Здавалка
Главная | Обратная связь

Дыягностыка сфарміраванасці кампетэнцый студэнта



1. Патрабаванні да ажыццяўлення дыягностыкі.

Адукацыйным стандартам першай ступені вышэйшай адукацыі па цыклу сацыяльна-гуманітарных дысцыплін вызначаецца наступная працэдура дыягностыкі сфарміраванасці кампетэнцый студэнта:

• вызначэнне аб'екта дыягностыкі;

• выяўленне факта вучэбных дасягненняў студэнта з дапамогай крытэрыяльна-арыентаваных тэстаў і іншых сродкаў дыягностыкі;

• вымярэнне ступені адпаведнасці вучэбных дасягненняў студэнта патрабаванням адукацыйнага стандарту;

• ацэньванне вынікаў выяўлення і вымярэння адпаведнасці вучэбных дасягненняў студэнта патрабаванням адукацыйнага стандарту (з дапамогай шкалы ацэнак).

2. Шкалы ацэнак:

• ацэнка вучэбных дасягненняў студэнтаў на экзаменах па дысцыплінах сацыяльна-гуманітарнага цыкла праводзіцца па дзесяцібальнай шкале;

• ацэнка вучэбных дасягненняў студэнтаў ажыццяўляецца паэтапна па канкрэтных модулях (раздзелах) вучэбнай дысцыпліны, здзяйсняецца кафедрай у адпаведнасці з абранай установай вышэйшай адукацыі шкалой ацэнак.

3. Крытэрыі ацэнак. Ацэнка вучэбных дасягненняў студэнтаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з зацверджанымі крытэрыямі.

4. Дыягнастычны інструментарый. Для дыягностыкі сфарміраванасці кампетэнцый студэнтаў «на выхадзе» з модуля і пры выніковым ацэньванні рэкамендуецца выкарыстоўваць педагагічныя тэсты і тэставыя заданні; рознаўзроўневыя кантрольныя працы і заданні; залік (экзамен).

У рамках курса самастойную працу студэнтаў можна арганізоўваць у наступных формах:

- напісанне рэферата. Пад рэфератам разумеецца творчая праца з элементамі даследавання, заснаваная, першым чынам, на вывучэнні значнай колькасці навуковай літаратуры па абранай тэме. Аб'ем рэферата можа складаць прыкладна 10-15 старонак друкаванага тэксту (А4). Прачытаўшы вызначаную колькасць кніг, брашур і артыкулаў, зрабіўшы выпісы і канспекты, склаўшы план рэферата, студэнт піша поўны тэкст, які ўключае: тытульны ліст, змест, сам тэкст рэферата, спіс крыніц і літаратуры, калі ёсць, то і дадатак. Тытульны ліст утрымоўвае назву вучэбнай установы, факультэта, назву тэмы, прозвішча і імя аўтара, нумар яго курсу і групы, год напісання працы. У змесце пералічваюцца структурныя элементы рэферата: уводзіны, раздзелы, зааключэнне, спіс крыніц і літаратуры.

- Сачыненне, эсэ. Тэма сачынення-разважання вызначаецца навуковай праблематыкай прадмета навукі. Работа над эсэ дазваляе студэнту самастойна разважаць над пэўнай праблемай, абапіраючыся на свае веды, свой пункт гледжання, светапогляд, выказваць свае думкі і меркаванні па абранаму пытанню. Аб’ём эсэ – 3 старонкі (А4), напісаныя ад рукі.

- Канспект артыкула не павінны падмяняцца планамі прац або цалкам перапісаным тэкстам: студэнт павінен навучыцца адбіраць асноўнае. Канспект пішацца ў сшытку з указаннем прозвішча ўладальніка. Абавязкова указываюся выходныя дадзеныя артыкулы: аўтар, назва артыкула, назва часопіса, год, месяц выдання, старонкі. На палях канспекта змяшчаюцца старонкі, дзе размешчаны канспектуемы тэкст.

- Прагляд кінафільмаў па тэме і іх абмеркаванне (вуснае ці ў пісьмовым выглядзе).

- Тэставанне – працэдура выкарыстання тэстаў з мэтай кантролю засваення ведаў па пэўнаму раздзелу курса. Прадугледжваюцца пісьмовыя тэсты.

- Праца з першакрыніцамі. Па пэўных тэмах практычных заняткаў і тэмах, вызначаных на КСР, выкладчыкам прапануюцца вытрымкі з крыніц (дакументаў), якія датычацца дадзенай праблематыкі. Студэнты самастойна працуюць з дакументам і пісьмова (ў сшытку) адказваюць на пытанні, змешчаныя пасля тэкстаў. Адказы здаюцца на праверку выкладчыку.

- Складанне мультымедыйнай прэзентацыі з’яўляеца адной з новых формаў самастойнай работы студэнтаў. Гэты від працы прадугледжвае глыбокія веды і добрае валоданне студэнтам матэрыялам вызначанай тэмы. Прыкладны аб’ём прэзентацыі – тэма, пытанні, якія выносяцца на абмеркаванне, асноўныя паняцці, 15 слайдаў (тэкставых) па кожнаму пытанню тэмы, ілюстрацыі, карты і г.д.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.