Здавалка
Главная | Обратная связь

Ананімная літаратура



Рамантычная элегія “Зайграй, зайграй, хлопча малы...”. Праблема аўтарства. Састарэлая гіпотэза пра Паўлюка Багрыма як аўтара твора. Лонданская дыяспара выхадцаў з Беларусі і гісторыя публікацыі і перакладу верша. Суадносіны рэальных фактаў і фабулы верша. Міфалагічныя матывы. Новая гіпотэза наконт аўтарства (Ю. Ляскоўскі).

Паэма “Тарас на Парнасе”: вершаваны памер, асаблівасці мовы, сувязі з рускай літаратурай, праблема аўтарства (В. Дунін-Марцінкевіч, А. Вярыга-Дарэўскі, студэнты Горы-Горацкага земляробчага інстытута, Я. Крупенька, К. Вераніцын, Я. Вуль і іншыя). Лёс твора ў беларускім літаратуразнаўстве.

Беларуская літаратура 80-90-х гг. ХІХ ст. (2 гадзіны)

 

Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу. Перыяд рэакцыі пасля забойства імператара Аляксандра ІІ. Сувязь з расійскім народніцтвам. Перыяд фарміравання беларускай самасвядомасці і тэарэтычнага абгрунтавання нацыянальнай беларускай ідэі. Крызіс народніцтва. Прафесійная літаратура на беларускай мове. Сяляне як асноўным аб’ектам мастацкага адлюстравання рэчаіснасці. Разуменне літаратурнай творчасці як грамадзянскага абавязку. Сатырычныя тэндэнцыі. Супрацоўніцтва беларускіх аўтараў у польскамоўных выданнях: “Край”, “Калоссе”, “Вісла”, “Жыццё”. Пачатак выхаду выданняў «Минский листок», «Календарь Северо-Западного края».

Ідэйна-мастацкія плыні ў беларускай літаратуры канца ХІХ ст.:

Ø Народніцкая плынь (Ф. Багушэвіч, Я. Лучына, А. Абуховіч).

Ø Ліберальна-асветніцкая (А. Ельскі, Ф. Тапчэўскі).

Ø Рэвалюцыйна-дэмакратычная (А. Гурыновіч).

Ø Кансерватыўная (В. Арлоўскі, А. Пшчолка).

 

Ф. Багушэвіч

 

Біяграфічныя звесткі. Фарміраванне светапогляду пад час навучання ў віленскай гімназіі і пецярбургскім універсітэце. Паўстанне 1863-64 гг. і сям’я Багушэвічаў. Параза паўстання як жыццёвая катастрофа равеснікаў і аднадумцаў будучага пісьменніка. Вучоба і праца па-за межамі тэрыторыі Беларусі. Вяртанне на радзіму. Дабрачынная адвакацкая дзейнасць Ф. Багушэвіча. Стасункі з Я. Карловічам і Э. Ажэшкай. Журналісцкая дзейнасць пісьменніка. Пачатак літаратурнай дзейнасці.

Літаратурныя містыфікацыі Ф. Багушэвіча: вобразы герояў-апавядальнікаў Мацея Бурачка і Сымона Рэўкі з-пад Барысава. “Прадмова” да зборніка “Дудка беларуская” (1891) як маніфест беларускага адраджэнскага руху, “дабравесце” ад Мацея Бурачка. Структура зборніка. Багушэвіч як хрысціянскі паэт. Спалучэнне нацыянальнай, сацыяльнай і маральнай праблематыкі ў творчасці Ф. Багушэвіча.

Творчае крэда паэта (“Мая дудка”, “Смык”). Зборнік “Смык беларускі” (1894). Паэма-прыпавесць “Кепска будзе”: карэляцыя лёсу героя і лёсу краіны. Сацыяльная праблематыка вершаў “Бог не роўна дзеле”, “Быў у чысцы”, праўдашукальніцкі пафас твораў “У судзе”, “Кепска будзе!”, “У астрозе”. Іронія ў вершы “Дурны мужык, як варона”. Цыкл “Песні”. Рысы рамантызму, натуралізму і рэалізму ў паэзіі Ф. Багушэвіча.

Проза Ф. Багушэвіча. Сувязь з фальклорам (“Сведка”, “Палясоўшчык”, “Дзядзіна”). Сацыяльная праблематыка апавядання “Тралялёначка”.

Уплыў творчасці Ф. Багушэвіча на нацыянальную літаратурную традыцыю.

 

Я. Лучына

 

Біяграфічныя звесткі. Жыццёвая драма. Пасмяротнае выданне кніг “Poezje” (1898) і “Вязанка” (1903). Рысы рамантызму і сентыменталізму ў творчасці пісьменніка. Патрыятызм і асветніцтва (“Роднай старонцы”), псіхалагізм (“Што думае Янка, везучы дровы ў горад”), спавядальнасць і лірызм ("Раскоша натхнення”, “Што люблю”, “Дзве зоркі”, “Змрочныя думкі”, “Не хачу памерці”). Версіфікатарскае майстэрства Я. Лучыны.

Эпічная паэма “Паляўнічыя акварэлькі з Палесся”: гісторыя стварэння, кампазіцыя, паэтызацыя прыроды і чалавека, вера ў навукова-тэхнічны прагрэс, які асэнсоўваецца ў маральна-этычных катэгорыях. Лірычныя адступленні.

Проза Я. Лучыны. Абразок “З крывавых дзён”: фрагментарнасць адлюстравання падзей 1860-х гг, патрыятызм.

 

Э. Ажэшка

 

Біяграфічныя звесткі. Беларусь і беларусы ў творчасці Э. Ажэшкі. Галерэя сялянскіх вобразаў. Сацыяльная безабароннасць сялян (“Нізіны”), іх прымхлівасць і забабоннасць, патрыярхальнасць вясковага жыцця (“Дзюрдзі”), высокая маральнасць сялян (“Хам”). Публіцыстычная аргументацыя ў творах.

 

А. Гурыновіч

 

Біяграфічныя звесткі. А. Гурыновіч як прадстаўнік рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні ў беларускай літаратуры канца ХІХ ст. публіцыстычнасць і грамадзянскасць вершаў "Што ты спіш, мужычок”, “Перш душылі паны”. Пераемнасць з творчасцю Ф. Багушэвіча "Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею”. Дзіцячая паэзія (“Каток”).

 

Заключэнне

 

Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ХІХ ст., яе роля ў фарміравання нацыянальнай літаратурнай традыцыі.

 

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.