Здавалка
Главная | Обратная связь

Галіны, падгаліны і інстытуты права



Асноўнымі структурнымі часткамі (элементамі) галіновай

структуры з’яўляюцца галіны права, якія падзяляюцца на інстыту-

ты. Асобныя з галінаў права ўключаюць у сябе падгаліны права,

якія распадаюцца на інстытуты права. Але існаванне ў структуры

права такога падраздзялення, як падгаліна права, не адмяняе ас-

ноўнага ланцужка структурных залежнасцяў: уся сукупнасць норм

права – галіны права – інстытуты права. Гэты ланцужок падаўжа-

ецца, прычым падаўжаецца вельмі цікава. Нейкая група норм пра-

ва ў межах пэўнай галіны адасабляецца ў падгаліну норм права,

яна ўключае ў сябе інстытуты права. І вось для гэтай групы норм

права ланцужок структурных залежнасцяў павялічваецца на адно

звяно. Што ж тычыцца тых норм права, якія не ўключаюцца ў склад

нейкіх падгалінаў права, то для іх структурныя залежнасці заста-

юцца ранейшымі. Нормы права аб’ядноўваюцца ў інстытуты, а

інстытуты адразу ўваходзяць у склад пэўнай галіны права.

Для галіны права – асноўнага падраздзялення разглядаемай

структуры права – уласцівы шэраг адметных рыс. Гэта прадмет

прававога рэгулявання, метад прававога рэгулявання і асобны пра-

вавы рэжым рэгулявання.

Разгледзім кожны з вышэйазначаных параметраў, якія ўласці-

вы галінам права.

Прадмет прававога рэгулявання. Грамадскія адносіны ўяўля-

юць сабой структуру сацыяльнай дзейнасці людзей, іх супольнас-

цей і ўтварэнняў. Грамадскія адносіны – гэта стабільныя, устойлі-

выя моманты сукупнай дзейнасці людзей у самых разнастайных яе

праявах. Гэта каркас, шкілет усёй чалавечай дзейнасці, тое агуль-

нае, што ўласціва адпаведнаму віду чалавечай дзейнасці. Індыві-

дуальныя, непаўторныя, адметныя рысы, уласцівыя асобным са-

цыяльным сувязям, што складваюцца ў пэўнай сферы чалавечай

дзейнасці, не ахопліваюцца паняццем грамадскіх адносін.

Нормы права, такім чынам, разлічаны не на канкрэтную су-

вязь паміж канкрэтнымі асобамі, у іх адлюстраваны структура,

уласцівыя рысы той дзейнасці, якой займаюцца зараз гэтыя асобы,

тыя ўстойлівыя рысы, што характарызуюць пэўнае становішча, у

якое трапілі яны менавіта зараз, напрыклад, становішча суседзяў,

гандляра і пакупніка, цесця і зяця, уласніка і арандатара і г. д. Ра-

зам з тым норма права можа ўздзейнічаць на грамадскія адносіны

толькі праз свядомасць, інтарэсы, матывы паводзін канкрэтных

людзей. Толькі змяняючы паводзіны канкрэтных асоб, можна па-

мяняць рэальна іх дзейнасць і сацыяльныя сувязі і, нарэшце, вынік

мноства актаў паводзін і канкрэтных сацыяльных сувязей – гра-

мадскія адносіны. Такім чынам, паняцце рэгулявання грамадскіх

адносін з пункту гледжання норм права азначае замацаванне склаў-

шайся (стабільнай, пастаяннай) структуры чалавечай дзейнасці, яе

асобных відаў, ахову яе ад парушэнняў, кансервацыю грамадскіх

адносін.

Чалавечая дзейнасць мае «шматвектарны» характар, у выніку

чаго складваецца мноства самых разнастайных відаў грамадскіх

адносін. У падмурку мноства асобных відаў грамадскіх адносін

ляжаць разнастайныя інтарэсы і мэты ўдзельнікаў чалавечай дзей-

насці, разнастайнасць складу ўдзельнікаў дзейнасці, спецыфічнасць

прадмета і сродкаў дзейнасці, іншыя характэрныя асаблівасці і

праявы ўзаемаадносін паміж людзьмі.

На наш погляд, вышэйшая таксанамічная адзінка класіфіка-

цыі грамадскіх адносін – сфера (маюцца на ўвазе эканамічныя, са-

цыяльныя, палітычныя, ідэалагічныя адносіны) ні ў якім разе не

можа лічыцца прадметам прававога рэгулявання асобнай галіны

права. Справа ў тым, што ёсць такія эканамічныя, сацыяльныя,

палітычныя, ідэалагічныя адносіны, якія не маюць прававых улас-

цівасцей, як кажуць, «прававой прыроды». А таму ў самых леп-

шых варунках прадметам рэгулявання асобнай галіны права можа

быць толькі нейкая частка (група) эканамічных, палітычных і іншых

адносін. Калі за адпавядаючую галіне права ўзяць нейкую групу

грамадскіх адносін, то ў сітуацыі з падзелам галіны права на пад-

галіны і інстытуты права мы вымушаны знайсці ў гэтай групе гра-

мадскіх адносін адпавядаючы падгаліне норм права від грамадскіх

адносін, а інстытуту – падвід нейкіх грамадскіх адносін. Калі ж

галіна права ведае падзел толькі на інстытуты права, то патрабуец-

ца знайсці ў групе грамадскіх адносін адпаведныя інстытутам пра-

ва віды грамадскіх адносін.

Метад прававога рэгулявання. Далёка не кожная група гра-

мадскіх адносін, што маюць прававую прыроду, складае прадмет

прававога рэгулявання асобных галінаў права. Для таго, каб гра-

мадскія адносіны сталі самастойным прадметам прававога рэгуля-

вання, неабходна, каб яны патрабавалі сістэмы адпаведных сваёй

прыродзе прыёмаў, сродкаў уздзеяння – своеасаблівага метаду пра-

вавога рэгулявання. Метад прававога рэгулявання ўяўляе юрыдыч-

нае ўвасабленне асаблівасцей прадмета прававога рэгулявання.

Паняцце «юрыдычнае ўвасабленне асаблівасцей прадмета права-

вога рэгулявання» азначае, што гэты прадмет у ходзе фармуляван-

ня норм права адлюстроўваецца ў іх тымі якасцямі, асаблівасцямі,

якія ў стане ўспрыняць прававое ўздзеянне і адрэагаваць на яго.

Часцей за ўсё ў навуковай і вучэбнай літаратуры сустракаецца

меркаванне аб тым, што пад метадам прававога рэгулявання трэба

разумець той спосаб уздзеяння на грамадскія адносіны, які склада-

ецца з сукупнасці прыёмаў юрыдычнага апасрэдавання грамадскіх

адносін, і што асноўнымі яго элементамі з’яўляюцца: 1) характар

агульнага юрыдычнага становішча ўдзельнікаў грамадскіх адносін

(статусу), што праяўляецца ў адносінах роўнасці; стану ўлады і

падпарадкаванасці, альбо звязанасцю «працоўным рэжымам» і

г. д.; 2) характар падстаў узнікнення, змянення і прыпынення пра-

ваадносін (асаблівасці юрыдычных фактараў); 3) характар фарма-

вання зместу праў і абавязкаў суб’ектаў; 4) характар юрыдычных

санкцый, спосабаў, працэдур і падстаў для іх прымянення. Самыя

разнастайныя спалучэнні азначаных элементаў (прыёмаў), іх асоб-

ных момантаў, якія абумоўлены прыродай рэгулюемых грамадскіх

адносін, прыводзяць да фармавання метаду прававога рэгулявання

самастойнай галіны права.

Рэжым прававога рэгулявання. Метад прававога рэгулявання

складае вельмі важную, але не адзіную юрыдычную прымету са-

мастойнай галіны права. Больш таго, метад прававога рэгулявання

з’яўляецца адным з асноўных элементаў галіновага рэжыму пра-

вавога рэгулявання. Побач з ім у склад апошняга ўваходзяць асоб-

ныя юрыдычныя сродкі рэгулявання грамадскіх адносін.

Асобныя юрыдычныя сродкі – гэта тыя самыя нормы права,

тэхніка-прававы інструментарый узнікнення і абароны правоў і

г. д. Такім чынам, асобныя юрыдычныя сродкі не ўяўляюць нейкіх

«асобных» з’яў прававой рэчаіснасці. Пад імі трэба разумець усе

«матэрыяльныя» сродкі прававога ўздзеяння на грамадскія адно-

сіны, але разглядаемыя не ва ўсіх сваіх якасцях і сувязях.

Важным складнікам асобнага прававога рэжыму рэгулявання

грамадскіх адносін з’яўляюцца прынцыпы і агульныя палажэнні,

якія працінаюць змест пэўнай сукупнасці норм права, што адасаб-

ляюцца ў самастойную галіну норм права. Прынцыпы і агульныя

палажэнні выконваюць ролю своеасаблівага інтэлектуальна-валя-

вога стрыжня, вакол якога аб’ядноўваюцца асобныя сродкі і пры-

ёмы ўздзеяння на грамадскія адносіны. Змест і накіраванасць гэ-

тых сродкаў становяцца зразумелымі менавіта ў цеснай узаемасу-

вязі з прынцыпамі і агульнымі палажэннямі. Метад прававога

рэгулявання, уласцівы пэўнай групе норм права, выяўляе ўсю сваю

адметнасць, высвечваецца непаўторнымі рысамі, набывае лагіч-

насць і мэтанакіраванасць.

Асобны прававы рэжым рэгулявання грамадскіх адносін ёсць

вынік узаемадзеяння прадмета і метаду прававога рэгулявання, уз-

дзеяння дзяржавы праз юрыдычныя сродкі і прыёмы на грамад-

скія адносіны. Асобны прававы рэжым выкрышталізоўваецца па-

ступова. У ходзе юрыдычнага ўздзеяння на грамадскія адносіны

выяўляюцца найбольш грунтоўныя, фундаментальныя ўласцівасці,

якасці іх прававой прыроды, якія затым абагульняюцца ў галіно-

выя прынцыпы права, фармулююцца іншыя агульныя палажэнні,

у якіх адлюстроўваюцца асаблівасці рэгулюемых грамадскіх ад-

носін. Галіновыя прынцыпы права і агульныя палажэнні, якія ўжо

сфарміраваны, пераўтвараюцца паступова ў вядучую частку асоб-

нага прававога рэжыму, вакол якой аб ядноўваюцца і метад пра-

вавога рэгулявання, і іншыя яе элементы.

Прадмет і метад прававога рэгулявання, а таксама асобны пра-

вавы рэжым, якія ўласцівы пэўнай сукупнасці норм права, склада-

юць якасныя перадумовы існавання самастойнай галіны права, а,

дакладней, выдзялення нейкай сукупнасці норм права ў самастой-

ную структурную адзінку сістэмы норм права – галіну права.

Галіновая структура норм права не застаецца нязменнай. Яе

развіццё звязана з пераменамі ў колькасным і якасным складзе са-

мастойных галінаў права, а, адпаведна, з пераменамі ў месцы і ролі

кожнай з галінаў права ў іх сістэме, са зменай функцыянальных і

генетычных сувязей паміж галінамі норм права. Знешнім паказчы-

кам, своеасаблівым «паплаўком», які сведчыць аб развіцці галіно-

вай структуры норм права, з’яўляецца асобны прававы рэжым, што

складаецца паступова ў выніку пэўных пераменаў у прававым

рэгуляванні грамадскіх адносін. Фармаванне самастойнага, асоб-

нага прававога рэжыму сведчыць аб з’яўленні новай галіны права,

бо, як слушна падкрэслівалася ў юрыдычнай літаратуры, існуе

столькі галінаў права, сколькі рэальна адасобілася асобных права-

вых рэжымаў.

Безумоўна, змяненні ў галіновай структуры права адбываюц-

ца пастаянна. З узнікненнем новых грамадскіх адносін, якія патра-

буюць прававога рэгулявання, складваюцца і новыя нормы права,

мяняецца якасны і колькасны склад асобных інстытутаў і галінаў

права, у склад якіх уключаюцца новыя нормы права. Узнікаюць

(складваюцца) новыя інстытуты права, а разам з імі адбываюцца

перамены ва ўнутрыгаліновых сувязях паміж асобнымі інстыту-

тамі, якія вядуць часта і да пераменаў (праўда, нязначных) паміж

галінамі норм права. Аднак да таго часу, пакуль гэтыя і іншыя пе-

рамены назіраюцца ў нетрах існуючых галінаў права, ніякага раз-

віцця ў галіновай структуры норм права не адбываецца, бо раз-

віццё структуры – гэта перш-наперш перамены ва ўстойлівых су-

вязях паміж яе асноўнымі (вядучымі) часткамі (структурнымі

падраздзяленнямі).

Фармаванне самастойных галінаў права адбываецца рознымі

шляхамі, але найбольш тыповымі з’яўляюцца наступныя два.

Адзін з іх пачынаецца са з’яўлення нейкіх якасна новых гра-

мадскіх адносін, якія маюць прававую прыроду і патрабуюць уз-

дзеяння з боку заканадаўцы. Затым натуральна фармуецца, адасаб-

ляецца група норм права. Працэс адасаблення норм права супра-

ваджаецца складваннем спецыфічнага метаду і асобнага рэжыму

прававога рэгулявання. Кадыфікацыя нарматыўна-прававых актаў

завяршае станаўленне самастойнай галіны норм права і галіны за-

канадаўства. Такі шлях станаўлення прайшлі айчыннае працоўнае,

калгаснае права, права сацыяльнага забеспячэння. Для яго, як бач-

на, характэрна фармаванне новай галіны як бы па-за межамі існу-

ючых галінаў норм права, на чыстым, так сказаць, «неапрацава-

ным полі» грамадскіх адносін.

Другі шлях звязаны з тым, што пачынаюць бурна развівацца,

пашырацца і памнажацца маючыя прававую прыроду грамадскія

адносіны, якія ўваходзяць у склад прадмета прававога рэгуляван-

ня ўжо існуючых галінаў права. Паступова назапашваецца значны

аб’ём нарматыўнага матэрыялу, фармуюцца адметныя метад і рэ-

жым прававога рэгулявання. Кадыфікацыя нарматыўна-прававых

актаў «высякае» з нетраў існуючай галіны норм права новую. Так

узніклі сямейнае права і жыллёвае права. Першапачаткова ў скла-

дзе цывільнага права існавалі інстытуты сямейнага і жыллёвага

права. Затым яны развіліся да статусу падгалінаў права і, нарэшце,

адасобіліся ў самастойныя галіны норм права.

Такім чынам, галіна права – асноўнае структурнае падраздзя-

ленне галіновай структуры права. Галіна права ўяўляе групу норм

права, якая аб’ектыўна склалася і адасобілася ўнутры адзінай су-

купнасці (сістэмы). Нормы права аб’ядноўваюцца паміж сабой

агульнасцю прадмету, метаду і рэжыму прававога рэгулявання.

Нормы права, якія ўваходзяць у склад нейкай галіны норм права,

складаюць арганічную цэласнасць, г. зн. яны выступаюць у адно-

сінах з іншымі галінамі права ў якасці непадзельнага цэлага. Гэтая

абставіна складае структурна-функцыянальную прымету галіны

норм права.

Як сведчыць вопыт развіцця галіновай структуры, асобныя

галіны права ўключаюць у сябе адну ці нават некалькі падгалінаў

права. Характэрнай асаблівасцю падгалінаў права з’яўляецца тое,

што яны рэгулююць нейкую частку той групы грамадскіх адносін,

якія ўладкоўваюцца нормамі права асобнай галіны. Прыкладамі

падгалінаў права ў дзеючай сістэме права Рэспублікі Беларусь

з’яўляюцца, напрыклад, права інтэлектуальнай уласнасці ў цы-

вільным (грамадзянскім) праве. Падгаліна права мае сваю спецы-

фічную агульную частку, у склад якой уваходзяць нормы права,

што замацоўваюць нейкія агульныя палажэнні для ўсёй падгаліны

права. Гэтыя агульныя палажэнні змяшчаюцца, як правіла, у асоб-

ных главах, падраздзелах галіновых кадыфіцыраваных нарматыў-

на-прававых актаў. Так, у Цывільным кодэксе Рэспублікі Беларусь

знаходзім асобны раздзел, у якім змяшчаюцца агульныя палажэнні

абавязацельственнага права – падгаліны цывільнага права Рэс-

публікі Беларусь.

Праўда, Агульная частка той ці іншай падгаліны права абапі-

раецца на Агульную частку адпаведнай галіны норм права. І гэта

з’яўляецца Њo_г_D__Д_прынцыпова важным момантам. Такая супадначале-

насць сведчыць аб тым, што ў сваіх асноўных параметрах прававы

рэжым нейкай падгаліны права з’яўляецца тым самым, што і ў

галіны, у склад якой яна ўваходзіць. А тыя асаблівасці ў прававым

рэжыме, механізме прававога рэгулявання, якія ўласцівы падгалі-

не права, недастатковыя для таго, каб падгаліна права адпавядала

пэўным параметрам асноўнага структурнага падраздзялення галі-

новай структуры права. Аднак пры пэўных умовах (актыўнае раз-

віццё грамадскіх адносін і, адпаведна, інтэнсіўная нарматворчасць

дзяржавы) падгаліна права можа «перарасці» ў самастойную струк-

турную адзінку галіновай структуры. Так было, напрыклад, з ся-

мейным правам, якое доўгі час знаходзілася ў нетрах цывільнага

права ў якасці падгаліны права. Са складу крымінальнага права ў

самастойную галіну права вырасла крымінальна-выканаўчае пра-

ва, існаваўшае ў нетрах крымінальнага права на «правах» падгалі-

ны права.

Галіна (ці падгаліна) права падзяляецца на прававыя інстыту-

ты, пад якімі можна разумець групу норм права, што рэгулюе пэў-

ны від (падвід) грамадскіх адносін альбо нейкі ўчастак адносін

нейкага віду ці роду. Галоўная прымета прававога інстытута зак-

лючаецца ў тым, што ён забяспечвае самастойнае рэгулятыўнае

ўздзеянне на пэўны ўчастак грамадскіх адносін, пры гэтым у ме-

жах свайго ўчастка прававы інстытут забяспечвае цэласнае, аднос-

на завершанае рэгуляванне. Для прававога інстытута ўласцівы ад-

метны інтэлектуальна-валявы змест, які выкладаецца ў роднас-

най групе паняццяў, агульных палажэнняў, тэрмінаў. У прававога

інстытута маецца свая структура і свая адметная юрыдычная кан-

струкцыя.

У сістэме права Рэспублікі Беларусь склалася некалькі відаў

прававых інстытутаў. У асобныя групы яны выдзяляюцца па ха-

рактару рэгулюемых грамадскіх адносін, па функцыях, што давод-

зіцца ім выконваць у сістэме норм права, і па іншых параметрах.

Агульнай тэорыі права добра вядомы рэгулятыўныя і праваахоў-

ныя, прадметныя і функцыянальныя, агульныя, асноўныя, генераль-

ныя інстытуты. Выдзяляюцца таксама комплексныя інстытуты,

аб’яднанні інстытутаў, субінстытуты і г. д.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.