-й пал. 1930-х гадоў заняла ў рэпертуары прыкметнае месца: “Дзеці Ванюшына” С.Найдзёнава, “Мяшчане” М.Горкага, “Лес” Астроўскага, “Лекар паняволі” Мальера. Асабліва значнай падзеяй стаў спектакль “Здані” Г.Ібсена (Освальд — Малчанаў).

Калі першьі зварот да твораў бел. класікі (“Пінская шляхта” В.Дуніна-Марцінкевіча, “Модны шляхцюк” К.Каганца, 1928) не пакінуў глыбокага следу ў сцэнічным мастацтве тэатра, то пастаноўка ў 1936 Малчанавым “Вечара беларускіх вадэвіляў”, куды ўваходзілі “Пінская шляхта” і камедьіі Я.Купалы “Паўлінка” (Паўлінка — Кашэльнікава) і “Прымакі” (Кутас — Малчанаў), --сталася творчай удачай.

Плённым бьіло супрацоўніцтва калектыву з Я.Коласам. Мелі поспех пастаўленыя ў 1937 Дарвішавым спектаклі па яго драм. творах “Вайна вайне” і асабліва “У пушчах Палесся” (дзед Талаш — Ільінскі). Ставіліся таксама “Пагібель воўка” Э.Самуйлёнка, “Над Бярозаи-ракой” П.Глебкі, “Ірынка” К.Чорнага.

У 1938 увасоблены спектакль “Чалавек з ружжом” М.Пагодзіна, у якім упершыню на бел. сцэне Малчанаў стварыў вобраз Леніна. Побач з акцёрскімі дасягненнямі былі і пралікі, найперш звязаныя з адлюстраваннем у саміх драм. творах рэальнай гіст. асобы.

Напярэдадні Вял. Айч. вайны рэжьісёр Лойтар паставіў “Несцерку” В.Вольскага — нацыянальна яркі, самабытны спектакль (аплікацыйна-арнаментаванае афармленне Л.Кроля, меладычная музыка І.Любана). Гэты спектакль для коласаўцаў стаў візітнай карткай і многія гадьі ўпрыгожвае афішу тэатра. (авдноўлены ў 2006 г. рэжысёрам В.Баркоўскім). У спектаклі, адзначаным у 1946 г. Дзярж. прэміяй СССР, шмат буйных акцёрскіх вобразаў: Несцерку з выключным майстэрствам і бляскам сыграў Ільінскі (пазней яго годна замяніў Шмакаў; у гэтай ролі таксама выступілі Я.Шыпіла, В.Салаўёў), поспехам карысталіся Сяргейчык (шкаляр Самахвальскі), З.Канапелька (Насця), А.Шэлег (Юрась), Я.Глебаўская (Мальвіна), А.Трус (Мацей), І.Матусевіч (Суддзя).

3 1928 пры тэатры перыядычна працавалі студыі (у даваен. перыяд былі 4 наборы), якія рыхтавалі акцёрскую змену, гал. чынам для сябе, а таксама для інш. калектываў рэспублікі.

У 1930-я гады ў тэатр прыйшлі выпускнікі студыі Матусевіч, Трус, Шэлег, Т.Заранок, Канапелька, М.Маркоўская і інш., папоўніўшы і ў пэўнай ступені абнавіўшьі трупу.

Інакш было з рэжысёрамі, якіх у Беларусі не рыхтавалі. У тэатры іх не хапала, на пастаноўкі іншы раз запрашаліся даволі выпадковыя людзі, часта мяняліся маст. кіраўнікі (у перадваен. гадьі ім быў В.Аксёнаў), што негатыўна адбівалася на творчасці калектыву.

У Вял. Айч. вайну тэатр эвакуіраваны ў тыл, працаваў у г. Уральск (1941—43), потым у Арэхава-Зуеве (1943—44). Узначальваў калектьіў у гэтыя гады Лойтар; у тэатр вярнуўся і Міцкевіч. Першы ваен. сезон адкрыў спектаклем “Несцерка”, які ішоў на бел. мове. Ставіліся спектаклі пра Вял. Айч. вайну: “Сям'я Міхайлавых” У.Салаўёва, “Партызаны ў стэпах Украіны” і “Фронт” Карнейчука, “Крылатае племя” А. Первенцава, “Рускія людзі” К.Сіманава, “Плошча кветак” У.Ільянкова, “Заложнікі” А.Кучара — сац. завостраныя, надзённыя, але ў большасці слабаватыя і схематычныя па драматургіі. Найб. глыбокімі атрымаліся спектаклі “Нашэсце” Л.Лявонава (Фёдар Таланаў — Малчанаў) і “Проба агнём” К.Крапівы (Караневіч — Малчанаў, Наталля Мікалаеўна — Радзялоўская, Перагуд — Шэлег), якім уласцівы эмацыянальная насычанасць, псіхалагізм, драматызм. 3 класічных твораў прыкметны след пакінула пастаноўка “Ягора Булычова і іншых” М.Горкага (Булычоў — М.Звездачотаў).

У 1944 г. маст. брыгада тэатра выступала на фронце. Паказваліся скарочаны варыянт “Пробы агнём”, “Прымакі”, скетчы, канцэртная праграма з вакальных нумароў і маст. чытання.

У каст. 1944 тэатр вярнуўся ў Віцебск. Маст. кіраўніком калектыву стаў Малчанаў. З 1945 пры тэатры пачала працаваць чарговая акцёрская студыя, у 1940—60-я гады адбыліся 3 яе выпускі. 3 выпускнікоў, якія ў розныя гады папоўнілі трупу коласаўцаў: Г.Арлова, А.Мельдзюкова, М.Яроменка, В.Петрачкова, Б.Крупскі, Г.Каралькова, Л.Пісарава, Л.Трушко, Я.Шыпіла.

3 1950-х гадоў калектыў папаўняюць акцёры, а з 1960-х гадоў і рэжысёры, якія закончылі Бел. тэатр.-маст. ін-т.

Карціна першых пасляваен. спектакляў, як і ў наступныя дзесяцігоддзі, вельмі стракатая. Маючы статус тэатра рэсп. значэння, ён працуе ва ўмовах абласнога горада, дзе, каб мець гледача, амаль непазбежна патрэбна вял. колькасць прэм'ер (нярэдка да 9 за год). Гэта прадугледжвалася на той час і абавязковым выкананнем плана выпуску спектакляў. А зыходзячы з нястачы добрых драм. твораў (найперш патрабаваліся спектаклі пра сучаснасць), у рэпертуар траплялі легкаважкія, нярэдка зусім бесканфліктныя аднадзёнкі (п'есы бр. Тур і Л.Шэйніна, А.Раскіна і М.Слабадскога, А.Сурава) ці палітычна кан'юнктурныя творы (“Незабыўны 1919-ы” Вішнеўскага).

У 2-й пал. 1940-х гадоў вылучаюцца спектаклі класічнай драматургіі: “Рэвізор” М.Гогаля, які на рэсп. аглядзе прызнаны лепшым, і “Гамлет” Шэкспіра (Гамлет — Малчанаў) — адметны і значны ўклад у бел. шэкспірьініяну.

У гэты перыяд рэжысёр М.Міцкевіч працаваў з пачынаючымі драматургамі. Ён паставіў спектакль “Цэнтральны ход” К.Губарэвіча і І.Дорскага, “Песня нашых сэрцаў” і “Калі зацвітаюць сады” В.Палескага. Нават у такую легкаважкую і бесканфліктную камедыю, як “Алазанская даліна” Губарэвіча і Дорскага, ён разам з акцёрамі прыўнёс столькі цёплага лірызму, задушэўнасці, нар. гумару, што спектакль працяглы час захапляў і хваляваў шматлікіх гледачоў. Гэтыя ж рысы ўласцівы і яго пастаноўцы “Пяюць жаваранкі” К.Крапівы.

У 1949—58 гал. рэжысёрам тэатра быў К.Скібнеўскі, дасведчаны кіраўнік, шырока адукаваны творца. Гэты перыяд найб. стабільны ў жыцці калектыву. Прыкметна змяніўся рэпертуар, аснову якога склалі п'есы высокай вартасці: творьі Лопэ дэ Вэгі, П.Кальдэрона, Астроўскага, А.Сухаво-Кабылііна, Л.Талстога, А.Чэхава, М.Горкага, хоць і не ўсім ім спадарожнічаў сцэнічны поспех. Была вернута з тэатр. забыцця п'еса Я.Купалы “Раскіданае гняздо”. І хоць на спектаклі застаўся выразны адбітак тагачаснай эстэтыкі, ідэалагізацыі (Незнаёмы паўставаў у вобразе рабочага-бальшавіка, пастаноўка завяршалася вял. масоўкай, у якой народ выходзіў на змаганне), у ім глыбока распрацаваны сцэнічныя вобразы: Лявона Зябліка (Сяргейчык), Марылі (Лагоўская), Старца (Трус), Сымона (Шэлег). Грунтоўнасцю і пастановачнай культурай вызначаўся спектакль “Ворагі” М.Горкага. Вострай, вельмі надзённай атрымалася пастаноўка “Выбачайце, калі ласка!” А.Макаёнка. Былі пастаўлены “Машэка” Вольскага, “Простая дзяўчына” і “На крутым павароце” Губарэвіча. Тэатр адкрыў дарогу на тэатральныя падмосткі драме К.Крапівы “Людзі і д'яблы” — істотна важная і апошняя ў коласаўскім калектыве пастаноўка Скібнеўскага.

Новыя імпульсы творчаму жыццю тэатра даў Шчарбакоў, які быў гал. рэжысёрам у 1958—62. Ён паставіў параўнальна нямнога спектакляў, але ў асноўным значньгх і прынцыпова важных для коласаўцаў. Маштабнасцю, шырокім дыханнем вызначаўся спектакль “Навальніца будзе” паводле Я.Коласа, эпічнай панарамнасцю — “Крыніцы” паводле аднайм. рамана І.Шамякіна, драм. напружаннем, трагедыйнасцю — “Лявоніха” П.Данілава. Значнымі дасягненнямі сталі спектаклі “Бітва ў дарозе” паводле Г.Нікалаевай, “Іркуцкая гісторыя” А.Арбузава. Былі пастаўлены п'есы “Выгнанне блудніцы” Шамякіна, “Пад адным небам” А.Маўзона, “Справа яе жыцця” А.Гутковіча і Ф.Казоўскай.

Першая палова 1960-х гадоў у жыцці коласаўцаў пазначана частай зменай маст. кіраўніцтва. У гэтьі час гал. рэжысёрамі працавалі: Браганцаў (1962—63), Папоў (1963—65), Падабед (1965—66); на асобныя пастаноўкі запрашаліся і рэжысёрьі з інш. калектываў. Адны з рэжысёраў, як творча мабільны, глыбокі Папоў, не паспелі рэалізаваць свае праграмы, іншыя ж увогуле не мелі акрэсленых праграм. У рэпертуары пераважалі творы сучаснай драматургіі, у т.л. і малазначныя, слабай маст. вартасці. Нячастыя ў гэты перыяд звароты да класікі не заўсёды давалі жаданыя вынікі (“Кароль Лір” Шэкспіра). Да безумоўнай удачы належыць пастаноўка “Ветрык, вей!” Я.Райніса, у значнай ступені — “Бацькаўшчына” К.Чорнага.

Пэўная стабілізацыя ў творчай працы звязана з прыходам у тэатр гал. рэжысёрам С.Казіміроўскага (1967—75), хаця якраз у гэты перыяд адбываўся складаны ў жыцці калектыву працэс змены пакаленняў — сцэну пакідалі буйнеишыя майстры, а раўназначнай замены ім не было. У рэпертуар па-ранейшаму траплялі нізкапробныя п'есы (аўтары Д.Угрумаў, М.Гіндзін і Г.Рабкін, У.Канстанцінаў і Б.Рацэр), але не яны вызначалі асн. аблічча тэатра. Поспехі калектыву ў гэты перыяд былі абумоўлены ўздымам бел. драматургіі. На падмостках з'явіўся шэраг вельмі значных пастановак: “Вайна пад стрэхамі” паводде А.Адамовіча, “Трыбунал” (Цярэшка Калабок — Матусевіч, Г.Дубаў; Паліна — Канапелька), “Зацюканы апостал” і “Таблетку пад язык” (дзед Цыбулька — Матусевіч) Макаёнка, “Амністьія” М.Матукоўскага, “Трывога” А.Петрашкевіча, “Званы Віцебска” У.Караткевіча. Цікавыя сцэнічныя трактоўкі вобразаў быілі і ў класічнай драматургіі: у спектаклях “Улада цемры” Л.Талстога, “Клоп” У.Маякоўскага, “Доктар філасофіі” Б.Нушыча, “Матухна Кураж і яе дзеці” Б.Брэхта (Кураж — Г.Маркіна). Спектакль “Шостага ліпеня” М.Шатрова быў адзначаны Дзярж. прэміяй Беларусі 1968 г.

Гал. рэжысёр Я.Смелякоў, які прыйшоў у тэатр у 1976, новага ў мастацтва тэатра не дадаў (прабыў на гэтай пасадзе менш як год). Свежы струмень у тэатр. дзейнасць коласаўцаў прынёс В.Мазынскі (гал. рэжысёр з 1976—89), асабліва ў спасціжэнні бел. твораў. Было працягнута засваенне спадчыны Караткевіча (“Кастусь Каліноўскі”, Каліноўскі — У.Куляшоў). 3 высокай паэтычнасцю і пранізлівым драматызмам увасоблены спектакль “Сымон-музыка” паводле паэмы Я.Коласа, у якім пастановачная частка гарманічна спалучалася з муз. афармленнем (муз. С.Картэса). Паўнакроўнае зліццё набыла ў тэатры драматургія А.Дударава: “Парог”, “Вечар” (Мульцік —Я.Шыпіла, Гастрыт — Т.Кокштыс, Ганна — Т Мархель; Дзярж. прэмія Беларусі 1986) і “Радавыя”. Пэўныя дасягненні былі ў пастаноўках “Летась у Чулімску” і “Развітанне ў чэрвені” А.Вампілава. Звярнуў увагу і ўпэўнена заявіў пра сябе першымі спектаклямі рэжысёр В.Маслюк: “Брыльянт” Е. Пшаздзецкага, “Стары дом” А.Казанцава, асабліва “Клеменс” К.Саі. Цікавае сцэнічнае вытлумачэнне атрымала п'еса М.Горкага “Мяшчане”.

Аднак з сярэдзіны 1980-х гадоў коласаўцы апынуліся адньімі з першых у паласе крызісу у час агульнага крызісу сцэнічнага мастацтва. Ставіліся легкаважкія “Зінуля” А.Гельмана, “Жаночы стол у “Паляўнічай зале” В.Мярэжкі і інш.) ці выключна забаўляльнага характару творы (“Будзьце здаровы” П.Шэно, “Гэты страсна закаханы” Н.Саймана і інш.). Няўдачы напаткалі калектыў і ў класічнай драматургіі: “Рамэо і Джульета” Шэкспіра, “Без віны вінаватыя” Астроўскага), якая ставілася ў гэтыя гады вельмі рэдка. Відавочна знізіўся агцльны ўзровень спектакляў і як вынік — страта гледачоў.

У 1989 тэатр узначаліла рэжысёрская калегія. На пастаноўкі былі зпрошаны рэжысёры, якія раней працавалі з коласаўскім калектывам і добра сябе тут выявілі. Здабыткам стаў спектакль “Хам” паводле Э.Ажэшкі (Павел — У.Куляшоў, Франка — С.Акружная). Пэўных поспехаў дасягнуў тэатр у пастаноўцы “Генрых VI” Шэкспіра. Быў адноўлены з новымі выканаўцамі знакаміты спектакль коласаўцаў “Несцерка”.

У 1991—92 маст. кіраўніцтва калектывам ажыццяўляў Б.Эрын, у 1993—97 — В.Маслюк, з 1997 — В.Баркоўскі. 3 найболш важкіх пастановак -- “Залёты” В.Дуніна-Марцінкевіча, “ЧП-1” і “ЧП-2” (“Рэвізор”) Гогаля, “Цырк Шардам” паводле Д Хармса, “Рэцэпт Макропуласа” К.Чапека, “Шагал,Шагал” У.Драздова, “Пісьменныя” Л.Чокэ, “Дзядзька Ваня” Чэхава, якім уласцівы пошукі адметнасці, непаўторнасці.

Нягледзячы на тое, што ў розны перыяд тэатр пакідалі буйныя майстры, у большасці выпадкаў пераязджаючы ў Мінск, у Бел т-р імя Я.Купалы (у 1930- я гады – С.Станюта, Р.Шынко, Р.Кашэльнікава, у 1940-я – П.Іваноў, у 1950-я – П.Малчанаў, М.Яроменка, Г.Арлова, у 1960-я – Г.Гарбук, А.Мілаванаў, М.Федароўскі, М.Бялінская і інш.), коласаўцы славяцца акцёрскім мастацтвам. Вялікі ўклад зрабілі Ільінскі, Шмакаў, Канапелька, Малчанаў, Сяргейчык. Яркія старонкі ўпісалі Бялінская, Глебаўская, Дубаў, Звездачотаў, Кашэльнікава, Куляшоў, Лагоўская, Маркіна, Матусевіч, Радзялоўская, Трус, Трушко, Шыпіла, Шэлег. Значны і адметны след пакінулі Арлова, Бандарчык, Я.Буракоў, Гарбук, Іваноў, Г.Каралькова, Б.Левін, Мазалеўская, Маркоўская, Мархель, Л.Мацісава, А.Мельдзюкова, Мілаванаў, Скальскі, Б.Сяўко, Федароўскі, М.Цішачкін, Яроменка, рэжысёр Маслюк. Мастацтва сцэнаграфіі ўзбагацілі А.Марыкс, Я.Нікалаеў, А.Салаўёў, музычнае —Л.Маркевіч. Поспеху тэатра спрыяла арганізатарская праца дырэктараў У.Стэльмаха (1943—45), Дорскага (1948—61), Г.Асвяцінскага (1965—92).

У складзе трупы (2002): нар. арт. СССР Шмакаў, нар. арт. Беларусі Акружная, Кокштыс, засл. арт. Беларусі А.Лабанок, Т.Ліхачова, Петрачкова, Пісарава, Т.Шашкіна, Р.Шацько, Г.Шкуратаў, арт. Н.Аладка, Л.Антосева, С.Астрамовіч, В.Багданава, А.Баркоўская, Г.Букаціна, Г.Гайдук, Р.Грыбовіч, В.Грушоў, З.Гурбо, ВДашкевіч, С.Жукоўская, Л.Заграбельная, Т.Кабяк, С.Кохан, М.Краснабаеў, В.Куляшова, П.Ламан, Н.Левашова, Г.Лойка, В.Салаўёў, Т.Сквар-цова, А.Фралоў, Ю.Цвірка, В.Цвяткоў, А.Шарэпчанка і інш. Рэжысёры: А.Грьішке-віч, Ю.Лізянгевіч.

3 1964 тэатр працуе ў будынку на пл. Тысячагоддзя ў Віцебску (арх. А.Максімаў і І.Рыскіна). Гал. фасад вырашаны ў выглядзе 8-калоннага порціка з франтонам. Па гал. восі размешчаны вестыбюль, фае, паў-круглая ў плане глядзельная зала на 520 месцаў з партэрам і 2 балконамі, развітая сцэн. група памяшканняў. 3 1973 працуе камерная сцэна з залай на 100 месцаў.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.