Здавалка
Главная | Обратная связь

Музыка і тэатр першай паловы XIX ст.



Сусветную славу маюць творы выдатнага кампазітара, палі-тычнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага. Класікам польскай і беларускай музыкі стаў Станіслаў Манюшка, які нейкі час жыў у Мінску. Тут ставіліся яго оперы, у тым ліку і знакамітая «Галька». У Варшаве ж кампазітар прабыў толькі 12 апошніх гадоў свайго жыцця. Нацыянальным каларытам вызначаліся музычныя кампа-зіцыі для фартэпіяна Антона Абрамовіча («Беларускае вяселле», «Зачараваная дуда»). Слухачы былі ў захапленні ад майстэрства дзяцей В.Дуніна-Марцінкевіча- піяністаў Камілы і Міраслава.

Беларускія творы, што ўзніклі ў першай палове XIX ст., тады яшчэ не заўсёды ўсведамляліся і не ўспрымаліся як творы самастой-най нацыі. Польскамоўніыя здабыткі лічыліся належнымі Польшчы, a рускамоўныя - Расіі. Першымі самабытнасць беларускага народа прызналі ўкраінцы. У праграме ўкраінскага кірыла-мефодзіеўскага брацтва Беларусь лічылася самастойным чыннікам аг^'льнаславян-скай федэрацыі - побач з расійскім, украінскім, польскім. чэшскім. Ліберальна-асветніцкі і рамантычны этап беларускага адра джэння не выявіў усіх закладзсных ім магчымасцяў. бо гвалтоў^ на спыніўся ў выніку жорсткага падаўлення паўстання 1863 г.


25. Архітэктура і выяўленчае мастацтва ў першай палове XIX ст.

Такім чынам, беларускія землі паступова набывалі ўсё болы выразны беларускі этнакультурны воблік. У першай трэці XIX ст| працэс беларускага культурнага накаплення адбываўся ў межг ліцвінства. ГІаступова ён дапоўніўся тэндэнцыяй беларускага куль^ турнага накаплення ў межах заходнерускай культурнай традыцыі| Апошняя актыўна развівалася ў 30 - пачатку 60-х г XIX ст.

Цэнтрам культурнага жыцця Беларусі і Літвы па-ранейшамч была Вільня 3 Віленскай акадэміяй, рэарганізаванай у 1803 г. ўзору новаеўрапейскіх універсітэтаў, звязана пераадольванне сха ластычнай навукі. Практычна ўсе мясцовыя працаўнікі літаратл'і ры і навукі былі гадаванцамі гэтай навучальнай установы.

Пры універсітэце склалася Віленская мастацкая йікола (ка федра малюнку, жывапісу, скульптуры, гравюры). дзе выкладал Ф.Смуглевіч. Я.Рустэм і К.Ельскі. Яе асаблівасць - імкненнс адлюстравання падзей. звязаных з гісторыяй краю. Найбольш і домымі мастакамі Беларусі таго часу былі ў гістарычным жанрь Ян Дамель (1780-1840), у партрэтным - Валенцій Ваньковіч (1799 1842) і Іосіф Аляшксвіч (1777-1830), у класічным нацюрморцс Іван Хруцкі (1810-1885). Іхтворчасць паўплывала настанаўлснн(| беларускай школы выяўленчага мастацтва

Псршая трэць XIX ст. пазначана росквітам класіцызму ў гра-мадзянскай, к>'льтавай і жыллсвай архітэктуры. Час захаваў імё-ны таленавітых дойлідаў гэтага стылю (К.Багаміле, О.Бстыні. Дж.Кларк, Ю Лянчоўскі, В.Міхаэліс, Ф.Санкоўскі, М.Чахоўскі і інш.). Архітэктл ра бсларускага класіцызму грунтуецца на дамінан-тах гэтага стылю - выкарыстанні канструктыўных і дэкаратыў-ных магчымасцей антычнай ордэрнай сістэмы, сінтэзе расійскай, заходнееўрапейскай эстэтыкі XVIII ст. і мясцовых традыцый. За-хаваліся ўзоры гэтага стылю - Гомельскі палац П.А.Румянцава (1785), Жыліцкі палац(Кіраўскі р-н; пабудаваны ў 1830-я г), Сноўскі палац (Нясвіжскі р-н; пабудаваны ў 1827 г). Дамінавалі палацава-сядзібныя комплексы віленска-варшаўскай архітэктурнай школы. У культавым будаўніцтве прыярытэты аддаваліся праваслаўным храмам (Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, 1809 - 1811; царква Ра-ства Багародзіцы ў в.Дубае Пінскага раёна, 1811 г. і інш). Тыпо-выя каталіцкія храмы ў стылі класіцызму - Іосіфаўскі касцёл пія-раў у Лідзе (1787-1825), касцёл святой Тэрэзы ў Шчучыне (1829).

3 1840-х г назіраюцца адыход ад класічных архітэктурных школ, распад стылявога адзінства, пашырэнне готыкі ў рэчышчы рэтраспектыўнай (эклектычнай) плыні, спалучэнне класіцызму (аб'-ёмна-прасторавая кампазіцыя) і элементаў гатычнага дэкору (па-лац у Косаве Івацэвіцкага р-на5 архітэкгары Ф.Яшчолд і УМарконі; Петрапаўлаўскі касцёл у в.Ражанка Шчучынскага р-на і інш). Архітэктары будавалі навучальныя ўстановы пад рэнесанс, тэат-ры - пад барока, касцёлы - пад готыку.


26. Агульная характарыстыка ўмоваў і асаблівасцяў культурнага працэсу ў Беларусі ў другой палове XIX ст. - пачатку XX ст. "Польскае пытанне" і развіццё беларускай культуры. Рэлігійная сітуацыя.

У перыяд усталявання рускай дамінацыі (другая палова XI ст.) культурная прастора Беларусі істотна змянілася. Навукова1' мастацкая творчасць беларусаў стала магчымай толькі ў руска-моўнай форме. Царызм імкнуўся ізаляваць беларускі край польска-еўрапейскіх уплываў і гвалтам насаджаў тут расійскаі візантыйскія культурныя традыцыі. Польскамоўная духоўная творі часць губляла дзяржаўную падтрымку. Беларускі друк фактычні забараняўся. У краі не было ніводнай вышэйшай навучальнай ycJ тановы. Ўсё гэта прыгнятала і збядняла культ>'рныя працэсы ў БоІ ларусі. Яны не былі ўжо тут такімі вірлівымк як у 20-50 гады Парэформенныя дзесяцігоддзі XIX - пачатак XX ст. сталі важ-ным перыядам для працэсу паступовага фармавання беларускай нацьп. Нацыя, па вызначэнню А.Смаленчука, - гэта сацыяльная група. прасякнутая нацыянальнай свядомасцю, складовымі якой з'яўляюцца ўсведамленне супольнасці інтарэсаў, адметнасці ўлас-най культуры, мовы, рэлігіі і палітычнай гісторыі, )'яўленне пра ўлас-ную этнічную тэрыторыю. Надзвычай неспрыяльныя ўмовы цар-скай Расіі замаруджвалі складванне беларускай нацыі (і нацыяналь-най самасвядомасці беларусаў як асноўнай прыкметы нацыі), і гэты працэс застаўся незавершаным.

Падзеі першай паловы 60-х гадоў моцна паўплывалі на далей-шую эвалюцыю працэса беларускага культурнага накаплення. Адмена прыгоннага ладу (1861) і паўстанне 1863 г. значна прыспе-шылі працэс пэўнай дэмакратызацыі грамадства, які генетычна звязаны з нацыянальным Адраджэннем. Аднак гэтая дэмакраты-зацыя, а дакладней, мадэрнізацыя грамадства адбывалася ва ўмо-вах рэзкага ўзмацнення палітыкі русіфікацыі. Тым не менш працэс беларускага культурнага накаплення, якое адбывалася ў межах ліцвінскай і заходнерускай культурных традыцыяў, паспрыяў афарм-ленню уласна белбррускай кулыпурнай традыцыі. Прычыніліся да гэтага і ліцвіны і «заходнерусы». Беларускасць у пэўным сэнсе была спробай прыМірэння двух розных цывілізацыйных тыпаў, якія дзялілі Беларусь.

Першая публічная праява беларускай культурнай традыцыі адначасова была спізобай яе прарыву на «палітычную тэрыторыю». У канцы 70 - пача^ку 80-х гадоў беларускія народнікі выступілі з тэарэтычным абгрунтаваннем існавання беларусаў як «асобнай галіны славянскагаіплемені» (у народніцкіх выданнях «Пісьмы пра Беларусь. Пісьмо першае» Данілы Баравіка, «Пасланне да земля-коў беларусаў» Шчырага беларуса, двух нумарах часопіса «Го-мон» ды інш.)

Ідэю самастойінасці беларусаў адстойвалі аўтары публікацый У легальнай лібера^ьнай газеце «Мінскі лісток» (1886-1902). Гісто-рык Мітрафан Доўнар-Запольскі (1867-1934) ў сваіх артыкулах (1888) на старонкак газеты даказваў існаванне беларускай нацыі, падкрэсліваючы самабытнасць беларускай гісторыі і мовы. Газе-та гуртавала вакол сябе цэлую групу аматараў беларускай культу-ры і гісторыі. Свае допісы яны друкавалі і ў штогоднім дадатку да газсты пад назвай «Паўночна-Заходні каляндар» (1888-1893). Яго складальнікам удалося надрукаваць вершы Янкі Лз'чыны на бела-рускай мове. Пад выглядам «Календара» фактычна з'явіўся альманах, які прысвячаўся вывучэнню Беларусі.

Такім чынам, у другой палове XIX ст. над Беларуссю павісла змрочная атмасфера русіфікацыі, якая прыніжала годнасць бела-рускага народа, калечыла этнічную самасвядомасць, фармавала сіндром непаўнавартасці. Далучэнне насельніцтва да рускай мовы і культуры ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржавы і адметнай рэлігіі давала эфект дэнацыяналізацыі. Аднак царызм аказаўся не ў ста-не дэнацыяналізаваць шматмільённы беларускі народ. Яго ра-тавала, на думку даследчыка З.В.Шыбекі, дастаткова магутная этнічная маса, руска-польскае супрацьстаянне, непрывабнасць імперскіх ідэалаў, а пазней - абуджаны нацыянальны дух. З.В.Шы-бека звяртае ўвагу на феномен выжывання нацыянальных куль-, тур ва ўмовах нацыянальнага прыгнёту, Аб поўнай дамінацыі рускай культуры ў Беларусі не магло быць і гаворкі. Культурная пераарыентацыя на Расію закранула ў большай ступені яўрэяў і праваслаўных беларусаў, у меншай - палякаў і беларусаў-католі-каў. Чэрава Расійскай імперыі аказалася не здатным псраварыць пазнастайнасць культур. што існавалі на беларускіх землях. і спа-радзіць нейкую інтэгральную расійскую культуру. Тут складваўся пласт шматкультурнай інтэлігенцыі, прадстаўнікі якога залічалі сябе адначасова да некалькіх культур. Традыцыя полікулыпурнасці існа-вала на беларускіх землях здаўна. Яна дапамагала народам, якія тут пражывалі, ратавацца ад поўнай русіфікацыі, а пры спрыяль-ных умовах магла служыць невычэрпнай скарбніцай развіцця бе-ларускай элітарнай кулыуры.

Перыяд другога беларускага нацыянальна-культурнага Адраджэння пачаўся пасля рэвалюцыі 1905 г. Адваёваныя свабо-ды (у тым ліку і дазвол беларускіх выданняў) спрыялі збіранню творчых сіл. Назіраўся ўздым яўрэйскай і польскай культуры, былі відавочнымі поспехі ў мастацкай творчасці суседніх ўкраінцаў і літоўцаў. Культурны працэс у краі зноў узбагаціўся і ўзбагачаў беларусаў. Пасля рэвалюцыі інтэлігенцыя пачала шырока папаў-няцца з шэрагаў сялянства. Яна лягчэй далучалася да адраджэн-скага руху, бо стаяла бліжэй да патрэб пераважна сялянскай нацыі. Нацыянальнае адраджэнне магло разлічваць напачатку XX ст. і на j 0, нейкае спачуванне беларускіх прадпрымальнікаў. Некаторыя апа-, лячаныя землеўладальнікі пад уздзеяннем нацыянальна-культурнага руху ўспаміналі пра сваё беларускае паходжанне.

У гэты перыяд праявілася спецыфічная для запозненых\ нацый заканамернасць паскоранага станаўлення культурнай традыцыі. Так, расійская класічная літаратура развівала-ся амаль стагоддзе ад А.Пушкіна да А.Блока. Беларуская ж літаратурная класіка склалася ў 1905-1920 г. За даволі непра-j цяглы перыяд нашаніўскага адраджэння ў асноўным завяршы-І лася станаўленне беларускай прафесійнай культуры. У дзей-І насці ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі (1918) яна ўпер-шыню знайшлаафіцыйную падтрымку і выходзіла на ўзровень партнёрства з іншымі культурамі Але гэты працэс быў псра-пынены ў выніку савецка-польскай вайны 1919-1921 г. Бела-І рускія землі былі падзелены паміж ваюючымі бакамі. Культурная традыцыя нашаніўскай пары часткова прыхоўвалася толькі ў Заходняй Беларусі (да 1939 г), пазней - у эміграцыі. а ў БССР да канца 20-х гадоў была вынішчана.


27. Асвета ў Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX ст.


28. Навука ў Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX ст. Дасягненні навуковага беларусазнаўства.

Першая публічная праява беларускай культурнай традыцыі адначасова была спізобай яе прарыву на «палітычную тэрыторыю». У канцы 70 - пача^ку 80-х гадоў беларускія народнікі выступілі з тэарэтычным абгрунтаваннем існавання беларусаў як «асобнай галіны славянскагаіплемені» (у народніцкіх выданнях «Пісьмы пра Беларусь. Пісьмо першае» Данілы Баравіка, «Пасланне да земля-коў беларусаў» Шчырага беларуса, двух нумарах часопіса «Го-мон» ды інш.)

Ідэю самастойінасці беларусаў адстойвалі аўтары публікацый У легальнай лібера^ьнай газеце «Мінскі лісток» (1886-1902). Гісто-рык Мітрафан Доўнар-Запольскі (1867-1934) ў сваіх артыкулах (1888) на старонкак газеты даказваў існаванне беларускай нацыі, падкрэсліваючы самабытнасць беларускай гісторыі і мовы. Газе-та гуртавала вакол сябе цэлую групу аматараў беларускай культу-ры і гісторыі. Свае допісы яны друкавалі і ў штогоднім дадатку да газсты пад назвай «Паўночна-Заходні каляндар» (1888-1893). Яго складальнікам удалося надрукаваць вершы Янкі Лз'чыны на бела-рускай мове. Пад выглядам «Календара» фактычна з'явіўся альманах, які прысвячаўся вывучэнню Беларусі.

Ha канчатковае афармлсннс беларускай культурнай традыцы моцна паўплывала літаратурная дзейнасць Францішка Багушэві (1840-1900). У прадмове да «Дудкі беларускай», выдадзенай Кракаве ў 1891 г. паэт абвясціў існаванне самастойнай і паўна цэннай беларускай мовы, акрэсліў тэрыторыю яе распаўсюджва» ня. Упершыню ў гэтай прадмове ўсе этнічныя беларускія земл атрымалі назву «Беларусь». Есць усе падставы лічыць бемарускі, народнікаў і Ф.Багушэвіча «піянерамі» уласна беларускагл Адраджэння.

Такім чынам, фактычна да 70-80-х г. XIX ст. беларускае куль-] турнае накапленне не з'яўлялася самастойным фактарам культур-] нага жыцця. Яно развівалася ў межах альбо ліцвінскай, альбо за-ходнерускай традыцыі. Гэта стварала ўражанне адсутнасці ўласч нага этнакультурнага вобліку беларускіх земляў і давала падста-і вы павярхоўным назіральнікам для трактоўкі іх як тэрыторыі ра-сійска-польскага змагання. Толькі нараджэнне ўласна беларускай культурнай традыцыі. якая ўвабрала ў сябе ранейшыя дасягненнгі лійвінства і заходнерусізма. завяршыла фармаванне «белару-CKCictji» як самастопнага фактара культурнага жыцця.

У другой палове XIX ст. значныя дасягненні назіраліся ў развіцці навуковага беларусазнаўства. Царскі ўрад адразу ж пасля заду-шэння паўстання 1863 г. мабілізаваў афіцыйную навуку для пошуку доказаў таго, што Беларусь спрадвеку з'яўлялася рускім краем. Рабілася гэта насуперак польскім дамаганням на беларускія землі. У 1870 г. выйшаў першы беларуска-рускі слоўнік Івана Насовіча, старэйшага беларускага мовазнаўцы і этнографа (1788-1877). У другой палове XIX ст. вельмі плённа працавалі этнографы Беларусі Павел Шэйн (1826-1900), Мікалай Нікіфароўскі (1845-1910), Еўдакім Раманаў (1855-1922). Іх творы - своеасаблівая энцыклапедыя по-быту і культуры беларусаў царскага перыяду. Беларусы займелі свай-го акадэміка Яўхіма Карскага (1860-1931), родам з Гродзеншчыны. Сусветную вядомасць прынесла яму трохтомная навуковая кніга' «Беларусы», дзе аўтар даследуе паходжанне і развіццё беларускай' мовы. Першы том працы выйшаў у 1903 г. Сваё даследаванне Карскі пачынае з вызначэння межаў беларускага этнасу ў адпаведнасці з-распаўсюджваннем яго мовы. На вялікім фактычным матэрыяле пісаў свае працы гісторык з Віцебска Аляксей Сапуноў (1852-1924).1 3 80-х гадоў пачалася навукова-асветная дзейнасць выдатнага бе-ларускага гісторыка М. Доўнар-Запольскага.

Узмацненне навукова-асветнай дзейнасці беларусаў сведчы-j ла аб іх жыццёвай сіле. Крыніцай гэтай трываласці было бсларускас сялянства. Самаізаляванасць ратавала іх нацыянальную сама-бытнасць, якую і выявілі навукоўцы — этнографы, мовазнаўцы. гісторыкі. Афіцыйная дактрына рускасці беларускага края не па-цвярджалася. Гэта істотна падрывала пазіцыі мясцовых прыхільні-каў «заходне-русізма». Інтэлігенцкія сілы Беларусі, і найперш самі навукоўцы, пачалі пераходзіць на нацыянальную глебу.


29. Развіццё друку ў Беларусі ў другой палове XIX - аачатку XX ст.

Культурна-нацыянальнае адраджэнне ініцыіравалі нелегальная партыя Беларуская Сацыялістычная Грамада (БСГ, 1903-1918) і яе неафіцыйны орган штотыднёвік «Наша Ніва» (1906-1915). Таму гэты перыяд адраджэння часам называюць «нашаніўскім». «Наша Ніва» была не толькі першай рэгулярнай беларускай грамадска-палітычнай, эканамічнай і літаратурнай газетай, але і грамадскім інстытутам нацыянальнай культуры. На яе старонках складва-ліся лексічныя і граматычныя нормы новай беларускай літаратур-най мовы, дыферэнцыраваліся асноўныя жанры нацыянальнай літа-рат>'ры (паэзія, мастацкая проза, драматургія, публіцыстыка, літа-ратурна-мастацкая крытыка, навукова-папулярныя творы), абгрун-тоўвалася ідэя беларускага адраджэння.

На старонках газеты распрацоўвалася тэорыя беларускай культуры, выкрываліся антынавуковыя погляды аб зліцці меншых народаў з большымі. «Наша Ніва» даводзіла. што асіміляцыя на-носіць велізарную шкоду не толькі беларускай, але і сусветнай куль-туры Газета пераконвала. што тварыць культ>'рныя рэчы сусвет-най вартасці можна толькі на свасй роднай мове. «Наша Ніва» была сапраўды народнай газетай, адной з самых дэмакратычных у та-гачаснай Расіі Яна ніколі не дазваляла сабе зняважлівых выказ-ванняў наконт іншых нацый. Больш таго, яна нястомна згадвала аб неабходнасці шанаваць правы кожнага народа, шырока выкары-стоўваць здабыткі рускай, польскай і ўкраінскай культ\ф.

Рэдакцыя «Нашай Нівы» (браты Антон і Іван Луцкевічы, Аляк-сандр Уласаў, Янка Купала, Вацлаў Ластоўскі і інш.) разам з аў-тарскім актывам газеты выконвалі функцыю каардынацыйнага цэнтра, які надаваў усёй культурна-адраджэнскай дзейнасці аргані-зацыйнае адзінства і планамернасць. Іван Луцкевіч збіраў унікаль-ныя матэрыялы для Беларускага музея (выдзеліўся ў самастой-ную ўстанову ў 1921 г). Вацлаў Ластоўскі выдаў у Вільні ў 1910 г. «Кароткую гісторыю Беларусі», дзе рабілася першая спроба кан-цэптуальнага погляду на беларускую мінуўшчыну. Рыхтаваліся першыя беларускія падручнікі: «Першае чытанне

для дзетак беларусаў» Э.Пашкевіч-Цёткі (1906), «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Я.Коласа (1909). Вакол «Нашай Нівы» аб'ядналіся беларускія пісьменнікі (Янка Купала, Якуб Колас, Цётка, Алесь Гарун, Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі і інш), крытыкі і публіцысты, сотні вясковых, местачковых і гарадскіх карэспандэнтаў. Іх намаганнямі і была створана беларуская літаратурная класіка. Ёй было наканавана быць у авангардзе духоўнай творчасці народа, кампенсаваць недастатковую выяўленасць у той час іншых відаў нацыянальнага мастацтва, філасофскай і сацыяльна-палітычнай думкі. Hi ў воднай з гэтых галін культуры беларусы не мелі творчых індывідуальнасцяў такога маштабу, як Купала, Колас, Багдановіч. Калісьці Гегель зазначыў, што паэзія квітнее ва ўсіх народаў, жывячыся з фальклорных крыніц і засвойваючы вопыт суседніх вялікіх літаратур, у той час як для іншых відаў прафесіянальнай культуры патрэбны высокі ўзровень нацыянальнага самавызначэння, уключаючы сваю дзяржаўнасць. Таму ў духоўным плане сучасная беларуская нацыя была падрыхтавана яе класічнай літаратурай, якая ўключала наш народ у еўрапейскі культурны працэс.

У той перыяд увогуле быў створаны рэгулярны беларускі друк. Акрамя «Нашай Нівы» выходзілі газеты «Наша доля», «Беларус», «Гоман», часопісы «Саха», «Лучынка», альманахі «Маладая Бела-русь», «Калядная пісанка», «Вялікодная пісанка». беларускія ка-лсндары. Стваралася і нацыянальнае кнігадрукаванне. Пры рэдак-Цыі «Нашай Нівы» існавала выдавецтва. 3 1910 г. пачаў выходзіць вельмі папулярны тады сярод сялян «Беларускі каляндар». У 1912 ссльскагаспадарчы аддзел «Нашай Нівы» перарос у самастойны] часопіс «Саха». 3 канца 1913 г. ён выдаваўся ў Мінску. Тут жаі зявіўся яшчэ адзін гадаванец нашаніўцаў - літаратурны месячнікі для моладзі «Лучынка». які рэдагавала Цётка. Найбуйнейшас бс-І ларускае выдавсцтва было заснавана В.Іваноўскім у Пецярбургуі пад назвай «Загляне сонца і ў наша ваконца» адразу ж пасля скаса-І вання ў снежні 1904 г. абмежавання для нярускіх моваў. АкрамяІ таго беларускія выдавецтвы дзейнічалі ў Мінску («Мінчук») і ВільніІ («Наша хата». «Палачанін», «А.Грыневіч»). Сярод фундатараўі «Нашай Нівы», іншых беларускіх выданняў былі буйныя земле-J ўласнікі Э.Вайніловіч, Р.Скірмунт, М.Радзівіл.








©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.