Здавалка
Главная | Обратная связь

СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ПАЭЗІЯ



Сучасная беларуская паэзія прадстаўлена паэтамі розных пакаленняў і рознай творчай манеры. Гэта і вя-домыя майстры паэтычнага радка, чыё дзяцінства было апалена Вялікай Айчыннай вайной (А. Лойка, Н. Гілевіч, А. Вярцінскі, П. Макаль, Ю. Свірка, К. Цвірка, Р. Барадулін, В. Зуёнак, Я. Сіпакоў), і пакаленне, народжанае ў цяжкія гады аднаўленчага перыяду (В. Іпа-тава, В. Коўтун, У. Някляеў, С. Законнікаў, Р. Баравікова, А. Разанаў, Я. Янішчыц, Л. Галубовіч), і па-эты, якія адчулі боль і асалоду ад творчай працы ў 70— 80-я гг. (А. Каско, Л. Тарасюк, I. Рубін, М. Мятліцкі, К. Жук, А. Пісьмянкоў, П. Марціновіч, Л. Дранько-Майсюк, С. Сокалаў-Воюш, А. Сыс, А. Бадак).

Тэматыка сучаснай паэзіі надзвычай шырокая і раз-настайная: Радзіма, бацькоўскі дом; родная мова, гістарычнае мінулае, прырода, экалогія, чарнобыльская трагедыя, жыццё сучаснай вёскі, працоўныя будні, каханне, прызначэнне паэта і паэзіі... I гэта далёка не поўны тэматычна-праблемны абсяг сучаснай паэзіі, якая даволі разнастайная і ў жанравых адносінах. Поруч з ужо трывала замацаванымі ў паэзіі вершам і паэмай сучасныя паэты шырока выкарыстоўваюць балады (эпічныя, лірычныя, драматычныя), оды (медытатыўныя, выяўленчыя, партрэтныя, сатырычныя), санеты, верлібры, элегіі, пасланні, эпіграмы, а таксама новыя, эксперы-ментальныя формы тыпу версэтаў, квантэм, вершаказаў, пункціраў, зномаў, што сінтэзавалі ў сабе прыват-нае, індывідуальнае і агульнае, канкрэтнае і абстрактна-паняційнае, традыцыйнае і новае.

Адной з цэнтральных тэм у сучаснай паэзіі з'яўляецца тэма Вялікай Айчыннай вайны. Боль і горыч ад панесеных народам велізарных чалавечых страт трыво-жыць сумленне М. Лужаніна ("Марш несмяротнасці"), Н. Гілевіча ('Тарыць, гарыць мая Лагойшчына", "Ты кажаш, я не ведаю вайны"), С. Гаўрусёва ("Я вырас пад гарматнымі стваламі", "Рэквіем"), П. Прыходзькі ("Скрыжаванні"), П. Макаля ("Поле"), Паэтычнае асэнсаванне Радзімы, бацькоўскага дому, вяртанне памяці ў незабыўныя гады дзяцінства - пашыраны матыў паэтычных твораў А. Лойкі, Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, Г. Пашкова, С. Законнікава, В. Коўтун, В. Аколавай, М. Мятліцкага, Л. Тарасюк і іншых майстроў слова. Мясціны дзяцінства — самыя непаўторныя і прыгожыя. Там кожнае дрэўца дыхае знаёмым водарам, у кожным спеве птушак і журчанні ручайка ўгадваецца гучанне матчынай песні, і трава там бол;ын мяккая, і неба болып высокае, і сонца, здаецца, свеціць ярчэй. Апяваючы прыгажосць роднай зямлі, паэты паказваюць гарманічную блізкасць, адзінства чалавека з навакольным светам. Спасцігаючы мнага-стайнасць гэтага дзяцінства, малады паэт А. Каско піша:

Я часцінка зямлі, і таму мне балюча, калі нішчацца дрэвы, высыхаюць крыніцы. Гэты мой востры боль крыкам жаласным кані прылятае так часта да сяліб з сенажацей.

У беларускай паэзіі апошняга дзесяцігоддзя поруч з тэмай прыроды трывала замацавалася чарнобыльская тэма. Адным з першых адгукнуўся на чарнобыльскую трагедыю, якую часта называюць беларускай Хірасімай, Рыгор Барадулін. У "Зажураным трыпціху" ён перадае прадчуванне чалавекам таго, што родная зямля, яе песні могуць "у радыеактыўным пыле задыхнуцца". Пазней з'явіліся творы А. Вялюгіна, М. Танка, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка, У. Някляева, С. Законнікава, Я. Сі-пакова, А. Грачанікава, М. Мятліцкага, А. Зэкава, В. Аколавай, А. Сыса, Ю. Свіркі і мн. інш.

Сённяшнія паэты спрабуюць знайсці адказы на пы-танні агульначалавечай вартасці і значнасці. Яны па-новаму раскрываюць таямніцы жыцця, яго трагізм і аптымізм, яго адхіленне ад агульнапрынятых норм і гуманістычную сутнасць. Паэты нагадваюць людзям, што сучаснасць — няспынны рух вечнасці, і ў гэтым вечным руху чалавек не можа знікнуць бясследна, павінен пакінуць пасля сябе памяць. У рэчышчы медыта-тыўнай, інтэлектуальна-філасофскай лірыкі сёння працуюць Р. Барадулін, А. Разанаў, С. Законнікаў, П. Макаль, А. Пысін, А. Каско, Н. Мацяш, 3. Дудзюк, В. Са-харчук, многія паэты маладзейшага ўзросту.

Вялікае месца ў сучаснай паэзіі займае тэма кахан-ня. 3 радкоў паэтычных твораў А. Ставера ("Дзе ты, маё каханне?"), С. Дзяргая ("Вочы"), У. Някляева ("Залатая зала тая..."), А. Каско ("Мы сто гадоў назаўсёды") і многіх іншых паэтаў можна яскрава ўявіць, адчуць і перажыць абуджэнне першага пачуцця, калі на жыццёвай дарозе сустракаеш роднага, блізкага табе чалавека, легкадумнасць і сур'ёзнасць учынкаў закаханых, чысты і светлы ўспамін пра першую сустрэчу, боль ад расстання, разгубленасць, безнадзейнасць і адчай ад безадказ-нага пачуцця і інш. А. Грачанікаў у "Актавах кахання" заяўляе, што "на свеце без кахання жыцця няма — ёсць толькі існаванне". Паэты складаюць каханню вечны гімн, услаўляюць яго як найвышэйшае выражэнне гуманнасці і высакароднасці чалавека.

 

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.