Здавалка
Главная | Обратная связь

самастойныя сістэмы права



Міжнароднае права як асобная сацыяльна-прававая рэальнасць

сфармавалася адначасова з фармаваннем нацыянальнага (унутры-

дзяржаўнага) права. Развіццё рэгулярнага тавараабмену і таварна-

грашовых адносін заканамерна абумовіла фармаванне такіх экві-

валентаў, з дапамогай якіх можна было аднастайна рэгуляваць гра-

мадскія адносіны на тэрыторыі розных дзяржаўных утварэнняў.

Разам з тым міжнароднае права з’яўляецца якасна самастойнай

сістэмай права, таму што ствараецца ў выніку ўзаемаўзгодненых

дзеянняў і ўзаемадзеянняў па меншай меры дзвюх суверэнных дзяр-

жаўных воль. Без згоды суверэннай волі, якая можа быць выража-

на ў рознай форме, на тэрыторыі дзяржавы не можа дзейнічаць

ніякі «іншародны» прававы эквівалент. Пад міжнародным правам

можна разумець сукупнасць (сістэму) прававых эквівалентаў (норм

права), якія рэгламентуюць тыя грамадскія адносіны, што склад-

ваюцца паміж дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі, а такса-

ма паміж фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, якія з’яўляюцца гра-

мадзянамі розных дзяржаўных утварэнняў ці створаны згодна з

правам нейкай дзяржавы.

Усё міжнароднае права падзяляецца на міжнароднае публіч-

нае і міжнароднае прыватнае права.

Міжнароднае публічнае права – сістэма норм права, якія рэг-

ламентуюць міжнародныя палітычныя адносіны, г. зн. адносіны,

якія складваюцца паміж асобнымі дзяржавамі і міжнароднымі

арганізацыямі, якія створаны дзяржавамі падчас іх супрацоўніцт-

ва і барацьбы. Міжнароднае прыватнае права рэгламентуе тыя гра-

мадскія адносіны міжнароднага характару, удзельнікамі якіх з’яў-

ляюцца фізічныя і юрыдычныя асобы (напрыклад, грамадзяне

Польшчы і Беларусі, прадпрыемства, створанае на падставе бела-

рускага права, і прадпрыемства, створанае на падставе польскага

права). Міжнароднае прыватнае права ў юрыдычнай літаратуры

вельмі часта называецца канфліктным правам, таму што яно дазва-

ляе вырашаць прававыя супярэчнасці, якія аб’ектыўна ўзнікаюць

у выніку сутыкнення розных нацыянальных прававых сістэм.

Асноўнай і галоўнай крыніцай міжнароднага права з’яўляец-

ца дагавор нарматыўнага зместу, разнавіднасцямі якога выступа-

юць статуты міжнародных арганізацый (напрыклад, Статут ААН,

Статут Міжнароднай арганізацыі працы), пакты, канвенцыі і дэк-

ларацыі (Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, Дэкларацыя

правоў асобы і грамадзяніна), іншыя шматбаковыя і двухбаковыя

дагаворы. Сярод пашыраных крыніц міжнароднага права можна

адзначыць таксама прававыя звычаі і прававыя прэцэдэнты, права-

вую дактрыну. Агульнапрызнаныя нормы міжнароднага права, якія

згодна з паняційна-тэрміналагічнай традыцыяй, якая склалася ў

міжнародным праве, адносяцца да крыніц міжнароднага права, існу-

юць звычайна ў форме прававога звычая.

Гэта самае адносіцца і да агульнапрызнаных прынцыпаў

міжнароднага права. Агульнапрызнаныя прынцыпы таму і лічацца

агульнапрызнанымі, што знайшлі сваё ўвасабленне альбо ў форме

дагавораў (статутаў, пактаў, дэкларацый), альбо ў форме дактры-

нальных палажэнняў. А таму не існуе нейкага «паветранага» агуль-

напрызнанага прынцыпу міжнароднага права. Само агульнае пры-

знанне павінна быць нейкім чынам, у нейкай форме выказана. Вось

гэтая форма і з’яўляецца па сутнасці крыніцай міжнароднага пра-

ва ў тым сэнсе, у якім увогуле крыніца права разглядалася намі

вышэй. Не можа і не павінна існаваць розных падыходаў да разу-

мення крыніц права ў праве міжнародным і праве нацыянальным

(унутрыдзяржаўным).

У юрыдычнай навуцы не існуе аднастайнага разумення як сут-

насці, прыроды міжнароднага права, так і яго ўзаемаадносін з на-

цыянальным (унутрыдзяржаўным) правам. Маністычны падыход

заснаваны на тым, што міжнароднае і нацыянальнае права ўтвара-

юць нейкае адзінае цэлае, але пры гэтым альбо нацыянальнае, аль-

бо міжнароднае права валодаюць прыярытэтам (першынством).

Дуалістычны падыход грунтуецца на тым, што адначасова суісну-

юць і ўзаемадзейнічаюць міжнародная і нацыянальная прававыя

сістэмы. Кожная з іх мае адносна самастойны характар, яны ўздзей-

нічаюць адна на другую і ўзаемадзейнічаюць паміж сабой. Нівод-

ная з іх не можа існаваць у адрыве ад другой, але яны не падпарад-

коўваюцца адна другой. Як маністычны, так і дуалістычны пады-

ходы да ўзаемаадносін паміж міжнародным і нацыянальным пра-

вам маюць свае разнавіднасці.

6. Сістэма права і сістэма заканадаўства

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыў-

ных прававых актах», які быў прыняты ў 2000 г., заканадаўства

азначаецца як сістэма нарматыўных прававых актаў__якія рэгулю-

юць грамадскія адносіны. У сваю чаргу, сістэму заканадаўства, як

уяўляецца, гэтаксама, як і сістэму права, можна азначыць праз

адзінства нарматыўных прававых актаў, а таксама іх падзел на нейкія

структурныя часткі. Адзінства сістэмы заканадаўства вызначаец-

ца найперш тым, што сістэма нарматыўных прававых актаў фар-

муецца пераважна дзяржавай, ствараецца адзінай сілай (дзяржа-

вай) і падрымліваецца ў працоўным стане гэтай самай сілай. Адзін-

ства дзяржаўнай волі забяспечвае адзінства сістэмы заканадаўства.

Паколькі ўсе дзеючыя ў грамадстве нормы права выкладаюц-

ца ў некалькіх крыніцах права (прававы прэцэдэнт, прававы звы-

чай і г. д.), то ва ўсёй сістэме нарматыўных прававых актаў, г. зн.

сістэме заканадаўства, фармулюецца (змяшчаецца) толькі частка

дзеючых у грамадстве норм права, тая частка норм права, якія «ап-

рануты» ў форму самых розных відаў нарматыўных прававых ак-

таў. Разам з тым, у нарматыўных прававых актах побач з правіламі

паводзін, якія разлічаны на дакладна неакрэсленае кола асоб і не-

аднаразовае прымяненне, змяшчаюцца і нарматыўныя прадпісанні

індвідуальнага прававога характару. З савецкіх часоў юрыдычная

навука карыстаецца дактрынальным правілам, згодна з якім да нар-

матыўных прававых актаў адносяцца такія акты-дакументы, якія

выдаюцца кампетэнтнымі органамі дзяржавы і службовымі асо-

бамі, у якіх утрымліваецца (змяшчаецца) хаця б адна норма права.

Дадзеныя акты-дакументы таксама ўключаюцца ў склад паняцця

«сістэма заканадаўства».

Сказанае дазваляе сфармуляваць (паказаць) суадносіны паміж

сістэмай права і сістэмай заканадаўства наступным чынам. Паміж

сістэмай права і сістэмай заканадаўства існуе адзінства, але існуе і

несупадзенне.

Адзінства паміж адзначанымі сістэмамі назіраецца ў тым, што

сістэма заканадаўства з’яўляецца знешняй формай існавання сістэ-

мы права. Без сістэмы заканадаўства і акрамя сістэмы заканадаў-

ства большасць сучасных дзеючых сістэм права існаваць не ў ста-

не. Праз знешнюю форму свайго існавання сістэма права аказвае

ўздзеянне на грамадскія адносіны, у сістэме заканадаўства яна зна-

ходзіць сваё ўвасабленне.

Сістэма права і сістэма заканадаўства не супадаюць найперш

па аб’ёму. Яны перасякаюцца. Супадзенне па аб’ёму назіраецца

толькі ў той частцы, у якой дзеючыя ў грамадстве нормы пазітыў-

нага права фармулююцца менавіта ў нарматыўных прававых ак-

тах. Сістэма права без сістэмы заканадаўства не будзе поўнай, а ў

рамана-германскай прававой сям’і сістэму права без сістэмы зака-

надаўства ўвогуле цяжка ўявіць.

У сістэмы права і сістэмы заканадаўства розныя першасныя

элементы. Першасным элементам сістэмы права з’яўляецца норма

права, а першасным элементам сістэмы заканадаўства – нарматыў-

ны прававы акт. А паколькі норма права і нарматыўны прававы акт –

гэта шчыльна знітаваныя, але ўсё ж розныя прававыя рэаліі, якія

маюць розную прыроду і розны набор сутнасных і якасных пры-

мет, то яны маюць розныя структурныя і функцыянальныя сувязі і

аб’ядноўваюцца ў розныя структуры. Для сістэмы заканадаўства

характэрна вертыкальная структура, якая складаецца пад уздзеян-

нем юрыдычнай сілы нарматыўных прававых актаў, якая, у сваю

чаргу, вызначаецца пад значным уздзеяннем структуры органаў

улады. У сістэме права такой структуры не існуе. Бо юрыдычную

сілу норм права без юрыдычнай сілы крыніц права вызначыць

нельга. Яна вызначаецца апасрэдавана.

Разам з тым у сістэме заканадаўства існуе гарызантальная

структура, у якой выдзяляюцца галіны, падгаліны і інстытуты за-

канадаўства і якая шмат у чым супадае з галіновай структурай пра-

ва. Але паміж гэтымі структурамі існуюць і несупадзенні. Далёка

не кожная галіна права цалкам супадае з галіной заканадаўства. У

галіновай структуры права не існуе комплексных утварэнняў (галін

права), у той час як у гарызантальнай структуры права існуюць

комплексныя галіны заканадаўства і нават нарматыўныя прававыя

комплексы, да ліку якіх адносіцца, напрыклад, адміністрацыйнае

заканадаўства.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.