Здавалка
Главная | Обратная связь

Партызанскі рух і падпольная барацьба на тэрыторыі Беларусі.



У ліку першых партызанскіх атрадаў, што ўзніклі самастойна ў самым пач. ВАВ, былі Пінскія атрады пад камандаваннем Каржа. За ліпень-верасень 1941г. у цэнтралізаваным парадку ў Бел. было сфарміравана звыш 430 партызанскіх атрадаў і груп, у якіх налічвалася больш за 8 тыс. чал-к. Характэрнай асаблівасцю партызанскага руху ў 1942г. стала вызваленне ад акупантаў значных тэр-рый і тварэнне там партызанскіх зон. Першая такая зона ўзнікла ў студзені-лютым 1942г. у Кастрычніцкім раёне Палескай вобл. На яе тэр-ры размяшчаўся партызанскі гарнізон, які налічваў 13 атрадаў. У 1943-44гг. з удзелам усіх партызанскіх злучэнняў былі праведзены аперацыі, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай "рэйкавая вайна". Асаблівасцю партызанскай антыфашысцкай барацьбы ў зах. раёнах Бел. з'яўляецца знаходжанне тут адначасова з савецкімі партызанамі ваенных фарміраванняў польскай Арміі Краёвай. Арганізацыі кр. нацыяналістаў. Адначасова з партызанскай барацьбой разгортвалася падпольная антыфашысцкая дзейнасць у гарадах і населеных пунктах. Яшчэ да поўнай акупацыі ў 89 раёнах і 4 абл. рэспублік былі арганізацыйна аформлены падпольныя партыйныя органы. Эфектыўна дзейнічалі падпольныя групы Заслонава на Аршанскім чыгуначным вузле, Харужай у Віцебску, на чыгуначнай станцы Обаль Віцебскай вобл. Мінскае падполле, нягледзячы на вялікія страты працягвала дзейнічаць. У ноч на 30 ліпеня 1943г. падпольшчык Асіповіч здзейсніў на чыгуначным вузле адну з самых буйных дыверсій другой сусв. вайны. Камсамолец Крыловіч падлажыў 2 магнітныя міны пад эшалон з гаручым. Усяго за гады вайны ў падпольнай барацьбе дзельнічала звыш 70 тыс. бел. патрыётаў. Разам з партызанамі і падпольшчыкамі супраць ворага змагалася мясцовае насельніцтва.

71. Сталінградская і Курская бітвы як пераломныя падзеі ў ходзе ВАВ.

Вялікі ўплыў на ўзмацненне партызанскага руху аказала спачатку перамога Савецкай арміі пад Сталінградам (лістапад 1942 — люты 1943 г.), якая паклала пачатак карэннаму пералому у ходзе Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай. Галоўнай мэтай фашыстаў было ўзяцце Г.Сталінграда.(кодавая аперацыя Уран). 17 діпеня 1942-2 лютага 1943 г – аперацыя Кальцо, якой кіраваў Ракасаўскі. У сувязі з ёй 113 тыс.чалавек папала ў палон.Значную ролю ў перамозе над фашысцкімі захопнікамі адыграла бітва на Курскай дузе ( 5ліпеня 1943 г.), у сувязі з якой восенню 1943 г. пачалося вызваленне першых бел.гарадоў (Камарын, Прапоўск). Курская бітва завяршыла карэнны пералом у вайне і замацавала за савецкім камандаваннем стратэгічную ініцыятыву да канца вайны.

72. Аперацыя Баграціён.Вынікі ВАВ для бел.народа і яго ўклад ў перамогу над фашыстамі.

У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялiкай Айчыннай вайны. Вызваленне ўсей тэрыторыi Беларусi ажыццяўлялася па плану «Баграцiен», якая пачалася 23 чэрвеня 1944г. Ажыцяўлялася 4 франтамі: 1 фронт-узначаліў Ракасоўскі, 2 фронт-Захараў, 3 фронт-Чарнякоўскі, 4 фронт-прыбалтыйскі ыронт на чалн з Баграмянам. Супраць Чырвонай армii вораг сканцэнтраваў групу армiй «Цэнтр» колькасцю 1,3 млн. чал., каля 10 тыс. гармат i мiнаметаў, каля 1 тыс. танкаў, больш 1300 самалетаў. Нягледзячы на жорсткае супрацiўленне, Чырвоная Армiя здолела акружыць i знiшчыць шматлiкiя групоўкi войск (Вiцебскi, Бабруйскi, Мiнскi кацел). Вялiкi ўклад у зваленне Беларусi ўнеслi партызанскiя злучэннi. За месяц наступлення савецкiя войскi ачысцiлi ад ворага ўсю тэрыторыю Беларусi, большую частку Лiтвы, частку Латвii, усходнiя раены Польшчы. Аперацыя «Баграцiен» мела гiстарычнае значэнне. Была знiшчана варожая групоўка армiй «Цэнтр» (28 дывiзiй з 38), забiта 381 тыс., узята ў палон 158 тыс. салдат i афiцэраў. Савецкiя армiя падыйшла да гранiц Усходняй Прусii, што стварыла спрыяльныя ўмовы для вызвалення шэрагу краiн Еўропы i разгрому фашысцкай Германii. Саюзнiкi па антыгiтлераўскай каалiцыi ўбачылi,што СССР сваiмi сiламi знiшчыць ворага, i ў 1944 г. адкрылi другi фронт. Вялiкая колькасць партызан, падпольшчыкаў, дапрызыўнай моладзi ўлiлiся ў рады Чырвонай Армii. Вызваленая Беларусь пачала адраджаца i працаваць на патрэбы фронта перамогi. Была адноўлена дзяржаўная мяжа СССР.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.