Здавалка
Главная | Обратная связь

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ

Раздзел I. Беларусь на зыходзе феадалiзму:

канец XVIII – сярэдзiна XIX ст.(12 гадз.)

 

Беларускiя землi ў канцы XVIII – пачатку XIX ст.Вызначэнне змен у грамадска-палiтычным уладкаваннi беларускiх зямель пасля іх далучэння да Расiйскай iмперыi. Характарыстыка сацыяльна-эканамiчнай палiтыкi царскага ўрада ў дачыненнi да насельнiцтва Беларусi.

Беларусь у вайне 1812 г.Характарыстыка баявых дзеянняў на тэрыторыi Беларусi. Вызначэнне адносiн розных сацыяльных груп да вайны. Аналiз становiшча насельнiцтва ў час вайны i яе вынiкаў для Беларусi.

Грамадска-палiтычны рух на беларускiх землях у першай трэцi XIX ст.Вызначэнне мэт i складу ўдзельнiкаў тайных арганiзацый i таварыстваў на беларускiх землях. Характарыстыка iх дзейнасцi.

Паўстанне 1830–1831 гг. на беларускiх землях.Аналiз прычын, ходу i вынiкаў польскага паўстання 1830–1831 гг. на беларускiх землях. Вызначэнне сацыяльнага складу яго ўдзельнiкаў i прычын паражэння.

Палiтыка царскага ўрада ў беларускiх губернях у 1830–1840-я гг.Вызначэнне накiрункаў палiтыкi расiйскага ўрада ў Беларусi пасля паўстання 1831 г. Характарыстыка мерапрыемстваў самадзяржаўя, накiраваных на падрыў пазiцый шляхты.

Канфесiйнае становiшча ў канцы XVIII – першай палове XIX ст.Параўнальны аналiз стану асноўных хрысцiянскiх канфесiй Беларусi пасля далучэння да Расii. Вызначэнне прычын лiквiдацыi унiяцкай царквы.

Развiццё сельскай гаспадаркi ў першай палове XIX ст.Характарыстыка гаспадарчага развiцця вёскi. Вызначэнне сацыяльна-прававога становiшча сялян.

Спробы рэфарміравання сельскай гаспадаркi ў першай палове XIX ст.Вылучэнне i аналiз асноўных накiрункаў рэформы П. Кiсялёва ў дзяржаўнай вёсцы. Вызначэнне прычын крызiсу феадальна-прыгоннiцкага ладу.

Развiццё прамысловасцi i гандлю ў першай палове XIX ст.Параўнальная характарыстыка форм прамысловай вытворчасцi. Вызначэнне ролi кiрмашоў у развiццi гандлю. Аналiз структуры экспарту-iмпарту беларускiх зямель.

Стан адукацыi ў першай палове XIX ст.Вылучэннеасноўных тэндэнцый у развiццi адукацыi на беларускiх землях. Характарыстыка навучальных устаноў розных тыпаў.

Навука ў першай палове XIX ст.Раскрыццё сутнасці працэсу станаўлення навуковых ведаў у Беларусі. Характарыстыка асноўных дасягненняў беларусазнаўства першай паловы XIX ст.

Развiццё лiтаратуры i мастацтва ў першай палове XIX ст.Характарыстыка дзейнасцi i ацэнка ўкладу ў развiццё беларускай лiтаратуры Я. Баршчэўскага, П. Багрыма, В. Дунiна-Марцiнкевiча. Вызначэнне галоўных рыс развiцця архiтэктуры і тэатральнага мастацтва.

 

Раздзел II. Усталяванне капiталiзму на беларускiх землях: другая палова XIX – пачатак ХХ ст.(19 гадз.)

Адмена прыгоннага права. Правядзенне буржуазных рэформ.Вызначэнне прычын i сутнасцi сялянскай рэформы 1861 г. Аналiз i тлумачэнне прычын сялянскiх выступленняў у адказ на рэформу. Раскрыццё характару буржуазных рэформ 60–70-х гг. XIX ст.

Развiццё капiталiстычных адносiн у сельскай гаспадарцы.Раскрыццё асаблiвасцей развiцця капiталiзму ў беларускай вёсцы парэформеннага перыяду. Характарыстыка спецыялiзацыi сельскай гаспадаркi. Параўнальны аналiз прадпрымальнiцкай гаспадаркi памешчыка i сялянскай гаспадаркi.

Развiццё капiталiзму ў прамысловасцi Беларусi ў 1860-я гг. – пачатку ХХ ст. Стан гарадоў.Характарыстыка прамысловага перавароту i вызначэнне яго асаблiвасцей на Беларусi. Раскрыццё працэсу станаўлення фабрычнай вытворчасцi. Вызначэнне змен у стане гарадоў i складзе гарадскога насельнiцтва.

Стан гандлю i транспарту ў 1860-я гг. – пачатку ХХ ст.Характарыстыка шляхоў зносiн i стану гандлю. Вызначэнне ролi чыгунак у гандлёва-эканамiчным развiццi беларускiх зямель.

Сацыяльныя супярэчнасцi ў вёсцы i горадзе.Характарыстыка ўмоў жыцця i працы рабочых i сялян. Вылучэнне прычын сялянскага i рабочага руху. Вызначэнне i характарыстыка асноўных форм барацьбы працоўных.

Паўстанне 1863–1864 гг. у Беларусi.Вызначэнне прычын i характару паўстання. Характарыстыка асобы i поглядаў К. Калiноўскага. Вызначэнне ўплыву паўстання 1863–1864 гг. на ўмовы вызвалення сялян беларускiх губерняў.

Палiтыка самадзяржаўя ў Беларусi ў апошняй трэцi XIX ст.Аналiз сiтуацыi ў беларускiх губернях пасля паўстання 1863–1864 гг. Вызначэнне асноўных накiрункаў палiтыкi расiйскага ўрада ў нацыянальна-рэлiгiйным i культурным жыццi i iх ацэнка. Характарыстыка заходнерусiзму.

Утварэнне палiтычных партый i рухаў.Характарыстыка дзейнасцi рэвалюцыйных народнiкаў. Раскрыццё сутнасцi праграмы групы “Гоман”. Дзейнасць агульнарасiйскiх сацыял-дэмакратычных арганiзацый у Беларусi. Аналiз праграмных патрабаванняў Беларускай сацыялiстычнай грамады i iх ацэнка.

Падзеi рэвалюцыi 1905–1907 гг. у Беларусi.Раскрыццё ходу рэвалюцыйных падзей на тэрыторыi Беларусi. Вызначэнне i характарыстыка асноўных патрабаванняў i форм барацьбы сялян, рабочых i салдат. Аналiз палажэнняў Манiфеста 17 кастрычнiка i вызначэнне яго ўплыву на дзейнасць палiтычных партый i рухаў.

Грамадска-палiтычны рух у Беларусi ў 1906–1914 гг.Параўнальны аналiз пазiцый сацыял-дэмакратычных i беларускiх нацыянальных арганiзацый. Раскрыццё ролi газеты “Наша нiва” у афармленнi i развiццi беларускага нацыянальнага руху.

Рэформы П. А. Сталыпiна ў Беларусi. Вылучэнне мэт i асноўных накiрункаў аграрнай рэформы. Вызначэнне сутнасцi земскай рэформы i асаблiвасцей яе правядзення ў Беларусi.

Становiшча Беларусi ў гады Першай сусветнай вайны.Характарыстыка настрояў у беларускiм грамадстве, выклiканых пачаткам ваенных дзеянняў. Раскрыццё сутнасцi германскага акупацыйнага рэжыму ў Заходняй Беларусi.

Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. ў Беларусi.Характарыстыка крызiсных з’яў у грамадстве. Вызначэнне прычын i ўмоў звяржэння самадзяржаўя. Рэвалюцыйныя падзеi на беларускiх землях.

Палiтычная сiтуацыя ў Беларусi вясной – летам 1917 г. i яе абвастрэнне.Вывучэнне працэсу размежавання палiтычных сiл пасля Лютаўскай рэвалюцыi. Характарыстыка дзейнасцi беларускага нацыянальнага руху.

Фармiраванне беларускай нацыi.Вылучэнне i характарыстыка прыкмет беларускай нацыi. Вызначэнне i аналiз умоў i асаблiвасцей яе фармiравання. Раскрыццё ролi газеты “Наша нiва” у нацыятворчым працэсе.

Развiццё адукацыi i навукi ў 1860-я гг. – пачатку ХХ ст.Характарыстыка стану пачатковай i сярэдняй адукацыi на беларускiх землях. Вызначэнне цяжкасцей i перашкод у развiццi адукацыi i навукi. Характарыстыка асноўных дасягненняў беларусазнаўства другой паловы XIX – пачатку ХХ ст.

Нацыянальная лiтаратура у 1860-я гг. – пачатку ХХ ст.Вызначэнне ўмоў развiцця беларускай лiтаратуры. Вылучэнне асноўных напрамкаў творчасцi Ф. Багушэвiча, Цёткi, Янкі Купалы, Якуба Коласа, М. Багдановiча i тлумачэнне iх укладу ў нацыянальную культуру.

Станаўленне беларускага тэатра.Вызначэнне асаблiвасцяў зараджэння беларускага прафесiйнага тэатра. Характарыстыка асобы I. Буйнiцкага i яго ролiў развiццi тэатральнага мастацтва.

Развiццё мастацтва.Характарыстыка творчай дзейнасцi майстроў жывапiсу. Вызначэнне новых рыс у развiццi архiтэктуры i горадабудаўнiцтва.

Вынiковае абагульненне(1 гадз.)

 

ЧАКАЕМЫЯ ВЫНІКІ ФАКУЛЬТАТЫЎНЫХ ЗАНЯТКАЎ

У выніку правядзення факультатыўных заняткаў вучні павiнны авалодаць наступнымi спосабамi дзейнасці:

– называць храналагiчныя рамкi гiстарычных падзей, з’яў, працэсаў, вызначаць у iх асобныя этапы i перыяды;

– вызначаць паслядоўнасць, працягласць гiстарычных падзей, з’яў, працэсаў;

– вызначаць у гiстарычных тэкстах структуру гiстарычнага часу (эпоха, перыяд, стагоддзе, год);

– вызначаць месцазнаходжанне вывучаемых гiстарычных аб’ектаў, выяўляць змяненнi на гiстарычнай карце;

– характарызаваць гiстарычныя падзеi, дзейнасць гістарычных асоб;

– характарызаваць палiтычнае становiшча краiн;

– параўноўваць гiстарычныя падзеi, з’явы па ўказаных крытэрыях;

– раскрываць прычынна-вынiковыя сувязi памiж гiстарычнымi падзеямi, з’явамi, працэсамi;

– абагульняць гiстарычныя факты, фармуляваць на iх аснове вывады;

– класiфiкаваць i сiстэматызаваць гiстарычныя факты i паняццi;

– пераводзiць тэкставую iнфармацыю ў знакава-сiмвальную i наадварот;

– раскрываць значэнне гiстарычных паняццяў;

– канкрэтызаваць гiстарычныя паняццi.

Дасягненне мэты і выкананне задач факультатыва будзе садзейнічаць паспяховай здачы выпускнога экзамена па гісторыі Беларусі на ўзроўні агульнай базавай адукацыі.

РЭКАМЕНДУЕМАЯ ЛІТАРАТУРА ДЛЯ НАСТАЎНIКА

1. Без-Корнилович, М. О. Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии: репринт. воспроизведение изд. 1855 г. – Минск, 1995.

2. Беларусь: народ, государство, время. – Минск, 2009.

3. Вішнеўскі, А. Ф., Юхо, Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах: са старажытных часоў да нашых дзён: вучэб. дапам.; пад агул. рэд. А. Ф. Вішнеўскага. — 2-е выд., дап. – Мінск, 2003.

4. Вяземский, Е. Е., Стрелова, О. Ю. Методические рекомендации учителю истории: основы профессионального мастерства: практ. пособие. – М., 2000.

5. Гарэцкi, М. Гiсторыя беларускае лiтаратуры. – Мiнск, 1992.

6. Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы / М. Біч, Р. Гарэцкі, У. Конан [і інш.]. — Мінск, 2007.

7. Гісторыя Беларусі: ад старажытных часоў – па 2008 г.; пад рэд. Я. К. Новіка. — Мінск, 2009.

8. Гісторыя Беларусі канца XVIII – пачатку ХХ ст. у дакументах i матэрыялах: хрэстаматыя; уклад., навук. рэд. А. Ф. Смалянчук. — Вiльня, 2007.

9. Живописная Россия: отечество наше в его зем., ист., экон. и быт. значении: Литов. и Белорус. Полесье: репринт. воспроизведение изд. 1882 г. — 2-е изд. — Минск, 1994.

10. История Беларуси в документах и материалах; авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В. Г. Мазец. — Минск, 2000.

11. Корзюк, А. А. Шляхi фармiравання пазнавальнага iнтарэсу вучняў у працэсе вывучэння гiсторыi Беларусi ў школе (канец XVIII – пачатак XX ст.): метад. дапам.; пад навук. рэд. I. I. Багдановiча. — Мiнск, 2005.

12. Лыч, Л. Гісторыя культуры Беларусі. — Мінск, 2008.

13. Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 ч.; пад рэд. М. П. Касцюка. — Мінск, 1994, 1995.

14. Паноў, С. В. Пазнавальныя задачы i заданнi па гiсторыi Беларусi: дыдактычны матэрыял для арганiзацыi самастойнай працы вучняў у 8 класе. — Мiнск, 1995.

15. Парашкоў, С. А. Гісторыя культуры Беларусі. — Мінск, 2003.

16. Шалькевіч, В. Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі. — Мінск, 2002.

17. Шоган, В. В. Методика преподавания истории в школе: уроки истории нового поколения. — Ростов н/Д, 2005.

18. Чигринов, П. И. Очерки истории Беларуси. — Мінск, 2006.

19. Эканамічная гісторыя Беларусі; пад агул. рэд. В. І. Галубовіча. — Мінск, 2005.

20. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Мінск, 1993–2003.

 

РЭКАМЕНДУЕМАЯ ЛІТАРАТУРА ДЛЯ ВУЧНЯЎ

1. Атлас гiсторыi Беларусi ад старажытнасцi да нашых дзён: дадатак да 6-томнай «Энцыклапедыi гiсторыi Беларусi»» / аўтар тэкста Л. I. Языковiч; склад. Г. Р. Шыркунова, Л. У. Языковiч. — Мiнск, 2004.

2. Бутрамееў, У. Вялiкiя i славутыя людзi беларускай зямлi. — 2-е выд. — Мiнск, 1996.

3. Гiсторыя Беларусi / А.Л. Абецэдарская [i iнш.]; пад рэд. А. Г. Каханоўскага. — Мiнск, 1997.

4. Гісторыя Беларусі (канец XVIII ст. — 1917 г.): кнiга для чытання: 8-ы клас: дапам. для вучняў агульнаадукац. Устаноў; аўт.-склад. Н. Я. Новiк. — Мiнск, 2007.

5. Гісторыя Беларусі ў лiтаратурных вобразах (дакастрычнiцкi перыяд); склад. М. Р. Гнеўка. — Мiнск, 1979.

6. Гламбоцкi, П. М. Гiсторыя Беларусi: канец XVIII ст. — 1917 г.: 8 клас: рабочы сшытак — 3-е выд. — Мiнск, 2005.

7. Голубеў, В. Ф. Цi ведаеце вы гiсторыю сваёй краiны / В. Ф. Голубеў, У. П. Крук, П. А. Лойка. — 2-е выд., 1995.

8. Иллюстрированная хронология истории Беларуси / авт.-составитель И. П. Ховратович. — Минск, 2000.

9. История Беларуси: словарь-справочник / И. Н. Кузнецов [и др.]; под ред. С.Ф. Дубенецкого. — Минск, 2000.

10. Казлоў, Л., Цітоў, А. Беларусь на сямі рубяжах. — Мінск, 1993.

11. Тарасаў, К. Памяць пра легенды: постацi беларус. мiнуўшчыны. — 2-е выд., дап. — Мiнск, 1993.

12. Хрестоматия по истории БССР: кн. для учащихся: в 2 ч. / сост. Е. М. Зуев, З. Ю. Копысский; под ред. И. С. Кравченко. — 3-е изд., перераб. — Минск, 1987. — Ч. 1.

13. 250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур. — Мінск, 2008.

IНТЭРНЕТ-РЭСУРСЫ

Назва партала, сайта Электронны адрас
Адукацыйны партал Рэспублiкi Беларусь http://www.adu.by
Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі http://history.by
Нацыянальная бібліятэка Беларусі http://www.nlb.by
Архівы Беларусі http://archives.gov.by
Энцыклапедыя «Вікіпедыя» http://www.be.wikipedia.org
Асацыяцыя «Гісторыя і камп’ютар» http://www.dcn-asu/internet/index.shtml
Свет гісторыі http: //www. historia. ru/
Віртуальны свет гісторыі http: //history.machaon.ru/
Віртуальны курс лекцый па гісторыі Беларусі http://www.belarusianhistory.narod.ru
Адукацыйныя рэсурсы Интернета – гісторыя http://www.alleng.ru/edu/hist3.htm
Беларускі гістарычны агляд http://gw.lingvo.minsk.by
Беларускі краявід http://www.kraj.org
Беларусіка-Albaruthenica http://gw.lingvo.minsk.by/mab/@book/index.htm
Гісторыя Беларусі. Асобы http://tbm.org.by
Глобус Беларусі http://globus.tut.by
Збор помнікаў зямлі беларускай http://www.radzima.org
Гісторыя Беларусі http://albaruthenia.by
Мінск стары і новы http://www.minsk-old-new.com
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі http://niab.belhost.by
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі http://www.artmuseum.by
Iнтэрнет-праект «1812 г.» http://www.museum.ru/museum/1812
Музей гісторыі беларускай літаратуры www.nacbibl.org.by/llitm/lithist  
Портал "Музеи Беларуси" http://www.museum.by
Сайты учреждений культуры Республики Беларусь http://www.kultura.by/rus/sites/  

 

 





©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.