Здавалка
Главная | Обратная связь

Архітэктура Беларусі ХУІ - першай паловы ХУП ст.



Спецыфічная рыса архітэктуры Беларусі часоў Адраджэн-ня - сінтэз гатычных і рэнесансных традыцый, якія паступова (у канцы XVI - пачатку XVII ст.) спалучаюцца з элементамі мань-ерызму і барока. Гэта характэрна як для палацава-замкавай, так і для культавай і грамадзянскай архітэктуры.

Сімвалам квітнеючай культуры стала архітэктоніка палацаў-замкаў і ўмацаваных храмаў у гатычным і рэнесансавым стылі. Рэнесансавы стыль у архітэктуры вызначаўся яснасцю, лагічнас-цю, прапарцыянальнасцю, суразмернасцю чалавеку. Для гэтага стылю характэрны зварот да кулыурнай спадчыны антычнасці, інтэрпрэтацыі антычных формаў у дачыненні да новых гістарыч-ных умоваў, што праявілася ў выкарыстанні антычнай ордэрнай сістэмы, ужыванні ордэрнага члянення сцен, арачных галерэй, каланад. зводаў, купалоў.

Пpыкмeты новай эстэтыкі самабытна выявіліся ў Мірскім, Нясвіжскім. Гальшанскім палацава-замкавых комплексах - непаўторных шэдэўрах мастацкай культуры Рэнесанса. Найбольш яск-рава павсвы рэнесансу адбіліся на мураванай архітэктуры кальвшскіх збораў (у в.Асташына Навагрудскага р-на, Койданова (зараз г.Дзяржынск), Смаргоні, Заслаўі).

Да часоў Адраджэння адносяцца першыя спробы рэканструк-цыі некаторых беларускіх гарадоў на падставе рэгулярнай плані-роўкі. Цэнтрам гарадской кампазіцыі і адной з асноўных гарадскіх дамінантаў становіцца ратуша. Замак траціў ролю гарадской цы-тадэлі, будаваўся на ўскраіне гарада і злучаўся з яго цэнтрам га-лоўнай вуліцай. У якасці прыкладу можна прывесці Нясвіж, цалкам перабудаваны ў канцы XVI ст. Мікалаем Радзівілам Сіроткай. Так-сама былі перапланаваны Мір, Быхаў, Слуцк, Любча і некаторыя іншыя беларускія гарады і мястэчкі.

У канцы XVI - першай палове XVII ст. Беларусь стала дру-гой краінай у свеце (пасля Італіі), якая прычынілася да развіцця новага мастацкага стылю - барока. Першым помнікам барока ў Беларусі (і ўсёй Рэчы Паспалітай. а таксама на тэрыторыі ўсходніх славян) лічыцца касцёл Божага цела ў Нясвіжы. пабудаваны ў 1593 г. па праекце італьянскага дойліда Д.М.Бернадоні (усяго на 9 га-доў пазней за рымскую царкву Іль Джэзу).


14. Выяўленчае мастацтва. тэатральнае і музычнае мастацтва ХУІ - першай паловы ХУІІ ст.

Высокаякасныя ўзоры дае тагачасная беларускае выяўлен-чае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. У XVI - пачатку XVII ст. сфармавалася арыгінальная беларуская іканапісная шко-ла. Захоўваючы візантыйскія каноны, ўмоўнасць і сімвалізм, мяс-цовыя іконапісцы ўнеслі ўсваетворы прыкметы рэнесанснага рэа-лізму - выяўленне індывідуальнага характару, этнаграфічныя эле-менты, светлы і мажорны каларыт, лірычнасць. Развіццё кнігадру-кавання выклікала да жыцця новы від кніжнай графікі - гравюру.

Такім чынам, развіццё адукацыі. кнігадрукавання, літаратуры, архітэктуры і мастацтва выводзіла Беларусь у гэты час на першае месца сярод усходнеславянскіх народаў, ставіла яе далёка наперадзе Маскоўскай дзяржавы, якая засталася па-за межамі агуль-наеўрапейскага Рэнесансу. Беларускае грамадства перажывала тады вслізарны ўздым у самых розных сферах свайго жыцця, у тым ліку і культуры.

Адметнасць культуры Беларусі тых часоў была і ў тым. што культурныя асяродкі склаліся ва ўсіх кутках нашай зямлі, а най-перш у гарадах і мястэчках, якіх у сярэдзіне XVII ст. у Беларусі налічвалася больш за 450. Культурнымі цэнтрамі сталі таксама сядзібы магнацкіх і шляхецкіх беларускіх родаў, якія лічылі за гонар мець тэатры. карцінныя і музейныя калекцыі. бібліятжі. дру карн' Спецыфічнай праявай новых культурных павеваў і стылю жьіцця стала мецэнацтва беларускіх магнатаў - Радзівілаў. Caneгay. Хадкевічаў і інш. У наступную эпоху мецэнацтва стала больш разнастайным, акрамя літаратуры і пісьменства, ахапіла архітэк-турУ: выяўленчае і тэатральнае мастацтва і інш.


15. Гістарычныя ўмовы і асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай культуры ў другой палове ХУІІ - першай палове ХУШ ст. Рэлігійная сітуацыя.

Гісторыкамі культуры даўно адзначана, што перыяды, плён-ныя ў галіне мастацтва, нярэдка прыпадаюць на часы палітычнага і сацыяльна-эканамічнага крызісу і застою. Менавіта такая з'ява назіралася ў Беларусі ў другой палове XVII - XVIII ст. Войны, барацьба магнацкіх груповак, эканамічны і культурны заняпад. разгул рэлігійнага фанатызму - так малапрывабна характарызуе гістарыя-графія гэты перыяд. Аднак ад тых «змрочных» часоў да нас дай-шло шмат помнікаў архітэктуры і мастацтва (і гэта пры тым, што якраз у дадзены перыяд многія з іх былі знішчаны).

Гэты перыяд звычаіша характарызуецца як час польскай даміпацыі ў кулыпурны.м жыцці крою, заняпаду бсларускай мовы і культуры. Ён абумоўліваўся амаль поўнай самапаланізацыяй бе іарускай шляхты. якая была асноўным творцам і спажыўцом элі-тарнай культуры ў Рэчы Паспалітай. Аднак працэс мастацкай твор-часці не прыпыняўся. Ён толькі ажыццяўляўся пераважна ў польска-моўнай форме. Самі ж творцы, спаланізаваныя жыхары ВКЛ, заў-сёды знаходзіліся пад уплывам хараства роднай зямлі, мясцовых традыцый і народнай культуры. якая не магла не адбіцца на іх мас-тацкай працы.

Заняпад беларускай культуры не быў абсалютным. Нягле-дзячы на ўсе катастрофы, захаваўся «генетычны фонд» нацыі -сялянства і блізкая да яго дробная шляхта. Народная (этнічная) культура - аўтэнтычны фальклор, абрады, міфы, гутарковая мова, народнае дойлідства, ужытковае мастацтва. разнастайнасць бы-тавой і гаспадарчай культуры - склалі жыццястойкае ядро бела-рускай культуры. Тут выявіліся самабытная народная філасофія, эстэтыка, мараль, нацыянальны менталітэт. У.Конан характарызуе гэты час як вяртанне культуры на этнаграфічны ўзровень «пер-шапачатковай прастаты», дзе фармаваліся крыніцы, з якіх у XIX cm. пачаўся новы, уласна нацыянальны этап развіцця бе-ларускап культуры.

Паводле меркавання С.Куль-Сяльверставай. у разглядаемы перыяд у межах адзінай ардадамінантнай кулыпуры (паняцце азначае культуру пануючых класаў і адукаваных варстваў грамад-ства) Рэчы Паспалітай існавала адметная «ліцвінская» шляхецкая культура. Паралельна функцыянавала культура народная (трады-цыйная) - культура вёскі, мястэчка. Для феадальнага грамадства такая стратыфікацыя культуры з'яўлялася натуральнай. Пазней, з разбурэннем феадальных і фармаваннем буржуазных адносінаў, адбываецца зліццё і сінтэз гэтых пластоў культуры, пачынаецца новы этап у развіцці беларускай культуры.

У культуры Беларусі XVII - XVIII ст. панавала барока - адзін з найбольш цікавых і плённых сусветных мастацкіх стыляў Баро-ка вызначаецца кантраснасцю сэнсавых і пластычных пабудоў тво-раў. напружанасцю і дынамічнасцю ў вырашэнні вобразаў, імкнен-нем да велічнасці і пышнасці, да аб'яднання ў пластычных мас-тацтвах рэальнага і ілюзорнага, да ансамблевасці рашэнняў. У ад-Розненне ад некаторых іншых краін у Беларусі барока склалася ў аРыгінальную школу. Паколькі Рэнесанс у нас быў спарадычнай і явай і часцей за ўсё выступаў разам з готыкай, барока з'явілася першым агульнаеўрапейскім стылем, які сфармаваўся ў сама-с"гойны напрамак і шмат у чым стаў пераломным у эвалюцыі бсла-РУскай выяўлснчай творчасці. усіх яе відаў і жанраў. Больш таго, барока прычынілася да ўзнікнення ў Беларусі зусім новых невядо-мых раней відаў. жанраў і тэхнік мастацтва (манументальная скульп-тура на франтонах культавых помнікаў, сармацкі партрэт. жанры нацюрморта і краявіду ў жывапісе, медзярыт і інш.)

Варта адзначыць. што менавіта з Бсларусі пасля сярэдзіны XVII ст. барока пачало пранікаць у рускае мастацтва. менавіта беларусы прычыніліся да станаўлення барока ў розных яго відах і жанрах. Рускі мастацтвазнаўца Ю.Аўсяннікаў пісаў, што «гісто-рыкам яшчэ давядзецца аддаць належнае беларусам, якія аказалі значны ўплыў на рускую культуру другой паловы XVII ст». Ста-наўленне барока ва ўкраінскім мастацтве напачатку таксама было звязана з уздзеяннем Беларусі.

Нягледзячы на тое, што заходнееўрапейскае ўздзеянне на куль турнае жыццё было ў гэту эпоху як ніколі моцным, беларускае мас-тацтва захавала сваю адметнасць. Бо яго візантыйская першаасно-ва не знікла, а заставалася адным «са складовых» у фармаванні но-вагастылю. Барока, як ніводзін іншы сусветны мастацкі стыль, ак-тывізавала фармаванне ў Беларусі нацыянальных мастацкіх школ жывапісу (у тым ліку іканапісу), драўлянай пластыкі, гравюры і інш. У розных відах нашага мастацтва стыль барока выявіўся не ад-нолькава. Найбольш ярка ён сфармаваўся ў дойлідстве.

Заслугоўвае асаблівай увагі праблема распаўсюджання ба-рока ў нізах грамадства, пранікненне ў плебейскае асяроддзе, дзс адбывалася істотная «дапрацоўка» стылю, вынайдзенага і сфар-маванага ў прафесійных мастацкіх колах. Сфера нізавога функцыя-навання стылю ўяўляе багатую і каларытную з'яву. Па разнастай-насці мастацкіх форм, разгалінаванасці і ўсеабдымнасці творчай практыкі нізавое барока ні ў чым не саступае прафесійна-арыстакратычнаму варыянту.

Працэс актыўнага фармавання ў эпоху барока беларускай школы ў цэлым адпавядаў тэндэнцыям развіцця мастацтва Заход-няй Еўропы, аднак вылучаўся меншай інтэнсіўнасцю і больш сціплымі вынікамі. Тым не менш у станаўленні барока Беларусь ішла наперадзе іншых усходнеславянскіх народаў і прычынілася да станаўлення барока ў розных відах і жанрах рускага і ўкраінскага мастацтва.

Другая палова XVII-XVIII ст. абвяшчаліся часам заняпаду, адыходу назад у развіцці беларускай культуры. Аднак гэты «заняпад можна і патрэбна разглядаць як выхад на новы ўзровень не толькі ў развіцці ку'льтуры ў цэлым, але і ў развіцці самасвядомасці народа. псраасэнсавання ім многіх рансйшых дасягненняў і стратаў


Эпоха асветніцтва і яе асаблівасці на Беларусі.

Прыкладна на рубяжы 40-50 гадоў XVIII ст. Беларусь усту піла ў эпоху Асветніцтва. Асветніцтва, паводле Э.Дарашэвіча. -, гэта антыфеадальная, буржуазная ідэалогія псрыяду станаўлснняі капіталізму, якая прапаведавала прыярытэт асветы, навукі і розу му ў жыцці асобы, грамадства і дзяржавы Пасля Адраджэння і Рэфармацыі гэта быў трэці духоўны пераварот, які практычна по-ўнасцю пакончыў 'л сярэднявечнай сістэмай каштоўнасцяў. Польскі даслсдчык Мацяеўскі дае больш шырокае азначэнне паняцця Ас-ветніцтва як фармацыі ў развіцці культуры. якая ахоплівае комп-лекс ідэйных пазіцый. перакананняў і «густаў». грамадскіх дзсян-няў і паводзін. а таксама народжаную ў іх выніку «ісультурную» прадукцыю. Асветніцтва найбольш выразна праявілася на бела-рускіх землях у другой палове XVIII - пачатку XIX ст. У гісторыі культуры нашага краю гэты час можна акрэсліць як пераходны перыяд. у час якога канчаткова фармуецца новы тып культуры. Менавіта ў гэту эпоху закладвалася кодавая аснова сучаснай куль-туры, фармаваліся інстытуты яе функцыянавання, многія з якіх амаль без змен працягваюць дзейнічаць і сёння.

Культуролагі і гісторыкі ў якасці дамінантных працэсаў гісто-рыка-культурнага развіцця эпохі Асветніцтва вылучаць: секуляры-зацыю, палітызацыю. паскарэнне змены ідэйна-стылявых на-кірункаў, фармаванне нацыянальнага аблічча культуры, яе но-вап кодавап сістэмы. Кожны з гэтых працэсаў на беларускіх зем-лях меў свае асаблівасці, утвараючы непаўторны па зместу тып культуры.

Неабходна звярнуць увагу на тое, што падзел беларускіх зем-ляў у 1772 г. на дзве часткі дзяржаўнай мяжой абумовіў уплыў на іх развіццё двух тыпаў Асветніцтва (Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі), не супадаючых патэмпах, па глыбіні адбываючыхся змен, па нацыянальнай афарбоўцы. Гэтая розніца прасочвалася ва ўсіх вымярэннях культуры.

Мастацка-стылявое аблічча эпохі Асветніцтва намнога бага-цейшае і шматграннейшае, чым аблічча папярэдняй эпохі, дзе амаль непадзельна панавала барока. Гэта класіцызм, сентыменталізм, праявы асветніцкага рэалізму і прадрамантызму, працяг ба-рочных тэндэнцып, якія перараслі ў вытанчанае ракако. Ча-сам ідэйна-стылёвыя накірункі былі «неаддыферынцыраваны», існу-ючы не толькі ў адным часе і на адной кулыурнай прасторы, але і Ў творчасці аднаго майстра.

Ніводная ранейшая эпоха не дала столькі яркіх імёнаў, як эпо-ха другой паловы XVII—XVIII ст. Аднак тады ж быў пакладзены пачатак згубнаму для беларускай культуры працэсу эміграцыі. I псршай вялікай стратай для нашай культуры быў Сімяон Полацкі -выдатны паэт, мысліцсль. асвстнік. не толькі наш нацыянальны г°нар, але і наш боль Ён адзін з першых знакамітых бсларусаў, хто эмігрыраваў не толькі ў іншую краіну. але і ў іншую культуру. Пра-цэс культурнай эміграцыі набыў масавы характар у XVIII-XIX ст.. калі інтэлектуальнатворчыя сілы беларускага народа а прычыны адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці і неадэкватнай самасвядомасці «эмігрыравалі» або ў польскую, або ў рускую культуру.

Прадстаўнікі Асветніцтва на Беларусі:

- Ідэйныя вытокі Асветніцтва: творчасць Казіміра Лышчынскага, Сімяона Полацкага. Ільі Капіевіча. Андрэя Белабоцкага. Казіміра Семяновіча;

- Прадстаўнікі ранняга перыяду Асветніцтва: Бенядзікт Дабшэвіч, Казімір Нарбут. Марцін Пачобут-Адляніцкі:

Плеяда асвстнікаў другой паповы XVIII ст: Георгій Каніскі. Ддам Нарушэвіч. Ансл Доўгірд. Саламон Майман. Іахім Храптовіч, Станіслаў Юндзіл, Іосіф Яіенскі. браты Снадэцкія. Якуб Ясінскі і інш.








©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.