Здавалка
Главная | Обратная связь

Пытанне 23. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы (1921-1939 гг.).



Заходнебеларускія землі апынуліся ў складзе Польшчы паводле Рыжскагамірнага дагавора. У 1921 г. яны атрымалі назву «крэсы ўсходнія» (усходнія ўскраіны). У адпаведнасці з дагаворам урад Польшчы абавязваўся забяспечыць беларускаму і ўкраінскаму насельніцтву права на свабоднае развіццё культуры, мовы і выкананне рэлігійных абрадаў. Аднак гэтыя абавязацельствы не выконваліся. Да 1939 г. амаль усе беларускія школы былі ператвораны ў польскія, спынялася выданне беларускіх газет і часопісаў, забаранялася ўжыванне беларускай мовы ў дзяржаўных установах і органах мясцовага самакіравання. У гаспадарчых адносінах Заходняя Беларусь стала аграрным прыдаткам прамысловых раёнаў Польшчы, крыніцай таннай сыравіны і рабочай сілы. У параўнанні з БССР Заходняя Беларусь вырабляла прамысловай прадукцыі ў 9 разоў менш, хоць па тэрыторыі і колькасці насельніцтва яны былі амаль роўныя. Знішчаліся прыродныя багацці, у прыватнасці, у Белавежскай пушчы. Пераважная колькасць насельніцтва была занята ў сельскай гаспадарцы. Памешчыкі, якіх было менш за 1% ад усёй колькасці жыхароў, валодалі амаль паловай зямлі. Польскі ўрад пачаў засяленне беларускіх зямель асаднікамі — былымі польскімі афіцэрамі. Іх зямельныя ўладанні павялічваліся за кошт зямель беларускіх сялян. 2. На тэрыторыі Заходняй Беларусі разгарнуўся нацыянальна-вызваленчы рух, у якім аформіліся два напрамкі. Рэвалюцыйна-вызваленчы напрамак прадстаўлялі Камуністычная партия Заходняй Беларусі (КПЗБ); Камуністычны Саюз моладзі Заходняй Беларусі ( К С М 3 Б ); Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя (частка эсэраў), якая ўзначальвала партызанскую барацьбу. Кіраўніцтва КПЗБ вяло лінію на далейшае разгортванне партызанскага руху з мэтай змены палітычнай улады ў Заходняй Беларусі. Арганізатарамі рэвалюцыйнага руху былі. Лагіновіч, В. Харужая, А. Славінскі іінш. КПЗБ была часткай Кампартыі Польшчы на правах тэрытарыяльнай нацыянальнай арганізацыі, таму яна не мела сваёй праграмы і статута, а кіравалася дакументамі КПП. Такая ж сітуацыя была і ў Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ), які з’яўляўся аўтаномнай арганізацыяй камсамола Польшчы. Створаны КСМЗБ у студзені 1924 г. ўвесь час заставаўся верным і надзейным памочнікам КПЗБ, яе рэзервам. Да 4 тыс. чалавек аб’ядноўваў камсамол Заходняй Беларусі, пераважна сялянскую моладзь.Нацыянальна-дэмакратычны напрамак складалі дэпутаты-беларусы, выбраныя ў польскі сейм (парламент), прыхільнікі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), якія стаялі за выкарыстанне парламенцкіх формаў барацьбы, члены масавай культурна-асветніцкай арганізацыі — Таварыства беларускай школы (ТБШ).За перыяд свайго існавання (да 1937 г.) ТБШ заваявала вялікую любоў насельніцтва Заходняй Беларусі. Аб гэтым сведчыць тое, што да пачатку 30-х гадоў яна стала масавай прагрэсіўнай культурна-асветнай арганізацыяй і налічвала каля 500 гурткоў і 30 тыс. актывістаў. ТБШ змагалася за пісьменнасць насельніцтва, за беларускія школы, стварала бібліятэкі, хаты-чытальні, арганізоўвала мастацкую самадзейнасць, выдавала падручнікі, песеннікі. Мясцовыя аддзелы ТБШ стваралі драматычныя гурткі, якія актыўна працавалі сярод насельніцтва.Заслуга ТБШ была не толькі ў асветніцкай ролі, але і ў тым, што яна падрыхтавала і выхавала ў вельмі цяжкіх умовах нацыянальнага прыгнёту значную колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі. Гэта – грамадскі дзеяч Браніслаў Тарашкевіч, музыкант і кіраўнік народнага хору Рыгор Шырма, паэты Яўген Скурко (Максім Танк) і Валянцін Таўлай, пісьменнік Піліп Пестрак і многія іншыя.Пад уплывам КПЗБ у маі 1926 г. канчаткова аформілася масавая палітычная арганізацыя —Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ), якая аб'ядноўвала больш за 100 тыс. чалавек. Яе ўзначальваў вядомы беларускі вучоны, грамадскі дзеяч Браніслаў Тарашкевіч. БСРГ выступала за самавызначэнне Заходняй Беларусі, утварэнне рабоча-сялянскага ўрада, перадачу зямлі сялянам без выкупу, знішчэнне сістэмы асадніцтва. Польскія ўлады жорстка распраўляліся з удзельнікамі нацыянальна-вызваленчага аруху. У Бярозе-Картузскай быў створаны канцэнтрацыйны лагер, куды змяшчалі нязгодных з польскім рэжымам. У 1927 г. польскімі ўладамі была разгромлена БСРГ. У гэтым жа годзе паліцыя расстраляла дэ-манстрацыю сяляну мястэчку Косова (Палескае ваяводства). Усюды дзейнічалі суды і карныя экспедыцыі. На смяротнае пакаранне быў асуджаны камсамолец Сяргей Прытыцкі. Пад націскам грамадскасці гэты прысуд быў заменены пажыццё-вым зняволеннем. Больш зачатыры месяцы баставалі ў 1932—1933 гг. рабочыя і сяляне, што працавалі ў Белавежскай пушчы. У 1935 г. выбухнула паўстанне нарачанскіх рыбакоў, якім была забаронена свабодная лоўля рыбы, што пазбавіла іх сем'і адзінай крыніцы існавання. У такіх умовах КПЗБ, каб прадухіліць велізарныя ахвяры, заклікала працоўных адмовіцца ад курсу на змену палітычнай улады шляхам узброенага паўстання. У 1935 г. КПЗБ распрацавала курс на супрацоўніцтва з беларускім нацыянальна-дэмакратычным напрамкам і стварэнне адзінага дэмакратычнага фронту ва ўмовах узрастання фашысцкай пагрозы.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.