Здавалка
Главная | Обратная связь

Беларуская літаратура 50-70-х гг. ХІХ ст.



 

Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу: грамадска-палітычныя падзеі і эканамічныя працэсы, якія паўплывалі на развіццё беларускай літаратуры ў сярэдзіне ХІХ ст. (лібералізацыя грамадскага жыцця пры Аляксандры ІІ, сацыяльна-эканамічная рэформа 1861 г., нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1863-64 гг.). Фарміраванне трох цэнтраў беларускага літаратурна-грамадскага руху (Вільня, Віцебск, Мінск). Культурнае жыццё Мінска: В. Дунін-Марцінкевіч, У. Сыракомля, С. Манюшка, П. Шпілеўскі. Віленскі літаратурны асяродак: У. Сыракомля, В. Каратынскі, Ю. Ляскоўскі, літаратурны салон А. Кіркора. Літаратурнае жыццё Віцебска: А. Вярыга-Дарэўскі, А. Рыпінскі, Я. Вуль. Мастацкі этнаграфізм. Ідэі пазітывізму. Заходнерусізм. Мастацкія кірункі. Асветніцкі і публіцыстычны характар літаратуры.

 

В. Дунін-Марцінкевіч

 

Асоба пісьменніка. Разуменне творчасці як маральна-асветніцкай місіі. Эстэтычныя погляды В. Дуніна-Марцінкевіча. Тэатральна-музычнае жыццё Беларусі ў сярэдзіне ХІХ ст. і творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча. Супрацоўніцтва з Манюшкам. Сувязь з паўстаннем 1863-64 гг.

Лібрэта оперы “Ідылія”: асветніцкія тэндэнцыі, рысы сентыменталізму ў творы, прыярытэт маральных аспектаў вырашэння сацыяльных канфліктаў, любоўная інтрыга, патрыятызм.

“Гапон”: паэтызацыя вольналюбівых пачуццяў, выяўленне пачуцця чалавечай годнасці ў герояў, дыдактызм і маралізатарства ў творы.

Пераклад паэмы А. Міцкевіча “Пан Тадэвуш”: мэты перакладу, гісторыя публікацыі.

Творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча пасля паўстання 1863-64 гг.

Фарс-вадэвіль “Пінская шляхта”. Праблема аўтарства. Сатырычны паказ маральнага аблічча шляхты. Кампазіцыя твора. Моўная характарыстыка персанажаў. Гісторыя публікацыі тэксту.

“Залёты” ў кантэксце папярэдняй творчасці пісьменніка. Двухмоўнасць твора.

Значэнне творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча ў гісторыі беларускай літартуры.

 

П. Шпілеўскі

 

Месца пісьменніка ў літаратурна-грамадскім жыцці Беларусі сярэдзіны стагоддзя. Гісторыя і культура Беларусі ў цыкле краязнаўчых нарысаў “Путешествие по Полесью и Белорусскому краю”.

 

 

У. Сыракомля

 

Біяграфічныя звесткі. Ліцвінскі патрыятызм як пафас творчасці. Рамантызм У. Сыракомлі. Дачыненні з пісьменнікамі В. Каратынскім, А. Кіркорам і іншымі.

Польскамоўная творчасць пісьменніка. Эстэтычныя маніфесты паэта (“Не я пяю – народ Божы”, “Лірнік вясковы”). Антыпрыгонніцкі пафас верша “Вызваленне сялян”.

Жанр вершаванай гутаркі (гавэнды) ў творчасці У. Сыракомлі. Гутарка “Паштальён”: творчая гісторыя, трагічны лёс героя, спавядальнасць, асаблівасці канфлікту. Гутарка “Хадыка”: крыніца сюжэту, матыў злачынства і пакарання ў творы. Гутарка “Ілюмінацыя”: асаблівасці кампазіцыі, сацыяльная праблематыка. Гутарка “Жменя пшаніцы ” як элемент мастацкай палемікі, казачны сюжэт, праблема этнічнай самаідэнтыфікацыі беларусаў.

Беларускамоўная творчасць У. Сыракомлі. “Добрая весці”: гісторыя стварэння, дзве рэдакцыі твора і ўнутраная супярэчнасць твора як іх вынік. Мініяцюра “Ужо птушкі пяюць усюды...”: элегічны настрой, алегарычнасць вобразаў.

Падарожныя нататкі У. Сыракомлі. “Вандроўкі па маіх былых ваколіцах”: мастацкасць і дакументальнасць, лакальны патрыятызм.

Значэнне творчасці У. Сыракомлі для беларускай літаратуры, рэцэпцыя літаратурнай спадчыны пісьменніка ў Беларусі і Расіі. Пераклады творчаў У. Сыракомлі на беларускую мову.

 

В. Каратынскі

 

Біяграфічныя звесткі. Дачыненні з У. Сыракомлем. Польскамоўная спадчына паэта. Кнігі “Чым хата багата, тым і рада”.

“Выпіў Куба да Якуба”: дыдактычнасць, сацыяльная праблематыка. Паэма “Таміла”: антыпрыгонніцкі пафас, вобраз галоўнага героя, рысы сентыменталізму ў творы, нацыянальны каларыт, эстэтычная канцэпцыя аўтара ў каментарах (выбар на карысць рэалізму).

Беларускамоўная спадчына паэта і яе лёс. Верш “Уставайма, братцы...”: гісторыя стварэння, фальклорная паэтыка і сімволіка. Элегія “Туга па чужой старане”: час стварэння і пытанне аўтабіяграфічнасці, арыгінальнасць у раскрыцці тэмы.

 

А. Кіркор

 

Біяграфічныя звесткі. Фарміраванне светапогляду. Выдавецкая дзейнасць. А. Кіркор-гісторык. Рамантычны гістарызм. А. Кіркор пасля паўстання 1863-64 гг. Погляды А. Кіркора на беларускую літаратуру ў курсе лекцый “Пра літаратуру братніх славянскіх народаў” і іх наступствы для беларускага літаратуразнаўства. “Живописная Россия”: навукова-мастацкія нарысы з элементам публіцыстычнасці.

 

К. Каліноўскі

 

Асоба К. Каліноўскага. Удзел у паўстанні 1863-64 гг. Сацыяльныя, нацыянальныя, палітычныя і рэлігійныя пытанні праграмы К. Каліноўскага, адлюстраваныя ў газеце “Мужыцкая праўда”. Карэляцыя поглядаў К. Каліноўскага і Яські-гаспадара з-пад Вільні. “Пісьмы з-пад шыбеніцы” як прыклад палітычнага запавету. Верш “Марыська чарнаброва, галубка мая...”: гісторыя напісання, інтэрпрэтацыі твора ў беларускім літаратуразнаўстве.

 

А. Вярыга-Дарэўскі

 

Біяграфічныя звесткі. Роля ў арганізацыі літаратурна-грамадскага руху на Віцебшчыне. Рукапісны “Альбом” і сувязі з беларускімі пісьменнікамі ХІХ ст. Беларускамоўная творчасць.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.