Здавалка
Главная | Обратная связь

Асаблівасці і праявы Рэнесансу на Беларусі. Дзеячы культуры Беларусі эпохі Адраджэння.



XVI - першая палова XVII cm. «залаты век», час найбольшага кулыпурнага, ітэлектуальнага, эканамічнага роскві-ту Беларусі, час вялікіх людзей, дзяржаўных і купьтурных дзея-чоу сусветнага маштабу. На Вялікае княства Літоўскае рас-паўсюдзіўся інтэлектуальны ўздым эпохі Адраджшня (Рэнесап-су) - эпохі ў развіцці духоўнай культуры Еўропы ў пераходны пе-рыяд ад сярэднявечча да новагачасу (XIV - першая палова XVII ст), якая характарызавалася ўздымам свецкай навукі і мастацтва. станаўленнем нацыянальнай мовы, літаратуры і нацыянальнай свя-домасці. гуманістычным светапоглядам, зваротам да антычнай спадчыны. Гэты працэс ахапіў усе сферы культурнага жыцця краі-ны. Беларускі Рэнесанс стаў адной з найбольш яркіх старонак у нашай гісторыі і культуры.

Побач з Рэнесансам цэнтральнай падзеяй XVI ст. стала Рэ-фармацыя - шырокі сацыяльна-палітычны і ідэалагічны pyx y Еўропе. накіраваны супраць засілля рымска-каталіцкай царквы ва ўсіх сферах жыцця грамадства, які прывёў да ўзнікнення розных формаў пратэстантызму. Цесная сувязь Адраджэння і Рэфарма-цыі, інтэграцыя рэлігійна-рэфармацыйных і гуманістычных ідэй -харакгэрная рыса гісторыка-кулыурнага працэсу на Беларусі ў XVI ст Выдатныя постаці беларускага Адраджэння адначасова былі дзеячамі Рэфармацыі.

Сутнасць новай эпохі шмат у чым вызначыла вынаходніцтва друкарства. Яно стварыла тэхнічныя перадумовы інфармацыйнай рэвалюцыі ў Еўропе, стала грунтам небывалага прагрэсу ў галіне асветы

Найбольш выдатнаю праяваю рэнесансавай культуры Беларусі, этапнаю з'яваю ў развіцці нашага кнігадрукавання і наогул усёй бе-ларускай культуры стала дзейнасць беларускага і ўсходнеславян-скага першадрукара, вучонага-гуманіста, асветніка, перакладчыка, пісьменніка і мастака Ф.Скарыны. Скарына пераклаў на белару-скую мову і надрукаваў у 1517—1519 г. у Празе Чэскай 23 кнігі Бібліі. Скарынава Біблія выйшла ў свет раней за нямецкую Лктгэраву. Яна стала першай друкаванай Бібліяй ва ўсходне- і паўднёваславянскіх народаў. Яна з'явілася амаль на паўстагоддзя раней за польскую Біблію. Першая друкаваная кніга ў расійцаў выйшла на 47 гадоў пазней за нашую. Біблія Скарыны - шэдэўр выдавецкага мастайт-ва. Вярнуўшыся на Радзіму, Ф.Скарына каля 1521 г. заснаваў дру-карню ў Вільні, дзе працягваў сваю выдавецкую справу.

Па шляху Скарыны пайшлі друкары-асветнікі Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, CmjcjwH Зізаній, браты Кузьма і Лукаш Мамоні-чы, Іван Федаровіч (Фёдараў), Пётр Мсціславец і інш.

У першай палове XVI ст. з'яўляецца новы пласт усходнесла-вянскай духоўнай культуры - рэнесансная лацінамоўная паэзія. Яркімі зоркамі на пачатку XVI ст. сталі ў літаратуры паэты-лаці-ністы Мікола Гусоўскі і Ян Вісліцкі. Першы вядомы сваёй геніяль-най «Песняй пра зубра", а другі - паэмаю «Пруская вайна». дзе услаўлена перамога пад Грунвальдам.


9. Рэлігійны рух у ВКЛ і Беларусі ў ХУІ - першай палове ХУІІ ст. Дзеячы Рэфармацыі ў Беларусі.

Побач з Рэнесансам цэнтральнай падзеяй XVI ст. стала Рэ-фармацыя - шырокі сацыяльна-палітычны і ідэалагічны pyx y Еўропе. накіраваны супраць засілля рымска-каталіцкай царквы ва ўсіх сферах жыцця грамадства, які прывёў да ўзнікнення розных формаў пратэстантызму. Цесная сувязь Адраджэння і Рэфарма-цыі, інтэграцыя рэлігійна-рэфармацыйных і гуманістычных ідэй -харакгэрная рыса гісторыка-кулыурнага працэсу на Беларусі ў XVI ст Выдатныя постаці беларускага Адраджэння адначасова былі дзеячамі Рэфармацыі.


10. Новыя тэндэнцыі ў кніжнай культуры ХУІ - першай паловы ХУІІ ст. Развіццё кнігадруку.

Найбольш ранняя праява рэнссансавых тэндэнцый сярод славянаў у галіне кніжнай справы - выданне ў 1491 г. у Кракаве Швайпольтам Фіёлем. немцам па паходжанню, богаслужбовых зборнікаў для праваслаўнай царквы «Актоіха» і «Часаслова» - пср-шых кірылічных кнігадрукаў нацаркоўнаславянскай мове. Яны віда-вочна адрасаваліся праваслаўнаму насельніцтву Вялікага княства Літоўскага, пра што выразна сведчыць іх змест.

Найбольш выдатнаю праяваю рэнесансавай культуры Беларусі, этапнаю з'яваю ў развіцці нашага кнігадрукавання і наогул усёй бе-ларускай культуры стала дзейнасць беларускага і ўсходнеславян-скага першадрукара, вучонага-гуманіста, асветніка, перакладчыка, пісьменніка і мастака Ф.Скарыны. Скарына пераклаў на белару-скую мову і надрукаваў у 1517—1519 г. у Празе Чэскай 23 кнігі Бібліі. Скарынава Біблія выйшла ў свет раней за нямецкую Лктгэраву. Яна стала першай друкаванай Бібліяй ва ўсходне- і паўднёваславянскіх народаў. Яна з'явілася амаль на паўстагоддзя раней за польскую Біблію. Першая друкаваная кніга ў расійцаў выйшла на 47 гадоў пазней за нашую. Біблія Скарыны - шэдэўр выдавецкага мастайт-ва. Вярнуўшыся на Радзіму, Ф.Скарына каля 1521 г. заснаваў дру-карню ў Вільні, дзе працягваў сваю выдавецкую справу.

Па шляху Скарыны пайшлі друкары-асветнікі Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, CmjcjwH Зізаній, браты Кузьма і Лукаш Мамоні-чы, Іван Федаровіч (Фёдараў), Пётр Мсціславец і інш. Першая на сучаснай тэрыторыі нашай краіны друкарня была створана ў Бярэсці Мікалаем Радзівілам Чорным ў 1553 г. Тут выдадзена на польскай мове знакамітая «Радзівілаўская Біблія» - шэдэўр кнігадрукарскага мастацтва. Першая на Беларусі друкарня, якая карысталася кіры-лаўскім шрыфтам, пачала дзейнічаць у 1562 г. у Нясвіжы, дзе асветнік-гуманіст Сымон Будны выдаў па-беларуску «Катэхізіс» і «Пра ап-раўданне грэшнага чалавека перад Богам». У XVI - першай палове XVII ст. у межах этнічнай Беларусі існавала прыкладна 30 друкарняў (каля 15 друкарняў дзейнічалі ў Вільні, а таксама Берасці, Нясвіжы. Полацку. Мінску, Магілёве, Лоск^', Любчы, Заблудаве, Пінску, Супраслі. Цяпіне, Куцейне, Ашмянах і інш. гарадах і мястэчках). Падлікі свед-чаць, што да канца XVI ст. у Беларусі і за яе межамі для насельніцтва беларускіх земляў было выдадзена каля 400 назваў кніг. наклад якіх склаў звыш 300 тыс. асобнікаў на старабеларускай. царкоўнаславян-скай, польскай, лацінскай і інш. мовах. Вядомы даследчыкславянска-га друю,' ЮЛабынцаў слушна адзначаў вядучую ролю беларускай (кірылічнай) кнігі эпохі Адраджэння сярод шэрагу еўрапейскіх краі-наў. Паводле яго абгрунтаванай высновы. «беларуская кірылічная дру-каваная літаратлра была тады найбуйнейшай ў свеце, найбагацей-шай як па колькасці выданняў. гэтак і па іх змесце».


11. Літаратурна-грамадскі рух у Беларусі ў ХУІ - першай палове ХУІІ ст.

Духоўныя памкненні і багатае на адценні светаадчування ча-лавска эпохі Адраджэння найбольш поўна адбіліся ў літаратуры, мастацка-публіцыстычным слове.

Кніжна-пісьлювая спадчына беларусаў XVI — псршай пало-вы XVII ст. - унікальная з'ява славянскай еўрапейскай культуры, высокая праява духоўнай творчасці народа. Дзякуючы таму, што нашыя продкі здолелі знайсці цывілізаваныя формы развіцця грамад-ства, Беларусь пазбегла крывавых рэлігійных войнаў. Сапраўдныя баталіі разгортваліся настаронках рукапісных і друкаваных кніг.

У літаратурных творах ВКЛ тагачаснай эпохі дамінус рацыяна-лістычны пачатак, публістычная завостранасць, асабліва ў палеміч-ных ітэалагічныхтрактатах, казаннях і прадмовах. Унутраны стымул для тагачаснага пісьменніка - не самавыяўленне праз шырокую гаму мастацкіх прыёмаў, а імкненне пераканаць чытача, сцвердзіць ней-кую ідэю, адкінуць аргументы апанентаў. У гэты перыяд сфармава-лася рэлігійная палемічная гатаратура ў абарону праваслаўнай царк-вы (М Сматрыцкі) і ў абарону уніі (і.Пацей). Менавіта Берасцей-ская унія, яе шматаспектныя вынікі на некалькі дзесяцігоддзяў вызна-чылі зместі харакгар айчыннай публіцыстыкі, сталіся моцным імпуль-сам развіцця ўсяго беларускага пісьменства. Тады быў адзін з самых палемічных перыядаў у гісторыі айчыннай культуры.

У першай палове XVI ст. з'яўляецца новы пласт усходнесла-вянскай духоўнай культуры - рэнесансная лацінамоўная паэзія. Яркімі зоркамі на пачатку XVI ст. сталі ў літаратуры паэты-лаці-ністы Мікола Гусоўскі і Ян Вісліцкі. Першы вядомы сваёй геніяль-най «Песняй пра зубра", а другі - паэмаю «Пруская вайна». дзе услаўлена перамога пад Грунвальдам.

Выдатнымі ўзорамі беларускай патрыятычнай літаратуры першай паловы XVII ст. з'яўляецца «Дыярыуш» вядомага права-слаўнага публіцыстаЛ. Філіповіча, ананімныя «Прамова Мялешкі» і «Ліст да Абуховіча». У гэтых творах шмат агульнага - публі-стычная завостранасць, патрыятычны пафас, глыбокая заклапо-чанасць аўтараў лёсам Бацькаўшчыны, эмацыйнасць стылю. на-пружанасць апавядання. У гэтых творах назіраецца псіхалагічная матывацыя ўчынкаў герояў - прыкмета літаратуры Новага часу. «Прамова Мялешкі» і «Ліст да Абуховіча» сведчаць і пра тое, што беларуская літаратура ўсё шырэй пачынае абапірацца на народ-ную культуру, найперш гутарковую мову. У наступныя стагоддзі якраз дэмакратызм і народнасць сталіся пануючымі мастацка-эс-тэтычнымі прынцыпамі ўсёй беларускай літаратуры. вызначалі фармаванне яе стрыжня - нацыянальнай ідэі.

Гістарычныя веды па-ранейшаму накопліваліся ў форме ле-тапісання. У XVI - пачатку XVII ст. з'явіліся найбольш вядомыя творы гэтага жанру - Баркулабаўскі летапіс, Хроніка Вялікага кня-ства Літоўскага і Жамойцкага, Хроніка Быхаўца і інш. У другой палове XVI ст. ствараюць свае хронікі Мацей Стрыйкоўскі і Аляк-сандр Гваньіні. У гэты час пакідаюць мемуары пра сваю эпоху беларускія шляхціцы Фёдар Еўлашоўскі і Ян Цароўскі.


12. Асвета ў Беларусі ў ХУІ - першай палове ХУІІ ст.

Фундаментам кожнай культуры з'яўляецца адукацыя. Калі напачатку XVI ст. у Беларусі існавалі нешматлікія праваслаўныя і каталіцкія школы, то ўжо з сярэдзіны XVI ст. у выніку рэфарма-цыйна-гуманістычнага руху ўзнікае даволі густая сетка пратэс-танцкіх, а затым і праваслаўных брацкіх школ і вучылішчаў, педа-гагічная сістэма якіх складвалася пад непасрэдным уплывам рэне-сансна-гуманістычных ідэй. Веды, атрыманыя вучнямі некаторых пратэстанцкіх і праваслаўных брацкіх школ, былі дастатковымі для паступлення ў заходнееўрапейскія універсітэты. Школы стваралі-ся таксама каталіцкімі ордэнамі - піяраў, дамініканцаў, бернардын-цаў ды інш. На працягу другой паловы XVI - XVII ст. на тэрыто-рыі Беларусі ўзнікае сетка езуіцкіх навучальных устаноў, якія да-валі грунтоў^ную адукацыю еўрапейскага кшталту. Важным фак-тарам у гісторыі культуры і адукацыі Беларусі і Літвы было засна-ванне ў 1579 г. першай вышэйшай навучальнай установы - Вілен-скай акадэміі. дзе выкладалі знакамітыя вучоныя з усёй Еўропы. Беларускія юнакі ў гэты час вучыліся ва універсітэтах Польшчы, Нямеччыны, Аўстрыі, Нідэрландаў, Францыі, Італіі, Англіі.








©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.