Здавалка
Главная | Обратная связь

СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА



Сучасная беларуская проза, з'яўляючыся своеасаблівым адбіткам часу, жыве клопатамі пра наш дзень, народны лёс, які праламляецца ў лёсе асобных людзей. Яна вызначаецца пільнай увагай да асобы чалавека і штодзённых праяў жыцця. Па-ранейшаму актуальнымі для беларускай прозы застаюцца маральна-этычныя і філасофскія праблемы, падзеі Вялікай Ай-чыннай вайны, пытанні гісторыі Радзімы, жыццё сённяшняй вёскі, прырода і экалогія. Разам з традыцыйнымі ў сучаснай беларускай літаратуры з'явіліся новыя тэмы, уласцівыя менавіта сённяшняму дню. Гэта перш за ўсё чарнобыльская тэма, сталінскія рэпрэсіі 30-х гг., шматлікія пытанні жыцця нашага сучасніка.

Тэма Вялікай Айчыннай вайны, да якой звяртаюцца пісьменнікі як старэйшага, так і малодшага пакален-няў, стала вызначальнай для сучаснай беларускай літаратуры. Гэтай тэме прысвечаны творы А. Савіцкага, У. Дамашэвіча, Л. Дайнекі, I. Пташнікава, В. Казь-ко, I. Чыгрынава, А. Кулакоўскага і многіх іншых. Ад імя таго пакалення, чыё юнацтва прыпала на гады ваенных выпрабаванняў, піша Аркадзь Марціновіч. Убачанае і перажытае на вайне паслужыла яму матэрыялам для раманаў "Не шукай слядоў сваіх", "Груша на Голым Полі", аповесці "Няхай ідзе дождж".

У беларускай прозе нямала твораў, у якіх народ і вайна разглядаюцца праз прызму ўспрыняцця мірнага жыхара. Гэта раманы "Плач перапёлкі", "Апраўданне крыві", "Свае і чужынцы" I. Чыгрынава, "Тартак" I. Пташнікава, "Чужое неба" Б. Сачанкі, "У падзямеллі" М. Аўрамчыка, "Знак бяды" В. Быкава. Кніга А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка "Я з вогненнай вёскі" грунтуецца на дакументальнай аснове. 3 ваенных эпізодаў, фактаў, лічбаў, фотаздымкаў, галасоў людзей, якія цудам уратаваліся з агню, складваецца цэласны вобраз нязломнага беларускага народа. Са старонак кнігі паўстаюць маці, бацькі, дзеці, якія выжылі, каб расказаць усяму свету пра здзекі катаў-нелюдзяў, пра адну з самых трагічных старонак у гісторыі беларусаў.

Дакументальнай па характары з'яўляецца і аповесць С. Алексіевіч "У вайны не жаночае аблічча".

Для беларускай прозы тэма жыцця сучаснай вёскі не новая, яна знайшла сваё адлюстраванне ў аповесцях "Ціхае лета" П. Місько, "Паляванне на Апошняга Жу-раўля" А. Жука, "Алімпіяда" I. Пташнікава, "Раданіца" А. Кудраўца, "Вёска" А. Федарэнкі, "Вечнасць дымоў" Л. Калодзежнага, "Палескае лета" М. Капыловіча, "Ці то грэбля, ці то гаць" В. Гардзея, рамане I. Шамякіна "Вазьму твой боль" і яго аповесці "Палеская мадонна". Запусценне вёсак, у якіх шчырыя аратыя і сейбіты дажываюць свой век у адзіноце, паказана ў аповесці С. Грахоўскага "А маці не спіць". Павел Кастрыцкі -галоўны герой аповесці адмовіўся ад маці, пакінуўшы яе без кута і грошай. Аглядаючыся на пражытыя гады, маці ўспамінае дні калектывізацыі і раскулачвання, высылку ў Сібір бацькоў, адвечных пра-цаўнікоў, вайну, партызанства, гібель дзяцей і мужа. Гераіня шукае сваю віну ў тым, што сын стаў эгаістам, стаў цурацца ўсяго роднага, сваёй вёскі, мовы і ўрэшце старой маці. Не змаглі, значыць, бацькі прылучыць уласных дзяцей да роднай зямелькі, навучыць іх любіць яе так, як любілі самі. Старэйшае пакаленне адчувае віну за гэта — такую думку праводзіць С. Грахоўскі.

У сучаснай беларускай літаратуры пачынае зама-цоўвацца так званая гарадская тэматыка, У гэтым напрамку плённа працуюць Б. Сачанка ("Не на той вулі-цы", "Запіскі Занядбайлы", "Пра аднаго паэта", "Даволі цікавая кабета", "Без пяці мінут прахвесар"), А. Глобус ("Слон"), У. Сцяпан ("Насланнё"), В. Гігевіч ("Доказ ад процілеглага", "Карабель"), Г. Багданава ("Ларыкаў сад").

Праблемам узаемаадносін чалавека з прыродай, эка-лагічнай тэме прысвечаны творы В. Казько, I. Пташнікава, В. Карамазава, А. Кудраўца, X. Лялько, А. На-варыча, У. Ягоўдзіка, А. Кажадуба. У іх сцвярджаецца адзінства прыроды і людзей, неабходнасць беражлівых адносін да прыроды, узнаўляюцца складаныя праблемы сённяшняга дня, калі ідзе ўпартае супрацьстаянне прыроды агрэсіўнаму наступу з боку чалавека і "цывілізацыі".

У апошні час у беларускай літаратуры пачынаюць гучаць трывожныя і заклапочаныя словы аб будучым нашай прыроды, аб тым, што паветра, вада і зямля — аснова ўсяго жывога на зямлі — забруджваюцца. Атручванне прыроды звязана з безгаспадарчай дзейнасцн чалавека, якая і прывяла да самай страшнай катастрофы сучаснасці — аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Гэтаў. тэме прысвечаны творы I. ПІамякіна ("Злая зорка"), В. Карамазава ("Краем Белага Шляху"), I. Пташнікава ("Львы"), Б. Сачанкі ("Родны кут", "Запіскі аб радыяцыі"), В. Гігевіча "Пярэварацень" і інш. Характэрнай асаблівасцю сучаснай прозы з'яўляецца вяртанне да мінулага Радзімы. Увагу пісьменнікаў пры-цягваюць усе эпохі і перыяды жыцця народа. Адбыва-ецца пераасэнсаванне колішніх падзей з пазіцый сучаснасці. Падзеі пачынаюць разглядацца ў кантэксце часу мінулага і сённяшняга, у сучасным інфармацыйным полі. Мастацкаму ўвасабленню гістарычных падзей, ас-ветнікам, постацям далёкай мінуўшчыны, барацьбітам за незалежнасць Бацькаўшчыны прысвечаны творы К. Тарасава, У. Арлова, А. Лойкі, В. Коўтун, В. Іпатавай, Г. Далідовіча, Р. Баравіковай, А. Карпюка, Л. Дайнекі.

Апошнія гады называюць гадамі праўды, якая стала неад'емнай часткай нашага жыцця. У літаратуры пачынаюць узнаўляцца падзеі 30—50-х гг., расказваецца аб Курапатах, аб масавых ахвярах таго часу. Скалечаныя таталітарнай сістэмай лёсы пісьменнікаў і іх творчасць сёння становяцца прадметам спецыяльнага даследавання. I ўжо духоўным набьіткам шырокага кола чытачоў сталі дакументальныя аповесці і апавяданні С. Гра-хоўскага ("Зона маўчання", "3 воўчым білетам"), П. Пруднікава ("Яжовыя рукавіцы", "Пекла"), Ф. Аляхновіча ("У кіпцюрох ГПУ"), Б. Мікуліча ("Аповесць для сябе"), Крызіс збалелай душы чуецца ў творах былых вязняў і сёння, калі ўжо зарубцаваліся раны і ў дачыненні да іх вярнулася справядлівасць.

Падзеям сённяшняй рэчаіснасці, тэме "новых" людзей прысвечаны творы I. Шамякіна ("Сатанінскі тур", "Падзенне", "Без пакаяння", "Выкармак"), I. Ждана ("У Маскву, па даляры", "У Мінск, па зайцы", "Польшча — не заграніца"), Ю. Станкевіча ("Апошні кінасеанс"), А. Наварыча ("Дзённікі Рабунькі"), У. Рубанава ("Распуснйя"). У іх у вострай крытычнай (часам з'едліва сатырычнай) форме адлюстроўваюцца склада-ныя і супярэчлівыя падзеі сучаснасці, дзе пачалі ўсталёўвацца воўчыя прынцыпы выжывання і ўлада долара, абясцэньвацца многія маральныя каштоўнасці, а "новымі" гаспадарамі жыцця становяцца новаспечаныя "прадпрымальнікі".

У беларускай літаратуры пачынаюць паступова абжывацца дэтэктыўна-прыгодніцкі і фантастычны жан-ры. Аўтарамі такіх твораў з'яўляюцца, як правіла, маладыя пісьменнікі Алесь Асташонак, Адам Глобус, Васіль Гігевіч, Алесь Наварыч, Анатоль Казлоў, Максім Клімковіч, Андрэй Федарэнка і інш.

Сучасная беларуская проза развіваецца ў розных жанрах, вядучымі сярод якіх па-ранейшаму з'яўляюцца раман, аповесць, апавяданне. У апошні час назіраецца цікавасць да лірычных мініяцюр, абразкоў, эсэ (творы Я. Брыля, У. Арлова, X. Лялько, А. Асташонка, В. Чаропкі). Беларускія пісьменнікі па-філасофску ацэньваюць грамадска-сацыяльныя працэсы сённяшняга дня, удумліва ўглядаюцца ў мінулае. Агульнымі для многіх твораў з'яўляюцца шырыня ахопу







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.