Здавалка
Главная | Обратная связь

Рэдакцыя праф. Г.К. Тычко

09.02.2010

1. Ідэя нацыянальнага адраджэння ў творчасці Я.Купалы. Лёс і літаратурная дзейнасць ў савецкі час (аналіз вершаў са зб. “Спадчына”).

2. Я.Купала – драматург. Адлюстраванне гістарычнага лёсу народа ў п’есе "Тутэйшыя".

3. Нацыянальны свет беларуса ў паэмах Я.Коласа "Новая зямля" і Я.Купалы “Яна і Я”.

4. Драма мастака і народа ў паэме Я.Коласа “Сымон-музыка”. Ідэйная функцыя ўстаўных навел.

5. Кузьма Чорны – раманіст. Здзейсненае і няздзейсненае мастаком. Праблематыка рамана "Млечны шлях".

6. Жыццё і літаратурна-грамадская дзейнасць В.Ластоўскага. Мастацкая інтэрпрэтацыя беларускай мінуўшчыны пісьменнікам (аповесць “Лабірынты”, па жаданні: апавяданні “Прывід”, “Мост у Кутах” ці інш. творы).

7. Асоба М.Гарэцкага ў гісторыі беларускай літаратуры. Рознабаковы характар таленту, трагізм жыццёвага лёсу.

8. Погляды М.Гарэцкага на гістарычныя падзеі 20-х гг ХХ ст. (апавяданні “Фантазія”, “Усебеларускі з’езд 1917 г.”, “Апостал”, “Незадача” або аповесць “Дзве душы”).

9. Літаратурны працэс на Беларусі ў пач. ХХ ст.: пафас, матывы, асаблівасці паэтыкі. Характарыстыка творчасці У.Дубоўкі, Я.Пушчы, У.Жылкі (аўтар на выбар).

10. Сатырычная проза ў літаратуры пач. ХХ ст. Праблематыка і вобразная сістэма рамана А.Мрыя "Запіскі Самсона Самасуя".

11. Гуманістычная скіраванасць прозы М.Зарэцкага (на матэрыяле апавядання “Дзіўная”, аповесці “Голы звер”).

12. Філасофскія аспекты паэзіі А.Куляшова (Зб. паэзіі “Хуткасць”, “Маналог”, “Новая кніга” – на выбар). Праблематыка паэм “Варшаўскі шлях”, “Цунамі”, “Хамуціус”.

13. Народна-паэтычны свет лірыкі М.Танка. “Вечныя” тэмы ў танкаўскай паэзіі (Зб. паэзіі 50–70-х гг. – вершы на выбар; 2–3 паэмы на выбар).

14. Адметнасць паэтычнага голасу П.Панчанкі. Пісьменнік пра лёс бацькоўскай зямлі, роднай мовы ў творах 1980-90-х гг. (Зб. паэзіі 40–90-х гг. – вершы на выбар).

15. Матывы і тэмы паэзіі М.Танка 80–90-х гг. Асаблівасці танкаўскага верлібра (Аналіз кніг "Мой каўчэг", "Erratа" – на выбар).

16. Асоба У.Караткевіча ў беларускай літаратуры. Жанравая разнастайнасць творчасці пісьменніка. Матывы нацыянальнага і агульначалавечага ў паэзіі (Зб. “Быў. Ёсць. Буду”).

17. Адлюстраванне беларускай мінуўшчыны, характару народа ў прозе У.Караткевіча (“Ладдзя Роспачы”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі” – на выбар).

18. Жыццёвы і творчы лёс Васіля Быкава паводле кнігі “Доўгая дарога дадому”. Зборнікі прытчаў пісьменніка “Пахаджане”, “Сцяна” (аналіз 2–3 апавяданняў на выбар).

19. Роля В.Быкава ў асэнсаванні літаратурай праўды аб мінулай вайне. Аналіз аповесцяў “Мёртвым не баліць”, “Пакахай мяне, салдацік”, “Круглянскі мост”, “Дажыць да світання”, “Пайсці і не вярнуцца”, “Трэцяя ракета” – на выбар.

20. Лёс народа ў творах В.Быкава апошніх гадоў (“Ваўчыная яма”, “Труба”, “Жоўты пясочак”, “Народныя мсціўцы” – абавязкова і інш.).

21. Праблематыка, сутнасць канфліктаў і характараў у творах І.Шамякіна 80–90-х гг. (на выбар: “Злая зорка”, “Крывінка”, “Без пакаяння”, “Палеская мадонна”, “Сатанінскі тур”, інш.)

22. Беларуская літаратура пра сталінскія рэпрэсіі (Я.Брыль “Муштук і папка”, Ф.Аляхновіч “У кіпцюрах ГПУ”, С.Грахоўскі “Зона маўчання” і інш. – аўтар на выбар).

23. Творчасць Я.Брыля. Лірычныя мініяцюры пісьменніка: асаблівасці жанру, аналіз (“На сцежцы – дзеці”, “Пішу як жыву”, “Парастак” ці іншыя падобнага тыпу – зборнік на выбар).

24. Асноўныя аспекты мастацкага даследавання рэчаіснасці ў "вясковай" прозе (аналіз твораў І.Чыгрынава, А.Кудраўца, І.Пташнікава і інш. на выбар студэнта).

25. Вобраз Палесся ў творах В.Казько (раман “Неруш”, аповесць “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел”). Стылявая адметнасць прозы пісьменніка.

26. Экалагічная тэма ў сучаснай беларускай паэзіі. Асэнсаванне наступстваў чарнобыльскай аварыі ў творах С.Законнікава (паэмы “Чорная быль”, “Зязюля”), М.Мятліцкага (зб. паэзіі), Я.Сіпакова (паэма “Одзіум”), інш. (аўтар на выбар). Гл.: зб. “Прайсці праз зону” ці “Зорка Палын”.

27. Святлана Алексіевіч – пісьменніца-дакументаліст. Чарнобыль як катастрофа чалавечнасці і чалавецтва ў кнізе “Чарнобыльская малітва”.

28. Антываенная скіраванасць твораў А.Адамовіча (твор на выбар: аповесці “Хатынскяа аповесць”, “Апошняя пастараль”, раман “Карнікі”, дзённік “Viхі”). Грамадзянская пазіцыя пісьменніка.

29. Фантастычна-псіхалагічная проза на сучасным этапе развіцця. Раман В.Гігевіча “Карабель”: праблематыка, ідэйны змест, вобразы-сімвалы.

30. Месца рэгіянальнага і агульначалавечага ў сучаснай беларускай паэзіі (Э.Акулін “Радно” ці інш., А.Сыс (“Лён”) і інш. – аўтар на выбар).

31. Агляд сучаснай беларускай паэзіі (аўтары на выбар студэнта: А.Хадановіч, В.Жыбуль, Г.Булыка, Л.Рублеўская і інш.).

32. Спасціжэнне чалавека, свету, быцця сучаснай беларускай паэзіяй. Агульная характарыстыка творчасці А.Разанава (Зб. “Паляванне ў райскай даліне” ці інш. зб. 90-х гг.–пач. ХХІ ст.).

33. Шматграннасць таленту Ніла Гілевіча. Грамадзянска-публіцыстычны змест лірыкі 80–90-х гг. (Зб. паэзіі “На высокім алтары”, “Любоў прасветлая” ці інш.).

34. Эпічны талент Н.Гілевіча. Мастацкі аналіз твораў на выбар студэнта (паэмы “Лодачкі”, “А дзе ж тая крынічанька?” ,”Сказ пра Лысую гару” і інш.).

35. Жыццёвы лёс Я.Янішчыц. Агульначалавечыя матывы ў яе паэзіі (Зб. “Выбранае” (1998 ці 2000 г.) або інш. зб.).

36. Творчасць Л.Дранько-Майсюка (зб. на выбар: “Гаспода”, “Тут”, “Акропаль” і інш. – агляд паэзіі). Ідэйна-мастацкі змест паэмы-казкі “Цацачная крама”.

37. Творчасць А.Пісьмянкова (зб. “Белы камень” або іншы на выбар).

38. Беларуская гісторыя ў рамане А.Наварыча “Літоўскі воўк”.

39. Творчыя здабыткі А.Федарэнкі (раман “Рэвізія”, аповесць “Нічые”, “Вёска”, апавяданні “Бляха”. “Цверазілаўка” – 2 творы на выбар)

40. Драматургія А.Дударава: тыпаж вобразаў, праблематыка, жанравая адметнасць (“Вечар”, “Радавыя”, “Чорная панна Нясвіжа”). П’есы Дударава ў пастаноўках вядучых тэатраў рэспублікі.

41. Развіццё беларускай драматургіі ў 80-90-я гг. (М.Матукоўскі “Калізей”, А.Петрашкевіч “Воля на крыжы”, С.Кавалёў “Звар’яцелы Альберт” ці іншая п’еса, П.Васючэнка “Страшнік Гам” – 2 аўтары на выбар).

42. Паэтычнае майстэрства Рыгора Барадуліна (Зб. паэзіі, у тым ліку “Евангелле ад мамы”, “Ксты”).

43. Хрысціянска-рэлігійныя матывы ў беларускай паэзіі к. ХХ ст. (Р.Барадулін, А.Бембель, інш. – аўтар на выбар).

44. Мастацкае асэнсаванне жыцця сучаснага грамадства Ю.Станкевічам (творы на выбар са зб. прозы “Любіць ноч – права пацукоў”, “Мільярд удараў” ці інш. Найперш: “Любіць ноч – права пацукоў”, “Бесапатам”, “Ізумрудна-зялёныя мухі”, “Хутканог”).

45. Жаночая паэзія Беларусі: асноўныя кірункі творчасці Р.Баравіковай, Н.Мацяш, Г.Каржанеўскай і інш.

46. Творчасць прадстаўнікоў суполкі “Тутэйшыя” (А.Глобус, У.Сцяпан, А.Мінкін, С.Дубавец і інш.)

47. Творчыя пошукі новых сучасных аўтараў (Ю.Каляда “Галоўная памылка Афанасія”, Б.Пятровіч, С.Балахонаў і інш. – 2 аўтары на выбар).

48. Гістарычная тэма ў сучаснай беларускай літаратуры (творы У.Арлова “Таямніцы Полацкай гісторыі”, Іпатавай В. “Залатая жрыца Ашвінаў”, Тарасава К. “Тры жыцці княгіні Рагнеды”, Дайнекі А. “Меч князя Вячкі” – аўтар на выбар).

 

 

Загадчык кафедры Г.К.Тычко

 

09.02.2010

 

 





©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.