Здавалка
Главная | Обратная связь

Архітэктура і мастацтва Беларусі ХУІІ - ХУІІІ ст.



Найбольш адметным здабыткам дадзенага перыяду стаў тэатр. Беларусь набыла славу адной з самых «тэатральных» краін Еўропы. Спачатку гэта былі каталіцкія ці уніяцкія школьныя тэат-ры ў стылі барока. Пазней іх пацяснілі прыгонныя драматычныя оперныя і балетныя тэатры ў стылі класіцызму. Такія тэатры мелі князі Радзівілы ў Нясвіжы і Слуцку, М.К.Агінскі ў Слоніме, графы Тышкевічы ў Свіслачы, Зорыч у Шклове і інш.

Інтэнсіўна будаваліся касцёлы. шляхецкія палацы. У сярэдзі-не XVIII ст. адрадзіўся манументальны жывапіс. Новы падыход на-была беларуская школа іканапісу. Фармаванне шляхецкага арыс-такратычнага менталітэту, палацавае будаўніцтва. узмацненне куль-турных сувязяў з іншымі еўрапейскімі краінамі пасадзейнічалі рос-квіту параднага партрэтнага жанру ў жывапісе. Асаблівасць бела-рускай культуры класіцызму - росквіт садова-паркавага мастацт-ва. якое складала разам з палацавай архітэктурай гарманічныя ан-самблі. Рэшткі былой эстэтычнай раскошы захаваліся ў шматлікіх месцах Беларусі.

Аналіз культуры Беларусі XVII-XVIII ст. дазваляе даслед-чыкам (Т.Глушакова) зрабіць выснову аб стварэнні ў гэты час ба-гатай беларускай мастацкай культуры. У прыватнасці, менавіта ў гэтую эпоху канчаткова ўсталявалася беларуская традыцыя ў сак-ральным мастацтве. Стварэнне беларускай культуры ішло пара-лельна з усё большым замацаваннем у шырокіх масах этнічнай свядомасці. Па выразу Т.Глушаковай, гэта была эпоха паступовага '. што асабліва важна, ужо масавага народнага руху да ўсведам-лення сваёй адметнасці, да свайго самасцвярджэння.


19. Літаратура ў другой палове ХУІІ - ХУШ ст.

Другая палова XVII-XVIII ст. - вельмі складаны. нсадна-іначны перыяд у развіцці беларускай літаратуры Тагачасная белар>ская літаратура з'яўлялася літаратурай пераходнага тыпу. Гэта-злучальнае звяно паміж сярэднявеччам і Новым часам. заключ-ная стадыя старажытнай і адначасова ўступная фаза новай, нацы-янальнай беларускай літаратуры. Большасць твораў пераходнага псрыяду - уся песенна-інтымная лірыка. гумарыстычная і пара-дыйна-сатырычная паэзія і проза, інтэрмедыі, урэшце першая бе-ларуская «Камедыя» К.Марашэўскага і «Песня беларускіх жаў-нераў 1794 г.» - і сваёй гутарковай мовай, і выразна свецкім змес-там належаць ужо да новай традыцыі. ствараюць «пярэдадзень» новай літаратуры.


21. Палітыка царызму ў галіне культуры на Беларусі ў першай палове XIX ст. Рэлігійная сітуацыя.

Рэпрэсіі 30-х г. XIX ст. прычыніліся да крызісу ліцвінскай тра-дыцыі і тых працэсаў беларускага культурнага накаплення, якія адбываліся ў яе межах. Але адначасна палітыка русіфікацыі пасп-рыяла афармленню заходнерускай культурнай традыцыі, якая так-сама спрыяла працэсу беларускага культурнага накаплення. Ха-рактэрныя рысы гэтай традыцыі - усведамленне самабытнасці Беларусі як «Заходняй Русі», апеляцыя да гістарычных традыцы-яў Полацкага княства, высокая ацэнка ролі праваслаўнай царквы ў гісторыі «заходнерускіх зямель», антыпольскасць і антыкаталіц-касць. Па канфесійнай прыналежнасці большасць прадстаўнікоў заходнерускай традыцыі - уніяты. а пасля 1839 г. - вернікі права-слаўнай царквы. Многія належалі да праваслаўнага духавенства, займалі дзяржаўныя ці вайсковыя пасады або былі звязанымі з расійскімі магнатамі. Літаратурныя і публіцыстычныя творы піса-ліся па-руску і па-беларуску. Беларуская мова, якую звычайна на-зывалі «заходнерускай гаворкай», перадавалася кірыліцай. Заход-неруская традыцыя ў першай палове XIX ст. развівалася пераваж-на на Гомельшчыне і Магілёўшчыне. Яе прадстаўнікоў А..Цвікевіч назваў «беларусафіламі ў расейскай культуры».

Нараджалася гэтая традыцыя ў Магілёве. У 1793 г. туг была выдадзена гістарычная праца «Аб Заходняй Расіі». Аўтар працы магілёўскі арцыбіскуп Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч між іншым спрабаваў даказаць «гістарычныя правы» Расіі на валоданне бе-ларускімі землямі. Адным з аргументаў быў тэзіс пра «гістарыч-нае адзінства» рускіх, беларусаў і ўкраінцаў. Дарэчы, ёсць пэўныя падставы сцвярджаць, што менавіта С.Богуш-Сестранцэвіч з'яў-ляўся аўтарам першай «Беларускай граматыкі», рукапіс якой па-куль не знойдзены.


22. Адукацыя і навука ў першай палове XIX ст. Узнікненне навуковага беларусазнаўства.

Прыкметным эпізодам беларускага культурнага накаплення ў межах ліцвінскай традыцыі стала выданне беларускіх буквароў (лемантароў). У 1835 г. у Вільні была выдадзена на беларускай мове польскай лацінкай чытанка для дзяцей - «Krotkie zebranie nauki Chrzescianskiej». a ў 1862 г. у Варшаве - «Лемантар для добрых дзетак-каталікоў». Сустракаюцца згадкі пра падрыхтаваную да дру-ку ў 1854 г. беларускую граматыку.

У псршай палове XIX ст. цэнтрам заходнерускай культурнай тРадыцыі стаў Гомель Менавіта тут пад апекай расійскага магна-та графа Міхаіла Румянцава распачалася навуковая дзейнасць зга-Данага вышэй заснавальніка беларускай археаграфіі Івана Грыга-ровіча. У 20-40-я гады ён падрыхтаваў да друку і выдаў 9 тамоў гістарычных дакументаў. Варта адзначыць пяцітомнас выданнці «Актов Западной Росснм» Ідэалагічная накіраванасць апублікава-І ных дакумснтаў бясспрэчна. Бсларусь успрымалася І.Грыгарові-І чам толькі як «Заходняя Русь». Беларускую мову ен называў тоі «заходнерускай гаворкай», то «літоўска-рускай (беларускай) мо-| вай». Тым нс мснш, гэтыя археаграфічныя зборнікі ў далейшым паспрыялі выпрацоўцы ўласнабеларускай гістарычнай памяці.

Усвсдамленню гістарычнай самабытнасці беларусаў і Бела-русі спрыялі гістарычныя працы М.Без-Карніловіча і ОТурчыно-і віча. Першы з іх лічыў беларусаў «самастойным племснем». на-| шчадкамі крывічоў і радзімічаў. адзначаў дзяржаўнасць ПолацкайІ зямлі. О.Турчыновіч сцвярджаў, што па меньшай мсры да XV ст.| існавала ўласна беларуская гісторыя.

Першыя буйныя публікацыі, прысвечаныя Беларусі, /явілісЯ ў расійскім друку ў 50-я г. XIX ст. Іх аўтарам быў Павел Шпілеўскі j У большасці артыкулаў ён паўтараў тэзісы расійскай афіцыйна прапаганды (у т.л. тэзіс пра «ісконна рускія землі»), але ўсс ж так лічыў Беларусь асобным этнаграфічным рэгіёнам. У 1845 г. ён скла$ Слоўнік караняслоў беларускай гаворкі, а пра;» год падрыхтава} да друк)' «Кароткую граматыку беларускай мовы». Аснову бела^ рускага алфавіта ў ягонай граматыцы складала кірыліца Адна* улады не дазволілі яе выдання.


23. Літаратурнае жыццё Беларусі ў першай палове XIX ст.

У літаратуры адным з найбольш яркіх прадстаўнікоў ліцвінскай традыцыі з'яўляўся Адам Міцкевіч. Творчасці Яна Баршчэўскага. Яна Чачота, Тамаша Зана, Аляксандра Рыпінскага, Людвіка Кан-дратовіча (Уладыслава Сыракомлі) было ўласціва беларуска-польскае дзвюхмоўе. Усе яны паходзілі з каталіцкай ліцвінскай шляхты, ведалі беларускую мову і атрымалі сямейнае і школьнае выхаванне ў польскім (рэчпаспалітаўскім) патрыятычным духу. Для большасці з іх галоўнай заставалася польскамоўная творчасць і ідэя Польшчы як Айчыны ў шырокім сэнсе слова. Літва ўспрыма-лася як «малая радзіма». Хаця ліцвінскі патрыятызм гэтых людзей «малым» ніяк не назавеш. Любоў да Літвы, узмоцненая раман-тызмам, з'явілася асновай захаплення народнымі песнямі і леген-дамі, казкамі і паданнямі. Яны выкарыстоўвалі фальклор. звяртал-іся да народнай гістарычнай памяці, імкнуліся, каб іх творы дайшлі да народу. He без іх уплыву развівалася літаратура ў сялянскім асяроддзі, якое зберагала фальклор і мову продкаў. Тут таксама з'яўляліся паэты (Паўлюк Багрым), нараджаліся ананімныя літа-ратурныя творы.

Літаратурны працэс быў часткова прыпынены пасля падаўлен-ня Расіяй нацыянальна-вызваленчага руху 1830-1831 г, рэпрэсій бе-ларускай інтэлігенцыі. У 1840-я г. нацыянальна-літаратурны рух ад-навіўся: вышлі з друку 6 тамоў літаратурна-фальклорных зборнікаў «Сялянскіх песняў з-пад Нёмана і Дзвіны» (1837-1846) Я.Чачота. зборнік літаратурных апрацовак беларускіх казак і легендаў Я.Бар-шчэўскага «Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях» (1844-1846), публіцыстыка Р.ГІадбярэзскага. Засна-вальнікам новай беларускай літаратуры, нацыянальных оперы і дра-матургіі стаў В.Дунін-Марцінкевіч (1808-1884). Ля вытокаў адра-джэння нацыянальнай літаратуры былі выдатныя ананімныя паэмы ў жанры народнага гратэску «Энеіда навыварат» (каля 1830-х г). «Та-рас на Парнасе» ( каля 1850-х г), спыненая ў 1828 г. урадавымі рэп-рэсіямі творчасць паэта Паўлюка Багрыма (каля 1813-1891 г).

Беларускія творы, што ўзніклі ў першай палове XIX ст., тады яшчэ не заўсёды ўсведамляліся і не ўспрымаліся як творы самастой-най нацыі. Польскамоўніыя здабыткі лічыліся належнымі Польшчы, a рускамоўныя - Расіі. Першымі самабытнасць беларускага народа прызналі ўкраінцы. У праграме ўкраінскага кірыла-мефодзіеўскага брацтва Беларусь лічылася самастойным чыннікам аг^'льнаславян-скай федэрацыі - побач з расійскім, украінскім, польскім. чэшскім. Ліберальна-асветніцкі і рамантычны этап беларускага адра джэння не выявіў усіх закладзсных ім магчымасцяў. бо гвалтоў^ на спыніўся ў выніку жорсткага падаўлення паўстання 1863 г.








©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.