Здавалка
Главная | Обратная связь

Этнічная сітуацыя на бел.землях у перыяд утварэння ВКЛ. Усходнеславянскі этнічны падмурак.



Як лічыцца, што маглі быць розныя варыянты далучэння тых ці іншых народнасцей, да тых ці іншых дзяржаў.Некаторыя гісторыкі разглядаюць гіпотузу: частка ВКЛ, а яшче Турава-Пінскага княства магла быць далучана да Лідска-Валынскага княства, і гэта значыць, што гісторыя пайшла іншым шляхам, і землі маглі уваходзіць у сучасную Украіну. Есць канцепцыя, што сапрайды паўночная частка Беларусі магла быць далучана да Наўгародскай зямлі, і таксама яна пайшла сваім шляхам у гісторыі і г.д. Усе ж патрэбна адзначыць, што данныя плямены, данныя народнасці, якія пачалі засноўвацца на Беларускіх землях дзяржаўныя утварэнні, і Полацкае княства і Турава-Пінскае княства і Літва. Яны былі бліжей адзін да аднаго. Чым скажам да Валынскіх зямель або да Кіеўскага княства. Іх аб’ядноўвала і мова агульная, і культура, і сваеасаблівасці, якія выпрацоўваліся, і эканамічныя фактары. Можна сказаць, што будучы роднаснымі Полацкае княства, Турава-Пінскае княства і Літва аб’ядналіся ў ВКЛ. Этнічны фактар, тое што дадзенныя народы пратерліся адзін да аднаго, былі даволі блізкія. Насельніцтва ВКЛ называла сябе ліцвінамі. Ліцвіны былі асноўнымі жыхарамі ВКЛ.Зах.частка Віцебскай вобл. і усх. частка Магілеўскай вобл. называліся, як белая Русь-Беларусь.Аднак пад час войнаў з Маскоўскай дзяржавай нашы, якія трапілі ў палон называлі сябе ліцвіны-беларусы. Тым не менш на центральнай часцы Беларусі і паўдневай, заходняй адназначна-ліцвіны. Гэта мы бачым і ў шматлікіх запісах вялікіх людзей: Тадэвуш Кастюшка:”Я-не паляк, я -ліцвін”.А.Міцкевіч-“Мая айчынна-Літва”. .Назву Літва ў 1840 г забаранілі. Пасля гэтага вырашана было даць не этнічную, а геаграфічную. У выніку наша тэрыторыя адтрымала назву “Паўночна-заходні край.”

 

18. Асноўныя канцэпцыі паходжання бел.народа.

Этнас – устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру.Першыя народы на Беларусі- балцкія плямёны. На бел.землях тады ўжо жылі Ўграфінскія плямёны, але балты іх выцеснілі.

Канцэпцыі:

1. Крывіцка-балцкая канцэпцыя. Аўтар-Ластоўскі.

2. Балцкая канцэпцыя, аўтар-Сядоў робіць выснову, што шмат элементаў бел.культуры і мовы маюць балцкае паходжанне.

3. Крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая канцэпцыя(Я.Карскі і Запольскі ўключылі ў склад беларусаў не толькі крывічоў, але дрыгавічоў і радзімічаў.

4. Фінская канцэпцыя (Ласкоў), лічыць, што продкамі беларусаў маглі быць фіны, т.я. шмат назваў рэк і азёр фінскага паходжання( Свір, Дзвіна).

5. Крывіцкая канцэпцыя. Аўтары Пагодзін і Ластоўскі. Яна заснавана на памылковым уяўленні аб тым, што продкамі беларусаў з’яўляюцца крывічы.

19. Галоўныя гіпотэзы паходжання назвы Беларусь

У гістарычных дакументах 12 ст. тэрмін Белая Русь ужываўся ў дачыненні да Уладзіміра-Суздальскага княства, а з 13-14 ст.- да Маскоўскіх, Смаленскіх, Пскоўскіх зямель. Белай Руссю называлі Наўгародскія, Пскоўскія , Кіеўскія і Чарнігаўскія землі.У 18 ст. назва ўсталявалася і замацавалася на землях Полацкага, Віцебскага, Мсціслаўскага, Мінскага, Смаленскага рэгіёнаў. У канцы 19 ст. Назва распаўсюдзілася на ўсю тэрыторыю сучаснай Беларусі.

І гіпотэзу ўтварэння назвы Белая Русь выдвінуў У.Караткевіч. Беларусьад таго, што у людзей белага колеру твар, валасы, вопратка і блакітныя вочы.

ІІ гіпотэза: шмат азер, шмар рэк, чыстая вада-белая

ІІІ гіпотэза: Поўдзень-чырвоны; Поўнач-чорны; Усход-жоўты, блакітны; Захад-белы, Беларусь на захаде. Заходні напрамак свету характэрызаваўся белым колерам.

ІV гіпотэза:Белая, чыстая хрысцьянская вера

V гіпотэза: У ВКЛ прывілігаванае насельніцтва, на нашых землях жылі наші продкі, змагаліся адстояць незалежнасць, мы свабодныя, незалежныя→белыя

20. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларусаў у 14-15 ст. Эканамічнае і палітычнае фактары кансалідацыі бел.этнасу.

Аб'яднанне на працягу XIII-XIV ст. раздробленых зямель у складзе Вялiкага княства Лiтоўскага, падначаленне адзiнай вярхоўнай уладзе прывяло да iх тэрытарыяльнай кансалiдацыi i паслужыла штуршком для складвання этнiчнай тэрыторыi беларусаў, якая адпавядала арэалам распаўсюджвання асноўных старажытных продкаў беларусаў (лiтвы, дайновы, яцвягаў, крывiчоў, дрыгавiчоў i радзiмiчаў) i ўяўляла сабой у XIV-XVI стст. ужо дастаткова аднародную ў этнiчным сэнсе (монаэтнiчную) зону. У выніку да сярэдзіны XVI ст. узнік беларускі этнас. Менавіта ў гэты час з’яўляецца назва тэрыторыі “Белая Русь”.

21. Візантыйская імперыя, яе геапалітычнае становішча і духоўны ўплыў на славян.

Сталіцай Візантыйскай Імперыі быў горад Канстанцінопаль, найбуйнейшымі гарадамі лічыліся Александрыя,Бейрут, Ліван.

У Візантыі быў шырока распаўсюджаны гандаль,асабліва шаўковыя і льняныя вырабы. Значнымі дасягненнямі мы абавязаны майстру Сірыі Калійніку,які вынайшаў Грэчаскі агонь – сумясь,якая гарэла на вадзе.Сакрэт гэтага агню вельмі вялікі, таму хто пытаўся раскрыць тайну,таго казнілі.

Вядомым вучоным ў Візантыі лічыўся Леў Матэматык – астраном, які прадсказваў будучыню па нябесным свяцілам. Пракопій Кесарыйскі напісаў тайную гісторыю – сапраўднае становішча Візантыі.

Была заснавана школа:

· Пачатковая (пры манастырах вучылі чытаць,пісаць,лічыць)

· Сярэдняя (вучылі заможных людзей)

· Вышэйшая (вучыліся тыя, хто меў найбольшыя здольнасці ў сярэдняй школе)

Культура Візантыі была на высшым узроўні, падцверджанне таму знамяніты Сафійскі Сабор

 

22. Дух. жыццё ўсх.славян у эпоху ранняга сярэднявечча. Паганства

Першымі рэлігіямі на Беларусі лічыліся фетышызм, татэмізм і анімізм.

Былі такжа і язычніцкія вераванні. Галоўным Богам Паўднёвая і цэнтральнай часткі Беларусі быў Бог Неба – Род. Першы намеснік Рода быў Бог Сварог. Бог зімняга сонцастаяння – Каляда, Бог летняга сонцастаяння – Купала, Бог ураджайнасці – Ярыла, Бог матэрыяльнага дабрабыту – Дажбог, Бог грому і маланкі – пярун, Бог вайны – Святавіт, Бог падземнага царства – Зніч, Бог вятру – Стрыбог, Бог холаду – Зюзя.У перыяд матрыярхату прысутнічалі такія багіні як Цёця – апякунка сямейнага счасця, Лада – багіня лета, Вясна – багіня цяпла, Ляля – багіня любві і прыгажосці.У перыяд патрыярхату – Вялес – бог жывёлагадоўлі і гандлю, Жыжаль – бог кавальскага агню, Пераплут – бог вінадзелля.

23. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджанне пісьменнасці на бел. землях.

Хрысціянства было прынята ў 988 годзе вялікі кіеўскім князем Уладзімірам Святаславічам ( Краснае Сонейка ) . У 992 г яго сын князь Ізяслаў заснаваў у Полацку епархію – Вялікую царкоўную акругу. Рагнеда (адна із жонак Уладзіміра ) і Ізяслаў сталі першымі хрысціянамі ў Полацкім княстве. Хрысціянства на працягу некалькіх стагоддзяў распаўсюджвалася ў саперніцтве з язычніцтвам . Доўгі час з 9 па 13 ст. яны існавалі разам, бо язычніцтва мела глыбокія і старажытныя карані Распаўсюджваецца і пісьменнасць. У 863 г браты Канстанцін і Мяфодзій стварылі кірылічную азбуку. Яна налічвала 43 літары. Былі распаўс. Берасцяныя грам. (бярозавая кара з літар. надрапанымі на ёй). Першая пісьменнасць належыць канцу 10 ст. У першай палове 11 ст. пачалося летапісанне – запіс падзей па гадах у храналагічнай паслядоўнасці. У пачатку 12 ст. манахам Нестарам была створана “Аповесць мінулых гадоў”. Першай кнігай лічыцца Тураўскае евангелле (11 ст.) на бел. землях. На пачатку 12 ст. – Полацкі летапіс. 13 ст. – Тураўскі і наваградскі летапіс.

Культ. деячы: Еўфр. Полацкая– заснав. муж. і жан. манастыр, дзе перапіс. царк. кнігі. 1-ая жан. ва усх. славян, якую правасл. царква абвясціла святой. Кір. Тураўскі каля 1182 або – рэліг. асветнік, тур. епіскап, пісаў “словы” – звароты да вернікаў, малітвы-споведзі, аповесці-прытчы і г.д. Помнікі мур-га дойлідства: Сафійскі сабор – сяр.XI ст., Спаса-Праабражэнская царква, пабуд. па замове Ефр.Полацкай (там захоу-ца мошчы святой Ефр.); Захав-ся Барысаглебская царква, у ХII ст. у Гродне; Помнік абаронч. дойлідства – 5-ярус., вышын. каля 30 м, Камянецкая вежа, у ХIII ст. на Брэстчэне. Крыж Е.Полацкай , майстар. Богшам па яе заказу у 1161г. Крыж выраб. з кiпарысавага дрэва, яго паверхня абклад. залатымi, а бакi – сярэбр. пласцiнамi з выбiт. на iх надпiс. кірыліцай.

27. Сацыяльна-эканамічнае жыццё ў ВКЛ. Аграрная рэформа 1557 г і яе вынікі.

Эканамічнае жыццё на землях ВКЛ заключалася ў паддзяленні зямлі на: памесную (феадал дае зямлю за службу ) і вотчынную (перадавалася па наследству). Каб упарадкаваць землекарыстанне і павіннасці сялян, была ўведзена адзіная стандартная мера зямельнай плошчы – валока, з якой ад сялян патрабаваліся аднолькавыя падаткі і павіннасці. У 1558 г вялікім князем літоўскім і каралём польскім Жыгімонтам ІІ Аўгустам быў падпісаны дакумент пад назвай “Устава на валокі”, які прадугледжваў правядзенне аграрнай рэформы – шэраг мерапрыемстваў у галіне сельскай гаспадаркі. Сялянскія гаспадаркі атрымалі 1 валоку на дзве сям’і і сярэдні сялянскі надзел складаў 10,6 га – паўвалокі , лепшыя землі адышлі пад панскія фальваркі.

24. Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ. Месца і роля беларускай культуры ў духоўным жыцці ўсходніх

Свядомы жыццёвы выбар зрабіла ўжо ў 12-гадовым узросце дачка полацкага князя Прадслава, унучка знакамітага Узяслава Чарадзея. Даведаўшыся аб намеры бацькі заручыць яе з будучым мужам княжычам, яна выбрала служэнне Богу і тайна збегла з дому ў жаночы манастыр, дзе атрымала імя Ефрасіння. пазней яна заснавала жаночы і мужчынскі манастыры, у якіх перапісваліся царкоўныя кнігі.Пад яе кіраўніцтвам быў пабудованы Спаскі манастыр. Ужо на схіле жыцця Ефрасіння Полацкая здзейсніла рэлігійны подзвіг – адправілася ў падарожжа на святую зямлю – Іерусалім, дзе і памерла.З цягам часу цела перавезлі ў Полацк. Ефрасіння Полацкая была першай жанчынай ва ўсходніх славян, якую праваслаўная царква абвясціла святой. Выдатным рэлігійным асветнікам з’яўляўся тураўскі епіскап Кірыла. Ён на пэўны час замураваўся ў манастырскай вежы і жыў пустыльнікам – у ізаляцыі ад другіх людзей.Кірыла Тураўскі не толькі чытаў тут кнігі,але і пісаў “словы” – звароты да вернікаў, малітвы, споведзі, аповесці-прытчы, якія маюць павучальны характар.

25. Эвалюцыя форм дзяржаўнага і сацыяльна - палітычнага ладу на бел.землях пасля Люблінскай уніі і ўваходжанне ВКЛ у склад РП да канца XVIII ст.

Утварэнне новай дзяржавы РП звязана са становішчам бел. зямель у складзе ВКЛ і паліт.становішчы унутры Польскага каралеўства. Бел.-літ.-укр. шляхта імкнулася да набыцця польскіх шляхецкіх вольнасцей. У ВКЛ склалася надзвычай цяжкае становішча ў сувязі з Лівонскай вайной, што паграджала стратай незалежнасці. У 1561 г. Расія пачала вайну з Лівонскім ордэнам за выхад да Балтыйскага мора. Паміж Лівонскім ордэнам і ВКЛ быў заключаны саюз. Але захаваць свае землі ў час вайны ордэн не змог. Яны былі захоплены Даніяй, Швецыяй, а частка адышла да ВКЛ. Тады Іван Грозны перанёс ваенныя дзеянні на землі Бел, што паграджала Вільні. Польшча рашуча дамагалася уніі. Польская шляхта жадала падпарадкаваць ВКЛ у якасці багатага прыдатку да Польшчы і атрымаць для сябе новыя землі. Кіраўніцтва каталіцкай царквы разлічвала пашырыць уплыў каталіцызму на ўсход. Урад княства спрабаваў дамовіцца з Іванам Грозным, але безвынікова. ВКЛ апынцлася перад пагрозай развалу. У такіх умо-вах кіруючыя колы ВКЛ згадзіліся прыняць удзел у сейме. Люблінскі сейм пачаўся 10 студзеня 1569г. 1 ліпеня 1569г. акт уніі паміж ВКЛ і Польшчай быў падпісаны. Па ўмовах уніі дзве дзяржавы аб’ядналіся ў адну. Вышэйшым агульным органам улыда станавіўся сойм. Кіраўнік атрымаў тытул караля Польскага і ВКЛ. Дзяржавы не мелі права па-асобку праводзіць знешнюю палітыку. Асобнымі ў ВКЛ і Польшчы захоўваліся: адміністацыйны апарат , заканадаўства, судовая арганізацыя,войска, тытул, пячатка з сімвалам дзяржавы, мова афіцыйнага справаводства. Вынікі Люблінскай уніі заключаліся ў тым, што ВКЛ разам з Польшчай утварылі агульную РП.

26. Статуты ВКЛ. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў у XVI ст.

Статуты ВКЛ былі напісаны на старабеларускай мове

· І статут быў напісаны па законам у 1529 г . Увабраў у сябе прывілеі Казіміра ў 1447 г.Ён уключаў законы і правы на нашых землях. Нічога чужога, замежнага. Каб стварыць статут, павінна группа людзей – камісія.На чале камісіі стаяў канцлер ВКЛ – Аляксандр Гальштольд. Асноўную ролю адыграў Ф. Скарына. Па статуту было сфарміравана 13 раздзелаў, 244 артыкулы ( шлюбна-сямейнае права, крымінальнае права ).

· ІІ статут – 1566 г на чале з Мікалаем Радзівілам Чорным і падканцлерам Астафіем Валовічам . Пад іх кіраўніцтвам камісія стварыла ІІ статут ( 14 раздзелаў і 367 артыкулаў ). Роля: спроба аддзяліць суд ад выканаўчай улады, якая не адбылася, але былі ўведзены земскія суды, асобу адваката, які мог захішчаць падсуднага,увялі рэзумцыі нявіннасці.

· ІІІ статут- 1588 г узначаліў камісію канцлер Астафій Валовіч, які быў у час Чорнага падканцлерам. Яго намеснікам быў Леў Сапега (напісаў прадмову да ІІІ статута). ІІІ статут меў 14 раздзелаў і 488 артыкулаў. З дапамогай статуту ажыццявілі паддзел уладаў: сойм лічылі заканадаўчай уладай, князь – выканаўчая ўлада, галоўны трыбунал – судовая ўлада.

28. Сацыяльна-палітычнае развіццё бел.гарадоў у XV-XVIIIст. Магдэбургскае права.

Стан гарадоў у 15 – 18 стст. вызначауся тым, што каля 40% усих гарадоў были прыватнауласницкими, г. зн. знаходз. ва уласнасці феадалаў. Насельніцтва прыватных и дзяржаўныых гарадоў імкнуліся пазбавицца. ад феад. залежнасці, што праялял. у барацьбе жыхар. за пашыр. сваих праў. Практычна ўсе гарады ў 16- 17 ст атрымалі магдэбургскае права (права на самакіраванне) (Яго назва паходзіць ад нямецкага горада Магдэбурга, які першы ў гісторыі атрымаў такое права ў 18 ст.). Адасобленныя часткі горада, якія знаходзіліся пад уладай магната або царкоўнай установы называліся юрыдыкамі. На іх не распаўсюджвалася ўлада органа гарадскога самакіравання – магістрата. Кіруючыя пасады ў магістраце (кіраўнік-войт, старшыня гарадской рады-бурмістр і інш) захопліваліся прадстаўнікамі багатых гарадскіх вярхоў, якія перакладвалі асноўныя падаткі на плечы простых гараджан. Магдэбургскім правам карысталіся таксама некаторыя мястэчкі, іх колькасць пастаянна павялічвалася. Першым вольным горадам на сучаснай тэрыторыі. Бел. стала у 1390 г. Бярэсце. Самы старажытытны горад Бел.- Полацк набыў Магдэбургскае права у 1498 г. Минск – сучасная сталіца Бел. – атрымаў права на самакіраванне ў 1499 г.

29. Рамяство і гандлёвыя сувязі падчас знаходжання бел.земляў у складзе РП. Мануфактурная вытворчасць. Фарміраванне саслоўяў. Юрыдычнае і эканамічнае становішча сялян 18 -19 ст

У 18 ст. Цэхавая арганізацыя прамысловай вытворчасці пачынае Ўступаць мануфактурнай вытворчасці. Мануфактурамі ( манус – рука, фактура – выраб ) называлі капіталістычныя прадпрыемствы, заснаваныя на ручной працы і шырокім яе падзеле. Мануфактура з’яўлялася пераходнай формай вытворчасці ад рамяства да фабрыкі. У адрозненне ад цэха на мануфактурах выкарыстоўвалася наёмная праца і існаваў яе падзел. Мануфактуры ўзнікалі перш за ўсё ў малых гарадах і мястэчках, таму што ў буйных гарадах значную канкурэнцыю ім складалі цэхі. Першыя мануфактуры з’явіліся ў 10 -30-х гг 18 ст. Гэта Налібоцкая і Урэцкая скляныя мануфактуры (у мінскай вобласці) шырокую вядомасць набылі Слуцкая і Нясвіжская мануфактуры шаўковых паясоў, у Карэлічах – ткацкая (шпалеры, абрусы, палатно для аббіўкі сцен)

30. Уключэнне бел.зямель у склад Расійскай Імперыі ў выніку падзелаў РП. Паўстанне Т.Касцюшкі.

РП у 18 ст была слабой дзяржавай як у ваенных умовах, так і ва ўладзе. Кароль і князь не маглі вызначыць галоўныя задачы для дзяржавы, таму абапіраліся на сойм , але і ён быў не надзейны. Адна з прычын падзелу РП заключалася перш за ўсё ва ўнутрыпаліт. становішчы самой дзяржавы. Яно характарызавалася як паліт. крызіс або бязладдзе. Такі стан стаў вынікам злоўжывання шляхецкімі вольнасцямі. На пасяджэннях сейма яшчэ з другой пал. XVIст. дзейнічала права “ліберум вета”. Згодна з ім, калі хоць адзін дэпутат сейма выступаў супраць, то рашэнне не прымалася, а пасяджэнне сейма спынялася. З 1652 па 1764г. па гэтай прычыне былі сарваны 48 сеймаў з 55. Другой з прычын з’явілася тое, што барацьба народаў ВКЛ за св. дзяражаўнасць аслабляла РП і ў эк., і ў паліт. адносінах. У гады Паўночнай вайны (1700-1721) РП стала “заездным дваром і карчмой” для іншазем-ных войскаў. Такое ўнутрыпаліт. становішча дазволіла суседнім дзяржавам умешвацца ў яе ўнутр. справы. Цяжкае становішча РП скарысталі яе суседзі – Расія, Прусія і Аўстрыя. Усе тры дзяржавы імкнуліся да новых тэрытарыяльных захопаў, былі зацікаўленыя ў падзенні Рэспублікі. Пасля доўгіх перагавораў Расія, Прусія і Аўстрыя прыйшлі да рашэння падзяліць паміж сабой землі РП.

Першы падзел 1772г. – частка земляў Польшчы адышла да Аўстрыі і Прусіі, усх. Частка Віцебскай вобласці, усх.частка Гомельскай і ўся Магілёўская – да Рас.Імперыі. 3 мая 1791г. была абвешчана Канстытуцыя, першая ў Еўропе. Яна ліквідавала падзел РП на ВКЛ і Польшчу. Канстытуцыя закладвала аснову для вывядзення краіны з паліт. крызісу.

У студзені 1793г. - другі падзел РП. Уся цэнтральная частка Беларусі адышлаў склад Рас.Імперыі. Спробай захаваць незалежнасць РП стала паўстанне 1794г. на чале з ураджэнцам Бел. генералам-лейтэнантам Т.Касцюшкам. У ВКЛ на чале паўстання стаяў палкоўнік Ясінскі. Але паўстанне было падаўлена рас. войскамі пад кіраўніцтвам Суворава.

У 1795г. было падпісана пагадненне аб трэцім падзеле РП. Да Расіі адышлі ўсе бел.землі.

31.Асаблівасці сац.-эк. развіцця Б. і асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Б. пасля уключэння у склад Рас. имперыі.

Пасля 3 падзелау РП да Расіі былі далучаны бел. земли з насельництвам больш 3 млн чал. На працягу кароткага тэрмину часу царызм ожыцяўляў рад мерапрыемстваў, каб умацаваць сваю уладу.

1.Тэрытарыяльна-адміністрацыйны падзел зямель ВКЛ, ствараліся генерал-губернатарствы. Літоўская (Мінская, Гродненская, Віленская), Беларуская (Віцебская, Магілёўская)

2.Прысяга Екацерыне 2. Усе саслоўі, якія мелі землі, павінны былі прысягнуць Екацерыне 2. Тыя, хто адказаўся атрымалі тэрмін 30 дзён, каб з’ехаць за мяжу дзяржавы.

3.Разбор шляхты. – прадстаўленне дакумента на валоданне зямлі. Хто не прадстаўляў дакументаў, тых пераводзілі ў саслоўе сялян.

4.Паўстанне 1831 г.(ўдзельніки паўстання лішыліся земляў, было вырашана накіраваць на бел.землі ваеначальнікаў, якія прадстаўлялі расійскую палітыку на нашых землях.)

5.Быў заменены падатак падымны на падушны.

6.Уніяты(80 % веруючых) пераводзілі прымусова ва праваслаўе

7.1840 г – адмена назвы ВКЛ, увядзенне назвы паўночна-заходні край. Замена расійскімі законамі 1588 г 3 статута

8.Увядзенне яўрэйскай аселасці.

 

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.