Здавалка
Главная | Обратная связь

Кастрычніцкая рэвалюцыя.

24 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе пад кіраўніцтвам бальшавікоў пачалося ўзброенае паўстанне. Да раніцы 25 кастрычніка Часовы ўрад быў звергнуты.

26 кастрычніка 1917 г. Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў узяў уладу ў свае рукі. Быў створаны ВРК Заходняга фронту. Старшынёй камітэта стаў К. Ландар.

Такім чынам, за кароткі час савецкая ўлада ўсталявалася на ўсёй неакупіраванай тэрыторыі Беларусі. 27 лістапада 1917 г. выканаўчыя камітэты, абраныя з'ездамі Саветаў рабочых і сал-дацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, Саветаў сялянскіх дэпута-таў Мінскай і Віленскай губерняў, армій Заходняга фронту, аб'ядналіся і ўтварылі адзіны Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў За-ходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах). Яго старшынёй быў абраны бальшавік М. Рагазінскі. Для кіравання вобласцю і фронтам быў створаны абласны Савет Народных Камісараў (СНК) на чале з бальшавіком К- Ландарам. Перамога савецкай улады замацоўвалася рэвалюцыйнымі пераўтварэннямі: праводзілася нацыяналізацыя прамысловасці, уводзіўся 8-гадзінны рабочы дзень, устанаўліваўся рабочы кант-роль над вытворчасцю, канфіскоўваліся памешчыцкія гаспадаркі, ствараліся першыя калектыўныя гаспадаркі сялян. Пашыралася сетка школьных устаноў, шмат увагі надавалася ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва.

Кіраўніцтва Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б) і Аблвыканкамзаха лічыла, што Беларусь павінна быць адміністрацыйна-гаспадарчай адзінкай Расіі. Беларускія нацыянальныя групоўкі пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі патрабавалі «поўнага нацыянальнага самавызначэння і стварэння незалежнай беларускай дзяржавы».

Яны не падтрымалі Кастрычніцкую рэвалюцыю, лічылі яе анархіяй, стратай свабод, заваяваных Лютаўскай рэвалюцыяй.

Асаблівую надзею беларускія нацыянальныя дзеячы ўсклад-валі на Усебеларускі з'езд, які яны склікалі 15 снежня 1917 г. На з'ездзе прысутнічала 1872 дэлега-ты, якія адносіліся да розных палітычных плыняў. Дэлегаты з'езда паспелі прыняць толькі першы пункт рэзалюцыі, дзе гаварылася, што ў межах Беларусі ўво-дзіцца рэспубліканскі дэмакратычны лад на чале з Усебелару-скім Саветам сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, да якога часова пераходзіць уся ўлада ў краі.

Усебеларускаму Савету даручалася склікаць Устаноўчы сход, якому трэба было канчаткова вызначыць дзяржаўны лад Беларусі. Але па загаду бальшавікоў ноччу 18 снежня 1917 г. з'езд быў распушча-ны, прэзідыум з'езда і шэраг дэлегатаў былі арыштаваны (усяго 27 чалавек). Дэлегаты з'езда, якія засталіся на волі, на сваім нелегальным пасяджэнні 18 снежня ўтварылі Выканаўчы камітэт Рады. Гэты орган стаў палітычным цэнтрам усіх нацыя-нальна-дэмакратычных сіл, што супрацьстаялі бальшавікам.

Савецкі ўрад вырашыў пачаць сепаратныя перагаворы з Германіяй і Аўстра-Венгрыяй. 2 снежня 1917 г. было падпіса-на пагадненне аб перамір'і, а 9 снежня ў Брэст-Літоўску пачаліся мірныя перагаворы. Германская дэлегацыя адмовілася заключыць дэмакратычны мір і 10 лютага 1918 г. выставіла ультыматыўныя патрабаванні, згодна з якімі анексіравалася значная частка тэрыторыі Савецкай Расіі, у тым ліку большая частка Беларусі. Выкарыстаўшы адмову кіраўніка савецкай дэлегацыі Л. Троцкага падпісаць мірны дагавор, 18 лютага 1918 г. больш за 50 германскіх і аўстра-венгерскіх дывізій пачалі наступленне на расійска-германскім фронце. 23 лютага 1918 г. галоўнакамандуючы Заходнім фронтам А. Мяснікоў выдаў загад аб стварэнні партызанскіх атрадаў па ўсёй лініі фронту.

У пачатку сакавіка 1918 г. наступленне германскіх войск было спынена на лініі Полацк — Орша — Магілёў — Гомель. Больш за 2/3 тэрыторыі Беларусі апынулася пад уладай гер-манскіх акупантаў. 3 сакавіка 1918 г. такі дагавор быў падпісаны ў Брэст-Літоўску. Беларускае пытанне на перагаворах не разглядалася.

3 першых дзён акупацыі пачала разгортвацца дзейнасць падпольных патрыятычных арганізацый. Узброеныя стычкі рабочых з акупантамі адбыліся ў Гомелі, Гродне, Жлобіне, Рагачове і іншых гарадах.

На барацьбу з акупантамі выступілі і сяляне.

Да восені 1918 г. партызанскі рух разгарнуўся на ўсёй захопленай ворагам тэрыторыі Беларусі. Барацьбу з нямецкі-мі акупантамі вялі звыш 100 партызанскіх- атрадаў. Партызаны кантралявалі Пінскі, Кобрынскі, і іншыя паветы. У Бабруйскім павеце была ўтворана тэрыторыя вольная ад немцаў, так званая «Рудабельская рэспубліка».

 





©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.