Здавалка
Главная | Обратная связь

Прыватна-публічная, матэрыяльна-працэсуальная



і рэгулятыўна-ахоўная структуры права

Падзел права на права прыватнае і права публічнае вядомы

даўно. З літаратурных крыніц вядома, што рымскі юрыст Ульпіян

падзяляў усё рымскае права ў залежнасці ад карысці, якую яно

прыносіць асобным людзям ці рымскай дзяржаве цалкам, на права

прыватнае і права публічнае. За шматвекавую гісторыю развіцця

юрыдычнай навукі яна не выпрацавала аднастайнага падыходу да

падзелу права на права публічнае і права прыватнае. Найбольш

абгрунтаванай нам падаецца пазіцыя, згодна з якой да публічнага

права можна аднесці тыя нормы права, якія рэгламентуюць самыя

розныя бакі ўладных адносін. Прычым гэта не абавязкова павінны

быць, як уяўляецца, дзяржаўныя ўладныя адносіны.

Дзяржаўная ўлада з’яўляецца асобнай публічнай уладай, по-

бач з якой існуюць і іншыя віды сацыяльнай (палітычнай) улады.

Як вядома, асобная публічная ўлада выступае ад імя ўсяго грамад-

ства і забяспечвае яго агульныя інтарэсы. Іншыя віды сацыяльнай

улады выступаюць ад імя часткі грамадства, але таксама забяспеч-

ваюць агульныя інтарэсы гэтай яго часткі. Такім чынам, як у пер-

шым, так і ў другім выпадку ўлада забяспечвае агульныя інтарэсы.

Зразумела, што забеспячэнне агульных інтарэсаў можа ажыццяў-

ляцца рознымі прававымі прыёмамі і сродкамі. Зразумела таксама,

што забеспячэнне агульных інтарэсаў не можа зводзіцца да падаў-

лення інтарэсаў прыватных. У сферы ўладных адносін не існуе

прыватных інтарэсаў.

Прыватныя інтарэсы могуць быць нейкім чынам спалучаны з

агульнымі інтарэсамі, абумоўлены імі ці звязаны з агульнымі інта-

рэсамі нейкім іншым чынам. У сферы ўладных адносін існуе агуль-

ны інтарэс, які заўсёды аб’ядноўвае ў адзінае цэлае два бакі – орга-

ны ўлады і адрасатаў уладных вяленняў. Адрасатамі ўладных вя-

ленняў могуць быць іншыя органы ўлады, службовыя асобы альбо

фізічныя асобы. Натуральна, змест і характар норм права, якія рэг-

ламентуюць гэтыя адносіны ў залежнасці найперш ад адрасатаў

уладных вяленняў, будуць рознымі, але гэта будуць нормы права з

аднолькавай скіраванасцю на забеспячэнне агульнага інтарэсу. Калі

ў сферы ажыццяўлення ўладных адносін з’яўляецца прыватны інта-

рэс, то ён, адпаведна, рэгламентуецца з дапамогай іншых права-

вых метадаў і сродкаў, якія характэрны для прыватнага права.

У адрозненне ад права публічнага, якое аб’ядноўвае ў адзінае

цэлае нормы права, якія скіраваны на забеспячэнне агульнага інта-

рэсу, права прыватнае ўключае нормы права, якія скіраваны галоў-

ным чынам на забеспячэнне самых розных інтарэсаў фізічных асоб,

створаных імі органаў і арганізацый, якія не знаходзяцца паміж

сабой ва ўладных стасунках і ўзаемаадносінах. Умоўна кажучы,

для прыватнага права найбольш характэрнымі з’яўляюцца адносі-

ны «па гарызанталі», у той час, як для публічнага – адносіны «па

вертыкалі».

Уяўляецца, што падзел права на дзве акрэсленыя структур-

ныя часткі не можа быць зведзены да падзелу асобных галін права

на тыя, што адносяцца да права публічнага, і тыя, якія можна лічыць

прыватнымі.

Падзел права на публічнае і прыватнае – гэта зусім іншы зрэз

сістэмы права, гэта самастойная структура права, у якой існуюць

дзве самастойныя структурныя часткі – права публічнае і права

прыватнае. Той самы аб’ём норм права, які ў выпадку з галіновай

структурай права падзяляўся на асобныя галіны права, у публічна-

прыватнай структуры падзяляецца на дзве часткі – права публіч-

нае і права прыватнае. Увогуле не існуе такіх галін права, усе нор-

мы якіх можна было б аднастайна аднесці да права публічнага ці

права прыватнага. Нават у крымінальным праве, якое часта адно-

сяць да публічнага права, шмат норм права, якія можна аднесці да

права прыватнага.

Зузім з іншым зрэзам у сістэме права мы сустракаемся, калі

ўся сукупнасць (сістэма) норм права падзяляецца на права матэры-

яльнае і права працэсуальнае. Незалежна ад таго, які інтарэс за-

бяспечваецца і рэгулюецца нормамі права (агульны ці прыватны),

важна таксама высветліць, што ўяўляе гэты інтарэс па зместу: ней-

кую магчымасць прававых паводзін, ці нейкі абавязак па ажыц-

цяўленню паводзін альбо ўстрыманне ад пэўных паводзін. Не менш

важна высветліць і прававыя механізмы, працэдуры і сродкі ажыц-

цяўлення інтарэсаў. Замацаванне мер магчымых, дазволеных пра-

вавых паводзін, мер патрэбных паводзін з боку удзельнікаў гра-

мадскіх адносін адбываецца ў нормах матэрыяльнага права. А за-

мацаванне механізмаў, працэдур і сродкаў ажыццяўлення інтарэсаў

адбываецца ў нормах працэсуальнага права.

Матэрыяльным правам часта называюць тую частку дзеючых

норм права, у якой суб’екты грамадскіх адносін надзяляюцца пэў-

нымі юрыдычнымі правамі і юрыдычнымі свабодамі. Працэсуаль-

ным правам абазначаюць тую частку норм права, у якой замацоў-

ваецца працэдура ажыццяўлення, узнаўлення і абароны паруша-

ных юрыдычных праў і свабод. Можна сказаць і так: да

працэсуальнага права адносяцца нормы права, у якіх устанаўліва-

ецца парадак ажыццяўлення матэрыяльных норм права, а таксама

працэдура разгляду разнастайных прававых спрэчак.

Важнай адметнай рысай матэрыяльна-працэсуальнай струк-

туры права з’яўляецца тое, што паміж матэрыяльным і працэсу-

альным правам павінна быць не толькі адпаведнасць, але і карэля-

цыя. Адпаведнасць у тым, што змест інтарэсу, які замацаваны ў

нормах матэрыяльнага права, павінен быць суразмерным і адэк-

ватным тым механізмам, сродкам і прыёмам яго рэалізацыі і забес-

пячэння, якія замацаваны ў нормах працэсуальнага права, як, дарэ-

чы, і наадварот. Карэляцыя паміж матэрыяльным і працэсуальным

правам зводзіцца да таго, што не могуць існаваць нормы матэры-

яльнага права, для ажыццяўлення якіх не існуе адпаведных норм

працэсуальнага права. І, наадварот, не маюць сэнсу працэсуальныя

нормы, з дапамогай якіх не ажыццяўляюцца нормы матэрыяльна-

га права.

Праўда, суадносіны паміж матэрыяльным і працэсуальным

правам у розных прававых сем’ях істотна розняцца. Калі ў рамана-

германскай прававой сям’і перавага застаецца за матэрыяльным

правам, якое і вызначае змест і характар права працэсуальнага, то,

наадварот, у сям’і англа-амерыканскага права перавагу мае права

працэсуальнае, таму што захаванне працэдуры абароны і ажыццяў-

лення інтарэсаў суб’екта права заўсёды прывядзе да вырашэння

разглядаемай справы па сутнасці.

Асобную структуру права складае рэгулятыўна-ахоўнае пра-

ва. Права рэгулятыўна ўяўляе сукупнасць норм права, якія скірава-

ны на тое, каб замацаваць існуючыя грамадскія адносіны ці спры-

яць узнікненню і развіццю якасна новых сацыяльных сувязей і гра-

мадскіх адносін. Праз гэтыя нормы права і з іх дапамогай

ажыццяўляюцца рэгулятыўная статычная і рэгулятўна дынамічная

функцыі права. Ахоўныя нормы права скіраваны на тое, каб заха-

ваць і забяспечыць належнае развіццё грамадскіх адносін шляхам

усталявання разнастайных мер юрыдычнай адказнасці і сродкаў

юрыдычнага прымусу.

5. Нацыянальнае і міжнароднае права –







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.