Здавалка
Главная | Обратная связь

СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ДРАМАТУРГІЯ



Пачатак ХХ ст.

На пачатку ХХ ст. беларуская літаратура развівала і ўмацоўвала нацыянальна-адраджэнскую традыцыю, выспеленую ў ХІХ ст. і як ідэйна-эстэтычнае крэда сфармуляваную Ф. Багушэвічам у «Дудцы беларускай». Рэвалюцыя 1905—1907 актывізавала і пашырыла гэты працэс. У Вільні з'явіліся першыя газеты на беларускай мове: «Наша доля» (1906). Найбольш значным культурна-грамадскім асяродкам стала створаная ў 1906 газета «Наша ніва», вакол якой згуртаваліся А. Луцкевіч, І. Луцкевіч (заснавальнікі і выдаўцы), Я. Купала, Я. Колас, А. Пашкевіч (Цётка), М. Багдановіч, Ядвігін Ш., В. Ластоўскі, Ц. Гартны, З. Бядуля, М. Гарэцкі, і інш. Літаратура «нашаніўскай» пары была з'явай не толькі эстэтычнай, але як найбольш актыўная форма нацыянальнай самасвядомасці і дзейсным сродкам уплыву на грамадскае жыццё, ставячы сабе за мэту ўзняць беларускі народ з гістарычнага нябыту і выканаць сваю асветніцка-адраджэнскую місію. Паказваючы нядолю і беспрасвецце, у якім апынуўся народ, яна ставіла эстэтычнае пытанне пра адмаўленне існуючых формаў жыцця і сцвярджэнне мастацкага ідэалу. Сэрцам беларускай літаратуры «нашаніўскай» пары была трывала ўгрунтаваная ў паэтыку нацыянальная ідэя, якой фактычна былі прасякнуты ўсе творы («Вера беларуса» Цёткі, «Ворагам беларушчыны», «Гэта крык, што жыве Беларусь» Я. Купалы, «Родныя вобразы» Я. Коласа, «У чатырохлецце «Нашай нівы», «Песня-звон» А. Гаруна) Прафесійнае станаўленне прозы адбывалася ў формах рэалістычна-бытавога (Цётка), псіхалагічнага апавядання (М. Гарэцкі), мастацкай алегорыі, прытчы (Я. Колас, М. Багдановіч), імпрэсій-мініяцюр (З. Бядуля). Здабыткі драматургіі ў гэты час найперш звязаны з творамі Я. Купалы («Паўлінка», «Прымакі», «Раскіданае гняздо»). М. Багдановіч, А. Луцкевіч, В. Ластоўскі, С. Палуян, Я. Гмырак сталі заснавальнікамі крытычнай і літаратуразнаўчай думкі.І сусветная вайна, Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі, грамадзянская вайна і замежныя інтэрвенцыі выклікалі значныя грамадска-палітычныя зрухі на Беларусі, падзеленай у 1921 на дзве часткі. Падчас Першай сусветнай вайны і абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў беларускай літаратуры дамінавала праблематыка патрыятызму і жыцця грамадства. Літаратура перыяду ваенна-рэвалюцыйнага ліхалецця была ў даволі анемічным стане, аднак менавіта ў гэты перыяд з'явіліся такія выдатныя творы, як вершы «Пагоня», «Страцім-лебедзь» М. Багдановіча, цыкл вершаў 1918-19 Я. Купалы, кніга крытыка-біяграфічных артыкулаў «Нашы песняры» А. Луцкевіча, п'есы Ф. Аляхновіча.Беларуская літаратура мела сінкрэтычны характар, злучала ў сабе элементы рамантызму, рэалізму і мадэрнізму.

 

Дунін- Марцінкевіч

Паэт, драматург,тэатральны крытык.Літаратурная зейнасць працягвалася на працягу 40 гадоў. Творчасць прянята дзяліць на 2 перыяды-дпрэформенны і паслярэформенны.1-шы- на яго прыпадае разрушэнне феадальна-прыгонніцкага ладу, прыход капіталістычнай фармацыі.Д.-М. быў супраць капіталізму. Пісьменнікі-лібералы імкнуліся да агульначалавечай гуманнасці, да добрых памешчыкаў.Першыя яго творы-камедыя Ідылія,паэма Гапон,Ва усіх сваіх творах М. ішоў ад жыцця.Яго першыя творы – у духу сентыменталізму.Для іх характэрна ідэалізаванае адлюстраванне жыцця вёскі, пільная увага да душэўных перажыванняў герояў.У яго творах шмат народных песень, абрадаў. У паслярэформенны перыяд напісаў камедыю Пінская шляха (1866)Жыццё унесла сур’ёзныя змены у яго светапогляд і творчы метад. Ён ідзе да больш глыбокага аналізу сацыяльных з’яў, да рэалістычнага і крытычнага іх адлюстравання.

Ён заснавальнік нацыянальнай драматургіі, стварыў першы бел. Тэатр,сялянсую школу для дзяцей,у якой сам быў выкладчыкам,сам пісаў падручнік, настаўніцамі былі яго дочкі. Творчасць М. была цесна звязана з фальклорам.Запазычаны многія сюжэты з народных казак, легенд.Жанр твора В.Дунiна-Марцiнкевiча "Пiнская шляхта".Камедыя "Пiнская шляхта" - выдатнае дасягненне беларускай нацыянальнай драматургii - пiсала пасля рэформы 1861 г. i паустання пад кiраунiцтвам К.Калiноускага 1863 г., у час чорнай рэакцыi, калi на Беларусi гаспадарылi царская ваеншчына i чыноунiцтва. У камедыi аутар выкрывае паразiтычную сутнасць чыноунiкау, якiя iмкнулiся нажыцца за кошт падману i хабарнiцтва, высмейвае абмежаванасць шляхты. Дзеянне у "Пiнскай шляхце" адбываецца у адным з глухiх палескiх засценкау Пiнскага павета, дзе усе лiчаць сябе шляхцiцамi, дваровымi. Двое "шляхцiчау" - Iван ЦюхайЛiпскi i Цiхон Пратасавiцкi пасварылiся i нават пабiлiся з-за таго, што першы другога абазвау мужыком. За гэту вялiкую "абразу" Лiпскi падае на Пратасавiцкага у суд. На разгляд справы у закiнуты мядзведжы куток прыязджае станавы прыстау Кручкоу з пiсарам Пiсулькiным. Каб больш яскрава паказаць тыповыя рысы "судовых людзей", В.Дунiн-Марцiнкевiч уводзiць у п;есу сцэну судовага пасяджэння, якая успрымаецца як вострая пародыя на царскi суд. Прыстау, надзелены уладай, сярод цемнай i забiтай шляхты не лiчыць патрэбным нават захоуваць знешнюю форму правасуддзя. Ен аб'яуляе вiнаватымi тых, хто нiякiх адносiн да справы не мае: "Сведкi, каторыя бачылi, а не абаранiлi,- па 9-цi рублеу, а вся прочая шляхта, што не бачыла дракi, за тое, што не бачыла,- па 3 рублi". Кручкоу выкарыстоувае любую магчымасць "садраць" грошы. Аднаму з шляхцiцау ен прысуджае пакаранне у 25 лоз без дывана, на голай зямлi. Добра ведаючы, што такое пакаранне лiчылася мужыцкiм, "нечуваным унiжэннем", ен тым самым вытрасау з кiшэняу шляхцюкоу апошнiя грошы. Вобраз Кручкова пададзены у п'есе у сатырычнай форме. Аб гэтым сведчаць блытанiна у фактах i законах, яго знешнi выгляд, мова, падобная да страшэннай мешанiны слоу, розных выразау, запазычаных з судовых дакументау, тыпу "лiчнасць падвергнецца апаснасцi", "пусць выступят вперод","в пользу врэменнага прысуцтвiя". Двайнiком свайго непасрэднага начальнiка, яго верным слугою i надзейным памочнiкам з'яуляецца пiсар Пiсулькiн. Ен як i Кручкоу, займаецца хабарнiцтвам. З вялiкiм задавальненнем пiсар прызнаецца: "Харашо быць пiсьмавадзiцелем у разумнага чалавека,маляваныя госцiкi (грошы) самi у карман лезуць, не нада i рук выцягваць". В. Дунiн-Марцiнкевiч у вобразах станавогв прыстава Кручкова i яго памочнiка Пiсулькiна па-мастацку дасканала i знiшчальна высмеяу царскае чыноунiцтва Расii, для якога характэрнымi былi хцiвасць, хабарнiцтва, грубасць.

 

17. Змітрок Бядуля; настоящее имя и фамилия Самуил Ефимович Плавник) белорусский советский писатель. Родился в бедной еврейской семье. Печататься начал в 1910 на белорусском и русском языках Первый сборник лирических рассказов — "Образки" (1913). На раннем творчестве Б. сказалось влияние импрессионизма. В условиях социалистической действительности достиг творческих успехов. На материале устной народной поэзии написал "Полесские басни" (1922) и поэму "Ярила" (1922). Автор рассказов из эпохи Гражданской войны и жизни дореволюционного крестьянства, историческая повести "Соловей" (1927), сборник рассказов "Необычайные истории" (1931), романа "Язэп Крушинский" (книги 1—2, 1929—32), в котором разоблачается контрреволюционная сущность кулачества и буржуазных националистов, автобиографические повести "В дремучих лесах" (1939). Умер в дороге во время эвакуации. Награжден орденом Трудового Красного Знамени. Для ранних произведений, как для стихов, так и для прозы был характерен романтизм. Для того, чтобы передать мировоззрение и богатство духовной и культурной жизни человека вообще и крестьян в особенности, Бядуля стремится подражать Я.Купале и Я.Коласу. В тоже время в середине 1910 годы поэт и начинает подписываться псевдонимом. Романтизм виден даже в описаниия природы и быта. Привозносятся и люди. Но со временем писатель выбирает все же реализм и увлекается психологично-бытовыми зарисовками. Он стремится показать жизнь как можно более реальной. В совх произведениях писатель стремится показать тяжелую долю рабочих (“Ля вапеннай гары”),расказывает про горе людей, которые пострадали от пожара(“Чырвоная казка”), показать трагедию крестьянина в столкновении с жестокостью жизни (“Без споведзі”). Показать все реальность и сложность крестьянской жизни помогает именно близость литератора к сельской жизни и великолепное понимание души крестьянства.

 

18. літаратурны працэс 20-30 ыя гады. Адной з асаблівасцей развіцця беларускай літаратуры ў гэтыя гады з'яўлялася тое, што ў асяроддзе пісьменнікаў улілася вялікая група маладых талентаў з вёскі. У большасці сваёй маладыя літаратары з'яўляліся прыхільнікамі сацыялістычнай рэвалюцыі і выступалі, хоць і не заўсёды паслядоўна, вешчунамі новага жыцця.

У 20-я гады ў Беларусі дзейнічалі некалькі літаратурных аб'яднанняў, найбольш вядомыя з іх - "Маладняк", "Узвышша", "Полымя".

Літаратурнае аб'яднанне "Маладняк" (узнікла ў канцы 1923 г.) у асноўным з'яўлялася арганізацыяй маладых пралетарскіх пісьменнікаў, якія віталі Кастрычніцкую рэвалюцыю і прызнавалі актыўную ролю літаратуры ў барацьбе за новае жыццё. За кароткі перыяд сваёй дзейнасці аб'яднанне пераўтварылася ў буйную літаратурную арганізацыю. Філіялы "Маладняку" былі створаны ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Бабруйску, Мазыры, У 1925-1926 гг. "Маладняк" аб'ядноўваў 500 чалавек. Сярод іх былі А. Александровіч, П. Галавач, А. Звонак, М. Лынькоў, П. Трус, У. Хадыка, М. Чарот і інш.

У 1921—1925 гг. на ўсю моц загучалі галасы пісьменнікаў старэйшага пакалення. У 1922 г. выйшаў зборнік вершаў Я. Купалы "Спадчына", а ў 1925 г. - паэма "Безназоўнае". У 1923-1925 гг. Я. Колас апублікаваў паэмы "Новая зямля" і "Сымон-музыка". Беларуская паэзія вітала рэвалюцыю і натхнёна апявала нараджэнне новага грамадства. Для яе характэрныя былі аптымізм, дух змагання за новае жыццё. Для пісьменнікаў, як і для ўсяго беларускага народа, гэта быў час агульнага духоўнага ўздыму, час надзей, веры і мар. Тэта быў час рэвалюцыйнага абнаўлення. Уражвае тагачасны, можна сказаць унікальны, энтузіязм народа. У беларусаў жа былі і свае, асаблівыя прычыны радавацца: яны нарэшце атрымалі сваю дзяржаўнасць, беларуская мова і культура цяпер былі прызнаны афіцыйна.

У другой палове 20-х гадоў развіццё беларускай савецкай літаратуры адбывалася ў вострай барацьбе ідэйна-эстэтычных тэндэнцый, розных літаратурных груповак. Найбольш масавай арганізацыяй па-ранейшаму быў "Маладняк". Аднак якраз у гэты перыяд асабліва выразна выявілася слабасць яго ідэйна-эстэтычнай і арганізацыйнай плат-формы. Большасць таленавітых і творча актыўных пісьменнікаў (К. Чорны, К. Крапіва, У. Дубоўка, Я. Пушча, А. Бабарэка, М. Лужанін, П. Глебка), выказаўшы сваю нязгоду са зняважлівымі адносінамі членаў "Маладняку" да культурнай спадчыны, да павышэння адукацыйнага і прафесійнага ўзроўню, у 1926 г. выйшлі з гэтай арганізацыі і ўтварылі літаратурнае аб'яднанне "Узвышша". Гэта аб'яднанне імкнулася ўзняць ідэйна-мастацкі ўзровень літаратуры, зрабіць яе дзейсным фактарам жыцця рэспублікі, крытыкавала пісьменнікаў-маладнякоўцаў за нігілістычныя адносіны да культурнай спадчыны і нацыя-нальных традыцый.

У канцы 1927 г. аформілася літаратурнае аб'яднанне "Полымя". У яго арганізацыйную групу ўвайшлі Я. Колас, Я. Купала, Ц. Гартны, А. Гурло, М. Чарот, М. Зарэцкі, А. Дудар, А. Александровіч, А. Вольны і інш. Галоўнымі сваімі задачамі аб'яднанне лічыла развіццё беларускай мастацкай літаратуры ў непасрэднай сувязі з патрэбамі сацыялістычнага будаўніцтва.

У лістападзе 1928 г. Усебеларускі з'езд "Маладняку" вырашыў утварыць Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП). 3 гэтага часу "Маладняк" спыніў сваё існаванне.

Па-ранейшаму актыўна працавалі пісьменнікі старэйшага пакалення. Я. Купала стварыў шэраг паэтычных твораў, у якіх галоўнай праходзіла тэма сацыялістычнага будаўніцтва ў рэспубліцы. У 1927 г. выйшла другая частка трылогіі Я. Коласа "На ростанях" — аповесць "У глыбі Палесся". Ц. Гартны завяршыў шматгадовую працу над раманам "Сокі цаліны" (1914—1929). З'явіліся ў друку новыя апавяданні М. Гарэцкага. 3. Бядуля стварыў аповесць "Салавей" (1928), працаваў над раманам "Язэп Крушынскі" (1929-1933). 20—30-я гады з'явіліся перыядам далейшага ўмацавання сувязей беларускай літаратуры з літаратурамі іншых народаў нашай краіны, усталявання больш цесных кантактаў пісьменнікаў Беларусі з пісьменнікамі братніх рэспублік. Беларускія пісьменнікі часта наведвалі культурныя цэнтры Расійскай Федэрацыі, Украіны, Грузіі.

 

21.Адметнасць прозы К.Чорнага Психалагизм у творчасци письменника.Микалай Карлавич Раманоуски (1900-1944)Ён з'яўляецца адным з пачынальнікаў псіхалагічнай прозы. Пісьменнік адводзіў літаратуры важную ролю ў нацыянальным адраджэнні, лічыў яе "наймагутнейшай з'явай жыцця краіны, адным са сродкаў творчасці гэтага жыцця". Пачынаў пісьменнік свой творчы шлях на пачатку 20-х гадоў з лірычных і надзвычай эмацыянальных апавяданняў, якія па форме нагадвалі навелы ці імпрэсіі. Напісаныя на матэрыялах з жыцця вёскі і горада, яны паказвалі духоўнае абуджэнне народа. У пачатку 30-х гадоў К. Чорны прыходзіць да гістарычна-канкрэтнага разумення новай рэчаіснасці. Яго ўвагу прыцягвае жыццё народа на вялікім адрэзку часу. У рамане "Бацькаўшчына" пісьменнік імкнуўся асэнсаваць і абагульніць змены ў жыцці грамадства, выкліканыя Кастрычніцкай рэвалюцыяй. На працягу 30-х гг. К. Чорны напісаў нямала твораў, у якіх, нягледзячы на кампраміс з часам, здолеў паказаць важныя праблемы новага часу. У аповесці "Люба Лук'янская" пісьменнік імкнуўся раскрыць працэс фарміравання моцнага характару жанчыны, паказаць, як узнімаўся прыгнечаны, зняважаны і абяздолены чалавек з "дна" на высокія жыццёвыя вяршыні. У творах К. Чорнага ваенных гадоў створана шырокая панарама барацьбы беларускага народа супраць захопнікаў. Канфлікт у апавяданні «Макаркавых Волька» (1938) звязаны з негатыўнымі з'явамі грамадскага жыцця ў 30-я гады. Каб чалавека выключылі з навучальнай установы, звольнілі з працы, дастаткова было недобразычліўцу напісаць паклёпніцкае пісьмо. У апавяданні К. Чорны акцэнтуе ўвагу не на сацыяльнай, а на маральнай сутнасці канфлікту, Сафрон не толькі пасылаў паклёпніцкія пісьмы. Працуючы ў сельсавеце, ён не дазволіў Вольчынаму бацьку атрымаць патрэбныя даведкі.

 

 

20.Тв.Я.Коласа Нацыянальны свет беларуса у паэме Новая зямля альбо Фил.змест и паэтыка Казак жыцця (на выбар) класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі. Выступаў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, педагог, грамадскі дзеяч. Сапраўднае імя Якуба Коласа - Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч. Ён нарадзіўся 3 лістапада 1882 г. (па новым стылі) у засценку Акінчыцы Мінскага павета Мінскай губерні (цяпер у межах горада Стоўбцы Мінскай вобласці), ахрышчаны ў праваслаўнай царкве. Дзве зімы ён разам са старэйшымі братамі вучыўся дома, у так званага "дарэктара" (хлапчука, які скончыў народную школу), У 1898 г. паступіў "на казённы кошт" у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, якую закончыў у 1902 г. У час вучобы захапляўся мастацкай літаратурай: чытаў творы А. Пушкіна, М. Лермантава, М. Гогаля, А. Кальцова, М. Някрасава, Л. Талстога, І. Хемніцара, Т. Шаўчэнкі, І. Франко, А. Міцкевіча. Складаў вершы і байкі на рускай мове, збіраў матэрыялы па беларускай этнаграфіі, Пасля заканчэння семінарыі ў 1902-1905 гг. малады настаўнік працаваў на Палессі ў вёсках Люсіна (цяпер Ганцавіцкі раён), Пінкавічы (цяпер Пінскі раён). 1 верасня 1906 г. у віленскай беларускамоўнай газеце "Наша доля" з'явіўся верш - "Наш родны край", Тут упершыню быў выкарыстаны псеўданім Якуб Колас (надалей ужываліся таксама псеўданімы Тарас Гушча, Карусь Лапаць, К. Адзінокі, К. Альбуцкі, Андрэй "сацыяліст", Тамаш Булава, Ганна Груд, Мікалаевец, Лесавік і іншыя). Падчас Першай сусветнай вайны у 1915 г. у сувязі з набліжэннем фронту Якуб Колас разам з сям'ёй эвакуіраваўся ў Маскоўскую губерню, дзе быў мабілізаваны на вайсковую службу. Пасля заканчэння Аляксандраўскага ваеннага вучылішча (Масква, 1916 г.) служыў у запасным палку ў г. Пермі. Першая палова 1920-х гг. - вельмі плённы час у жыцці Якуба Коласа, яго службовай і літаратурнай дзейнасці. У 1921 г. у Коўне выйшаў зборнік апавяданняў "Казкі жыцця" Другая палова 1920-х - 1930-я гг. гэта час актыўнай грамадскай дзейнасці Якуба Коласа, прызнання яго заслуг і пры гэтым вельмі складаны перыяд жыцця, падзеі якога адбіліся на псіхалагічным стане, негатыўна паўплывалі на ўсю далейшую творчасць пісьменніка. 18 кастрычніка 1926 г. Якубу Коласу нададзена званне народнага паэта Беларусі, яму прызначана пажыццёвая пенсія. 13 жніўня 1956 г. Якуб Колас памёр за сваім рабочым сталом. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках. «Новая зямля» была распачата Я. Коласам у Мінскім астрозе. Пра гэта мы знаходзім у апошнім раздзеле: У аснову твора пісьменнік паклаў матэрыял, які ведаў глыбока і дасканала. Прататыпамі герояў «Новай зямлі» з'яўляліся члены сям'і бацькі Якуба Коласа Міхайлы Міцкевіча. Заканчвалася паэма ў 1919—1923 гг., калі жыццё карэнным чынам мянялася, калі новыя парадкі па сутнасці перакрэслілі той свет, у якім жывуць героі выдатнага коласаўскага твора. Сюжэт паэмы звязаны з гадавым каляндарным цыклам жыцця селяніна: вясну змяняе лета, прыходзіць восень, потым зіма. У адпаведнасці з парой года паказваецца працоўная дзейнасць герояў, найбольш важныя святы, якія таксама ўключаны ў гадавы цыкл — вялікдзень, спас, каляды. З гэтага «замкнёнага кола» выбіваецца толькі прадгісторыя Міхалавай сям'і (раздзел «На першай гаспадарцы») і часткі, у якіх гаворка ідзе пра смерць ляснічага, куплю зямлі. Самыя розныя мастацкія сродкі аўтар «Новай зямлі» скіраваў на тое, каб паказаць жыццё селяніна канца XIX ст. не толькі цяжкім, але і значным, поўным паэзіі і глыбокага зместу.

 

22.Тв.индывидуальнасць У.Дубоуки жанрава-стылявая асабливасци паэзии. (2(15) ліпеня 1900, 20 сакавіка в. Агароднікі Вілейскага пав. Віленскай губ. (цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл.) 1976, Масква; Творчы лёс аднаго з арганізатараў "Маладняка", актыўнага ўдзельніка "Узвышша" Уладзіміра Дубоўкі трагічны: амаль 28 гадоў ён знаходзіўся ў высылцы на Далёкім Усходзе і ў Сібіры. Пачаткам творчай дзейнасці "вялікага пакутніка" лічыцца 1921 год, калі быў надрукаваны яго верш "Сонца Беларусі". Затым выйшлі зборнікі "Строма" (1923), "Трысцё" (1925), "Credo" (1926), "Наля" (1927). Талент У. Дубоўкі асабліва выявіўся ў жанры паэмы ("Там, дзе кіпарысы", "Кругі", "Крычаўская спакуса", "Браніслава", "I пурпуровых ветразей узвівы", "Штурмуйце будучыні аванпосты!"). Большасць з гэтых твораў вызначаецца складанай кампазіцыяй, арганічным спалучэннелітаратурнагатэкстускарбаўвуснайнароднай творчасці паданні,казкілегенд, прытчаў, песень). Народная творчасць, на думку аўтара, ніколі не можа страціць сваёй пазнавальнай, філасофскай і эстэтычнай вартасці Ён лічыць, што літаратура павінна развівацца на аснове спадчынных традыцый і народнай творчасці.

23.Традыцыі сатырычнай прозы ў бел.літ. Гратэскава-камічны свет рамана А.Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя” Лёс аўтара і твора. беларускі празаік, журналіст 1893-1943) Нарадзіўся ў вёсцы Палуж, Магілёўскай губэрні, Скончыў духоўную вучэльню і Магілёўскую духоўную сэмінарыю (1914). Працягваў вучобу ў Кіеўскай духоўнай акадэміі. З трэцяга курсу (1916) мабілізаваны ў школу прапаршчыкаў. Са сваякамі стварыў у Краснапольлі тэатар; У 1929 годзе напісаў сатырычны раман «Запіскі Самсона Самасуя», які быў абвешчаны «злосным пасквілем на савецкую рэчаіснасьць» цалкам апублікаваны ў 1988. Арыштаваны 1934 году ў справе краснапольскіх настаўнікаў. 1934 году асуджаны «тройкай» на 5 гадоў зьняволеньн. Зноў арыштаваны 1940 Асуджаны (празь дзесяць дзён) на 5 гадоў пазбаўленьня волі. У ссылцы працягваў літаратурную дзейнасьць, напісаў раман зь лягернага жыцьця «Жывы дом». 1 сакавіка 1943 году мэдычнай камісіяй прызнаны інвалідам і адпраўлены паміраць дамоў. Памёр у Мурманская вобласьці. Паводле некаторых зьвестак забіты рэцыдывістамі ў цягніку. Рэабілітаваны 1961Брат драматурга Васіля Шашалевіча. Раман «Запіскі Самсона Самасуя» належыць да нямногіх у гісторыі літаратуры сатырычных твораў. Гэта значыць, што аўтар пайшоў на свядомую дэфармацыю рэчаіснасці, звярнуўся да парадаксальных, часам нават абсурдных сітуацый і канфліктаў. А. Мрый умее стварыць камічную сітуацыю, паставіўшы героя ў смешнае ці нават недарэчнае становішча («вучоная» спрэчка Курыцы, Курапаты і Самасуя, аблава на беспрытульных сабак і г.д.). Часта нават карціны прыроды ў рамане далучаны да стыхіі смеху Каб «застацца», Самасуй мае ўсе шанцы — умее прыстасавацца і правільна зарыентавацца (тактыка паўступленню ў партыю), настойліва дамагацца пастаўленай мэты (каханне да Крэйны, «культурная рэвалюцыя»), надзелены абсалютнай самаўпэўненасцю і беспрынцыпнасцю (адносіны да Торбы, Ліна). I, пэўна, галоўнае, — у яго невычэрпны запас неўтаймаванай энергіі і жыццёвай сілы. Самасуй ніколі не прызнае свайго паражэння, ён здольны адраджацца, спрабаваць сябе ў новай ролі і новай справе зноў і зноў. Выкрываючыўчэпістага,нахрапістага,самаўпэўненага і амаральнага прыстасаванца, пісьменнік развенчваў і той лад, пры якім такія тыпы адчувалі сябе гаспадарамі жыцця.

 

24.Час,канфлікты,характары у пьесах К.Крапівы (“Хто смяецца апошні”.(1896-1991) белорусский советский писатель, поэт, сатирик, драматург, Творческая биография Кондрата КРАПИВЫ началась в 1922 году с публикации в майском номере газеты «Савецкая Беларусь» сатирического стихотворения «Сваты» на белорусском языке. Стихотворные фельетоны, сатирические куплеты, басни всё чаще появляются на страницах белорусских газет и журналов под этим псевдонимом. Вскоре он становится мастером комедийного жанра, Басни, как и сатирические стихи, появляются под впечатлением каких-то фактов, событий, конкретных причин. Часто они и умирают вместе с тем временем, в котором родились. «Астё» (1925), «Крапива» (1925), «Библия» (1926), «Басни» (1927), «Ухабы на дороге» Сатырычная камедыя «Хто смяецца апошнім» з'явілася ў 1939 г. і прынесла Кандрату Крапіву шырокую вядомасць. Драматург стварыў запамінальныя і яркія характары-тыпы — Гарлахвацкага, Зёлкіна, Тулягі, звярнуўся да падзей і канфліктаў рэчаіснасці 30-х гадоў. П'еса пранізана гуманістычным пафасам. Аўтар заклікае верыць чалавеку, ствараць атмасферу добразычлівасці і павагі. У вырашэнні гэтай праблемы істотная роля належыць Тулягу. Калі б не разуменне з боку Веры, Чарнавуса, Левановіча, калі б не артыкулу «Правде», як выяўленне даверу партыйнага кіраўніцтва да чалавека, наўрад ці перамог бы свой страх Туляга і аказаўся здольным на мужны грамадзянскі ўчынак. П'еса заканчваецца не арыштам Гарлахвацкага, а яго маральным крахам. Усе разыходзяцца. Гарлахвацкі застаецца ў кабінеце, «стаіць... утаропіўшыся ў злашчасную костку». Нічыпар кідае костку праз фортку сабаку са словамі: «На табе тваё дабро назад!.. Праз цябе толькі непрыемнасці чалавеку! (Хітра падміргвае цёці Каці, і абое выходзяць.)» Кандрат Крапіва па-майстэрску выкарыстаў прыёмы і сродкі сатырычнага ўзнаўлення жыцця. Драматург шырока звяртаўся да падтэксту (ён прысутнічае ў рэпліках і заключным слове Левановіча ў другой карціне трэцяга акта; згадваючы мамантавую свінню і свінтуса грандыёзуса, партыйны сакратар гаворыць пра Гарлахвацкага), да іроніі,

 

25.Проза В.Быкава і яе роля ў асэнсаванні гістарычнай праўды пра лёс народа( на пркл. 1-2 твораў на выбар). 1924, в. Бычкі Ушацкага р-на — 22 чэрвеня 2003, Бараўляны, Беларусь. беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч. пісьменніцкі лёс адлічвае з 1951, калі на Курылах, дзе ў той час служыў, напісаў апавяданні апавяданні "Смерць чалавека" і "Абознік"Аповесць «Знак бяды», адзначаная ў 1986 годзе Ленінскай прэміяй, — адна з вяршынь творчасці В. Быкава, адметная з'ява ў гісто-рыі літаратуры. Як і ў іншых сваіх творах, пісьменнік звяртаецца да падзей перажытай вайны. Галоўнае для аўтара — не адлюстра-ваць ваенныя дзеянні з гістарычнай даклад-насцю, а паглыбіцца ў псіхалогію чалавека пад-час жорсткіхвыпрабаванняў. Васіль Быкаў ставіць сваіх герояў перад выбарам. I затым тлумачыць нам, чаму яны выбралі менавіта тое, а не іншае. Пры гэтым пісьменнік заўсёды пад-крэслівае сувязь выбару, зробленага героямі, з усім перажытым імі, жыццёвым вопытам, атрыманай у спадчыну ад бацькоў мараллю. Нягледзячы на жыццёвую аснову аповесці (правобразамі галоўных герояў з'яўляюцца бацькі пісьменніка), «Знак бяды» — твор сімва-лічны. Гэта становіцца зразумелым яшчэ з прадмовы: маляўнічая паўжывая старая ліпа, «абгарэлая і аднабокая, з тоўстым каржакава-тым камлём, у якім зеўрала прамая шчыліна дупла», выступае як сімвал разбурэння, заня-паду, абарванага жыцця. У пачатку твора апісваецца звычайны по-быт старых хутаран Петрака і Сцепаніды, іх небагатая гаспадарка, немнагаслоўныя размо-вы, невясёлы роздум аб канцы жыцця. Ста-рыя думаюць пра дзяцей, ад якіх даўно не было вестак, пра зверствы акупантаў. Самы яркі сімвал у аповесці — зруйнаванне вясковымі камсамольцамі крыжа на Галгофе. Напрыканцы яшчэ сустракаецца шмат сімва-лаў. Гэта і сон Сцепаніды пра пацука з нена-жэрнай зяпай — фашысцкую навалу. Гэта бом-ба — сімвал стоенага народнага гневу, перамогі дабра над злом. I галоўны сімвал — палаючая хата — помнік чалавечаму духу, унутранай свабодзе, якую нікому адняць не пад сілу.«Знак бяды» — кніга-рэквіем і кніга-заклік. Гэта помнік героям і ахвярам, гэта запавет не паўтараць памылак мінулага.

 

26.Жанравае и тэматычнае наватарства драматургии Андрэя Макаёнка. Драматург. Член СП. Беларусі з 1949г. Народны пісьменнік Беларусі (1977). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа. 12 лістапада 1920 года ў весцы Борхаў Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Першай сур’ёзнай спробай Макаёнка ў драматургіі з’явілася п’еса “На досвітку”, спектакль па якой быў пастаўлены ў 1951 годзе ў тэатры імя Я. Купалы. Па часе Андрэй Макаёнак напісаў яшчэ дзве сатырычныя камедыі – “Каб людзі не журыліся” (1959) і “Лявоніха на арбіце” (1961), у якіх раскрываліся праблемы сельскай рэчаіснасці, пытанні калгаснага будаўніцтва, У 70 –я гады талент нашага земляка раскрыўся ў поўную сілу. Адна за другой з’яўляюцца камедыі “Таблетку пад язык”, “Кашмар” (сцэнічная назва “Святая прастата”), “Верачка”, “Пагарэльцы”, “Дыхайце эканомна”. Ўсе яны вызначаюцца арыгінальнасцю формы і зместу. У сярэдзіне 60-х гадоў пісьменнік быў прызначаны на пасаду галоўнага рэдактара часопіса “Неман”.Яшчэ пасля заканчэння школы працаваў масавіком у доме культуры. “Выбачайце, калі ласка ““Зацюканы апостал”

 

27.Своеасаблівасць мастацкага свету Янкі Брыля .Аўтабіяграфізм у тв. Пісьменніка. (Іван Антонавіч) (4 жніўня 1917, Адэса — 25 ліпеня 2006), беларускі пісьменнік. Янка Брыль нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка Антона Данілавіча Брыля. У 1922 разам з бацькамі вярнуўся на іх радзіму, у вёску Загора. У 1931 Я. Брыль скончыў польскую сямігодку і паступіў у Навагрудскую гімназію, але не змог вучыцца з-за матэрыяльных цяжкасцей. У 1939 прызваны ў армію, служыў у марской пехоце. Пасля пачатку вайны, у верасні таго ж году трапіў пад Гдыняй ў нямецкі палон, у 1941 уцёк, вярнуўся на Беларусь і далучыўся да партызанаў. Пасля вызвалення Беларусі працаваў рэдактарам раённай газеты ў г.п. Мір, літаратурным супрацоўнікам газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», загадваў аддзелам рэдакцыі часопіса «Вожык». У розныя гады Я. Брыль быў намеснікам рэдактара часопісаў «Маладосць» і «Полымя», працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, быў сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, вёў актыўную работу па ўмацаванню сувязей беларускай літаратуры з літаратурамі народаў СССР і краін сацыялістычнай садружнасці. Настойліва звяртаўся пісьменнік і да тэмы Вялікай Айчыннай вайны, тэмы народнага подзвігу. Класікай беларускай літаратуры стала яго апавяданне «Маці» Трывалае месца ў творчасці Я. Брыля займаюць лірычныя мініяцюры, якія ён пачаў друкаваць з сярэдзіны 60-х гг. і якія склалі кнігі «Жменя сонечных промняў» (1965), «Вітраж» (1972), «Акраец хлеба» (1977), «Сёння і памяць» Уся творчасць Я. Брыля прасякнута глыбокім, чыстым пачуццём да сваёй радзімы. Шчырае, сумленнае служэнне роднай зямлі, роднаму народу было галоўнай мэтай і сэнсам яго жыцця.

 

 

28.Мастацкая адметнасць прозы І.Шамякіна .Праблематыка ,сутнасць канфліктаў і характараў. 30.01.1921 года - 14.10.2004 года ) Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін належыць да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была апалена і загартавана вайной. Магчыма, па гэтай прычыне большасць яго твораў так ці інакш звязана з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Тэме вайны прысвечаны аповесці "Помста", "Гандлярка і паэт", "Ахвяры", раманы "Глыбокая плынь", "Снежныя зімы", "Сэрца на далоні", Творы I. Шамякіна прасякнуты публіцыстычнай накіраванасцю думкі, высокім грамадзянскім пафасам, страснасцю, вызначаюцца займальнасцю сюжэта, кампазіцыйнай стройнасцю, актуальнасцю тэматыкі. Пісьменнік часта звяртаецца да надзённых праблем сучаснасці. У аповесцях "Сатанінскі тур", "Падзенне", "Без пакаяння", "Выкармак" ён выступае супраць усталявання ўлады долара і воўчых адносін паміж людзьмі, выкрывае новаспечаных "прадпрымальнікаў" і "дзелавых" людзей, якія спрабуюць стаць гаспадарамі жыцця, змагаецца з жорсткасцю, насіллем, бязладдзем, якія запанавалі ў грамадстве, нясе чытачам праўду пра трагізм сённяшняга жыцця, дзе на вачах пачынаюць абясцэньвацца самыя высокія маральныя і агульначалавечыя каштоўнасці. Раман «Сэрца на далоні» (1960—1963) задумваўся і пісаўся ў час так званай хрушчоўскай адлігі, калі быў асуджаны культ асобы Сталіна, Адна з асаблівасцей таленту I. Шамякіна — падключанасць да сучаснасці. Падзеі, канфлікт у рамане самым непасрэдным чынам звязаны з жыццём савецкага грамадства напачатку 60-х гадоў. З новым, што пачало ўмацоўвацца ў жыцці савецкага грамадства, звязана ідэя рамана (галоўная думка). Гэта — заклік гуманна ставіцца, паважаць, верыць кожнаму чалавеку. Сімвалічная назва («Сэрца на далоні»), вобраз сэрца, які шмат разоў з'яўляецца на старонках твора, таксама працуюць на раскрыццё ідэі рамана. Спакутаванае, хворае сэрца Зосі (хвароба выклікана бязлітаснасцю вайны, жорсткасцю і помслівасцю пасляваеннага часу) лечыць доктар Яраш. Лечыць праз боль (у руках у яго скальпель). Гэтым пісьменнік гаворыць, што няпроста, з болем, пакутамі адраджалася праўда ў жыцці грамадства

 

29.Асаблівасці адлюстравання беларускай гісторыі У.Караткевіча(1-2 твора на выбар) вядомы ў беларускай літаратуры як празаік, паэт, драматург, сцэнарыст, публіцыст, перакладчык, літаратурны крытык. Але перш за ўсё ён — заснавальнік нацыянальнага гістарычнага рамана. Мастацкаму ўвасабленню гістарычных падзей прысвяціў У. Караткевіч раманы "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", "Каласы пад сярпом тваім", "Чорны замак Альшанскі", "Леаніды не вернуцца да Зямлі"("Нельга забыць"), аповесць "Дзікае паляванне караля Стаха". У рамане "Каласы пад сярпом тваім" пісьменнік паказаў шырокую панараму народнага жыцця напярэдадні сялянскага паўстання 1863 г., стварыў цудоўны вобраз рэвалюцыянера-дэмакрата і рамантыка Алеся Загорскага, сапраўднага змагара за лепшую долю свайго народа, дзеля свабоды якога ён гатовы ісці ў бой і ахвяраваць сабой. «Прызнаны майстар самых розных жанраў, — піша пра У. Караткевіча Г. Кісялёў, Як адзначаюць даследчыкі творчасці пісьменніка, абапіраючыся на матэрыялы аўтарскага архіва, твор задумваўся ў трох частках. У першай пісьменнік «хацеў паказаць пярэдадзень паўстання, у другой — само паўстанне, у трэцяй — яго разгром і, відаць, вынікі». З таго, што ўяўлялася на пачатку працы над творам, напісанай аказалася толькі адна кніга. Падзеі ў рамане заканчваюцца 1861 годам. Чытаецца ў цэрквах Найвышэйшая міласць — маніфест аб адмене прыгоннага права, сялянская маса адчувае сябе падманутай, пачынаюцца стыхійныя выступленні і бунты. Кіраўнікі, якія хутка павядуць народ на бітву, імкнуцца стрымаць сялянскі гнеў. Сімвал народнай волі — белае жарабятка — яшчэ «не стала моцным канём», але расці яму застаецца нядоўга.

 

 

30. Тв.асоба Н.Гілевіч .Нацыянальная і фальклорная традыцыі, вобразна выяўленчыя сродкі яго паэзіі. 30.09.1931, деревня Слобода Логойского района Минской области). У творчай спадчыне народнага паэта Беларусі, вядомага перакладчыка, вучонага-фалькларыста, крытыка, публіцыста, грамадскага дзеяча Ніла Гілевіча нямала зборнікаў («Неспакой», «Бальшак», «Перазовы», «Актавы», «У добрай згодзе», «Повязь», «Жыта, сосны і валуны», «На высокім алтары»). Асноўным зместам сённяшняй паэзіі Н. Гілевіча з'яўляецца лёс беларускай мовы і культуры, духоўная спадчына народа, памяць мінулай вайны. У вершах пра маці пульсуе ўсведамленне свайго сыноўняга абавязку перад самым дарагім чалавекам. Праблемы нацыянальнага адраджэння Н. Гілевіч звязвае з роднай мовай, і шматлікія пытанні яе развіцця ніколі не здымаліся з парадку дня паэта. Переводит на белорусский язык произведения славянских поэтов. На стихотворения Н.Гилевича написали музыку многие белорусские композиторы. Награжден орденами Болгарии, Украины и Югославии. Является лауреатом Международной премии имени Христо Ботева.

 

31.Тв.М.Танка і роля мастака ў літаратурным працэсе Зах.Беларусі .Паэтыка Танкаўскага верлібра (на прыкл 2-3 тв).Евгений Иванович Скурко) (1912—1995), белорусский советский поэт, переводчик и общественный деятель. Змрочная i суровая заходне-беларуская рэчаiснасць, мужная барацьба беларускага народа супраць прыгнятальнiку вызначыла змест танкаускай паэзii да 1939г. М.Т. успамiнае, што яго творчасць з самага пачатку развiвалася i натхiлялася у першую чаргу заходнебеларускiм жыццем. У давераснёускай творчасцi паэт алюстроувае жыцце працоуных Заходняй Беларусi: беззямелле, эканамiчны i нацiяны уцiск. У вершах давераснай лiрiкi М. Т. праходзiць адна тэма — тэма вызвалення народа i роднага краю. "Спатканне” (1936) ён лiчыць бiяграфiчным; верш расказвае пра сустрэчу бацькi з сынам, якi сядзiць у турме. Бацька прыходзiць у турму на спатканне з сынам. У першыя хвiлiны сустрэчы размова сына з бацькам пра розныя пытаннi сялянскага жыцця. Адчуушы падтрымку i спагаду бацькi сын горача гаварыць пра заутрашнi дзень свайго народа, выказвае выказвае веру у яго перамогу. У апошнiх радках верша паэт падкрэслiвае адзiнства думак i iмкненняу бацькi i сына. Верш "Песня Кулiкоу". Кулiкi — героi дзiцячых баек, прадвеснiкi радасцi i шчасця. Верш складаецца з трох частак. У экспазiцыi iдзе расказ пра сялянскае жыцце. Пейзажнымi малюнкамi снежнай завiрухi аутар паказвае прыгнечанасць i змрочнасць сялянскага жыцця. У асноунай частцы пад завыванне завiрухi селянiн гутарыць з госцем (зачытаць). У словах гаспадара хаты адчуваецца глыбокае хваляванне за будучыню народа, за лёс дзяцей. Увёушы у верш вобраз светлавалосага хлапчука (зачытаць) i вобраз абяздоленнай мацi, што спявае песню-калыханку (зачытаць), паэт стварыу карцiну цяжкага жыцця чалавека пад прыгнётам. Верш “Вяртанне” напісаны верлібрам, што характэрна для паэзіі Максіма Танка. Верлібр- Танка пабудаваны –умоўна асэцыятыўнай вобразнасці ; цыклічнай строфіцы; паэтызацыя перелічэнняў; інтанацыйнай свабодзе)

 

37.Паэзія “філалагічнага пакалення “ Агульначалавечыякаштоўнасці і гуманістычныя ідэалы ў тв.А.Вярцінскага Я Сіпакоў Г Бураўкіна В Зуёнка і інш. 3 чэрвеня 1935, в. Мачулішчы) — беларускі паэт.В.ЗуёнакВыступае ў друку з вершамі з 1954 г. Аўтар кніжак паэзіі «Крэсіва» (1966), «Крутаяр» (1969), «Сяліба» (1973), «Нача» (1975), «Маўчанне травы» (1980), «Час вяртання» (1981), «Світальныя птушкі» (1982), «Лукам'е» (1984), «Жніўны дзень: Выбранае» (1985), «Вызначэнне» (1987), «Лета трывожных дажджоў» (1990), зборніка гумарыстычных вершаў «Качан на п'едэстале» (1973), кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў «Лінія высокага напружання» (1983).Зуёнак працуе у эпічным жанры.

32.Праблематыка вобразна-выяўленчая спецыфіка твораў А.Куляшова Эстэтычныя пошукі паэта ў 1960-1970 гг. Народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў нарадзіўся 6 лютага 1914 г. у мястэчку Саматэвічы Касцюковіцкага раена Магілеўскай вобласці. У пачатку 30-х гг. выйшлі першыя зборнікі вершаў А. Куляшова – «ПА песню, па сонца » і «Медзі дождж » ( 1933). Яны прасякнуты пачуццем радаснага самасцвярджэння асобы ў грамадстве. Разам з тым увагу Аркадзя Куляшова прыцягваюць і трагічныя падзеі нядаўняга мінулага. Пра лес інвалідаў першай сусветнай вайны А. Куляшоў расказаў у паэме « Крыўда». 60-70-егг.Найбольш значнымі ў гэты час кнігамі былі зборнікі вершаў «Новая кніга», « Сасна і бяроза », а таксама паэмы « Цунамі », « Далека да акіяна », « Варшаўскі шлях ». Цыкл вершаў «Маналог », прысьвечаны памяці З. Астапенкі і Ю. Таўбіна, беспадстаўна абвінавачаных у гады культу асобы Сталіна. Паэзія А. Куляшова – гэта ўсхваляваны маналог пра людзей, якія ва ўпартым змаганні з варожымі абставінамі застаюцца непераможнымі духоўна. Сааўтар сцэнарыяў фільмаў «Чырвонае лісце» (з А. Кучарам, пастаўлены ў 1958), «Першыя выпрабаванні» (па трылогіі Якуба Коласа «На ростанях», з М. Лужаніным, пастаўлены ў 1960-1961) і «Запомнім гэты дзень» (з М. Лужаніным, пастаўлены ў 1967).

 

34.Тв. індывідуальнасць П.Панчанкі Адметнасць вобразна-выяўленчых сродкаў яго паэзіі. 23 жніўня 1917, горад Рэвель (цяперашні Талін, Эстонія) — 2 красавіка 1995) Народны паэт Беларусі.Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі КупалыПімен Панчанка — майстар мастацкай дэталі. Яркая метафарычнасць, дакладнасць, раз-настайнасць рытмічных і рыфмавых знаходак уласцівы ўжо першым зборнікам паэта. Але П. Панчанка ніколі не спыняўся на дасягну- тым, рос духоуна і творча, пашыраў свой кру-гагляд, І яго паэзія развівалася разам з ростам асобы. верш «Журавы». У ім П. Панчанка апісвае трывожны настрой па-чатку другой сусветнай вайны. П. Панчанка не баіцца звяртацца да самых вострых праблем сучаснасці. Пры гэтым ён не проста выкрывае недахопы, а імкнецца дабрацца да іх вытокаў, каранёў. У вершы «Ратуйце нашы душы!» паэт б'е ў званы, бо «амаль што гіне пакаленне, а сэрцы раўнадушныя маўчаць.» П. Панчанка выкрывае бессэнсоўнасць існаван-ня моладзі, адсутнасць ідэалаў, схільнасць да нізкапробнай культуры і шкодных звычак. Своеасаблівае месца ў творчасці П. Панчанкі займае тэма прыроды. Ён быў улюбёны ў лес, луг, поле, у нашых беларускіх птушак, увогуле ва ўсё жывое, з чаго складаецца вялікі і мудры прыродны свет. Складаныя маральна-этычныя праблемы сучаснага жыцця ўзняты ў вершы «Ратуйце нашы душы!» У 80—90-я гады ў паэзіі П. Панчанкі шырока загучала сатыра. «Стары знаёмы».

 

35.Традыцыі і наватарства ў творчасці І.Мележа ( на пркл.” Палескай хронікм ці інш). 8 февраля 1921, дер. Глинище Хойникского района Гомельской области — 9 августа 1976, Минск) Прозаик, драматург, публицист. «Минское направление» (1952, переработанное издание 1974)«Полесская хроника», трилогия «Люди на болоте» (1962)«Дыхание грозы» (1966)«Метель, декабрь» (1978) Талент народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа з асаблівай сілай раскрыўся ў "Палескай хроніцы", над якой аўтар працаваў з 1956 г. да канца сваіх дзён. Яна прысвечана сялянскаму жыццю ў першыя паслярэвалюцыйныя гады, калектывізацыі. Палессе для I. Мележа — яго родны край, дзе прайшлі гады ято дзяцінства і юнацтва. I. Мележ паказвае штодзённае жыццё куранёўцаў, тое знешне няяркае, аднастайна-шэрае, з чаго і складаецца жыццё мільёнаў людзей, моцна прывязаных да зямлі. Ніякіх значных подзвігаў, нічога гераічнага куранёўцы не робяць. Кожны з іх заняты сваімі неадкладнымі справамі, клопатамі, якія паўтараюцца з году ў год. Яны жывуць паводле закону: летні дзень год корміць. У "Палескай хроніцы" шмат замалёвак побыту куранёўцаў, традыцыйных абрадаў (каляд, агледзін, змовін, дзявочніка, вяселля). Палешукі, жывучы сярод балот, не страцілі цікавасці да свету. Яны ўмеюць не толькі працаваць, але і адпачываць, радавацца жыццю, спадзявацца на лепшыя дні. Яны кахаюць і ненавідзяць, весяляцца і сумуюць, знаходзяць і губляюць... I. Мележ у "Палескай хроніцы" паэтызуе, адухаўляе высокія чалавечыя якасці герояў, іх працавітасць, любоў да зямлі. Праўдзіва адлюстроўваючы жыццё палескай вёскі на пачатку нашага стагоддзя, пісьменнік стварыў мастацкія вобразы вялікай абагульняльнай сілы. Яму ўдалося так поўна, усебакова і па-майстэрску дасканала расказаць пра палешукоў, што яны зрабіліся цікавымі, запамінальнымі і блізкімі для многіх пакаленняў чытачоў.

 

36.Творчая асоба і паэтычнае майстэрства Р.Барадуліна .Хрысціянскія матывы ў яго творчасці. 24 лютага 1935, хутар Верасоўка Ушацкага р-на.беларускі паэт, і перакладчык.Нарадзіўся ў сям'і Івана і Куліны Барадуліных. Вучыўся ва Ушацкай сярэдняй школе (скончыў у 1954), затым на філалагічным факультэце БДУ (скончыў у 1959). Працаваў рэдактарам у розных перыядычных выданнях: газета «Советская Белоруссия», часопісы «Бярозка», «Полымя». Дэбютаваў вершамі ў 1953 у газеце «Чырвоная змена». Першы зборнік паэзіі - «Маладзік над стэпам»Пераклаў на беларускую мову п'есу «Вей, вятрок!» Я. Райніса (1980) «Слова пра паход Ігараў» (1986), Узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў, Знак Пашаны, латвійскім ордэнам Трох Зорак (1995), медалём Ф. Скарыны. З імем Барадуліна ў беларускай паэзіі звязаны рэдкасны дар асабліва эмацыянальна, пластычна, шматколерна ўспрымаць навакольны свет. Ягоны творчы шлях, - пры ўсей неадналінейнасці развіцця - з’яўляецца падцвярджэннем таго, што рост творчых магчымасцей паэта непасрэдна звязаны з росквітам і ўзбагачэннем яго асобы. Асоба, яе ўнутраны свет і свядомасць – вось што кранае паэта. Яго цікавяць духоўныя патэнцыі чалавека, права на індывідуальнасць, самастойнасць выбару і рашэнняў. Фальклорная спадчына і сёння ўплывае на літаратурны працэс, застаючыся каштоўнай крыніцай ідэйна-мастацкага ўзбагачэння беларускай паэзіі. Сучасны асацыятыўны верш увабраў у сябе народную паэтыку і індывідуаьны вопыт класікаў. Таксама ёсць у Барадуліна вершы, напісаныя на аснове біблейскіх запаветаў іматываў.

 

38.Традыцыи нац-ай лит.у паказе жыцця сялянства.Лёс сучаснай вёски у творах А.Жука, А Кудрауца,В.Казько.на выбар.Віктар Казько 1940 ,апавяданне «Литары на мармуры» аўтар раманаў “Неруш”, “Хроніка дзетдомаўскага саду”, аповесцей “Суд у Слабадзе”, “Но пасаран”, “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел”, адносіцца да сярэдняга пакалення пісьменнікаў. У аповесці “Суд у Слабадзе” аўтар паказаў жорсткае аблічча фашысцкіх вылюдкаў – вампіраў, якія ў гады вайны ператварылі палонных дзяцей у донараў для сваіх салдат і афіцэраў. Раман В. Казько “Неруш” прысвечаны Палессю, асушэнню балот. Галоўны герой — Мацвей Роўда — сумленна працуе на пасадах начальніка будаўніча—мантажнага ўпраўлення і старшыні калгаса, безадказна выконваючы інструкцыі і распаражэнні начальства, не дбаючы пра сістэму вадасховішчаў. Задумаўшыся аб выніках сваёй дзейнасці, Роўда разумее, што ён спрыяў парушэнню раўнавагі ў прыродзе і таму павінен несці адказнасць за здзейсненнае. Жалезны Чалавек, яго двайнік, судзіць галоўнага героя : “Ты ўзяў зямлю ў першароднасці і квецені, дез смецця і паскудства. Роўда прыходзіць да канчатковай высновы, што здрадзіць сваёй зямлі нельга, што неабходна змагацца за Княжбор, шукаць разумных узаемаадносін з прыродай і навакольным светам, што трэба процістаяць прагматыкам Шахраю і Рачэўскаму, якія знішчэнне прыроды апраўдваюць утылітарнымі мэтамі.

 

1.Старажытная лит.агульнаяхар-ка.Мастацки феномен: «Слова пра паход игаравы» Лит.старажытнай Руси 11-13 ст.ст.адпавядае перыяд эпоха сярэднявечча на нашых землях доужыуся з 11-15 стст. Часы феадал.раздробленнасци доужыуся у нас да 14 ст. мова старажытна-руская и стара-славянская аба царкоуна-славянская.Лит. 14-пач 16 стст эпоха Рэнесансу (адраджэння ) и ранняга Барока а таксама захапиу пач.17 ст.Лит.17-18 стст. Перыяд найбольш актыунага и плённага развицця бел-ай стараж-ай лит. Той час характыр-а вял. Идэйна-мастац. И жанравай разнастайнасцю. Лит. 17-другая пал. 18 стст пераходнага перыяду яшчэ квитнела поздняе барока.Квитнела готыка и рэфарматыуны рух (абнауленне царквы) Пасля трох падзелау Рэч П. тэр. Адышла да Расии асн-ая мова – польская ,ала застаецца бел-ая, лацинская. Помники литаратурныя : «Аповесць минулых часоу» жанр (казанни, павучанне) идэя твора: патрыятычны ; «Жыции Ефрвсини Пол-ай»; записы хаджэнни « Игумена Даниила». Перакладная лит: библия (псалтыр); Апокрыфы (значыць патаемными,не прызнавалася царквою ) «Хаджэнне багародзицы па пакутах» «Хаджэнне Апостала Андрэя» «Сказанни прарока Даниила» и инш; Белетрыстыка (лёгка забауляльная прыемная да чытача) творы пра траянскую вайну «Троя» « Александрыя», зб «Пчала» афарызмы, прымауки/

Асноуная идэя « слова пра паход Игаравы»-палки заклик да яднання старажытнаруских князеу перад тварам навислай над Радзимай знешняй пагрозы

 

 

2.Жанравая спецыфика ст.лит.Мастацкия асабливасци Ж.Ефрасини П., слоу и прытчау Иларыёна, К.Тураускага.Жанры мели прыкладнае значэнне. «Жыціе ...» было напісана ў канцы XII — пачатку XIII ст. на царкоўнаславянскай мове. Невядомы аўтар звярнуўся ў творы да мясцовага матэрыялу. Твор аб'ядноўвае ў жанравых адносінах біяграфічную аповесць («Жыціе Ефрасінні Полацкай» — адзіная вядомая сёння крыніца звестак пра асветніцу XII ст.), хаджэнне і пахвалу.

У адпаведнасці з канонамі агіяграфічнага жанру вобраз Ефрасінні (Прадславы) паўстае ідэалізаваным, пазбаўленым індывідуальных чалавечых рыс. Падкрэсліваецца апантанасць гераіні ў служэнні высокаму, духоўнаму. Аднак у творы параўнаўча няшмат цудадзейнага, незвычайнага, што было характэрным для гэтага жанру. Аўтар абапіраўся на рэальныя факты жыцця знакамітай святой.

Кірыла Тураўскі ўвайшоў у літаратуру як выдатны майстра так званага ўрачыстага царкоўнага красамоўства. У сваёй творчасці абапіраўся на традыцыі візантыйскай і старажытнарускай хрысціянскай культуры. Ён выдатны прамоўца-прапаведнік, які горача дбаў пра духоўную дасканаласць суайчыннікаў. Сучаснікі называлі Сучаснікі называлі Кірылу Тураўскага Златавустам, параўноўваючы яго са знакамітым аўтарам урачыстага аратарства 4 веку н.э.

Да нашага часу захавалася 8 слоў-пропаведзей, 6 павучанняў і прытчаў, каля 30 малітваў. Найбольш ярка літаратурны дар выявіўся у словах, з якімі Кірыла Тураўскі звяртаўся да суайчыннікаў з нагоды розных царкоўна-рэлігійных святаў («Слова ў першую нядзелю на Вялікадні», «Слова на вербніцу» і інш.). Каб зрабіць больш зразумелымі абстрактныя біблейскія ісціны і высокія ідэі, пісьменнік выкарыстоўваў алегорыі-сімвалы, асацыятыўныя вобразы. Сярод моўна-выяўленчых сродкаў аўтара слоў і прытчаў шырока прадстаўлены эпітэты і метафары, воклічы і звароты, разгорнутыя параўнанні.

Иларыён метрапалит киеуски яму належыць славутае «Слова пра закон и дар божы»- пропаведзь Киеускай палитычнай и царкоунай незал-сци ад Византыи.»Слова» Иларыёна –своеасабливы гимн Руси.

 

4.Лацинамоуная паэзия Б.Творчасць М.Гусоускага и Я.Вислицкага «Песня пра зубра» як твор рэнесанснай лит. М.Гусоуски (1480-1533)«Песня пра зубра» напісана, як і некаторыя іншыя творы эпохі Адраджэння, на лацінскай мове. Выдадзеная ў 1523 г., яна, аднак, не была па належнаму ацэнена сучаснікамі М. Гусоўскага, а хутка і зусім аказалася забытай. Глыбою патрыятызм, нацыянальная самабытнасць твора ніяк не стасаваліся з палітыкай уціску, занядбання і ганьбавання ўсяго роднага, што стагоддзі вялася на беларускай зямлі. Не спрыяла папулярнасці твора, лічаць даследчыкі, і чужая мова, якая ўжо ў часы М. Гусоўскага выцяснялася з еўрапейскіх літаратур мовамі нацыянальнымі. Пісьменнік ярка, рэалістычна-дакладна абмаляваў валадара беларускіх недраў. Ён грозны і магутны, горды і незалежны, можа быць лагодным і лютым, даваць жыццё і сеяць смерць. Але ён не крыўдзіць таго, хто ідзе да яго з дабром і мірам.

Аўтар апеў родную зямлю, прыгажосць і багацце яе прыроды, самабытнасць народа. «Песня пра зубра» прагучала як велічная песня пра Радзіму.

Разам з тым у паэме гучыць трывожны роздум над лесам роднага краю. Паэт-патрыёт бачыў, што яго любая Літва-Беларусь траціць сваю былую магутнасць і незалежнасць, а працавіты, мужны, спагадлівы народ пакутуе ад войнаў. М. Гусоўскі з гаркотай канстатаваў — тыя, хто стаіць над народам, забыліся на свае абавязкі. Паэт-гуманіст і адраджэнец асуджаў як міжусобіцы паміж беларуска-літоўскімі феадаламі, так і звадкі, суперніцтва паміж каранаванымі асобамі хрысціянскага свету («Што ж каралі сёння робяць для нас? А можа паснулі? Самі, прынамсі, яны дбаюць аб міры найменш»). У войнах, якія спусташаюць край, М. Гусоўскі бачыў немалую віну краін-суседзяў, гатовых дапамагчы ворагу, нажыцца на бядзе бліжняга. Аўтар «Песні пра зубра» паказаў трагічныя вынікі раз'яднанасці народаў «Хрыстовае веры такой жа». Іх чакае лес, падобны да тых, каго яны дапамагалі заняволіць. Сучасным уладарам М. Гусоўскі супрацьпастаўляе князя Вітаўта, суровага, але справядлівага правіцеля, які караў махляроў, хабарнікаў, палахліўцаў і вылучаў людзей сумленных і адважных. Вітаўт — ідэальны вобраз у творы. Ён паказваецца як мудры палітык, мужны воін, абаронца роднай зямлі. Для аўтара істотна важна, што ён «сілу радзіме вярнуў, княствам вялікім зрабіў», прымусіў лічыцца з сабой і «татарына» і «маскавіта». Даследчыкі лічаць, што вобраз князя склаўся пад уздзеяннем «Пахвалы Вітаўту». Напісаная класічнай латынню (элегічным двувершам), «Песня пра зубра» разам з тым з'яўляецца творам самабытным і нацыянальна-адметным.Пераклали паэму Язэп Семязон и У.Шатон

Ян Вислецки (1490-1520)скончыу кракауски ун-т ,твор «Пруская вайна» 1516г. Паэма складзена з 1300 радкоу лат.моунага гекзаметра(размер)

 

 

8.Бел-Польская двухмоунае у лит.19 ст.Тв.У.Сыракомли В.Каратынскага и инш. Як і іншыя вялікія па памеру творы У. Сыракомлі («Дабрародны Ян Дэмбарог», «Лялька», «Ілюмінацыя» і г. д.), вершаванае апавяданне «Хадыка» напісана на польскай мове. Аднак героем яго з'яўляецца беларускі селянін, дакладней, асочнік (яго абавязак быў асочваць звера для панскіх паляўнічых уцех). Гэта падкрэслена ўжо падзагалоўкам твора — гутарка з палескай мінуўшчыны. У. Сыракомля ўзняўся ў творы да гаворкі пра сэнс чалавечага існавання. Вырашаў аўтар спрадвечную філасофскую праблему ў адпаведнасці са светабачаннем народа, мараллю чалавека працы.

В. Каратынскі Таміла ("Абразок з народнага жыцця") нядолю свайго народа В. Каратынскі вымушаны быў гаварыць няродным словам, бо роднае заставалася занядбаным. Надрукаваць твор на беларускай мове ў сярэдзіне XIX ст. было амаль немагчымым. У. Мархель згадвае жыццёвыя абставіны, што прычыніліся да з'яўлення верша «Туга на чужой старонцы» — эміграцыя, ссылка сяброў В. Каратынскага, удзельнікаў паўстання пад кіраўніцтвам Каліноўскага і студэнцкіх выступленняў. У 1864 г., калі быў напісаны верш, перад В. Каратынскім паўстала непазбежнасць развітання з Вільняй.

 

 

6.Бел.палемичная лит. Лёс и дзейнасць И.Пацея М.Сматрыцкага А.Филиповича и инш. Да палемiчнай лiтаратуры адносяцца памфлеты, звароты, адкрытыя лiсты, трактаты, адозвы i iншыя вiды творчасцi, тэматычна звязаныя з актывiзацыяй палемiкi вакол пытання пра аб'яднанне царквы i касцёла пад вяршынствам папы рымскага, так званай iдэi унii. Лiтаратурная палемiка пачалася пасля выхаду кнiгi Бенядзiкта Гербеста "Указанне шляху", у якой ставiлася пытанне аб неабходнасцi царкоўнай унii з Рымам у iнтарэсах праваслаўнай царквы Вялiкага княства Лiтоўскага. Гэту iдэю падхапiў i развiў вядомы рэлiгiйны i палiтычны дзеяч Пётр Скарга, якi iмкнуўся даказаць, што сапраўднае веравызнанне iдзе ад рымска-каталiцкай царквы — пераемнiцы i носьбiта апостальскiх традыцый. Адказам на выказваннi П. Скаргi сталi ананiмныя творы "Пасланне да латын з iх жа кнiг", "На багамерзкую на паганую лацiну", шматлiкiя памфлеты. Iх аўтары выступалi ў абарону праваслаўнай царквы, узнiмалi вострыя сацыяльныя праблемы таго часу, праяўлялi заклапочанасць жыццём селянiна, выказвалiся за права народа мець свае погляды ў пытаннях рэлiгii. Актывiзацыя палемiчнай лiтаратуры пачалася пасля Брэсцкай унii 1596 г., паводле якой праваслаўная царква прызнала вяршэнства папы рымскага i прыняла сiмвал веры ў каталiцкiм разуменнi, але захавала сваю мову богаслужэння i сваю абраднасць. У абарону унii акрамя вышэй названага П. Скаргi выступiў сенатар Рэчы Уладзiмiра-Брэсцкi епiскап Iпацiй Пацей. Ён таксама трактаваў унiю як праяўленне бескарыслiвай апекi папы рымскага над занядбалым праваслаўным людам. Супраць унiяцтва паўсталi царкоўныя дзеячы Стэфан Зiзанiй, Хрыстафор Фiлалет i Лявонцiй Карповiч, якiя сцвярджалi, што унiя была абумоўлена своекарыслiвай палiтыкай католiкаў i вышэйшага праваслаўнага духавенства, iх мэтай было дамагчыся матэрыяльных выгод, рэлiгiйных прывiлеяў, палiтычных правоў. Адным з яркiх прадстаўнiкоў палемiчнай лiтаратуры з'яўляўся грамадска-палiтычны i царкоўны дзеяч Мялецiй Сматрыцкi (аўтар вядомых твораў "Антыграфi', "Трэнас, альбо Плач святой усходняй царквы", "Грамматики славенския правилное синтагма" i iнш.), якi пад нацiскам жыццёвых абставiн прайшоў складаны шлях ад прызнання i абароны праваслаўя да яго адмаўлення. Прадстаўнiком апошняга этапу ў развiццi палемiчнай лiтаратуры быў Афанасiй Фiлiповiч — змагар, барацьбiт, непахiсны абаронца нацыянальных i рэлiгiйных правоў беларускага народа, аўтар вядомага "Дыярыуша". У жанравых адносiнах "Дыярыуш" —У склад яго ўвайшлi дарожныя i тлумачальныя запiскi, успамiны i дзённiкi, легенды, мiстычныя прывiды i бачаннi, пасланнi, лiсты. Ён выступае супраць пануючых у дзяржаве каталiцкай i унiяцкай цэркваў, знешняй i ўнутранай палiтыкi Рэчы Паспалiтай, якая, блаславiўшы "праклятую унiю", зрабiла ворагамi, сутыкнула "в князствах, поветах, в местах, в местечках и в селах селян з селянамн, мешчан з мешчанами, жолнеров з жолнерами, панов з поддаными, родичов з детками, духовных з духовными". "Дыярыуш" з'яўляецца адным з найбольш яркiх i значных помнiкаў палемiчнай лiтаратуры XVII ст., у якiм праўдзiва адлюстравалася барацьба беларускага народа за свае нацыянальныя i рэлiгiйныя правы, звычаi, традыцыi i культуру.

 

7.Барока и асветництва на Б.Харак-ка ТВ.С.Полацкага К.Марашэускага. Барока- ад итальянскага ,дзиуны,мудрагелисты,вычварны. Пад уплывам еўрапейскага барока С. Полацкі паступова набліжаўся да сацыяльна -філасофскіх і гістарычных праблем. Істотнае месца ў творчасці паэта займалі сатырычныя матывы, ён выкрываў кар'ерызм, прыстасавальніцтва, самазадаволенасць і іншыя заганы чалавека. У вершы «Стихи утешный к лицу единому» С. Полацкі з'едліва высмейваў

з вялікім спачуваннем апісвае трагічную гісторыю селяніна. Таміла пахаваў сына і жонку, застаўся на старасці з клопатам пра малалетніх унукаў. Няшчасці сыплюцца на старога адно за другім, выйсця ён не знаходзіць. Пісьменнік паказвае ненадзейнасць, крохкасць сялянскага шчасця. У маладыя гады Таміла лічыўся самым багатым гаспадаром ў вёсцы: Пра самаўпэўненага Сямёна, які лічыць сябе самым разумным, моцным, багатым. У канцы 70-х гг. С. Полацкі склаў два зборнікі паэзіі — «Вертоград многоцветный»» (увайшлі вершы грамадска-палітычнай, маральна-філасофскай, сямейна-бытавой тэматыкі) і «Рыфмологион» (уключаны патрыятычныя творы апошніх дзесяцігоддзяў). У маскоўскі перыяд С. Полацкі стварыў на аснове біблейскіх сюжэтаў дзве п'есы — «Комедия притчи о блудном сыне» і «Трагедия о Навуходоносоре царе, о теле злате и о триех отроцех, в пещи не сожженных». С. Полацкі распрацоўваў новыя жанры і формы вершатворчасці, шырока выкарыстоўваў барочныя прыёмы пісьма (зрокава-графічны эфект, ускладнёныя метафары, гіперба-лы, алегорыі, сімвалы і інш.). Асветніцтва – сацыяльна-палітычная ідэалогія перыяду станаўлення капіталізму, якая аддавала перавагу асвеце, навуцы і розуму ў жыцці асобы, грамадства і дзяржавы. Пашырэнню асветніцтва спрыялі навуковыя адкрыцці ў прыродазнаўстве і дасягненні гуманітарных ведаў. К.Марашэуски Па жанру «Камедыя» з'яўляецца тыповай школьнай драмай-маралітэ. Аўтар вуснамі галоўных герояў Чорта і Селяніна вучыць разумна жыць, каб не трапіць у пекла на вечныя мукі. У «Камедыі» прысутнічаюць старыя і новыя тэндэнцыі. Ад барочнай драмы-маралітэ — павучальнасць фіналу, адсутнасць жаночых вобразаў, зварот да біблейскага матыву, разнамоўнасць герояў (Селянін і Яўрэй гавораць па-беларуску, Чорт — па-польску). Класіцызм у п'есе нагадвае пра сябе знакамітымі трыма адзінствамі — адзінствам месца, часу і дзеяння. Новыя, асветніцкія тэндэнцыі выявіліся ў спачуванні Селяніну, у праўдзівым адлюстраванні жыцця беларускага сялянства.

 

12.Роля Ф.Багушэвича щ станащленни новай бел.лит.Тэмы и матывы тв. Эстэтычныя погляды Багушэвича. Бацькам беларускага культурнага адраджэнне стаў Францішак Багушэвіч, які адным з першых абгрунтаваў самастойнасць беларускай мовы. Яго зборнікі вершаў “Дудка беларуская” і “Смык беларускі” выйшлі за межамі Радзімы – у Кракаве і Познані (тэрыторыя Аўстра-Венгерскай імперыі, дзе нацыянальныя меньшасці мелі права на культурную аўтаномію). У прадмовах да зборнікаў паэт адстойваў роўнасць роднай мовы з іншымі еўрапейскімі, заклікаў шанаваць і захоўваць яе. У вершах Ф.Багушэвіч галоўным чынам пісаў пра гаротнае жыццё беларускага сялянства, аграбленага пад час рэформы 1861 года і прыгнятаемага як эканамічна – панамі, так і нацыянальна – царскім урадам. Багушэвіч стварыў у у паэзіі напрамак рэалізму і народнасці. Вядома, такія вершы ў Расійскай імперыі друкаваць было нельга. Паслядоўнікамі Ф.Багушэвіча былі Янка Лучына (Іван Неслухоўскі) і Адам Гурыновіч. У вершы «Мая дудка» Ф. Багушэвіч выказаў свае бачанне месца паэта ў жыцці — гэта быць з народам, стаць выразнікам яго шчасця і гора. Вершы «Мая дудка» і «Смык» праграмныя, адзін і другі адкрываюць зборнікі Ф. Багушэвіча. У вершы «Ахвяра» («Афяра») выявілася маральна-этычнае крэда паэта. Ф. Багушэвіч называе тыя прынцыпы, якімі ў жыцці павінен кіравацца чалавек: Аўтар зазначае, што «добра нават трэба ведаць суседнія мовы, але найперш трэба знаць сваю». Таму ён «адважыўся напісаць... такія-сякія вершыкі», якія і выносіць на суд.

10.Тв.Яна баршчэускага . Жанрава-стылявыя асабливасци книги «Шляхциц Завальня , альбо Б.у фантастычных апавяданнях». «Сярод беларускага народа захоўваюцца яшчэ і цяпер некаторыя паданні даўніх часоў, якія пераходзячы ад чалавека да чалавека, зрабіліся такія ж цьмяныя, як і міфалогія старажытных народаў... У іх (жыхароў паўночнай Беларусь — Т. Г.) фантазіях увесь час блукаюць нядобрыя духі, якія, аднак, служаць злым панам, чараўнікам і ўсім непрыяцелям простага люду. «Тое, што піша пан Баршчэўскі прозай, не датычыць непасрэдна ні гісторыі, ні літаратуры, ні мовы Беларусі, але мае сувязь з рэччу больш важнай, а менавіта з духам і паэзіяй народа, адкуль выйшлі і гісторыя, і літаратура, і мова. Ухапіўся ён за самую жыццёвую аснову і вырашыў паказаць у мастацтве вялікі народны вобраз. Ён мае перад сабою народ, часта з усёй прывабнасцю ягоных яшчэ паганскіх фантазій, якія апраменьвае сваім, так бы мовіць, беларускім гафманізмам (ад Гофман — прозвішча нямецкага пісьменніка-рамантыка. — Г. Г.)... У гэтых апавяданнях... толькі адно ядро належыць простаму народу, увесь малюнак — фантазія аўтара, сатканая на аснове нацыянальных колераў... Пан Баршчэўскі не збіральнік паданняў, але іх выразнік у мастацтве». Формы ўзаемадзеяння Я. Баршчэўскага з вуснай народнай творчасцю вельмі разнастайныя. Аўтар звяртаецца да фальклорных сюжэтаў і матываў, вобразаў і ўяўленняў, сродкаў тыпізацыі і ўмоўнасці. Аднак «Шляхціц Завальня...» наколькі фальклорны твор, настолькі і арыгінальны, індывідуальна-аўтарскі. Я. Баршчэўскі дзеліць людзей не на багатых і бедных, а на добрых і злых. Злым можа быць як пан, так і лёкай яго ці селянін (героі апавяданняў «Ваўкалак», «Пра чарнакніжніка і пра цмока.,.»). Разам з тым у асобных апавяданнях гучыць тэма сацыяльнай няроўнасці («Белая сарока», «Сын Буры»).

 

11.Класичная и народная традыцыи у творчасци В.Д.Марцинкевича. Агульная харак-ка драматургичнай спадчыны письменника : «Сялянка» « Пинская шляхта»Жанр п'есы «Пінская шляхта» аўтар вызначыў як фарс- вадэвіль. Рысы гэтых жанравых форм (шаржыраваны, гратэскавы паказ персанажаў, адкрытыя самахарактарыстыкі, нечаканасці, што падпільноўваюць герояў, устаўныя куплеты і рамансы) у творы прысутнічаюць. Аднак бытавы канфлікт, характэрны для вадэвілю, у п'есе В. Дуніна-Марцінкевіча перарастае ў сацыяльны. Пісьменнік едка высмейвае царскі суд. Тыя, хто павінен ахоўваць законы і строга іх прытрымлівацца, першымі ж іх парушаюць ___ Сатырычнымі фарбамі пісьменнік малюе таксама вобразы шляхты, найперш Ціхона Пратасавіцкага і Івана Цюхай-Ліпскага. Для гэтых людзей, якія ні адукацыяй, ні звычаямі, ні ладам жыцця не адрозніваюцца ад сялян, найвялікшая абраза, калі хто назаве «мужыком». «Вострае і смелае выкрыццё адмоўных з'яў, паспяховы подступ да аналітычнага раскрыцця і індывідуалізацыі чалавечых характараў даюць поўнае права назваць гэты твор сатырычнай камедыяй, а яе аўтара — заснавальнікам беларускай камедыёграфіі», — лічыць В. Жураўлёў.На долю п'есы В. Дунiна-Марцiнкевiча "Iдылiя" (другая назва — "Сялянка") выпаў шчаслiвы лёс. Напiсаная ў 1846 г., яна i ў нашы днi з поспехам ставiцца на сцэнах многiх тэатраў, карыстаецца папулярнасцю ў гледачоў. Сам аўтар, якi быў душою аматарскага калектыву i ўдзельнiчаў у многiх яго пастаноўках, з сiмпатыяй адносiўся да герояў "Iдылii". Менавiта ў гэтым спектаклi ён блiскуча выконваў ролю селянiна Навума — самабытнага, яркага i таленавiтага чалавека, захавальнiка духоўных традыцый. Гэта роля прынесла В. Дунiну-Марцiнкевiчу вядомасць i папулярнасць i як акцёру, i як пiсьменнiку. Пазней iмя i прозвiшча любiмага вобраза сталi лiтаратурным псеўданiмам аўтара. Уся лiт. дзейнасць Д.-М. дзелiцца на да- i паcлярэформенную. Лiтаратурная дзейнасць Д.-М. дарэформеннага часу працякала ва умовах разлажэння прыгоннiцтва i развiцця новых капiт. у абстаноуцы уздыму у краiне сялянск. руху i грамадска-палiтычн. барацьбы, якая развярнулася вакол пытання аб прыгонным праве. Першы твор Д.-М. — камедыя "Сялянка". У ёй асноунае месца адведена паказу узаемоадносiн пана i селянiна. Паслярэфарм. уздым 80-х гадоу станоуча адбiуся на лiтаратурн. i грамадск. дзейнасць пiсьменнiка. Ён напiсау шмат новых творау па матэрiалам бел. жыцця. Нажаль, з багатай лiтарат. творчасцi Д.-М. паслярэформ. часу захавалiся усяго толькi 2 п'есы i некалькi вершау. Белар. драматургiя знаходзiлася у той час у зародкавым стане. Д.-М. з'явiуся адным з яе пачынальнiкау.

 

 

19.Гуманистычная скираванасць М.Зарэцкага. 1901-1937 Міхась Зарэцкі — таленавіты прадстаўнік новай пісьменніцкай генерацыі, што прыйшла ў беларускую літаратуру на пачатку 20-х гадоў з аптымістычнай верай у неабходнасць рэвалюцыйнага абнаўлення жыцця і ўсталяванне сацыяльнай справядлівасці. Прыхільнік рамантычнага кірунку ў беларускай прозе, пісьменнік-наватар, М. Зарэцкі стварыў шэраг твораў, якія прыкметна ўзбагацілі беларускае слоўнае мастацтва ў ідэйна-тэматычным, жанрава-стылявым, вобразна-выяўленчым плане М. Зарэцкі — адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў літаратурнага аб'яднання «Маладняк», а затым — «Полымя». Вялікую ролю ў фарміраванні асобы М. Зарэцкага, у развіцці творчых здольнасцей адыгралі яго бацькі. Яўхім Ануфрыевіч кіраваў царкоўным хорам, любіў спевы, сам спяваў і пісаў музыку на вершы рускіх паэтаў (у тым ліку і Пушкіна) і на творы вуснай народнай творчасці. Маці таксама валодала артыстычным талентам. Хатняя атмасфера дабратворна ўплывала на фарміраванне эстэтычных густаў хлапчука. У дзесяцігадовым узросце Міхася аддалі ў Аршанскае духоўнае вучылішча, праз чатыры га ды — у Магілёўскую духоўную семінарыю, дзе ён правучыўся толькі два гады. З пачаткам рэвалюцыйных падзей М. Зарэцкі працуе ў паўвайсковай часці перапісчыкам, а па вяртанні ў родную вёску з прычыны матэрыяльнай беднасці служыць за царкоўнага вартаўніка. Рэалістычныя апавяданні «У Саўках» (1922), «У віры жыцця», «Чаплюк», «Мар'я» (усе — 1923) нясуць глыбокую думку, прасякнуты верай у чалавека, у перамогу добрых, светлых пачаткаў над цёмнымі, эгаістыч







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.