Здавалка
Главная | Обратная связь

Асаблівасці сац.-эк. Развіцця бел.зямель у ВКЛ.



Слуцк, Пінск, Магілёў, Віцебск, Полацк – звыш 10000 насельніцтва. Пасля смерці князя Альгерда 1377г. На пасадзе князя апынуўся Ягайла(сын Альгерда), Распачынаецца барацьба за ўладу паміж Ягайлам і Кейстутам(братам Альгкрда)Ягайла запрасіў у Крэўскі замак кейстута разам з яго сынам Вітаўтам. Тут Кейстут быў задушаны, а Вітаўту ўдалося ўцячы. 1392 г. Ягайла аддаў ВКЛ Вітаўту У Крэўскім замку ў 1385 г. Было падпісана пагадненне аб з’яднанні Польшчы і ВКЛ. У Крэве – аб’яднанне Літвы і Польшчы 14 жніўня падпісана пагадненне – Крэўская Унія.Пачаткова вялікі князь літоўскі лічыўся вярхоўным уласнікам усёй зямлі. Паступова ўся зямля ў ВКЛ падзялілася на катэгорыі ў залежнасці ад таго ці іншага ўладальніка. Частыя войны паставілі вялікага князя літоўскага ў залежнасць ад феадалаў, якім ён вымушаны быў раздаваць землі. Гэта прывяло да моцнага скарачэння княжаскіх зямель. Таму каб павысіць прыбытковасць маёнткаў, Жыгімонт II Аўгуст у 1557 г. абвясціў аб правядзенні рэформы. Цяпер уся зямля, маёмасць сялян і самі сяляне сталі ўласнасцю феадала У XIV–XVI стст. адбываецца значны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Гарады былі цэнтрамі рамяства і гандлю. Галоўным органам адміністрацыйнага кіравання горада быў магістрат. Ён складаўся з Рады і суда. Крымінальныя справы разбіраліся судом. Судзі выбіраліся гараджанамі. Насельніцтва гарадоў фарміравалася за кошт беглых сялян, а таксама з рамеснікаў, пераселеных феадаламі ў горад. У XIV–XVI стст. развіваецца ўнутраны і знешні гандаль гарадоў Беларусі.Такімі былі асноўныя асаблівасці сацыяльна-эканамічнага жыцця Беларусі ў XIV–XVI стст. Мацнела феадальная залежнасць сялян ад феадалаў. Цэнтрамі культурнага жыцця, развіцця рамёстваў і гандлю станавіліся гарады

16. Эвалюцыя ВКЛ ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі.

На чале краіны стаяў вялікі князь (гаспадар). Ён меў шмат паўнамоцтваў. Пры князях была Рада, з цягам часу яе паўнамоцтвы павысіліся і стала называцца Паны-Рада. Разам з Панам-Радай працаваў Сойм. Краіна была падзелена на ваяводствы(ваявода) і паветы(стараста).

 

15. Суперніцтва ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай. Лівонская вайна.

З канца XV ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Расійскай дзяржавай. К канцу XV ст. амаль скончылася палітычнае аб’яднанне паўночна-усходняй Русі пад уладай Вялікага князя Маскоўскага. Маскоўскі Вялікі князь прэтэндаваў на ролю адзінага праваслаўнага гасудара – абаронцу інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва. У 1500 г. канчаткова былі разарваны адносіны паміж Рускай і Літоўскай дзяржавамі. Ваенная кампанія 1501–1503 гг. складвалася надта няўдала для Вялікага княства Літоўскага. У выніку у 1503 г. было заключана перамір’е тэрмінам на 6 гадоў. ВКЛ вымушана было адмовіцца на карысць Масквы ад усёй верхнеокскай Украіны, ад Чарнігава-Северскай зямлі, у тым ліку і ад Гомеля, ад значнай часткі Смаленскай і Віцебскай зямель.19 жніўня 1506 г. ў Вільні памёр Аляксандр Казіміравіч. 8 снежня 1506 г. Жыгімонт быў абраны польскім каралём. Абедзве дзяржавы адразу пачалі рыхтавацца да новай вайны. Ваенная кампанія пачалася ў вясну 1507 г. Але ж вырашальнай бітвы так і не адбылося. Вайна 1507–1508 гг. скончылася “адвечным мірам”, што быў заключаны ў Маскве 8 кастрычніка 1508 г. Аднак Васілій Ш меў на мэце захоп Смаленска. У 1514 г. Смаленск капітуляваў. У 1537 г. было заключана перамір’е на 5 гадоў да 25 сакавіка 1542 г. Яно працягвалася да самай Лівонскай вайны. Значна пагоршылася пасля 1537 года знешнепалітычнае становішча ВКЛ 25-гадовая Лівонская вайна(1558-1583), якую веў за выход да Балтыйскага мора Маскойскі цар Іван IV. Ён лічыў беларускія землі сваей вотчынай і імкнуўся вярнуць іх у склад Маскоўскай дзяржавы. Выхад да Балтыйскага мора закрывалі Польша, ВКЛ, Лівонія. Вайна вымусіла ісці на заключэнне дзяржаўнай уніі ВКЛ з Польшчай у мэтах абароны і вызвалення захопленных маскоўскімі войскамі зямель. У 1558 г. маскоўскія войскі распачалі баявыя дзеянні супрать ордэна. Магістр ордэна папрасіў паратунку ў ВКЛ. ВКЛ ўзяло пад апеку Лівонію → цэнтр баявых дзеянняў- бел.землі.Маскоўскія войскі імкліва пайшлі ў наступленне. У 1562г. яны стаялі каля стен Віцебска, Дуброўны, Оршы, Копысі, Шклова. На пачатку зімы 1563г. вялікія сілы рускіх ратнікаў рушылі на Полацк. На чале з Іванам IV(Жахлівы). З 31.01.1563-16.02.1563 аблога Полацка. У 1594г. Расійская дзяржава ўзнавіла вайну. Мэтай чарговага паходу маскоўскага войска стала авалоданне Менскам і Новагародкам. Пад Чашнікамі на рацэ Уле велікакняжацкае войска гетмана Мікалая Радзівіла разграміла ўдвая большы абоз баярына Шуйскага.Пачалася пазіцыйная вайна. У канцы 1570-х гг. Пасля утварэння РП ваенны паход за вяртанне ўсходніх зямель узначальваў кароль Стафан Баторый. Вынікі Лівонскай вайны для ВКЛ:1.Саюз з Польшай 2.Падрыв эканомікі і палітычнай стабільнасці дзяржавы.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.