Здавалка
Главная | Обратная связь

Адмена прыгоннага права



Прычыны і падрыхтоўка сялянскай рэформы. Адмену прыгоннага права ў Расійскай імперыі абумовілі дзве галоўныя прычыны: існаванне прыгонніцтва стрымлівала эканамічнае развіццё дзяржавы; узрастанне антыпрыгонніцкага руху, перш за ўсё сярод сялянства, пагражала моцным сацыяльным выбухам. Але толькі паражэнне ў Крымскай вайне 1853 – 1856 гг. здолела прымусіць кіраўніцтва імперыі перайсці да непасрэднага вырашэння сялянскай праблемы.

У студзені 1857 г. быў створаны Сакрэтны камітэт “для абмеркавання мер па ўладкаванні побыту памешчыцкіх сялян”. Рэформу было вырашана пачынаць з заходніх губерняў. Па‑першае, мясцовыя памешчыкі былі значна больш, чым памешчыкі ў іншых раёнах Расіі, уцягнуты ў таварна-грашовыя адносіны з прычыны блізкасці да заходнееўрапейскага рынку. Па‑другое, увядзенне ў 1840-я гг. абавязковых інвентароў у тутэйшых памешчыцкіх гаспадарках прывяло памешчыкаў Беларусі да ўсведамлення хуткай і непазбежнай страты імі сваёй улады над сялянамі. Па‑трэцяе, для самадзяржаўя апазіцыйна настроенае польскае дваранства ўяўляла палітычную небяспеку.

19 лютага 1861 г. Аляксандр ІІ падпісаў “Маніфест” і зацвердзіў усе заканадаўчыя акты (іх было 17), якія тычыліся адмены прыгоннага права.

Галоўным звяном у заканадаўчых актах рэформы былі асабістыя правы сялян. У адпаведнасці з маніфестам былыя памешчыцкія сяляне абвяшчаліся асабіста свабоднымі і атрымлівалі шэраг грамадзянскіх правоў: заключаць ад свайго імя розныя грамадзянскія і маёмасныя пагадненні, адкрываць гандлёвыя і прамысловыя прадпрыемствы, пераходзіць у іншыя саслоўі.

Агульныя палажэнні ўводзілі новую сістэму кіравання вёскай. Яна была заснавана на выбарнасці ніжэйшых службовых асоб. Сяляне, якія жылі на зямлі аднаго памешчыка, складалі сельскую грамаду (абшчыну). На сходзе сельскай грамады выбіраўся стараста. Некалькі сельскіх абшчын, якія адносіліся да аднаго царкоўнага прыхода, стваралі воласць.

Пазямельнае ўладкаванне сялян Беларусі ажыццяўлялася на аснове двух “Мясцовых палажэнняў…”. У Віцебскай і Магілёўскай губернях, дзе захавалася абшчыннае землекарыстанне, устанаўлівалася ніжэйшая (ад 1 да 2 дзесяцін) і вышэйшая (ад 4 да 5,5 дзесяціны) плошча зямлі на адну мужчынскую душу. Калі да рэформы ў карыстанні селяніна зямлі было больш за вышэйшую норму, то памешчык меў права адрэзаць лішак на сваю карысць. Адрэзкі дазвалялася рабіць, калі ў памешчыка заставалася менш за 1/3 усёй зямлі, але сялянскі надзел не мог быць скарочаны больш як на 1/6.

Уся зямля ў маёнтку прызнавалася ўласнасцю памешчыка, ў тым ліку і тая, якая знаходзілася ў карыстанні сялян. За карыстанне сваімі надзеламі асабіста свабодныя сяляне на працягу не менш як 9 гадоў (да правядзення выкупной аперацыі) павінны былі адбываць паншчыну або плаціць памешчыку аброк, гэта значыць выконваць фактычна тыя ж павіннасці, што і ў часы прыгоннага права. Такое становішча сялян закон прызнаваў часовым. Таму асабіста свабодныя сяляне, якія працягвалі выконваць павіннасці на карысць памешчыка, называліся часоваабавязанымі.

Свой палявы надзел зямлі сяляне выкуплялі ва ўласнасць. Правілы выкупной аперацыі былі аднолькавыя для ўсёй Расіі. Выкупная сума за сялянскі надзел вылічвалася так, каб, паклаўшы яе ў банк пад 6 % гадавых, памешчык мог штогод атрымліваць даход, роўны гадавому аброку з гэтага надзела. Ад 20 да 25 % выкупной сумы (у залежнасці ад велічыні надзелу) сяляне плацілі непасрэдна памешчыку. Астатнюю частку памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер, якія можна было прадаваць, ці закладваць. У выніку такой аперацыі сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы. На працягу 49 гадоў трэба было вярнуць доўг у выглядзе выкупных плацяжоў, куды ўключаліся яшчэ і працэнты за пазыку.

Рэформа 1861 г. дала значны штуршок развіццю буржуазных адносін у Расіі. У Расіі захавалася мноства феадальных перажыткаў, што стала адметнай рысай і асноўнай асаблівасцю расійскага капіталізму.

У 1860 – 1870-я гг. урад Аляксандра ІІ прыняў шэраг пастаноў аб правядзенні такіх рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, школьнай і цэнзурнай.

Судовая рэформа. уводзілі бессаслоўнасць у судзе. Абвяшчаліся нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адміністрацыі, спаборніцтва і галоснасць судовага працэсу. Пры разглядзе крымінальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў Для юрыдычнай дапамогі падсудным быў створаны інстытут прысяжных павераных (адвакатаў), якія не знаходзіліся на дзяржаўнай службе і не залежалі ад урада. Першай інстанцыяй стаў міравы суд з адзіным суддзёй, другой – павятовы з’езд міравых суддзяў, потым ішлі акруговыя суды (у губернях) і судовыя палаты (аб’ядноўвалі некалькі губерняў). Для ўсіх судоў імперыі існавала адзіная апеляцыйная інстанцыя – Сенат.

У Беларусі судовая рэформа пачалася толькі ў 1872 г. з увядзення міравых судоў.

Земская рэформа.аб’яўленая 1 студзеня 1864 г., прадугледжвала стварэнне ў паветах і губернях выбарных устаноў для кіраўніцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва і іншымі непалітычнымі справамі.

Гарадская рэформа. Са спазненнем на 5 гадоў у Беларусі была праведзена гарадская рэформа. Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасці пры выбарах органаў гарадскога самакіравання – гарадской думы і гарадской управы на чале з гарадскім галавой. У сваю чаргу яны падзяляліся на тры выбарчыя курыі (у залежнасці ад памеру выплачваемага ў гарадскую казну падатку). У першую ўваходзілі найбольш буйныя плацельшчыкі, якія плацілі трэць агульнай сумы гарадскіх падаткаў; у другую – сярэднія падаткаплацельшчыкі; у трэцюю – дробныя падаткаплацельшчыкі.

Ваенная рэформа. Рэфармаванне арміі пачалося ў 1862 г., калі былі ўтвораны 15 ваенных акруг і ўведзены скарочаны тэрмін службы: ў сухапутным войску да сямі і на флоце да васьмі гадоў. уводзіліся тры судовыя інстанцыі – палкавы, ваенна-акруговы і галоўны ваенны суд. На час вайны ствараўся Галоўны палявы ваенны суд.

закон 1874 г. увёў замест рэкруцкіх набораў усеагульную воінскую павіннасць. Усе мужчыны з 20-гадовага ўзросту павінны былі служыць у войску.

Школьная рэформа. Рэфармаванне школьнай сістэмы (1864 г.) таксама мела буржуазны характар. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай, павялічвалася колькасць пачатковых школ, уводзілася пераемнасць розных ступеняў навучання. Агульную сярэднюю адукацыю давалі сямігадовыя гімназіі, якія падзяляліся на класічныя і рэальныя. У класічных гімназіях у аснове навучання мовы – грэчаская і лацінская, а таксама гуманітарныя дысцыпліны. Рэальныя гімназіі павялічвалі аб’ём выкладання матэматыкі і прыродазнаўства за кошт старажытных моў.

Значэнне рэформ. Быў зроблены крок наперад па шляху пераўтварэння феадальнай манархіі ў буржуазную. Разам з тым рэформы неслі ў сабе перажыткі феадалізму, былі непаслядоўныя і абмежаваныя.

Асаблівасці прамысловага развіцця Беларусі на манапалістычнай стадыі капіталізму. На мяжы ХІХ – ХХ стст. расійскі капіталізм уступіў у новую стадыю свайго развіцця – імперыялістычную.

Прамысловасць Беларусі працягвала развівацца на базе інтэнсіўнага выкарыстання лясных багаццяў краю і перапрацоўкі мясцовай сельскагаспадарчай сыравіны. Эканамічны крызіс 1900 – 1903 гг. паскорыў стварэнне ў Беларусі манапалістычных аб’яднанняў з удзелам мясцовага, расійскага і замежнага капіталу, якія паступова выцяснялі дробную вытворчасць.

У 1900 – 1913 гг. у эканоміцы Беларусі значна ўзрасла роля банкаў. Акрамя губернскіх аддзяленняў цэнтральных расійскіх банкаў (Дзяржаўнага, Сялянскага і Дваранскага) у краі дзейнічала шмат камерцыйных банкаў.

З развіццём транспарту ў Беларусі хутка памяншалася роля кірмашовага гандлю, усё большае значэнне набываў крамны і магазінны гандаль. У выніку развіцця прамысловасці, транспарту, гандлю ў Беларусі паскорыўся рост гарадоў, якія ператвараліся ў фабрычна-заводскія і гандлёвыя цэнтры.

Сталыпінская аграрная рэформа. (П.А. Сталыпін – старшыня Савета Міністраў, міністр унутраных спраў: загінуў у 1911 г.). Яна мела на мэце разбурэнне сялянскай абшчыны і стварэнне ў вёсцы шырокай праслойкі эканамічна самастойных заможных сялян.

У адпаведнасці з указам ад 9 лістапада 1906 г. кожны селянін мог выйсці з абшчыны і атрымаць зямлю, якой карыстаўся, у асабістую ўласнасць, прычым на адным участку, на хутары. Замацаваўшы былую абшчынную зямлю ў прыватную ўласнасць, селянін мог атрымаць яе ў адным месцы, на адным полі ў выглядзе водруба. У гэтым выпадку сядзібныя і гаспадарчыя пабудовы неабавязкова было пераносіць у поле, на месца знаходжання водруба. Можна было працягваць жыць у вёсцы.

Сталыпінская аграрная рэформа ўключала ў сябе таксама перасяленне сялян з еўрапейскай часткі Расіі, дзе зямлі не хапала, у Сібір і на Далёкі Усход, Паўночны Каўказ і Сярэднюю Азію.

Такім чынам, сталыпінская аграрная рэформа садзейнічала капіталізацыі аграрнага сектару расійскай эканомікі, колькаснаму росту сельскай буржуазіі і сельскага пралетарыяту, канцэнтрацыі вялікіх зямельных масіваў у руках заможнага сялянства, якое станавілася галоўнай сацыяльнай апорай самадзяржаўя ў вёсцы.

Земская рэформа ў Беларусі.У дадатак да аграрных пераўтварэнняў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях 14 сакавіка 1911 г. ствараліся земскія ўстановы.

 

Пытанне 17. Паўстанне 1863 – 1864 гг. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў другой палове ХІХ-пачатку ХХ стст.

В 1863 году на Беларуси, Литве и Польши произошло восстание против самодержавия. Причины: 1 Недовольство шляхты политикой царского правительства и своим положениям. 2 Стремление шляхты возродить Речь Посполитую в границах 1772 г. В Беларуси и Литве восстание возглавлял Викентий Константин (Кастусь) Калиновский.

В 1861году на Гродненщине он создал революционную организацию. В 1862 году стал председателем Литовского провинциального комитета в Вильно (ЛПК). ЛПК­- был центром “красных”, который возглавил подготовку вооруженного восстания против царских властей. На первое место они ставили аграрный вопрос, стремились дать крестьянам землю. Также они выступали за самостоятельность Литвы и Беларуси, хотели создать демократическое народное государство.

Еще существовало течение “белых” (польская шляхта), которое выступало против вооруженного восстания. Хотели восстановить независимость Речи Посполитой в границах 1772 года без права на национальное самоопределение для белорусов, литовцев, украинцев. Социально - экономичные преобразования ими не предусматривались.

В 1862 году Калиновский начал издавать первую революционную газету на Беларуси - «Мужицкая правда”, в которой он призывал крестьян к борьбе. Номера газеты он подписывал псевдонимам “Яська, гаспадар з-пад Вільні”.

Восстание началось 10 января 1863 года в Польше без договоренности с ЛПК. Был издан Манифест с обращением к Беларуси и Литве поддержать восстание. Требования “красных” ни по крестьянскому ни по национальному вопросам учтены не были. ЛПК вынужден был поддержать польскую шляхту. Калиновский был смещен с руководства, “Белые” захватили руководство восстанием в своей руки.

Для того, чтобы предотвратить участие крестьян в восстании, царское правительство изменило некоторые условия реформы 1861 г.: отменялось временнообязанное положение крестьян и на 20 % уменьшались выкупные платежи. Это повлияло на участие крестьян в восстании. Среди восставших они составили всего 18 %.

Отсутствие единого плана боевых действий, недостаток сил и оружия, разногласия между участниками восстания, объявление военного положения в белорусско-литовских губерниях и проведение карательной операции против повстанцев привели к их поражению. Подавлением восстания руководил виленский генерал-губернатор Муравьев, который жестоко расправился с участниками восстания (получил прозвище “вешальник”). Осенью 1863 г. вооружённая борьба в Беларуси была подавлена.

Калиновский был арестован. К. Калиновский был повешен в Вильно в возрасте 26 лет. Таким образом, по целям и характеру это восстание можно считать буржуазно - демократической революцией, направленной против самодержавия. Она принудила царское правительство пойти на уступки.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.