Здавалка
Главная | Обратная связь

Катэгорыя асобы дзеяслова. Безасабовыя дзеясловы.



Асоба –грам. катэгорыя дзеясл., якая ўказвае на вытворцу дзеяння і выражае яго адносіны да таго, хто гаворыць. Існуе 3 асобы адз. і мн. л. 1 асоба – я, мы; 2 асоба – ты, вы; 3 асоба – ен, яна, яно, яны. Катэгорыя асобы праяўляецца толкі ў формах цяп. і буд. ч. абвеснага і загаднага ладу. Безасабовыя – сувязь з катэгорыяй асобы страцілася, і форма 3-й асобы не паказвае на вытворцу дзеяння (блажыць, рупіць, імжыць). Асобы: - абагульнена-асаб. (Вышэй за пят не падскочыш.); - няпэўна-асаб. (Па радые паведамілі пра змену надвор’я.).

 

28.1. Спражэнне дзеяслова. Словаўтварэнне дзеяслова.

Сістэмы змянення дзеяслова наз. спражэннем. Часта спражэнне разумеюць у вузкім сэнсе, як змяненне па асобах і ліка; Вызнач. 2 тыпы спраж. 1 спр. у 3 ас. мн. л. канч. –уць (-юць). 2 спр. –аць (-яць). Выключ. гнаць, ламаць, вярцець, рупець, ненавідзець. Рознаспрагальныя: бегчы, есці, даць. Неспрагальныя: інфінітыў, дзеепрым. (расказаны), дзеепрысл. (расказаўшы). Словаўтварэнне: 1) прэфіксацыя (пры дапамозе прыставак); 2) Прэфіксальна-суф. 3) постфіксальны; 4) або ўсе разам (прэфіксальна-постфікс., суф.-постфікс. і г.д.).

29.1. Дзеепрыметнік.- асобая форма дзеясл., што абазн. прымету прадмета паводле дзеяння і адказвае на пытанні які? якая? якое? якія? (аздоблены, палымнеючы, аброшаны). Агульныя прыметы: Дзеепрым. і прым.: 1.Абазначаюць прымету прадмета. 2. Маюць род (у адз. л.), лік і склон, залежныя ад адпаведных катэгорый азначальнага наз. 3.Маюць поўную і кароткую формы. Дзеепрым. і дзеясл.: 1.Абазначаюць дзеянне (стан)
як уласцівасць або прымету, што працякае ў часе. 2.Маюць катэгорыі стану, часу і трывання. 3.Здольны кіраваць склонам залеж. наз. Дзеепрым. могуць пераходзіць у прым., г.зн. ад'ектывавацца.Гэта абумоўлена асаблівасцямі семантыкі і марфемнага складу дзеепрым.

 

30.1. Асаблівасці ўжывання дзеепрым. у суч. бел. мове. Дзеепрым.- асобая форма дзеясл., што абазн. прымету прадмета паводле дзеяння і адказвае на пытанні які? якая? якое? якія? (аздоблены, палымнеючы, аброшаны). Дзеепрым. выкарыст. пераважна ў пісьмовай (кніжнай) мове. Іх утв. выклікае пэўныя цяжкасці, таму што яно залежыць ад многіх грам. паказчыкаў дзеясл. Як правіла, ад пераход. дзеясл. незаконч. трывання можна ўтварыць 4 дзеепрым. формы (чытаючы, чытаемы, чытаўшы, чытаны). Абмежавана ўтв. дзеепрым. залеж. стану цяп. ч. Не ўтв. дзеепрым. ад дзеясл. тыпу ліць, гнуць, жаць. Рэдка ўжыв. дзеепрым. незалеж. стану цяп. ч. з суф. –уч- (-юч-); -ач- (-яч-). Яны захаваліся ў словазлуч. тэрміналагічнага хар-ру (рэжучы інструмент, пішучая машынка). Зваротныя дзеепрым. для бел. мовы не ўласцівы. Але часам ў газеце з’яўл. выразы тыпу палепшыўшаеся надвор’е.

31.1. Дзеепрыслоўе, яго граматычная характарыстыка. Дзеепрысл. – нязменная форма дзеяслова, якая абазн. дадатковае дзеянне і паясняе асноўнае, выражанае дзеясловам выказнікам. Прыметы дзеяслова: агульная аснова і лекс. знач. (прынесці прынёсшы), наяўнасць трывання (гаварыць-гаворачы незак.). Прыметы прыслоўя: не змяняюцца, выконваюць функцыю акал. Утварэнне: незакончаннага трывання – ад асновы цяп.часу+суфікс учы\ючы ад 1 спраж. (пішучы); ачы\ячы ад 2(бачачы); закончанага – ад асновы інфінітыва+ўшы (пасля галосных), шы (пасля зычных). Дзеепрыс. могуць мыцб зваротнымі (падхапіўшыся, схаваўшыя). Дзеепрыс., якое паясняе дзеясл., збліжаецца з прысл. і здольна пераходзіць у яго – гэта адвербіялізацыя. (Сказаць не думаючы, павітацца седзячы). Дзеепрысл. хар-на для гутарковага маўлення, яно пашырана ў піс. стылях мовы. Дапамагаюць пазбегнуць аднастайнага пералічэння асобных дзеянняў, перадаць акалічнасці і хар-р падпарадкавання аднаго дзеяння другому.

32.1. Семантыка-камунікатыўная і грам. адметнасць прыслоўяў як слоў са знач. прыметы дзеяння. Прыслоўе — нязменная ч.м., якая абазн. прымету дзеяння (звонка спяваць), прымету якасці (вельмі прыгожы), зрэдку — прымету предмета (сястра замужам, дарога дахаты). Асн. марф. прымета - нязменнасць, г. зн. яно не скланяецца, не спрагаецца, не мае форм роду і ліку і г. д. Толькі невял. група прыслоўяў, утвораных ад прым., мае ступені і формы суб'ектыўнай ацэнкі (даўнавата, страшэнна). Паводле словаўтв. структуры падзяляюцца на вытворныя (матываваныя), і невытворныя (нематываваныя). Пераважная большасць прысл. з'яўл. вытворнымі, г. зн. яны ўтвораны ад іншых ч. м. і сэнсава суадносяцца з імі (матынуюцца імі). Наибольшая група прыслоўяў утворана ад прым.: прыгожа, святочна, упустую. Колькасна меншыя групы прыслоўяў, утвораных ад наз. (вясной, верхам), лічэбнікаў (двойчы, па-першае), займ. (па-мойму, адкуль), дзеясл. (маўчком, упрысядку), прыслоўяў (намнога, навокал). Да невытворных - прыслоўі, якія не захоўваюць у сваёй структуры слядоў словаўтв., г. зн. страцілі суадноснасць з іншымі ч. м. і ўспрымаюцца як першасныя назвы. Гэта пераважна займеннікавыя прыслоўі тыпу там, дзе, калі, сюды.

33.1. Разрады прыслоўяў паводле значэнняў. Ступені параўнання якасн. прысл. і іх утварэнне. Формы прысл. са знач. ацэнкі і меры якасці.

Прысл. падзяляюцца на 2 разрады: 1) азначальныя (якасныя (абазнач. якасць дзеяння, адказв. на пыт. як? – важна, радасна), колькасныя (абазн. колькасную прымету дзеяння і адказв. на пыт. колькі, як многа? – багата, зусім) і прысл. спосабу дзеяння (паказв. як адбываецца дзеянне і адк. на пыт. як, якім чынам? – раптам, моўчкі)); 2) акалічнасныя(прыслоўі часу (калі, як доўга? – вечарам, зімой), месца (дзе? – тут, злева), прычыны (чаму? – чамусьці, згарача) і мэты (для чаго? – сумысна, напаказ). Прыслоўі, утв. ад якасн. прым. маюць вышэйшую і найвыш. ступені параўнання, якія паказваюць на розную струпень праяўлення дзеяння, стану, якасці. Адрозніваюць простыя (сінтэтычныя) і складаныя (аналітычныя) ступені параўнання (шляхам дабаўлення больш).

 

34.1. Спосабы ўтварэння прысл.: прадуктыўнасць – непрадуктыўнасць. Адвербіялізацыя.Прыслоўі ўтвараюцца практычна ад усіх знамянальных ч. м. Асн.і спосабамі іх утв. з'яўл. адвербіялізацыя — пераход іншых ч. м. ў прыслоўі (ад наз, прым., ліч., дзеясл. форм, прысл., займеннікаў) (вясной, следам, удзень, бягом) і марф.-суф. (разумна, адкрыта), прыставачны (за-надта, надоўга), суф.-прыст. (зрэд-ку, па-чалавечы).У ролі прыслоўяў могуць выступаць фразеалагізмы, суадн. з прысл. (з дня на дзень, душа ў душу).

35.1. Агульная хар-ка прэдыкатываў. Прэдыкатывы –словы катэгорыі стану. Да іх адносіцца група нязменнвх слоў, якія абазн. не прымету дзеяння ці якасці, а стан прыроды або чалавека. Яны выступаюць у ролі выказніка, галоўным чынам у безасаб. сказах. Напр.: Моўчкі я стаю ў цішы, і так легка на душы. Выдзяляюць некалькі груп: 1) фіз. ці эмац. стан жывых істот (цепла, страшна); 2) стан прыроды (сыра, ціха); 3) ацэнку якога-неб. стану (далека, позна); 4) словы з мадальным знач., неабходнасці, магчымасці (магчыма, трэба). Утвар. пераважна ад прым. пры дапамозе суф. –а (-о). (Цеплы-цепла). Яны могуць мець формы ступеней параўнання і формы суб’ект. ацэнкі (весялей, цішэй). Некат. словы катэгорыі стану паходзяць ад наз. (дзіва, страх, пара).

 

36.1. Агульная хар-ка службовых слоў, іх класіфікацыя. Служб. словы: прын., злуч., часц.Служб. словы проціпастаўляюцца знамянальным. Яны не з'яўл. самастойнымі, не наз. прадметаў і паняццяў, служаць толькі для выражэння рознага хар-ру адносін паміж словамі сказа і словазлуч., для перадачы грам. знач. і семантычных адценняў знамянальных слоў, а таксама для ўтв. новых слоў і іх форм. Прыназ., злуч. і часц. не з'яўл. членамі сказа, не маюць грам. катэгорый, не членяцца на марфемы і не змяняюцца, за невялікім выключэннем хар-ца адсутнасцю ўласнага націску. Прыназ. – непаўназн. словы, з дапамогай якіх выраж. адносіны паміж гал. і залеж. словамі ў словазлуч. (на, ад, над). Злучн. – служб. словы, якія ўжыв. для сувязі слоў, частак склад. сказа і самаст. сказаў. (а, і, але, бо, каб). Часціца – служб. словы, якія надаюць дадатковыя сэнс. і эмац. адценні сказам ці асобным яго членам або служаць для ўтв. форм слоў. (Як, вось, аж, б).

 

37.1. Функцыянальная характарыстыка прыназоўніка. Прыназоўнік – непаўназн. словы, з дапамогай якіх выраж. адносіны паміж гал. і залеж. словамі ў словазлуч. з апасродкаванай падпарадк. сувяззю. Паходжанне: - невытворныя (к, з, на, пра, ад) (простыя/складаныя); - аднасклонавыя (каля, замест, паводле)/неаднасклонавыя (за, з, пад) (двухсклон., трохскл.). Для выраж. сінт. адносін: - прасторавыя; - часавыя; - меры і ступені; - прыналежнасці.

38.1. Семантычныя і граматычныя адзнакі злучнікаў. Злучнікі – служб. словы, якія ўжыв. для сувязі слоў, частак склад. сказа і самаст. сказаў. Часцей за ўсе звязваюць аднародн. члены і часткі склад. сказа. Не з’яўл. членамі сказа, не склан. і не спрагаюцца. Паводле паходжання:вытворныя (утв. ад інш. ч.м. – каля, што, бо, нібы, хоць) і невытворныя (і, а, ды, але). Паводле складу: простыя (і, а, ды, але) і састаўныя (для таго каб, таму што). Паводле ўжыв.:адзіночныя (і, а, але), паўторныя (ні-ні, або-або), парныя (хоць быў..., а...). Паводле ф-цый прызначэння: 1) злучальныя ( а) спалучальныя (і, ды); б) супрацьстаўляльныя (а, але, ды); в) далучальныя (ды і, дый, ды і то); г) пераліч.-размеркав. (або-або, ці-ці, ні-ні)). 2) падпарадкавальныя ( а) прычынныя (бо, таму што, з-за таго што); б) часавыя (калі, ледзь, пакуль); в) умоўныя (калі б, каб, як бы); г) мэтавыя; д) уступальныя (хоць, дарма што); е) параўнальныя (як, быццам, нібы). Злуч. словы – знамянальныя словы, якія служаць сродкам сувязі дад. часткі з гал. і выконваюць адначас. ролю члена сказа. Злучнік можна апусціць а злуч. сл. – не. На злуч. слова можна паставіць націск. Злуч. словы могуць ужыв. з прын., а злучнікі – не.

 

39.1. Семантычныя і граматычныя адзнакі часціц. Часціца – служб. словы, якія надаюць дадатковыя сэнс. і эмац. адценні сказам ці асобным яго членам або служаць для ўтв. форм слоў. Нязменныя словы, не з’яўл. чл. сказа і далучаюцца да асобных слоў. Паводле паходжання:невытворныя (а, і, не, ні) і вытворныя (гэта, усе, сабе, бач). Паводле саставу: простыя (аж, але, вунь) і састаўныя (вось дык, хіба толькі, хоць бы). У залежнасці ад значэння: 1)сэнсавыя ( - указальныя (вось, гэта); - выдзяляльна-абмеж. (толькі, хоць, чуць); - удакладняльныя (амаль, якраз)). 2) мадальныя ( - сцвярджальныя (так, але, ага); - адмоўныя (не, ні); - пытальныя (ці, хіба, а); - пабуджальныя (ну, ану, давай); - параўнальныя (як, нібы, быццам)). 3) Эмацыянальныя ( - клічныя (што за, вось як); - узмацняльныя (нават, ды); 4) формаўтваральныя (бы,б – для ўтв. умоўнага і загаднага ладу дзеясл.)

 

40.1. Пытанне аб мадальных словах. Мадальныя словы — гэта нязменныя словы, якія выражаюць адносіны гаворачага да розных прадметаў і з'яў рэчаіснасці. Мадальныя словы пазбаўлены намін. ф-цыі, яны не з'яўл. членамі сказа і грам. не звязаны са словамі ў сказе. Мадал. словы часцей за ўсё высту-паюць у ролі пабочных слоў. Пры іх існуе спецыфічнае інтанац. афармленне — паўза, нізкі тон і хуткі тэмп маўлення, на пісьме выдзяляюцца коскамі.Па паходжанню звязаны з паўназначнымі ч. м. — з асобнымі словамі ці спалучэннямі слоў. У большасці выпадкаў мад. словы суадносяцца з наз.: праўда, факт; прым.: вядома, мажліва; дзеясл.і: відаць, значыць; прысл.: безумоўна, відавочна, канешне. Паводле знач. падзяляюцца на 2 групы. 1) мад. словы, якія выражаюць ступень упэўненасці гаворачай асобы ў рэальнасці таго, аб чым гаворыцца ў выказванні. 2) мад. словы, якія выражаюць значэнне няўпэўненасці, меркавання, дапушчэння, магчымасці, гаворачай асобы ў рэальнасці таго, аб чым гаворыцца ў выказванні. Мад. словы выкарыстоўваюцца найбольш у гутарковай мове і ў мове мастацкай літ-ры.

41.1. Функцыянальная характарыстыка выклічнікаў і гукаперайманняў. Выклічнікі — нязм. словы, якія выраж.пачуцці і пабуджэнні, але не называюць іх. Выклічнік не належыць ні да самастойных, ні да служб. ч. м., не з'яўл. членам сказа, не мае грам. катэгорый, не падзяляецца на марфемы, не змяняецца і не ўплывае на формы іншых слоў у сказе. Значэнні выклічнікаў выяўл. толькі ў кантэксце, раскрываюцца словам або сказам. Паводле паходжання: невытворныя (а, о, у, ай, гэй) і вытворныя (божа, дудкі, калі ласка, ура, стоп). Паводле значэння: Эмацыянал. – выраж. пачуцці (эмоцыі) — радасць, захапленне, гора, бяду, боль. (эх, ох, ура, брава). Волевыяўленчыя - для выраж. загаду, воклічу, звароту, запрашэння. (гэй, ану, цс-с). Выкл. моўнага этыкету - для выраж. падзякі, просьбы, развітання, пажадання. (калі ласка, дзень добры, даруйце). Да выклічнікаў прымыкаюць гукапераймальныя словы (гукаперайманні), якія не выражаюць пачуццяў, пабуджэнняў, а прыблізна ўзнаўляюць гукі і шумы жывой і нежывой прыроды (га-га-га, куд-кудах, ку-ка-рэ-ку, дзын-дзын;) Выклічнік звычайна стаіць у пачатку сказа і аддзяляецца коскай: Ой,ляцелі гусі.; Калі выклічнік вымаўляецца з клічнай інтанацыяй, то пасля яго ставіцца клічнік.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.