Літаратура і мастацтва у БССР у другой палове 50-х - першай палове 80-х г. ⇐ ПредыдущаяСтр 7 из 7
Складана і супярэчліва развівалася беларуская пітаратура. У час хрушчоўскай «адлігі» разгарнулася дыскусія ў пісьменніцкім асяроддзі аб месцы пісьменніка ў жыцці грамадства, яго праве на індывідуальны стыль і інш. Новыя матывы аб адказнасці чалавека за свае справы ўвасобіліся ў рамане І.Шамякіна «Крыніцы». у тво-рах А Адамовіч, Я.Брыля. Я.Скрыгана і інш. У 6()-я г.выходзяць «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» І.Мележа, «Засценак Малінаўка» А.Чарнышэвіча. «Ha парозебудучыні» М.Лобана. «Ка-ласы пад сярпом тваім» У Караткевіча. Найболын распрацаванай тэмай у літаратуры стала тэма Вя-лікай Айчыннай вайны. Аўтары перайшлі да раскрыцця псіхалогіі чалавека на вайне (В.Быкаў, Я.Брыль, А.Адамовіч, І.Навуменка, І.Чыгрынаў). Актуальнай заставаліся пстарычная тэматыка, лёс вёскі ў эпоху НТР, жыццё індустрыяльнага горада і інш. Актывізацыі літаратурнага жыцця Беларусі садзейнічала вяр-танне да творчай дзейнасці былых вязняў ДУЛАГа: А.Аляксанд-ровіча, Ю.Гаўрука, С.Грахоўскага, У.Дубоўкі, А.Звонака, С.Шуш-кевіча і інш. 3 1956 г. аднаўляецца прысуджэнне Ленінскіх прэмій за найбольш таленавітыя работы ў галіне мастацтва і літаратуры. '$ Яе атрымалі П.Броўка за зборнік вершаў «А дні ідуць...», І.Мележ за трылогію «Людзі на балоце», М.Танк за зборнік вершаў «Нарачанскія сосны». Якую пазіцыю заняла літаратура ва ўмовах пераходу да за-стойных з'яў і ідэалагізацыі культуры на мяжы 60 - 70-х г. XX ст.? У большасці пісьменнікаў пачуццё самааховы ўзяло всрх над пісьменніцкім абавязкам. Прынцып адзяржаўлення літаратуры за-ставаўся непарушным, аўсхваленне курсу партыі - свяшчэнным. Менавіта таму пісьменнікі аказаліся ў ліку праціўнікаў захавання падсобных гаспадарак калгаснікаў, якія выстаўляліся праяўлен-нем мяшчанства («Лявоніха наарбіце» А.Макаёнка і інш.) Воблік чалавека светлага будучага літаратура звязвала з абстрактным калектывізмам. Але былі і тыя, хто адстойваў свае погляды. напрыклад, В.Быкаў, А.Адамовіч, А.Наўроцкі і інш. У 1969 - 1970 г. В.Быкаў і А.Карпюк папалі «пад увагу» Камітэта дзяржаўнай бяспекі СССР і толькі асабістае заступніцтва П.М.Машэрава вызваліла іх ад рэпрэсій. У 70-я - пачатку 80-х г. XX ст. у літаратуру прыйшло новае пакаленне літаратараў, свабоднае ад грузу сталінскага мінулага (Г.Далідовіч. А.Дудараў, В.Іпатава, У.Некляеў і інш). Колькасць тэатраў у БССР павялічылася з 11 у 1960 г. да 17 у 1985 г. Але толькі тры з іх дзейнічала на беларускай мове. Значнай падзеяй стала адкрыццё ў 1971 г. Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі, а ў 1982 г. - Тэатра-студыі кінаакцёра. Асабліва цесна супрацоўнічаў з беларускімі драматургамі Беларускі дзяржаўны тэатр імя Я.Купалы. На яго сцэне былі пастаўлены спектаклі «Тры-бунал». «Таблетку пад язык», «Зацюканы апостал» А.Макаёнка, «Апошні шансц» В.Быкава. «Плач перапёлкі» І.Чыгрыкава. «Рада-выя» А.Дударава. Псрыяд другой паловы 50-х - 80-х г. лічыцца паспяховым у развіцці муіычнага мастацтва Бсларусі. Былі напісаны і пастаўле-ны оперы Ю.Семенякі «Калючая ружа» (1960 г), «Калі ападае лісцё» (1968 г). «ЗоркаВенера»(1970 г), Г.Вагнера«Сцяжынкаюжыцця» (1980 г.), Д.Смольскага «Ф.Скарына», С.Картэса «Матушка Ку-раж» (1982 г). 3 вялікім поспехам прайшлі ў 1967 г. замежныя гас-тролі Цымбальнага ансамбля на чале з І.Жылуновічам, кіраўніком Ансамбля народных інструментаў. Вялікую папулярнасць у 70-х г. набыў эстрадна-фальклорны ансамбль «Песняры». У песенным жанры плённа працавалі У.Буднік, Л.Захлеўны. В.Іваноў, І.Луча-нок, Э.Ханок і інш. У выяўленчым мастацтве з'явіліся новыя імёны - А.Аніш-чык, В.Грос, Л.Гумілеўскі, М.Данцыч, У.Стэльмашонак і інш. У гэты час партыйная ідэалогія разгарнула барацьбу з абстракцыя-нізмам і фармалізмам. Крытыцы быў падвергнуты Л.Шчамялёў за твор «Эстонскія рыбакі». Мастак А.Мамшэўскі, маладыя скульп-тары В.Грос і М.Якавенка былі абвінавачаны ў «адыходзе ад жыц-ця» за творы «Рыбак» і «Рыбочы». У 70 - 80-я г. XX ст. у выяўленчае мастацтва прыйшлі Г.Бу-раўкін, М.Бушчык, А.Кішчанка, А.Марачкін, В.Янушкевіч і інш. Асаблівую вядомасць атрымалі творы М.Савіцкага - былога вяз-ня канцлагера - «Віцебскія вароты", «Партызанская мадона». «Партызаны» і інш. Трагічны лёс напаткаў мастака-мадэрніста з Рэчыцы А.Ісачова. У 32 гады ён памёр, так і не дачакаўшыся прызнання на радзіме. На захадзе давялося ратавацца беларускім авангардыстам В.Паўлоўскаму і Т.Коншы. У скульптурным мастацтве з другой паловы 1950-х г. даміну-ючай становіццатэндэнцыя стварэння мемарыяльных комплексаў. Сусветную вядомасць набылі мемарыяльна-архітэктурныя комп-лексы «Хатынь» (скульптар С.Селіханаў), «Брэсцкая крэпасць-ге-рой» (кіраўнік творчага калектыву А.Кабальнікаў). Група скульп-тараў на чалс з А.Анікейчыкам стварыла ўдалы помнік Я.Купалу ў Мінску Помнік Я.Коласу ў сталіцы зрабіў З.Азгур, помнік Ф.Ска-рыну ў Полацку - А.Глебаў. 48. Нацыянальна-культурнае адраджэнне: складаны шлях развіцця (другая палова 80-х – першая палова 90-х гадоў). Новы этап гісторыі беларускай культуры пачаўся ў гады «пе-рабудовы», аднаўлення законнасці, вяртання народу ўсіх яго ду-хоўных здабыткаў і культурных традыцыяў. Змены ў духоўным жыцці беларускага народа ў другой палове 80-х г. былі звязаны з дэмакратызацыяй грамадска-палітычнагажыцця. Новы этап раз-віцця культуры характарызаваўся вызваленнем гістарычнай памяці. друкаванага слова, жывой думкі. Былі зняты абмежаванні са срод каў масавай інфармацыі. Людзі сталі атрымліваць усебаковую і праўдзівую інфармацыю, што садзейнічала актывізацыі іх грамад-скай актыўнасці. У рэспубліцы з'явіліся незалежныя ад улады ча-сопісы і газеты. Вялікі ўклад у абуджэнне самасвядомасці белару-саў унеслі такія выданні. як «Літаратура і мастацтва», «Голас Ра-дзімы». «Полымя» і інш. 3 красавіка 1990 г. пачаіа выходзіць газста дэмакратычнай апазіцыі «Свабода». Усяго ў гэтым годзе ў Бела-русі друкавалася больш за 50 нефармальных газет і часопісаў. Але перамены ў свядомасці народа адбываліся павольна Вельмі складаным быў шлях ад «перабудовы» да беларускай ідэі. Узначаліў нацыянальна-вызваленчы pyx y Беларусі БНФ (Бе-ларускі народны фронт, устаноўчы з'езд адбыўся ў чэрвені 1989 г. у Вільні). За духоўнае адраджэнне нацыі актыўна ўзяліся Тавары-ства беларускай мовы імя Ф.Скарыны (створана ў 1989 г. на чале з Н.Гілевічам), Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф.Ска-рыны (створаны ў 1991 г. на чале з А.Мальдзісам), іншыя аб'яд-нанні і арганізацыі. Важнае значэнне для развіцця нацыянальнай мовы і культуры мела прыняцце Закона «Аб мовах у Бсларускай ССР» (26 студзеня 1990 г), паводле якога беларуская мова абвя-шчалася мовай дзяржаўнай. а статус рускай мовы вызначаўся як мовы міжнацыянальных зносін. Такім чьшам, у канцы 80-х - па-чатку 90-х г. пачыналі паўставаць інстытуцка-прававыя формы, якія рабілі магчымым адраджэнне беларускіх нацыянальных каштоў-насцей - мовы, культуры, гістарычнай і нацыянальнай свядомасці. Падсумоўваючы разгляд развіцця культуры Беларусі ў дру-гой палове 40-х - 80-я г, неабходна падкрэсліць, што ў гэты час беларуская нацыя амаль цалкам страціла сваю натуральную ду-хоўную напоўненасць (мову. гісторыю, культуру), якая падмяняла-ся савецкай ідэйнасцю. Паводле высновы З.Шыбекі, пасляваенны савецкі перыяд адметны тым, што тадьі беларуская нацыяналь-цая ідэя сапраўднай дзяржаўнай незалежнасці была канчаткова выціснута з масавай свядомасці, беларуская мова - з масавага ўжытку, а беларуская школа - з паўсядзённага жыцця беларусаў. Для большасці жыхароў Беларусі беларускасць заставалася эт-награфічным дзівам. Яна мела глыбінны, натуральны сэнс толькі для вузкага кола беларусаў, пераважна інтэлектуалаў. Пасля да-сягнення незалежнасці і абвяшчэння суверэннай дзяржавы Рэсгіублікі Беларусь узнікла перспектыва глабальнага нацыянальнага абнаў-лення, культурнай інтэграцыі Беларусі ў еўрапейскую і сусвстную садружнасці народаў. Галоўнай рысай развіцця культуры ў Беларусі ў 90-я г. XX ст. стала нацыянальна-культурнае адраджэнне. У чэрвені 1991 г. Вяр-хоўны Савет прыняў «Закон аб культуры», які накіраваны на ад-раджэнне беларускай культурнай спадчыны, на павышэнне ролі культуры. У кастрычніку 1991 г. быў прыняты «Закон аб адука-цыі». Абодва законы садзейнічалі беларусізацыі жыцця ў рэспуб-ліцы. Афіцыйная лінія на стварэнне беларускай нацыянальна-дзяр-жаўнай ідэалогіі выклікала ў першыя гады незалежнасці інтузіяс-тычныя настроі і высокую актыўнасць творцаў. Ва ўжытак уводзі-ліся здабыткі беларускай культуры, створаныя па-за савецкай ідэа-логіяй, пераважна ў беларускім эміграцыйным асяродку. Поўная ліквідацыя цэнзуры і свабодны доступ да культурнай спадчыны народаў усяго свету стваралі спрыяльныя ўмовы для культурнага абмену. У нацыянальную культуру вярталася хрысціянская духоў-насць. Паводле закона 1992 г. аб свабодзе веравызнання, вернікам Беларусі пачалі вяртаць храмы і дазваляць будаваць новыя. У пачатку 90-х г. разгортваўся працэс беларусізацыі. Многія дашкольныя ўстановы і школы былі пераведзены на беларускую мову выхавання і навучання. У 1993 г. 80 % першакласнікаў краіны вучылася чытаць па беларускаму буквару. Для старшакласнікаў значна павялічвалася колькасць ўрокаў беларускай мовы. Гісто-рыя Беларусі стала самастойным прадметам, пашыралася края-знаўчая работа. Да пачатку 1993-1994 навучальнага годадля ўсіх класаў былі створаны і выдадзены на беларускай мове новыя да-паможнікі пагісторыі, напісаныя з нацыянальных пазіцый. 3 1991 г. у ВНУ рэспублікі ўводзіцца выкладанне беларусазнаўства. Адна* закон 1990 г. аб дзяржаўнасці бсларускай мовы выконваўся марудна, і вялікімі цяжкасцямі. Пасля майскага рэферэндуму 1995 г., якк патрапнаму выражэнню Л.Лыча, стаў сапраўднай шыбеніцай для беларускай мовы. сфера яе ўжытю, рэзка звузілася. Хаця. па-водле псрапісу насельніцтва 1999 г., 82 % грамадзян Беларусі ў якасці роднай мовы назвалі беларускую, дома па-беларуску гаво-раць 3,7 млн. чалавек, або 37 %. Аднак улады не ствараюць спры-яльных умоў для функцыянавання беларускай мовы. 3 набыццём незалежнасці Рэспублікай Беларусь адбываецца працэс фармавання нацыянальнап сістэмы адукацыі. Паявіліся навучальныя установы новага тыпу: гімназіі, каледжы, ліцэі і інш. У красавіку 1999 г. урадам Беларусі была зацверджана Праграма развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі да2010 г. Дынамічна развіваецца вышэйшая школа. Калі ў 1990/1991 навучальным годзе функцыянавала 33 дзяржаўныя ВНУ, то ў 1999/ 2000 - 42. Акрамя таго, працавала 15 камерцыйных ВНУ. У развіцці вышэйшай адукацыі назіраецца камп'ютарызацыя і гуманітарыза- цыя навучання. Нацыянальна-культурны ўздым патрабаваў увагі да гістарыч-нага мінулага Беларусі. Паявіліся працы па этнагенезу беларусаў, гісторыі дзяржаўнасці. У лютым 1993 г. у Мінску адбылася Усебе-ларуская канферэнцыя гісторыкаў, якая вызначыла асноўныя на-прамкі работы гісторыкаў, каб стварыць аб'екгыўную гісторыю беларускага народа. Сталі выходзіць гістарычныя часопісы «Спад-чына» (1989 г.), «Беларускі гістарычны часопіс» (1992 г), «Бела-руская мінуўшчына» (1993 г), «Беларускі гістарычны аглад» (1994 г), «Гістарычны альманах» (1999 г). Калектыў вучоных Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук у 1994 - 1995 г. выдаў «На-рысы гісторыі Беларусі». Аўтары прааналізавалі мінулае Беларусі з нацыянальных, а не партыйна-класавых прынцыпаў. 3 1993 г. пача-лося выданне 6-томнай «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», з 2000 г. -6-томнай «Гісторыі Беларусі». У выніку кардынальных змен, якія адбыліся ў грамадстве, пачаўся новы этап у развіцці літаратуры і мастацтва. Узнік велі-зарны попыт на новыя этычныя і эстэтычныя каштоўнасці. Тэорыя і практыка сацрэалізму, які мог камфортна адчуваць сябе толькі ва ўмовах марксісцкай монаідэалогіі і калектывісцкага светапогляду, былі амаль адзінадушна адпрэчаныя. Менавіта асобасна арыента-ваныя каштоўнасці, страчаныя ў той перыяд, набылі надзвычай- ную вагу і цану. У сучаснай беларускай культуры вялікую ролю адыгрывае постмядэрнісцкая канцэпцыя. Паняцце постмадэрнізму ўсё шырэй уваходзіць у культурны ўжытак Будучы спачатку літаратура-знаўчым. яно пачало ўжывацца ў архітэктуры, жывапісе. прашкла ў сацыялогію і філасофію. З'ява постмадзрнізму трактуецца як гла-бальны стан цывілізацый апошніх дзесяцігоддзяў XX ст, як уся сума культурных пабудоў і філасофскіх тэндэнцый Постмадэрнізм разглядаецца таксама ў якасці гісторыка-культурнай катэгорыі, у межах уплываў якой адбываецца адмаўленне ад адзінай мадэлі светапогляду і ажыццяўляецца пераход да ўсвядомленага плюра-лізму стыляў, сродкаў, моў не толькі ў розных творах, але нават і ў адным. Постмадэрнізм рэалізуецца ў полістыліі, ва ўзаемадзеянні розных мастацкіх сістэм. Постмадэрнісцкі плюралізм - характэр-ная рыса беларускай літаратуры і ўсіх відаў беларускага мастацт-ва апошняга дзесяцігоддзя. Пісьменнікі Беларусі накіравалі свае творчыя пошукі на асэн-саванне складаных праблем сацыяльна-эканамічнага і культурна-га развіцця Беларусі. Літаратары з большай глыбінёй сталі рас-крываць унутраны свет чалавека. абараняць агульначалавечыя каштоўнасці (В.Быкаў, С.Грахоўскі, А.Звонак, С.Законнікаў, А.Лой-ка, В.Адамчык, А.Жук, В.Сёмуха і інш). Сярод мастацкіх твораў вылучаюцца раман «Вяртанне да Віны» І.Чыгрынава, «Злая зор-ка» І.Шамякіна. «3 новай кнігі» Я.Брыля. «Сцюжа» В.Быкава. Ціка-выя творы па тэме мінулага выдалі У.Арлоў. К.Тарасаў. А.Лойка, В.Коўтун. Я.Міклашэўскі і інш. Аналіз літаратуры апошніх гадоў паказвае, што пакуль бела-рускія празаікі шукаюць новыя формы мастацка-вобразнага асэн-савання рэчаіснасці. Дасягненні, пэўныя вынікі варта чакаць у твор-цаў так званага драматычна-трагічнага светабачання. Шляхі мо-гуць быць самыя розныя, але істотнай застаецца думка-пафас. Публіцыстычнасць вызначыла скіраванасць самых розных жанраў паэзіі. Пушкінская гармонія, купалаўскае хараство свету, псіхалагізм М.Багдановіча набываюць у адлюстраванні сучаснай рэальнасці ўзмоцненую канфліктнасць, пра што сведчаць кнігі Р.Ба-радуліна «Міласэрнасць плахі» (1992 г), А.Вялюгіна «Заклён на скрутны вір» (1994 г.)т П.Панчанкі «Горкі жолуд» (1988 г), М.Танка «Errata» (1996 г.) і інш. Развіццё беларускага тэатра ў 90-я г. XX ст. пазначана пэў-нымі асаблівасцямі. якія абумоўлены нараджэннем Рэспублікі Бе-ларусь: дзяржаўная падтрымка нацыянальных тэатраў, знікненне цэнзуры. з'яўленне прыватных тэатраў. нараджэнне фестывальна-га руху. Найбольш плснна развіваецца жанр гістарычнай драмы («Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева. «Тутэйшыя» Я.Купалы. «Залёты» В.Дуніна-Марцшкевіча, «Звон - не малітва» І.Чыгрынава. «Барбара Радзівіл» Р.Баравіковай і інш). Музычнае жыццё Беларусі 90-х гадоў уражвае сваёй інтэнсіў-насцю. Гэта звязана з дзейнасцю калектываў і салістаў Белдзярж-філармоніі, нацыянальных акадэмічных тэатраў оперы і балета РБ, Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі. Дзяржаўнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам М.Фінберга. Актыўную дзейнасць раз-гарнула Белдзяржфілармонія і яе сімфанічны аркестр (фестывалі: «Мінская вясна», «Адраджэнне беларускай капэлы», «Беларуская музычная восень» і інш). Да новых буйных твораў у оперным тэат-ры належаць: «Майстар і Маргарыта» Я.Глебава, «Князь На-ваградскі» А.Бандарэнкі, «Візіт дамы» С.Картэса і інш. Беларускі тэатр оперы і балета набыў сусветную вядомасць. У гэты перыяд адбыўся выхад Беларусі на міжнародную сцэну не толькі ў галіне традыцыйных жанраў і кірункаў (балет, опера, музычны фальклор, песенная эстрада), a i ў галіне сучаснай аван-гарднай, эксперыментальнай музыкі. Пачалі праводзіцца міжнарод-ныя фестывалі і конкурсы. Сярод іх - фестываль эксперыменталь-ных тэатраў у Мінску пад назвай «Студыйныя калядкі» (1991 г), фестываль монаспектакляў «Я» у Мінску (1993 г), музычны фес-тываль «Славянскі базар» у Віцебску (з 1992 г), фестываль духоў-най (хрысціянскай) музыкі «Магутны Божа» у Магілёве (з 1992 г.) і інш. У 1999 г. адбыўся дэбют беларускіх музыкантаў на сусвет- ных днях музыкі. Беларускі жывапіс 90-х г. XX ст. - гэта фактычна працяг пра-цэсаў, распачатых у папярэдняе дзесяцігоддзе. Новае пакаленне мастакоў аказалася больш духоўна свабодным і здольным для непрадузятага ўспрымання сучаных плыняў у сусветным мастацт-ве. На змену мастацтву тэмы прышло мастацтва метафары і канцэпцыі. Мазаіку рэалій сацыялістычнай рэчаіснасці змяніла мазаіка жыцця ў самых розных яго праявах. Значная група мастакоў звязала сваю творчасць з нацыяналь-най культурнай памяццю, рэгіяншіізмам. Гістарычныя падзеі маюць моцна выяўлены нацыянальна-рамантычны ўхіл. Асаблівая ўвага аддаецца рэлігійнай тэматы цы. Дру гая група мастакоў акцэнтуе ўвагу на драматычных рэаліях сённяшняга дня, перш за ўсё на экалагіч-ных праблемах (Чарнобыльская катастрофа). Ад традыцыйна-рэа-лістычнага (М.Савіцкі, В.Шматаў. В.Гардзіенка. Г.Вашчанка і інш.) да эмацыянальна-асацыятыўнага з выкарыстаннем сучаснай плас-тычнай мовы (А Марачкін, М.Ссляшчук. А.Ксяндзоў, Л.Хобатаў, У.Кожух і інш). Гармонія правінцыйных к\тх)чкаў Беларусі прыцягвае ўвагу такіх мастакоў. як Г.Скрыпнічэнка. Б.Казакоў, В.Шкару-ба. I Ісаёнак. Ф.Янушкевіч. К.Качан і інш. Беларускае выяўлснчае мастацтва таксама выходзіць на міжнародную арэну. Так. бсларускі мастак Л.Шчамялёў Міжна-родным біяграфічным цэнтрам у Ксмбрыджы быў прызнаны Ча-лавекам 1992 г. У 2000 г. твор беларускага мастака доктара мас-тацтвазнаўства В Шматава «Маці» уганараваўся ўпрыгожваць адну з залаў Еўрапарламента пасля таго, як быў паказаны на выставе ў Бруселі, прысвечанай Чарнобылю. У 1994 г. адбыў-ся I Міжнародны мастацкі пленэр імя Марка Шагала ў Віцебску. 3 1996 г. пачаў арганізоўвацца Міжнародны мастацкі пленэр імя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі ў Магілсве. Выхад на міжнародную арэну стаў найважнейшай заваёвай культуры незалежнай Беларусі. Гэтаму спрыялі такія арганізацыі, як Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замеж-нымі крашамі, а таксама Беларускі фонд культуры. Плённае развіццё культуры ў Беларусі ўключае вырашэнне наступных задач: - дэмакратызацыя кіравання культурай, умацаванне самадзейных асноў у культурнай дзейнасці; - пераемнасць і непарыўнасць традыцый, апора на агульначалавечыя каштоўнасцк культурную і гістарычную спадчыну нашага народа; - стварэнне ўмоў для захавання і папулярызацыі скарбаў беларускай нацыянальнай спадчыны; - раўнапраўнае развіццё культур прадстаўнікоў іншых этнасаў, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі; • гуманізацыя, узмацненне асобаснага зместу сацыяльнай і культурнай дзейнасці; - лепшае навуковае і кадравае забеспячэннс беларускай культуры, навуковая распрацоўка праблем яе развіцця; - усталяванне і развіццё шырокіх знешніх культурных сувязей Беларусі з замежнымі партнёрамі: - пастаянная работа навуковых і навучальных устаноў. творчых саюзаў і аб'яднанняў па прагназаванню развіцця беларускай ькультуры. Аднак распрацоўка і ажыццяўленне культурнай палітыкі ў РБ носяць неадназначны, супярэчлівы характар. 3 аднаго боку, дэкла-руюцца задачы стварэння юрыдычных. матэрыяльна-тэхнічных і фінансавых умоў для развіцця нацыянальнай культуры. У той жа час многае ў культуры прыходзіць у заняпад. зачыняюцца ўстано вы культуры. скарачаюцца штаты. памеры фінансавання і г.д. Уз-мацнснне адмінісі рацыйнага дыктату. ідэалагічнага прэсінгу, ад-сутнасць сродкаў перашкаджаюць працаўнікам і ўстановам куль-туры рэалізоўваць свой творчы патэнцыял. 49. Беларуская культура ва ўмовах прэзідэнцкай рэспублікі (1994 - 2002). 50. Прысутнасць беларускай культуры ў свеце. Беларуская культура (у шырокім сэнсе гэтага паняцця: мас-тацкая. палітычная, прававая, вытворчая і інш.) даўно ўжо непа-срэдна ці апасродкавана прысутнічае ў блізкім і далёкім замежжы. Праўда, як заўважае Вячаслаў Рагойша, іншыя народы падчас не заўважаюць нашага беларускага васілька ў шыкоўным вянку су-светнай культуры. I таму што кветка гэтая сціплая, не кідкая." і таму што называцца беларускай стала яна адносна нядаўна. Яшчэ ў глыбокай старажытнасці, у XII ст., далёка за межы беларускіх княстваў разнеслася слава і слова беларускіх асветні-каў Кірылы Тураўскага, Еўфрасінні Полацкай, Клімента Смаляці-ча. 3 таго часу і да сённяшняга дня дзеячы культуры Беларусі прама ці апасродкавана паўплывалі і ўплываюць на развіццё заход-няй і ўсходняй культур, на пашырэнне беларускай культуры і бела-рушчыны ў цэлым за межамі Беларусі. Пашырэнню ў свеце беларускай культуры і ведаў пра Беларусь паспрыялі некачькі палітычных падзей XX ст. Найперш гэта абвя-шчэнне 25 сакавіка 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі, утварэн-не 1 студзеня 1919 г. БССР, уступленне БССР уААН (1945) і ЮНЕСКА (1954), уз'яднанне беларускага народа ў адной рэспублі-цы (1939) і, нарэшце, абвяшчэнне незалежнай Рэспублікі Беларусь (1991). Беларускую землю непасрэдна закранулі і самыя страшныя катаклізмы XX ст.: першая і другая сусветныя войны, Чарнобыльская катастрофа. Усе гэта - і пазітыўнае. і негатыўнае - абумовіла пэўн>'ю цікавасць сусветнай грамадскасці да бсларускага народа і яго дзя-ржавы, а услад за гэтым - да культуры. гісторыі. мовы беларусаў. Чразумела. пра прысутнасць бсларускай савецкай к>'льтуры мы найперш можам гаварыць у дачыненні да СССР - краіньк ў складзс якой доўгі час (1922 - 1991 г) жылі беларусы. Прэстыж Бсларусі і бсларускай культ>'ры быў даволі высокі літаральна ва ўсіх саюзных і аўтаномных рэспубліках Савецкага Саюза, дзе рэ-гулярна выдаваліся кнігі беларускіх аутараў. ішлі беларускія фільмы, ставіліся п'есы беларускіх драматургаў, наладжваліся выставы бсларускіх мастакоў, гастралявалі беларускія прафесійныя і сама-дзейныя тэатральныя калектывы. Асабліва цесныя міжкультурныя сувязі ўсталяваліся ў Беларусі з Расіяй і Украшай. Пэўную, хоць і значна менш^то, вядомасць беларуская савецкая к^'льтура атрымала ў краінах так званага сацыялістычнага лагеру, які склаўся пасля Вялікай Айчыннай вайны (Польшча, Чэхаславакія, Югаславія, Балгарыя. Венгрыя, Румынія, ГДР. Кітай, В'етнам, Паў-ночная Карэя, Куба), а таксама ў краінах, што ў той ці іншы час сімпа-тызавалі СССР (Індыя, Афганістан, Егіпет, Грэцыя, Сірыя, Ліван і інш.). У друку гэтых краін час ад часу (асабліва да юбілейных дат) з'яўля-ліся публікацыі пра БССР. пераклады твораў беларускіх аўтараў, туды нярэдка выязджалі беларускія дзеячы культуры, там гастралявалі музычныя калектывы («Песняры». «Харошкі», балетная трупа Дзяр-жаўнага тэатраоперы і балета Беларусі і інш.). 3 усіх гэтых краін най-большую прыхільнасць беларуская культура займела ў роднасных славянскіх дзяржавах — Польшчы, Балгарыі, Чэхаславакіі. Жывым увасабленнем прысутнасці беларускай к^'льтуры ў свеце з'яўляюцца дзеячы беларускай дыяспары. Пад гэтым паняццем разумеецца сталае, доўгатэрміновае ці часовае пражыванне знач-най часткі народа (этнічнай супольнасці) па-за дзяржавай (гістарыч-най тэрыторыяй). У канцы XIX - XX ст. дыяспара складала ад 1/6 да амаль 1/3 часткі беларускай нацыі. У пачатку 1990-х г. за межамі РБ пражывалі 3 - 3,5 млн. беларусаў. У розных гістарычных умовах перасяленне насельніцтва беларускіх этнічных зямель у іншыя рэгі-ены было выкліканаэканамічнымі, палітычнымі, ваеннымі, рэлігій-нымі і інш. прычынамі. Самай шматлікай у гісторыі бсларускіх пе-расяленняў была, бадай што, эміграцыя 40-х гадоў XX ст. Прычым прыкметную плыню ў ёй складала эміграцыя палітычная. У Заходняй Еўропе і Амерыцы асобныя звесткі пра Беларусь, бсларускі народ і яго культуру з'явіліся яшчэ да вайны. Аднак толькі ў час і пасля Вялікай Айчыннай вайны словы «Беларусь», «бела-русы» пачалі набываць у свсце належны розгалас. Сярод шматлі-кай бсларускай палітычнай эміграцыі, што ў канцы вайны апыну-лася на Захадзе (у ЗША пасялілася ў гэты час каля 50 тыс. беларускіх эмігрантаў, столькі ж - у Канадзе, дзесяткі тысяч «аселі» ў Англіі, Германіі. Францыі, Аўстраліі) аказалася нямала таленаві-тых дзеячаў культуры, вучоных, якія сталі жывым увасабленнсм прысутнасці беларускай культуры. актыўнымі пасярэднікамі ў яе пашырэнні ў далёкім замежжы. Сярод іх таленавітыя пісьменнікі Наталля Арсеннева. Рыгор Крушына, Масей Сяднёў (ЗША), Алесь Салавей (Аўстралія), Кастусь Акула (Канада), мастак Пётр Міра-новіч, кампазітары Мікола Куліковіч, Мікола Равенскі (ЗША) і інш. Яны актыўна ўплывалі на фармаванне вобраза Беларусі ў грамад-скай свядомасці краін. дзе жылі, на падрыхтоўку замежных бела-русазнаўчых кадраў, знаўцаў і прапагандыстаў беларускай мовы. гісторыі і культуры. Беларусазнаўчыя матэрыялы пачалі часцей змяшчацца ў аўтарытэтных славістычных выданнях: «Славянскі і ўсходнееўрапейскі агляд», «Оксфардскія славянскія нататкі» (Ан-глія), «Агляд славянскіх даследаванняў», «Славянскі свет», «Ча-сопіс параўнальнага літаратуразнаўства» (Францыя), «Часопіс па славянскай філалогіі», «Свет славян» (Германія) і інш. Апынуўшыся ў іншаэтнічным асяроддзі, беларусы параўнаўль-на хутка адаптуюцца да новых умоў, прымаюць законы і звычаі той краіны, якая дала ім прытулак. Разам з тым ва ўмовах дэмакратыі і свабоды сумлення яны захоўваюць свае нацыянальныя адметнасці, сваю культуру, мову і гэтую любоў да беларушчыны імкнуцца пера-даць сваім нашчадкам. У пасляваенны перыяд амаль ва ўсіх краі-нах Захаду, дзе ёсць беларуская дыяспара, створаны грамадскія і культурна-асветныя суполкі, таварыствы, клубы, фальклорныя ка-лектывы, навуковыя цэнтры і ўстановы, дзе вядзецца вялікая праца па вывучэнню багатай гісорыка-культурнай спадчыны беларусаў у кантэксце славянскай і сусветнай культуры, значная ўвага надаецца яе ўсебаковаму асэнсаванню, творчаму развіццю і адраджэнню лсп-шых традыцый. Назавём некаторыя з гэтых грамадска-культурных аб'яднанняў і навукова-асветных цэнтраў: - Беларуска-амерыканскае з'адзіночанне (БАЗА) – масавая арганізацыя са сваім цэнтрам у Нью-Йорку і філіяламі ў штатах Нью-Джэрсі, Агайо, Канектыкут, Мічыган, Каліфорнія: з 1950 г. - выдае газету «Беларус» (рэдактар Янка Запруднік); - Грамадска-кульгурны цэнтр «Полацак» у Кліўлендзе (ЗША); выдае аднайменны часопіс; - Бсларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Йорку (дырэктар Вітаўт Кіпель); выдае навуковыя «Запісы»: - Згуртаванне беларусаў у Канадзс; - Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзс: - Беларускі канадска-культурны саюч у Таронта: - Згуртаванне беларусаў у Вялікабрытаніі; - Бсларускі цэнтр у Лондане з бібліятэкай і музеем імя Францыска Скарыны; выдае спецыяльны «Часопіс навуковых даследаванняў»: - Беларускі цэнтр у Мюнхене з часопісам «Мюнхенскі беларускі зборнік»; - Факультэт славістыкі універсітэта ў Капенгагене (Данія); Кафедра беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта і інш. Даследчыя асяродкі, якія вывучаюць і прапагандуюць беларускую гісторыю і культуру. маюць сваю навуковую перыёдыку: «Запісы Беларускага інстытуту навукі і мастацтва» (Мюнхен; Нью-Йорк, з 1952 г), «Часопісбеларускіхдаследаванняў»(Лондан, з 1965). «Весткі Інсты-тута беларусазнаўства» (Ляймен, ФРГ, з 1987), «Беларускі агляд» (Мюнхен, 1955-1960) і інш. Нямала літаратурна-мастацкіх і ўвогуле беларусазнаўчых матэрыялаў змяшчаюць перыядычныя выданні на беларускай мове, якія пасля вайны выходзілі і выходзяць у многіх краі-нах свету: газеты «Бацькаўшчына» (Мюнхен, 1947-1966), «Беларус» (Нью-Йорк, з 1952), «Ніва» (Беласток, Польшча, з 1956), «Зважай» (Канада, з 1974), часошсы «Шыпшына» (Міхельсдорф, Германія, 1946— 1950), «Сакавік» (Міхельсдорф, 1947-1948), «Зніч» (Рым, 1950-1974), «Божым шляхам» (Парыж, Лондан, 1947-1973), «Веды» (Нью-Йорк, 1951-1953, 1973), «Беларуская думка» (Саўт-Рывер, ЗША, з 1960), «Полацак» (Кліўленд, ЗША, з 1990) і інш. Гэтыя выданні нярэд-ка становяцца гапоўнай крыніцай інфармацыі пра Беларусь і белару-саў, што жывуць у Польшчы і Літве на этнічна спрадвечных бела-рускіх землях. Яны таксама адыгрываюць сваю ролю ў прапагандзе беларускай культуры за межамі Беларусі, у акгывізацыі беларуска-іншанацыянальнага культурнага ўзаемадзеяння. Увогуле, пасляваенныя навукова-асветныя цэнтры беларусаў за мяжой былі асноўнымі захавальнікамі духоўных каштоўнасцей народа, трыбунаю змагання за суверэнную Беларусь. Беларускае замсжжа дапамагло захаваць інтэлектуальны патэнцыял бслару-скага народа і мае сур ёзныя поспехі ў вывучэнні праблем бела-рускай гісторыі і культуры. Як заўважаў Васіль Быкаў. дзеячы бе-ларускага замежжа ва ўмовах камуністычнага аднадумства і жор-сткай цэнзуры, што панавалі на Беларусі, былі «ашчаднікамі нашай нацыянальнай існасці. захавальнікамі нашага іо,'льтурнага генафон-ду». Тос. што думалі. алс не маглі адкрыта сказаць іх сучаснікі ў сябс дома, на Беларусі. дзсячы замсжжа свабодна гаварылі, сцвяр-джалі праўду аб шматпакутнай гісторыі Бсларусі; яны былі свайго роду рупарам незалежнасці і носьбітам нацыянальнай ідэі. Толькі ў ЗША выдаецца зараз паўтара дзесятка беларускіх газет і часопі-саў, дзейнічаюць беларускія нядісльныя школы, фальклорныя ка-лектывы, арганізуюцца выставы твораў мастацтва У замежжы дзсйнічаюць Бсларуская аўтаксфальная праваслаўная царква, Бс-ларуская праваслаўная царква канстанцінопальскай юрысдыкцыі і Беларуская каталіцкая місія. Служба ідзе на беларускай мовс. на беларускай мове выдаецца і разнастайная рэлігійная літаратура. Асобнай увагі заслугоўваюць беларусы, якія нікуды не выяз-джалі, - карэнныя жыхары Беласточчыны, Віленшчыны, Смаленш-чыны. Браншчыны. Асіміляцыйныя працэсы не абмінулі беларускас насельніцтва гэтых рэгіёнаў, тым не менш яно часткова захавала са-мабытныя рысы сваёй культуры і гістарычную памяць. На Бсласточ-чыне ў шэрагу пачатковых школ выкладаецца беларуская мова, пра-цуюць два беларускія ліцэі (Бельск, Гайнаўка). выдаецца беларуская газета «Ніва», часопісы «Беларускі гістарычны зборнік», «Czasopis», арганізуюцца фестывалі народнайтворчасці, мастацкія выставы. Твор-чыя сілы беларускай інтэлігенцыі гуртуюцца тут вакол літаратурнага абяднання «Белавежа». кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Тут добра вядомы імёны беларускіх дзеячаў: пісьменні-каў - С.Яновіча, А.Баршчэўскага (Барскага), В.Шведа, мастакоў -Л.Тарасевіча, М.Давідзюка, навукоўцаў - Ю.Туронка, Б.Белаказові-ча, А. і Я.Мірановічаў. М.Гайдука, А.Латышонка і шш. У гэтай сувязі нельга не згадаць і тых дзеячаў далёкага і блізка-га замежжа, творчыя дасягненні якіх атрымалі міжнароднае прыз-нанне. Сярод іх - Наталля Арсеннева, Ларыса Геніюш, Масей Сяд-нёў. спевакі Міхась Забэйда-Суміцкі, Багдан Андрусішын (Данчык), Пётра Конюх, кампазітары Мікола Равенскі, Мікола Куліковіч-Шчаг-лоў, Эльза Зубковіч, мастакі Віктар Жаўнярэвіч, Уладзімір Шыма-нец, Анатоль Чайкоўскі. 3 беларусаў паходзяць і такія сусветна вя-домыя вучоныя, як Барыс Кіт — акадэмік Сусветнай акадэміі і аст-ранаўтыкі, вядучы спецыяліст у галіне ракетнай тэхнікі; Ілля Прыго-жын - прэзідэнт Бельгійскай каралеўскай акадэміі навук, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі; Казімір Семяновіч - вынаходнік шмат-ступенчатай ракеты; Якуб Наркевіч-Ёдка- першаадкрываіьнікэлек-траграфіі хвалевай перадачы электрасігналаў; авіяканструктар Па-вел Сухі, кампазітар Дзмітрый Шастаковіч і шмат іншых. Працэс суверэнізацыі і рост нацыянальнай самасвядомасці, што вызначыліся ва ўмовах крызісу камуністычнай ідэалогіі і кра-х^'таталітарнай сістэмы кіравання, патрабуюць кансалідацыі і гур-тавання здаровых сіл нацыі. Услед за далёкім замежжам створа-ны і пачалі дзейнічаць кулыурнаасвстныя суполкі беларусаў на аб-шарах былога СССР — у Санкт-Пецярбургу. Маскве. Смаленску. Вільні. Рызе. Талінс. Калінінградзе. Петразаводску. Як%цк>'. -амаль паўсюдна. дзе ссць кампактныя асяродкі белар>скага насельншт-ва. якос не забыла свае карані і сваіх продкаў У 1990 г. створана Згуртаванне беларусаў светл' «Бацькаў-шчына» (прэзідэнт Васіль Быкаў. з 1993 - Радзім Гарэцкі), якое ка-ардынуе дзейнасць шматлікіх замежных дыяспар і іх сувязі з Баць-каўшчынай. Для суайчыннікаў замежжа выдаецца спецыяльная газета «Голас Радзімы». У 1991 г. беларусазнаўцы светз' аб'ядна-ліся ў Міжнародную асацыяцыю беларусістаў (штаб-кватэра -Мінск, прэзідэнт- прафесар А.Мальдзіс). У рамках асацыяцыі сён-ня актыўна працуюць некалькі соцень таленавітых даследчыкаў беларускай культуры як у Беларусі, так і за яе межамі. Апрача ўжо згаданых вучоных і дзеячаў культуры, можна назваць В.Кіпеля, Т.Бэрда (ЗША), Дж.Дзінглі, А.Надсана, Г.дэ Пікарда (Англія), С.Грачыёці (Італія), Г.Бідера (Аўстрыя), К.Гудшміта (Германія), М Банькоўску-Цуліг (Швейцарыя), В.Сінха (Індыя). М.Нага (Нар-вегія), Ю.Сато, Ё.Накамура (Японія), А.Каўку, Ю.Лабынцава, В.Грыцкевіча, І.Ласкова (Расія). П.Ахрыменку, Р.Піўтарака (Ук-раіна). А.Лапінскене (Літва), М.Абала (Латвія) і інш. Жыццё патрабуе пераасэнсавання старых стэрэатыпаў у ад-носінах да суайчыннікаў за мяжой, умацавання трывалых і паста-янных сувязей. аб'яднання інтэлектуальных сіл нацыі дзеля адзі-най мэты - нацыянальна-культурнага адраджэння і вываду Бела-русі з зацяжнога духоўнага і эканамічнага крызісу на натуральныя шляхі да еўрапейскай цывілізацыі. ©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.
|